Аксана Спрынчан



Дата канвертавання10.01.2018
Памер19.31 Kb.
#16459
Аксана Спрынчан (нар. 23 жніўня 1973, Лунінец, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца і паэтка, дырэктар Паэтычнага тэатра «Арт. С.» (art-s.by), сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Навучалася ў мінскай школе № 28. З 1990 г. па 1995 г. вучылася на філалагічным факультэце БДУ. У 1998 г. скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, ў 2005 — Беларускі Калегіум.http://www.ljplus.ru/img4/a/h/ahromenka/sprynchan-300.jpg

З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». З 2006 г. — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

У 2000 годзе пачала пісаць вершы, першыя з якіх былі надрукаваныя ў газеце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 года — у аб’яднанні «Літаратурнае прадмесце».

Працавала рэдактарам у часопісе «Паміж» № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацвер» (газета «Голас Радзімы»).

З 2005 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У 2006 годзе разам са Зміцерам Арцюхом стварылі Паэтычны тэатар «Арт. С» (art-s.by), ў якім яна з'яўляецца дырэктаркай.

У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасля чаго пачала пісаць творы для дзяцей.

Аксана не забывае сваю малую радзіму. Часта прыязджае на сустрэчы з чытачамі ў Лунінец.

Калекцыянуе сувеніры і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам.. Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Вожык», «Вясёлка», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», «Паміж», «Першацвет», «Полымя», «Тэрмапілы», у газетах «Голас Радзімы», «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», у калектыўных зборніках і інш..

Частка вершаў Аксаны Спрынчан пакладзена на музыку. Песні на яе вершы выконвае беларускі гурт «Мерада».



Творы Аксаны Спрынчан:

1. Вершы ад А. : вершы / Аксана Спрынчан. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2004.- 76 с.

2. ЖываЯ: вершы / Аксана Спрынчан. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2008.- 93с.

3. Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў / Аксана Спрынчан .- Мінск : Мастацкая літаратура, 2013.- 61с.

4.Дарога і Шлях: SMS-п’еска з антрактам-размовай праз тэлефон / А.Спрынчан, А. Анціпенка. - Мінск, 2006 .

5. Хата для Моўчы : беларуская энцыклапедыя пачуццяў / А. Спрынчан. Мн.: «Мастацкая літаратура, 2007.



6.Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў : кніга пра беларускія народныя інструмэнты (для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту) / А. Спрынчан, Я. Малішеўскі .- Мн.: Мастацкая літаратура, 2010
Каталог: wp-content -> uploads -> 2017
2017 -> Скарыніяна” Анічэнка Уладзімір Васільевіч
2017 -> Вучоныя з Пружаншчыны
2017 -> Бялыніччына краязнаўчы энцыклапедычны даведнік а абалевіч Казімір
2017 -> Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі
2017 -> Мне баліць …
2017 -> Лекар, доктар, урач, медык, медсястра, фельчар
2017 -> Сінонім вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі; насмарк і кашаль любога паходжання
2017 -> План сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы дзяржаўнайустановыадукацыі “Роўбіцківучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Пружанскагараёна”
2017 -> Беларускае аканне
2017 -> Музей “Спадчына” Пра жыццё, побыт, заняткі нашых продкаў раскажа вам першая зала музея


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал