Адзначце сказы, у якіх на месцы




Дата канвертавання10.08.2018
Памер21.63 Kb.
Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Добра разумеючы неабходнасць новай школы_ працавалі будаўнікі_ не пакладаючы рук.

2) Слуханне_ ці аўдзіраванне_ з’яўляецца адным з найважнейшых шляхоў атрымання інфармацыі.

3) Падчас Купалля дзяўчаты _марачы пра светлы шлюб_ плялі вянкі і пускалі іх на ваду_ жадаючы сабе добрага лёсу.

4) Жыта_ аблашчанае сонца і цёплымі дажджамі_ пяшчотна шапацела спелымі каласамі.

5) Акрамя падасінавікаў_ на стале ляжалі_ знойдзеныя мною ля самай сцяжынкі_ чатыры баравікі.

6) Дарогу замяло так, што_ выехаўшы з горада зранку_ дадому мы дабраліся_ на ноч гледзячы.

7) Убачыўшы аленяў_ Ірка вельмі спалохалася: яна ж ніколі не сустракала іх раней, а тут ідуць_ грукаючы капытамі па карэнні.

8) Парослую чарнічнікам_ прагалінку_ акрамя нас_ аблюбавалі шустрыя дразды.

9) Злучок_ або дэфіс_ ужываецца пры напісанні складаных слоў.

10) Неба_ ўсеянае залатымі зоркамі_ дзіўна адсвечвалася ў возеры.

11) Луг_усыпаны кветкамі_ быў падобны на каляровы дыван.

12) Сарваўшыся з высокай асіны_ праляцеў над галавою глушэц_ шумна лопаючы цяжкімі крыламі.

13) Думаючы пра сваіх дзяцей і ўнукаў_ мы працуем_ не пакладаючы рук.

14) Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч_ ці Цётка_ нарадзілася на хутары Пешчына, што недалёка ад вёскі Бакшты Шчучынскага раёна.

15) Канікулы – гэта час, калі_ апроч адпачынку_ я атрымліваю магчымасць наведаць_ адзначаныя цікавымі гістарычнымі падзеямі_ мясціны.

16) Неба_ ўсыпанае зоркамі_ нагадвае ў крапінку хустку.

17) Даведаўшыся пра вяртанне сына з войска_бегла Анюта з працы дадому_ ног пад сабою не чуючы.

18) Акрамя мяне_ ўсе ўжо ў хаце бачылі_ падораныя цёмнай ночкай_ сны.

19) Лакрыца_ ці лакрычны корань_ з’яўляецца вельмі салодкай раслінай.

20) Засыпаючы санны след_ падаў густы снег_выклікаючы ў нас і радасць, і трывогу.

21) На вершаліне сасны_ асветленай промнямі сонца_спявала, аж залівалася, малінаўка.

22) Седзячы на беразе рэчкі_ я з цікавасцю назіраў за яе плынню_ думаючы пра хуткабежнасць часу.

23) Як бы не хацелася хлопчыкам, але яны вымушаны былі прызнаць, што найлепшым галкіперам_ ці варатаром_ у іх двары з’яўляецца Надзейка.

24) Ні ў адной краіне_апрача Беларусі_не пачуеш столькі_звязаных са скарбамі_легендаў і неверагодных гісторый.

25) Рана ўстаўшы_працуюць вяскоўцы летам да позняга вечара: няма ім часу сядзець_склаўшы рукі.

26) Слухаючы спеў салоўкі_стаім мы _стаіўшы дыханне.

27) Акрамя шахматнага гуртка_я з задавальненнем наведваю_ нядаўна адкрыты ў нашай школе_ басейн.

28) Мне чамусьці заўсёды шкада, калі з дзьмухаўцоў_або адуванчыкаў_злятаюць іх белыя парашуцікі.

29) Зайшоўшы ў невялікую лужыну_ журавель набраў у дзюбу вады і стаў мыцца_ абпырскваючы сябе з усіх бакоў.



30) Прыклад_ пададзены некім своечасова_ часта бывае найлепшым штуршком да дзеяння.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка