Агульныя палажэнні




Дата канвертавання01.04.2019
Памер52.03 Kb.

Метадычныя рэкамендацыі



па запаўненні формы «Улік

прафесарска-выкладчыцкага саставу ўстаноў вышэйшай адукацыі»

(далей - форма “Улік ПВС)



Агульныя палажэнні
1. Звесткі па форме «Улік прафесарска-выкладчыцкага саставу ўстаноў вышэйшай адукацыі» (далей – форма) прадстаўляюць установы вышэйшай адукацыі , іх філіялы (далей – УВА).

2. Форма прадстаўляецца установай вышэйшай адукацыі ў выглядзе электроннага дакумента, які павінен адпавядаць патрабаванням, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Об электронном документе и электронной цифровой подписи» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 15, 2/1665), праз глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт (далей – Інтэрнэт) або на папяровым носьбіце.

Прадстаўленне формы ў выглядзе электроннага дакумента ажыццяўляецца з выкарыстаннем спецыялізаванага праграмнага забеспячэння, якое размешчана разам з інструкцыйнымі матэрыяламі па яго ўстаноўцы і выкарыстанні на сайце ўстановы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» у Інтэрнэце http://statvuz.unibel.by.

Прадстаўленне формы на папяровым носьбіце ажыццяўляецца нарачным або па пошце.

3. Форма запаўняецца па стану на 1 кастрычніка бягучага навучальнага года.

4. З мэтай дадзенага дзяржаўнага статыстычнага назірання папярэднім навучальным годам лічыцца перыяд з 1 кастрычніка папярэдняга года па 30 верасня бягучага года.

5. Усе паказчыкі формы павінны запаўняцца па даных першасных уліковых

дакументаў.

6. Колькасць штатных адзінак і колькасць вакансій запаўняюцца з двума дзесятковымі знакамі, колькасць работнікаў запаўняецца ў цэлых ліках.

7. У спісачную колькасць работнікаў уключаюцца работнікі, якія працуюць па працоўнаму дагавору (кантракту) і выконваюць пастаянную ці часовую работу. Пры гэтым павінны быць паказаны даныя як аб фактычна працуючых на 1 кастрычніка бягучага вучэбнага года работніках, так і аб часова не працуючых па якім-небудзь прычынам (працоўныя водпуска, водпуска па ініцыятыве наймальніка, не з’явіўшыяся на работу з прычыны часовай непрацаздольнасці і другія прычыны) за выключэннем работнікаў, якія знаходзяцца у водпусках па цяжарнасці і родах, у сувязі з усынаўленнем (удачарэннем) дзіцяці ў узросце да трох месяцаў, па дагляду за дзіцем да дасягнення ім узроста трох гадоў.

У спісачную колькасць не уключаюцца таксама знешнія сумяшчальнікі і грамадзяне, якія выконваюць работы па грамадзянска-прававым дагаварам.

У выпадку наяўнасці на штатных пасадах двух работнікаў у спісачнай колькасці паказваюцца даныя аб работніку, які фактычна працуе ўзамен работніка, які адсутнічае з прычыны працяглай хваробы, водпуска па цяжарнасці і родах, у сувязі з усынаўленнем (удачарэннем) дзіцяці ў узросце да трох месяцаў, па дагляду за дзіцем да дасягнення ім узроста трох гадоў, па другіх прычынах.

Даныя об работніку, які працуе ў якасці сумяшчальніка або на ўмовах непоўнага працоўнага часу, паказваюцца як аб одным чалавеку па асноўнай занятай ім пасадзе. Калі на адной пасадзе працуюць два работніка, аформленные на 0,5 стаўкі службовага аклада (стаўкі), то ў табліцах 2-7 паказваюцца даныя аб двух работніках.

8. У графе 4 табліцы 3, графе 9 табліцы 4 и графе 7 табліцы 5 паказваюцца даныя толькі аб тых работніках, якія маюць акадэмічнае вучонае званне сапраўднага члена (акадэміка) або члена-карыспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Даныя аб работніку, які мае і акадэмічнае вучонае званне і вучонае званне паказваюцца па кожнаму з гэтых званій. Так, калі прафесар з’яўляецца акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, то даныя пра яго паказваюцца ў графах

4 і 5 табліцы 3, графах 9 и 10 табліцы 4 і графах 7 і 8 табліцы 5.


Парадак запаўнення табліц формы
9. У табліцы 1 «Колькасць пасад па штатным раскладзе і колькасць вакантных пасад прафесарска-выкладчыцкага саставу» паказваюцца даныя аб наяўнасці ў установе адукацыі пасад прафесарска-выкладчыцкага састава па штатнаму ракладу і аб колькасці вакантных штатных адзінак. Даныя ў табліцы 1 запаўняюцца з двума дзесяткавымі знакамі пасля коскі.

10. У табліцы 2 «Колькасць прафесарска-выкладчыцкага саставу па пасадах»:

па радкам з 14 па 26 паказваюцца даныя пра прафесарска-выкладчыцкі састаў, асноўным месцам работы якога з’яўляецца установа вышэйшай адукацыі;

па радку 27 паказваюцца даныя пра прафесарска-выкладчыцкі састаў, прыняты на работу па сумяшчальніцтву з другіх арганізацый (знешнія сумяшчальнікі);

по радку 28 паказваюцца даныя пра прафесарска-выкладчыцкі састаў,

які выконвае работу па грамядзянска-прававым дагаварам. Даныя пра работніка, які складаецца у спісачным саставе установы вышэйшай адукацыі і які склаў грамадзянска-прававы дагавор на выконванне работ у гэтай установе вышэйшай адукацыі, па радку 28 не паказваюцца;

у графе 9 паказваецца колькасць работнікаў, якія працуюць на ўмовах поўнай стаўкі або больш, чым поўнай стаўкі;

даныя ў графе 3 павінны быць роўныя суме даных у графах з 9 па 12 па радках з 14 па 26;

даныя ў графах з 3 па 8 па радку 14 павінны быць роўныя адпаведным даным у табліцах 3 – 6.

11. У табліцы 3 «Колькасць прафесарска-выкладчыцкага саставу па вучоным ступенях і вучоных званнях» даныя ў графах з 4 па 6 па радку 29 павінны быць роўнымі адпаведным даным у табліцах 4 - 5.

12. У табліцы 4 «Колькасць прафесарска-выкладчыцкага саставу па ўзросце» размеркаванне колькасці прафесарска-выкладчыцкага саставу выконваецца па ліку поўных гадоў па стану на 1 кастрычніка бягучага навучальнага года.

Сума даных радкоў 41-42 па графе 5 павінна быць роўнай даным у графе 7 радка 50 табліцы 6 «Колькасць прафесарска-выкладчыцкага саставу па галінах навукі» і сума даных радкоў 41-42 па графе 7 павінна быць роўнай даным у графе 8 радка 50 табліцы 6.

13. У тыбліцы 5 «Колькасць прафесарска-выкладчыцкага саставу па стажы работы» стаж работы лічыцца па ліку поўных гадоў работы па спецыяльнасці па стану на 1 кастрычніка бягучага навучальнага года.

14. У табліцы 7 «Колькасць работнікаў выхаваўчага працэсу» у графе 4 паказваюцца даныя пра работніка, які мае дыплом аб вышэйшай адукацыі, у графе 6 – які мае дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у графе 8 – які мае дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. Узровень адукацыі вызначаецца па самаму высокаму ўзроўню адукацыі работніка. Даныя пра работника, які атрымлівае па стану на 1 кастрычніка бягучага года вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю, паказваюцца ў адпаведнасці з той адукацыяй, якую ён меў да паступлення на вучобу.

Даныя ў графе 3 павінны быць роўныя суме даных у графах 4, 6 і 8 па ўсім радкам.

Заўвага. Тэрміналогія, якая прымяняецца ў гэтых метадычных рэкамендацыях, выкарыстоўваецца толькі для запаўнення формы.






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка