Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік сабе



Дата канвертавання03.01.2017
Памер28.11 Kb.
#761
ЗАЙМЕННІК

А1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік сабе:

1) Усім сябрам ты не дагодзіш, а толькі сам __ нашкодзіш.

2) Поплаў краскамі прыбраўся яркімі, кліча ў госці да __ здалёк.

3) Лес, што акружае вёску, сам па __ невялікі, але надзвычай густы.

4) Чаго ___ не жадаеш, таго і другому не зыч.

5) Сам ад ___ не пабяжыш упрочкі, ___ самога цяжка перагнаць.

Неабходна ўмець размяжоўваць формы зваротнага займенніка сябе: родны склон (каго? чаго?) — сябе, давальны і месны склон (пры кім? чым?) — сабе.



А2. Адзначце сказы з памылкай ва ўжыванні або напісанні займенніка:

1) Сусед Васіля, калі ён параўняўся з ім, адразу загаварыў.

2) Сапраўднаму рыбаку не трэба тое, што само даецца ў рукі.

3) З усходняга боку віецца паўз возера дарога, абапал яе высяцца сосны-веліканы.

4) Я сёння бачыў тваяго бацьку.

5) Побач з домам быў сад. Ён пазіраў на вуліцу пяццю вокнамі.

А3. Адзначце радкі, дзе трэба ўставіць займеннік цябе.

1) сустрэў ___ на вуліцы, 2) гляджу ___ ў вочы,

3) мы ўдзячны ___, 4) быў ў ___ ў гасцях,

5) дазволь пасядзець каля ___ .

Трэба адрозніваць формы займенніка ты: родны склон — цябе, давальны і месны склон — табе.



А4. Адзначце сказы, дзе правільна ўжыты і запісаны займеннікі.

1) Вецер даносіў галасы людзей, якія выходзілі з клуба.

2) Бацька папрасіў, каб сын прынёс свае кнігі.

3) Аказалася, што дзяўчына жыве ў нашэм доме.

4) На ўсходзе Нарач злучаецца вузкім пралівам між пясчаных кос з возерам Мястра, плошча якога — трынаццаць квадратных кіламетраў.

5) Памыйце рукі і ягады і пачынайце іх есці.

А5. Адзначце сказы, дзе на месцы пропускаў трэба ўжыць займеннік нехта.

1) __ наперад не знае, што каго чакае.

2) “Ой, цябе баіцца __!” – голасна адазвалася Марына.

3) “Нічога не відаць. Але __ ўсё ж павінен прысці”,– меркаваў Віталь.

4) З нас __ нахлебнікам прыроды не жадае быць.

5) Хтось палюе на сініцу, __ ловіць жураўля...

Варта навучыцца размяжоўваць няпэўныя і адмоўныя займеннікі. Няпэўныя выражаюць значэнне няпэўнасці, г.зн. указваюць на невядомыя асобы, няпэўныя прадметы, напрыклад: нехта сказаў; нечы падручнік; некалькі чалавек. Адмоўныя займеннікі выражаюць адсутнасць прадмета ці прыметы і ўжываюцца ў адмоўных сказах, напрыклад: ніхто не прыйшоў; нікога няма; нічога не ўзяў. У няпэўных прыстаўка не заўсёды пад націскам (нехта, нешта, нейкі, нечы, некалькі), у адмоўных не пад націскам заўсёды пішацца ні (ніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі).



А6. Адзначце сказы з правільным ужываннем займеннікаў.

1) Няхай сабе спытае кожны, ці пасадзіў ён дрэва ў жыцці.

2) Хто-небудзь з выпускнікоў тых гадоў на сустрэчу прыехаў.

3) Я табе не раз прапаноўваў перасяліцца ў наш край.

4) Мы табе шануем і моцна любім, родная матуля.

5) Калі народ сабе не паважае, не будуць паважаць яго іншыя народы.

А7. Адзначце сказы з памылковым ужываннем займеннікаў.

1) Дзед Талаш убачыў ваўка, але ён яго не спалохаўся.

2) Маці паклікала мяне і папрасіла наліць сабе кавы.

3) Сёй-той з хлопцаў час ад часу пазіраў у бок Марынкі.

4) У кожнага чалавека свой характар, сваё жыццё, і да яго трэба ўмець падысці.

5) Сумна хлопчыку. Няма з кім пагуляць, няма да каго схадзіць у госці, нават пагаварыць няма з кім.

А8. Адзначце сказы, дзе на месцы пропускай трэба ўжыць займеннік самая, самы.

1) Цэрква стаяла пры ___ вёсцы.

2) У ___ вёсцы немцаў не было, але ў бліжэйшым лесе, казалі людзі, іх пахавалася нямала.

3) Нават ____ нязначнага павеву ветру не адчувалася ў лесе.

4) Я атрымаз дазвол ад ___ дырэктара.

5) Каля ____ берага б’е з-пад зямлі крыніца з серабрыстай сцюдзёнай вадой.

Трэба адрозніваць займеннікі сам (сама, само, самі) і сáмы (сáмая, сáмае, самыя), якія маюць адрозненні ва ўсіх склонах.



Адз.лік. Мн.лік Адз.лік Мн.лік

м. і н.р. ж.р. м. і н.р. ж.р.

Н. сам, само сама самі сáмы, сáмае сáмая сáмыя

Р. Самога самой саміх сáмага сáмай сáмых

Д. Самому самой самім сáмаму сáмай сáмым

В. як Н. або Р.

Т. Самім самой саміх сáмым сáмай сáмымі

М. Самім самой саміх сáмым сáмай сáмых

В1. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні займенніка. Запішыце займеннік, які трэба ўжыць у сказе.

1) Я чую, як нехта гаворыць

2) У каго-небудзь ёсць запалкі?

3) Купі мне што-небудзь у буфеце.



4) Давай паглядзім які-небудзь фільм.

5) Хтосьці, дапамажыце!
Каталог: bel
bel -> 1. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву
bel -> Беларуская мова
bel -> Хвала Алаху, які адзін у валодаючы Яго самыя цудоўныя Імя і з'яўляецца уладальнікам непераможнай моцы
bel -> Як страчаны я, значна менш, большасць мусульман на захадзе, якія не маюць доступу да такіх ведаў
bel -> ВА, прыназ, з рвм. Ужываецца замест прыназоўніка «у» перад словамі, якія пачынаюцца з «у» І ў спалучэнні «ва мне», напрыклад: ва ўсіх, ва ўзросце, ва універсітэт
bel -> 1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву
bel -> 1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву
bel -> А да я — ад пачатку да канца; усё цалкам. Ні а
bel -> 1. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д
bel -> Зямля пад белымі крыламі Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал