Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню 10 правілаў Актыўная ацэнка у дапамогу навучанню: цесна звязаная з эфектыўным планаваннем




Дата канвертавання15.12.2018
Памер43.58 Kb.
Актыўная ацэнка – у дапамогу навучанню
10 правілаў
Актыўная ацэнка - у дапамогу навучанню:

1. цесна звязаная з эфектыўным планаваннем

2. засяроджаная на тым, як навучэнцы вучацца

3. адыгрывае важную ролю на працягу ўсяго навучальнага працэсу ад планавання да ацэнкі эфектыўнасці

4. з'яўляецца адным з ключавых дыдактычных навыкаў

5. мае эмацыйнае ўздзеянне

6. уплывае на матывацыю навучэнца

7. накіроўвае ўвагу на крытэрыі поспеху (на што я буду звяртаць увагу?) ужо на этапе планавання

8. дае навучэнцам канструктыўныя рэкамендацыі, якім чынам яны маглі б палепшыць свае вынікі і развівацца далей

9. дапамагае ў самаацэнцы

10. датычыцца ўсіх катэгорыяў дасягненняў
Правіла 1: Актыўная ацэнка павінна быць звязаная як з добрым планаваннем працэсу навучання іншых, так і з ўласным навучаннем.
Гэта план, у якім настаўнік прымае да ўвагі інфармацыю аб прагрэсе навучэнцаў і ацэнку узроўня дасягнення мэтаў. Настаўнік гнутка рэагуе і мадыфікуе план у залежнасці ад атрыманай інфармацыі аб ходзе працы вучняў. Гэты план, мэты і крытэры, па якіх будзе ацэньвацца праца вучня, яму вядомыя. Задача выкладчыка складаецца ў тым, каб распрацаваць такія спосабы інфармавання вучняў, якія дазволілі б ім зразумець пастаўленыя перад імі мэты і задачы. Акрамя таго, выкладчык мусіць прадугледзіць, як забяспечыць зваротную сувязь з вучнямі, якая будзе іх роля ў праверцы ўласных дасягненняў і на якую дапамогу яны могуць разлічваць ў далейшым навучанні.
Правіла 2: Актыўная ацэнка засяроджваецца на тым, як навучэнцы вучацца.
Вучні ўсведамляюць не толькі тое, «чаму» яну вучацца, але і тое, «як» яны вучацца.. І настаўнік, і навучэнцы канцэнтруюцца на самім працэсе, а не толькі на канчатковым выніку.
Правіла 3: Актыўная ацэнка грае важную ролю на працягу ўсяго навучальнага працэсу ад планавання да ацэнкі эфектыўнасці.
Падчас выканання задачаў і адказаў на пытанні настаўніка на ўроку навучэнцы дэманструюць, як яны думаюць, якія маюць навыкі, і чаму ўжо навучыліся. Настаўнік назірае за працай студэнтаў, ацэньвае іх прагрэс і на гэтай падставе плануе далейшую працу. Гэты працэс з'яўляецца неад'емнай часткай штодзённай працы на ўроках, спрыяе рэфлексіі настаўнікаў і навучэнцаў, дыялогу і прыняцця далейшых рашэнняў.
Правіла 4: Актыўную ацэнку належыць разглядаць у якасці аднаго з ключавых дыдактычных навыкаў выкладчыка.
Настаўнік, які выкарыстоўвае метад Актыўнай ацэнкі, умее планаваць, назіраць за працэсам навучання, аналізаваць і тлумачыць атрыманую інфармацыю аб працэсе і яго выніках, карыстацца зваротнай сувяззю і перадаваць вучням са сваёй ацэнкі тое, што мае значэнне для іх развіцця. Настаўнік дапамагае і вучыць ацэньваць самога сябе. У рамках падрыхтоўкі да прафесіі і наступнага ўдасканалення трэба дапамагаць настаўнікам развіць гэтыя навыкі.
Правіла 5: Ацэнка павінна насіць канструктыўны характар і ўжывацца з вялікім тактам, бо няма такой ацэнкі, якую не ўспрымалі б абыякава.
Настаўнік усведамляе, якім чынам ён уздзейнічае на навучэнца, на яго веру ва ўласныя сілы і на яго запал, якое ўздзеянне аказваюць на вучня яго каментары, ацэнкі і меркаванні. Зваротная сувязь мусіць быць як мага больш канструктыўнай, датычыцца не чалавека, а выніка яго працы.
Правіла 6: Актыўная ацэнка павінна матываваць студэнтаў да навучання.
Ацэнка павінна засяроджвацца на поспехах і дасягненнях, а не на адсутнасці прагрэсу, стымуляваць студэнтаў да вучобы. Параўнанне вынікаў асобных навучэнцаў з дасягненнямі іх калегаў, а таксама стварэнне разнастайных рэйтынгаў не матывуе і часцяком перашкаджае навучанню. Ацэнка можа заахвоціць студэнтаў да вучобы, калі абараняе самастойнасць навучэнца, забяспечвае канструктыўную зваротную сувязь, дае яму магчымасць выбару і палягчае кіраванне ўласным навучаннем.
Правіла 7: Актыўная ацэнка накіроўвае ўвагу на крытэрыі поспеху (на што я буду звяртаць увагу?) ужо на этапе планавання
Настаўнік, для таго, каб навучанне было больш эфектыўным, вызначаецца з навучэнцамі, чаго і якім чынам яны жадаюць дасягнуць. Вучні могуць уплываць на выбар мэтаў і вызначэнне крытэрыяў поспеху. Крытэрыі поспеху павінны быць зразумелымі для вучняў, каб яны таксама маглі выкарыстоўваць іх для асабістай і ўзаемнай ацэнкі.
Правіла 8: Навучэнцы атрымліваюць канструктыўныя рэкамендацыі, якім чынам яны маглі б палепшыць свае вынікі і развівацца далей.
Вучні патрабуюць інфармацыю і парады, каб яны маглі планаваць свае наступныя крокі ў працэсе навучання. Настаўнік паказвае моцныя бакі вучня і дае парады, як іх развіваць; выразна і канструктыўна інфармуе аб слабых баках і аб тым, як з імі змагацца; дае студэнтам магчымасць удасканальваць сваю працу.
Правіла 9: Актыўная ацэнка павінна развіваць здольнасць вучняў самастойна ацэньваць сябе такім чынам, каб гэта дапамагала самарэфлексіі і самастойнаму кіраванню працэсам свайго навучання.

Самастойны вучань мае магчымасць сфармаваць свой навучальны працэс: набываць новыя навыкі і веды, задумацца аб тым, як ён гэта робіць і чаго дасягае і запланаваць далейшыя крокі да паляпшэння. Дарога да самастойнасці праходзіць праз развіццё здольнасцяў да асабістай ацэнкі. Настаўнік заахвочвае да яе і фармуе ў вучняў адпаведныя навыкі.


Правіла 10: Актыўная ацэнка прыдатная да ўсіх катэгорый дасягненняў.
Актыўная ацэнка можна выкарыстоўвацца ва ўсіх галінах навучання. Яе мэтай павінна быць імкненне да давання кожнаму вучню магчымасці максімальна выкарыстоўваць яго патэнцыял і мець дасягненні на самым высокім для яго ўзроўні. Настаўнік адзначае і прызнае дасягненні навучэнцаў.

Гэтыя правілы былі распрацаваныя на аснове матэрыялаў брытанскай «Групы рэфармавання ацэнкі» (The Assessment Reform Group 2001).

Цэнтр Грамадскай Адукацыі, Акадэмія SUS Актыўная ацэнка, сэмінар I

Centrum Edukacji Obywatelskiej, Akademia SUS Ocenianie kształtujące, warsztat I




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка