Айчынная I сусветная мастацкая культура тлумачальная запіска



старонка1/3
Дата канвертавання09.01.2017
Памер427.26 Kb.
#1096
  1   2   3
МАСТАЦТВА —

(АЙЧЫННАЯ I СУСВЕТНАЯ МАСТАЦКАЯ КУЛЬТУРА)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Вучэбны прадмет «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» у сістэме прадметаў гуманітарнага цыкла займае асобае месца. Ва ўзаемадзеянні з іншымі гуманітарнымі прадметамі ўносіць важкі ўклад у развіццё духоўна-маральнай, эмацыянальнай і творчай сфер асобы; спрыяе самавызначэнню і самарэалізацыі падрастаючага чалавека ў сучасным свеце.

У аснову праграмы пакладзены наступныя тэарэтычныя палажэнні:

  • аб вобразнай прыродзе мастацтва. Мастацкі вобраз — мэта і вынік мастацкае- творчай дзейнасці. Унікальнасць мастацкага вобраза выяўляецца з дапамогай розных сродкаў і матэрыялаў (слова, гук, інтанацыя, рытм, малюнак, колер, пластыка, міміка, мантаж і інш.) і раскрываецца ў працэсе ўспрымання твораў мастацтва, якія маюць яркую эмацыянальна-сэнсавую і каштоўнасную накіраванасць;

  • пераемнасці мастацкай адукацыі. Змест вучэбнага прадмета «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» заснаваны на сістэме ведаў, атрыманых вучнямі на ўроках вучэбных прадметаў «Выяўленчае мастацтва» (I—IV класы), «Музыка» (I—IV класы), і забяспечвае магчымасць працягваць вывучэнне мастацкай культуры на наступных узроўнях адукацыі;

  • варыятыўнасці мастацкай адукацыі, што выяўляецца ў прадстаўленні настаўніку шырокіх магчымасцей выбару адукацыйных стратэгій і педагагічнага інструментарыя ў навучанні;

  • актыўным удзеле вучняў у мастацка-творчай дзейнасці не толькі пры засваенні сумы ведаў пра вывучаемую мастацкую з’яву, але і ў розных відах практычнай дзейнасці, якія ўмацоўваюць сацыяльна-прыкладную ролю вучэбных заняткаў па прадмеце;

  • дыдактычнай мэтазгоднасці. У працэсе пабудовы і канструявання зместу вучэбнага прадмета ўлічваліся агульна дыдактычныя прынцыпы навучання (нагляднасці, паслядоўнасці, культура адпаведнасці, даступнасці, адпаведнасці ўзроставым асаблівасцям вучняў) і прынцыпы педагогікі мастацтва (полі мастацкасці, полі культурнасці, дыялагічнай прыроды твора мастацтва).

Мэта вывучэння прадмета «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» — фарміраванне мастацкай культуры асобы ў працэсе творчага асваення свету мастацкае-эстэтычных каштоўнасцей.

Дасягненне названай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач:

  • развіццё каштоўнаснай і маральна-этычнай сфер асобы;

  • фарміраванне ведаў пра разнастайнасць з’яў у мастацкай культуры;

  • фарміраванне ўменняў і навыкаў успрымання і ацэнкі мастацкіх твораў;

  • развіццё эмацыянальна-вобразнага мыслення, творчых здольнасцей вучняў;

  • фарміраванне мастацкага густу і патрэбнасці ў зносінах з творамі мастацтва;

  • далучэнне да мастацка-творчай дзейнасці па інтэрпрэтацыі і стварэнні мастацкіх твораў.

Працэс вывучэння айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ў VI класе выконвае прапедэўтычную функцыю, рэалізацыя якой дазволіць увесці вучняў у свет мастацкай культуры, сарыентаваць у сістэме мастацкіх каштоўнасцей, сфарміраваць крытэрыі ацэнкі мастацкіх з’яў.

У аснову пабудовы зместу вучэбнай праграмы пакладзены прынцып вобразна-тэматычнай дыферэнцыяцыі, што спрыяе папярэджанню інфармацыйнай перагрузкі вучняў, ажыццяўленню паступовага пераходу ад успрымання мастацкіх твораў да разумення цэласнай культуры свету.

Цэнтральная ідэя праграмы — эмацыянальна-вобразнае ўспрыманне твора мастацтва з наступным уключэннем вучняў у розныя віды самастойнай мастацка-творчай дзейнасці.

Рэалізаваць гэту ідэю магчыма з дапамогай мастацкіх твораў, адабраных у адпаведнасці:

  • з мастацка-эстэтычнымі і каштоўнаснымі вартасцямі;

  • кантэкстам айчыннай і сусветнай мастацкай культуры;

  • скіраванасцю тэмы;

  • зместам вучэбных прадметаў «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Гісторыя», «Русская лнтература», «Беларуская літаратура»;

  • узроставымі асаблівасцямі вучняў VI класа;

  • сюжэтна-вобразнай скіраванасцю мыслення вучняў VI класа.

На вывучэнне айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ў

VI класе вучэбным планам адводзіцца 35 гадзін з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень.

Першы раздзел праграмы, «Уводзіны», дазваляе вучням на аснове ведаў і ўменняў, атрыманых у V класе, прадоўжыць разважанні пра паходжанне мастацтва, ролю і месца мастака ў свеце мастацкай культуры.

Змест раздзела «Мастацтва пра мастацтва» дае настаўніку магчымасць паглыбіць веды вучняў пра жанрава-відавую разнастайнасць мастацтва, сродкі мастацкай выразнасці ў розных відах мастацтва; акцэнтаваць іх увагу на ўзаемасувязі і ўзаемапранікненні відаў мастацтва; удакладніць ролю мастака ў мастацтве на прыкладзе мастацкага матэрыялу.

Раздзел «Дыялогі ў мастацтве» з’яўляецца падрыхтоўчым у працэсе вывучэння сінтэтычных відаў мастацтва. У змесце дадзенага раздзела прафануюцца нескладаныя мастацкія прыклады і заданні для першаснага набліжэння да разумення прыроды сінтэтычных відаў мастацтва.

Раздзелы «Міфалогія ў мастацтве» і «Свята ў жыцці людзей» пашыраюць магчымасці вучняў у вывучэнні сінтэтычных відаў мастацтва.

Змест раздзелаў «Тэатр бачны і нябачны», «Кіно — дзясятая муза» прапануе пазнаёміць вучняў са спецыфічнымі сродкамі мастацкай выразнасці тэатра і кіно, этапамі работы над мастацкімі творамі ў тэатры і кіно, з тэатральнымі і кінапрафесіямі.

У раздзеле «Мастацтва “на кончыках пальцаў”» выдзелены для вывучэння такія віды мастацкай творчасці, як фатаграфія, тэлебачанне, камп’ютарныя мастацтвы як найбольш блізкія для рэалізацыі інтарэсаў вучняў VI класа.

Кожная тэма вучэбнай праграмы забяспечана мастацкім матэрыялам у шырокім дыяпазоне. Рэкамендуемы спіс мастацкіх твораў з’яўляецца прыкладным. Настаўнік мае права:

  • карэкціраваць спіс твораў мастацтва на падставе мастацкіх пераваг вучняў, тэхнічных і метадычных магчымасцей установы адукацыі;

  • вызначаць і вар’іраваць паслядоўнасць і колькасць разглядаем відаў мастацтва, мастацкіх твораў;

  • выбіраць методыку навучання;

  • вызначаць мастацка-педагагічныя акцэнты, глыбіню і шыры- ню спасціжэння мастацкага вобраза.

У планаванні вучэбных заняткаў пры выбары мастацкіх твораў і методык іх вывучэння важна ўлічваць інтарэсы вучняў, якія маюць непасрэдны вопыт наведвання розных краін свету, знаёмства з нацыянальнымі традыцыямі, культурнымі з’явамі і мастацкімі дасягненнямі іншых народаў.

У праграме ўлічваецца жыццёвы вопыт вучняў, прадугледжваецца магчымасць разнастайных форм яго выражэння ў самастойнай мастацка-творчай дзейнасці. Прапанаваныя да кожнай тэмы віды дзейнасці маюць рэкамендацыйны характар.

Прыярытэтнымі формамі атэстацыі з’яўляюцца самастойныя работы і праекты вучняў, у якіх прад’яўляюцца вынікі іх дзейнасці ў працэсе ўспрымання, інтэрпрэтацыі і стварэння мастацкіх твораў.

Важнае месца на вучэбным занятку айчыннай і сусветнай мастацкай культуры займае працэс эмацыянальна-вобразнага ўспрымання мастацкага твора, неабходнай умовай арганізацыі якога з’яўляецца выкарыстанне якасных рэпрадукцый аўдыя-, відэазапісаў.

Вялікае значэнне для ўспрымання твораў мастацтва мае наведванне вучнямі музеяў, мастацкіх галерэй, выстаў, дварцова-паркавых комплексаў, запаведнікаў, мастацкіх майстэрань; арганізацыя экскурсій, сустрэч з яркімі прадстаўнікамі культуры — архі

тэктарамі, мастакамі, скульптарамі, музыкантамі, пісьменнікамі, акцёрамі і інш.

У працэсе навучання настаўнік мае магчымасць вар’іраваць віды ўрокаў (урокі-экскурсіі, вандроўкі, творчыя лабараторыі, турніры і інш.), выкарыстоўваць інфармацыйныя сродкі навучання, шырока ўжываць актыўныя метады навучання, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі.

Выкарыстанне тэхналогій вучэбных праектаў (даследчых, інфармацыйных, творчых, прыкладных, гульнявых) накіравана на развіццё самастойнасці, асабістай ініцыятывы вучняў. Тэхналогіі навучання ў супрацоўніцтве дазволяць сканструяваць адносіны ўзаемнай адказнасці паміж удзельнікамі камунікатыўнага адукацыйнага працэсу з дапамогай розных тэхнік рашэння мастацка- камунікатыўных задач. Ужыванне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення пашырыць праблемнае поле вучэбнага занятку, створыць умовы для фарміравання ўласных крытэрыяў ацэнкі мастацкага тэксту, генерыравання і адстойвання ўласных меркаванняў у галіне культуры і антыкультуры.

Апошнія ўрокі навучальнага года прысвечаны выніковаму абагульненню вывучанага матэрыялу. Падагульняльныя ўрокі могуць праводзіцца з прымяненнем гульнявых тэхналогій (віктарына, кон- курс, экскурсія і інш.); у форме прэзентацыі і абароны праектаў (індывідуальных, групавых); у форме дэманстрацыі і абароны парт- фоліа індывідуальных дасягненняў.





(35 гадзін)

Уводзіны (1 гадзіна)

«Вечныя» тэмы ў мастацтве (1 гадзіна)



Мастацтва як спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці. Роля мастацтва ў жыцці чалавека і грамадства. Тэорыі паходжання мастацтва.

Асноўныя тэмы ў мастацтве (чалавек, прырода, гісторыя). Рэальнае і выдуманае ў мастацтве.

Дыялог мастацтва з гледачом (слухачом).

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў.

Вызначэнне тэмы мастацкіх твораў.

Дыферэнцыяцыя мастацкіх твораў па відах мастацтва.

Вуснае сачыненне «Мая любімая тэма ў мастацтве». Абмер- каванне работ.

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Архітэктура: Піраміда Хеопса; Ф. А. Шлютэр. Замак Гагенцолерн (Бадэн-Вюртэмберг, Германія); К. І. Росі. Міхайлаўскі палац (Санкт-Пецярбург); Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (г. п. Відзы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.).

Жывапіс: Рафаэль. «Мадонна са шчыглом»; В. Ван Гог. «Зорная ноч»; І. І. Шышкін. «Ручай у лесе (на касагоры)»; С. К. Заранка. «Партрэт Ф. П. Талстога»; Ю. М. Пэн. «Вуліца ў Віцебску»; Р. В. Кудрэвіч. «Сяброўкі».

Графіка: О. Дамье. «Груша»; А. М. Кашкурэвіч. Ілюстрацыі да казак Х. К. Андэрсена; Б. А. Забораў. Ілюстрацыі да казак

О. Уайльда.

Скульптура: Статуя з Прыма Порта. «Імператар Аўгуст»; Б. К. Растрэлі. «Помнік Пятру І»; П. К. Клот. «Утаймаванне каня»; А. А. Анікейчык. «Мінчанка».

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Мэйсэнскі фарфор (на выбар); Філімонаўская цацка (на выбар); Урэчска-Налібоцкае шкло (на выбар).

Музыка: Ф. Шапэн. Эцюд № 24 до мінор; «Астрамечаўскі рукапіс (вядомы раней пад назвай «Полацкі сшытак» («Фарандола»);

Ф. Ліст. Цыкл «Гады падарожжаў» («Фантаны вілы д’Эстэ»); Ф. Мендэльсон. Цыкл «Песні без слоў» («Пралка»); В. Косма. Саўндтрэк з кінафільма «Цацка».

Літаратура: О. Уайльд. «Счастлнвый прннц»; А. М. Федарэнка. «Шчарбаты талер» (урывак).

Р а з д з е л 1



МАСТАЦТВА ПРА МАСТАЦТВА (4 гадзіны) Жанрава-відавая разнастайнасць мастацтва (1 гадзіна) Паняцці «мастацтва», «від», «жанр».

Прасторавыя віды мастацтва (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное). Часавыя віды мастацтва (музыка, літаратура). Танец як прасторава-часавы від мастацтва.

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў. Дыферэнцыяцыя твораў выяўленчага мастацтва па жанрах. Выкананне малюнка на тэму «Эмблема аднаго з відаў мастацтва».

Конкурс на самую выразную эмблему аднаго з відаў мастацтва. Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Архітэктура: Ступа ў г. Санча (Індыя); Рымскі акведук у Німе (Францыя); Ж.-Б. Леблон, Н. Мікецці, Ф.-Б. Растрэлі. Пецяргоф (Расія); Камянецкая вежа (Беларусь).

Жывапіс: А. ван Астадэ. «Майстэрня мастака. Аўтапартрэт»; Н. Пусэн. «Нарцыс і Рэха»; І. Н. Раўх. «Від Канюшневага двара»;

Э. Манэ. «Лодка-майстэрня К. Манэ»; А. П. Ласенка. «Уладзімір перад Рагнедай»; Ю. Л. Дзятлаў. «Дэбют»; В. А. Тоўсцік. «Пікнік каля старой сядзібы».

Графіка: А. дэ Тулуз-Латрэк. «Спявачка Іветт Гільбер»; Н. Орда. «Геранёнскі замак».

Скульптура: Ж. Л. Жэром. «Танцоўшчыца з яблыкам»; З. К. Цэрэтэлі. «Вялікія майстры (П. Пікаса, А. Мадыльяні, М. Шагал, А. Маціс, В. Ван Гог)»; К. У. Селіханаў. «Муза оперы».

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Мэбля ў стылі Буль (Францыя, на выбар); В. Маскоўскі. «Танцоўшчыца» (Гжэльская кераміка); М. В. Бяляеў. «Сцяпан Палубес»; В. С. Мурахвер. Кампазіцыя «Тэатр».

Музыка: Г. Ф. Ген эль. Паскаля соль мінор; Ф. Шатэн. Паланэз Ля бемоль мажор; А. П. Бар адзін. Опера «Князь Ігар» (палавецкі марш); А. А. Алябьеў П. Беранжэ. Раманс «Жаб- рачка»; Беларускія народныя песні (на выбар); Кампазіцыі групы «8расе» (на выбар).

Літаратура: Р. Бёрнс. «Честная бедность»; Быліна пра Ілью Мурамца (урывак); Л. І. Рублеўская. «Бярозы, сосны, верасы».

Сродкі мастацкай выразнасці (1 гадзіна)



Архітэктура (кампазіцыя, маштаб, прапорцыі).

Жывапіс (колер, каларыт), графіка (контурная лінія, штрых), скульптура (аб’ёмная мадэліроўка). Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (форма, матэрыял, дэкор).

Музыка (гук, рытм), літаратура (слова).

Экранныя мастацтвы (рух).

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў.

Гутарка на тэму «Рытм як універсальны сродак выразнасці ўсіх відаў мастацтва».

Запаўненне табліцы «Сродкі мастацкай выразнасці розных відаў мастацтва» (з прыкладамі).

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Архітэктура: Д. Брамантэ. Тэмпьета (Італія); Інтэр’ер капэлы Кембрыджскага ўніверсітэта (Англія); Сафійскі сабор у Канстанцінопалі (Стамбул, Турцыя); Ёрн Утзон. Сіднейскі Опера- хаўс; Заха Хадзід. Культурны цэнтр Гейдара Аліева (Баку); Царква Тройцы ў Нікітніках (Расія); Косаўскі палац (Беларусь).

Жывапіс: С. Батычэлі. «Мадонна дэль Магніфікат»; Дж. Арчымбольда. Цыкл «Стыхіі»; Рэмбрант. «Мастак у майстэрні»; Ж.-Б. С. Шардэн. «Юнак са скрыпкай»; А. Маціс. Пано «Танец»; В. Г. Пяроў. «Сляпы музыкант»; В. М. Васняцоў. «Вандроўныя музыканты», «Гусляры»; В. В. Кандзінскі. «Жоўта-чырвона-сіняе».

Скульптура: Р. Монці. «Мармуровая вуаль»; Э. Дэга. «Маленькая чатырнаццацігадовая танцоўшчыца»; З. Азгур. «Сымон-музыка».

Графіка: П. Пікаса. «Аўтапартрэт» (1938 г.); В. П. Славук. Ілюстрацыі да беларускіх народных казак.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Антычны вазапіс; Халмагорская разьбяная косць; Жостаўскі роспіс; А. М. Кішчанка. Габелен «Музыка» (хол Мінскага музычнага каледжа ім. М. Глінкі).

Музыка: Г. Пэрсэл. Чакона соль мінор; Л. ван Бетховен. Рон да Соль мажор; Ф. Ліст. Эцюд «Шум лесу»; М. А. Балакіраў. Сімфанічная паэма «Русь»; І. Д. Голанд. Уверцюра да оперы «Агатка, або Прыезд пана»; Музыка барабанаў.

Літаратура: Англійская народная паэзія. «Дом, который постронл Джек» (паэтычнае рандо); Максім Багдановіч. «Рандо».

Экранныя мастацтвы: А. Ю. Хржаноўскі. Анімацыйны фільм «Дом, які пабудаваў Джэк».

Вобраз творцы ў мастацтве (1 гадзіна)



Мастацкая творчасць як сюжэт твораў мастацтва. Паняцце «мастацкая творчасць».

Увасабленне відаў мастацтва ў мастацкіх творах.

Партрэт і абагульнены вобраз творцы ў жывапісе, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Малюнак мастака, музыканта, танцора ў творах літаратуры і кіно.

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў. Гутарка-роздум аб тым, што значыць «працаваць у мастацтве». Выкананне фігуркі танцора ў дынаміцы (лепка). Матэрыял на выбар.

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Жывапіс (мастак): Дж. Кадэс. «Аляксандр Македонскі ў майстэрні Плёса»; К. Врэдэнбург. «Мастак Ян Бакер за работай»; Г. Метсю. «Рысуючая маладая жанчына»; Ю. М. Пэн. «Мастак на пленэры».

Жывапіс (музыка): Мікеланджэла. «Музыканты»; А. ван Дэйк. «Мужчына з лютняй»; Э. Манэ. «Флейтыст»; В. А. Трапінін. «Музы- кант»; У. Я. Макоўскі. «Вандроўныя музыканты»; М. З. Шагал. «Віяланчэліст».

Жывапіс (танец): П. Брэйгель Старэйшы. «Сялянскі танец»;

Э. Манэ. «Іспанскія танцоўшчыкі»; Н. Ланкрэ. «Партрэт танцоўшчыцы Камаром»; Ш. Э. Дэпорт. «Урок танца»; Э. Дога. «Рэпетыцыя балета ў Оперы на вуліцы Лепелецье»; А. Г. Вінаградава. «Лебядзінае возера».

Графіка: С. Стрыжэнская. Серыя «Танцы польскія»; М. М. Жукаў. «Вучаніца балетнага вучылішча».

Скульптура: С. Далі. «Сюррэалістычнае піяніна»; П. К. Кот. Помнік І. А. Крылову; Л. Ланкры. «Піцыката»; У. І. Мухіна. Помнік П. І. Чайкоўскаму; А. І. Рукавішнікаў. Помнік М. Л. Растраповічу, «Фантан мастацтваў»; Ю. Фірсанаў. «Антракт»; У. І. Жбанаў. «Дойлід».

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Мэйсэнскія фарфоравыя статуэткі музыкантаў; Скопінская кераміка; Ф. Ф. Зільберт. «Гусляр».

Літаратура: В. Гюго. «В напевах струн» (са зборніка «Все струны лнры»); У. Г. Караленка. «Слепой музыкант» (урывак); М. В. Гогаль. «Портрет» (сюжэт).

Узаемасувязь і ўзаемапранікненне


відаў мастацтва
Каталог: images
images -> Горад Брэст з'яўляецца культурнай сталіцай Беларусі. У ім мноства помнікаў гісторыі І мастацтва. Вялікія прасторныя вуліцы зачароўваюць людзей І запрашаюць у цэнтр горада
images -> Читаем Детям Лёгкі хлеб
images -> Читаем Детям Заяц-хвалько
images -> Читаем Детям Заяц
images -> Читаем Детям Піліпка-сынок
images -> Праграма ўступнага экзамену ў аспірантуру
images -> Фiзiчная падрыхтоўка будучага абаронцы айчыны
images -> Навукова-метадычная установа «Нацыянальны iнстытут адукацыi»
images -> Тэма 2 “Старажытнае грамадства. Беларусь у раннім сярэднявякоўі.”
images -> Кнігі: Гадулька, В. Па-над сцежкай лёсу


Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2   3




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал