Акупацыйны рэжым І яго парадак на беларусі

Дата канвертавання14.02.2017
Памер445 b.

АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ І ЯГО ПАРАДАК НА БЕЛАРУСІ (1941—1944 гг.)

Захапіўшы тэрыторыю Беларусі, гітлераўцы ўсталявалі тут акупацыйны рэжым, так званы «новы парадак». Па плане «Ост» меркавалася пакінуць на Беларусі толькі 25% насельніцтва для выкарыстання ў якасці працоўнай сілы. Астатнія 75% падлягалі знішчэнню або высылцы. Быў ўсталяваны новы адміністрацыйны паздел Беларусі. Усходняя частка была аднесена да «вобласці армейскага тылу». Паўночна-ўсходнюю частку немцы ўключылі ў склад Прусіі і генеральнага акругі «Літва». Пакінутая 1/3 тэрыторыі Беларусі - Баранавіцкая, Вілейская, Мінская (без усходніх раёнаў), паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей - увайшла ў склад генеральнага акругі Беларусь. На чале гэтых акруг стаялі нямецкія чыноўнікі (гебітскамісары). Дапаможную ролю гралі мясцовыя ўстановы - ўправы, на чале якіх стаялі прызначаныя гітлераўцамі бургамістры, старасты, войты.

Так званы «новы парадак» падтрымліваўся ўзброенымі фармаваннямі СС (ахоўныя атрады), СА (штурмавыя атрады), паліцыяй бяспекі і службай бяспекі СД, гестапа, таемнай палявой паліцыяй, контрразведвальнымі органамі «Абвера», жандармерыяй і інш. Былі створаны спецыяльныя аператыўныя групы (айнзацгруппы) для барацьбы з партызанамі і падпольшчыкамі.

На тэрыторыі Беларусі дзейнічала 287 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў. Толькі ў Трасцянецкім лагеры смерці было знішчана 206 500 чалавек. Ва ўсіх гарадах былі арганізаваныя гета для габрэяў. Адным з найбольш буйных было Мінскае гета, у якім было знішчана каля 100 тыс. габрэяў.

Каб паставіць на службу рэйху эканоміку Беларусі, акупанты арганізавалі працу прамысловых прадпрыемстваў. Яны правялі рэгістрацыю працаздольнага насельніцтва.

Працоўны дзень працягваўся 12 гадзін. Заработная плата была мізэрнай. Нават за дробную непаслухмянасць працоўнага маглі адправіць у канцлагер. Увесну 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусі была праведзена зямельная рэформа. Усе калгасы былі распушчаны, а іх землі перайшлі ў сямейнае карыстанне сялян у межах так званых зямельных кааператываў. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі калгасы яшчэ доўга захоўваліся.

Рэйхсміністрам усходніх акупаваных тэрыторый быў Альфрэд Розэнберг

Галоўным камісарам Рэйхскамісарыяту «Остланд» быў Генрых Лёзэ

Нямецкую адміністрацыю ў Беларусі з 17 ліпеня 1941 г. па 22 верасня 1943 г. узначальваў генеральны камісар (гаўляйтэр) Вільгельм Кубэ

Кіраўніком СС і паліцыі на Беларусі быў Курт фон Готбэрг, які пасля смерці Кубэ выконваў абавязкі генеральнага камісара Беларусі.

Бургамістарам горада Мінска падчас нямецкай акупацыі быў Вацлаў Іваноўскі

Вільгельм Кубэ імкнуўся прыцягнуць да супрацоўніцтва мясцовых жыхароў у межах дапаможных органаў кіравання і паліцыі. 22 кастрычніка 1941 года была створана Беларуская народная самапомач (БНС), узначаленая доктарам Іванам Ермачэнкам.

Галоўная Рада БНС, ліпень 1942. Сядзяць (злева): Іван Касяк, Певел Свірыд, архцыбіскуп Філафей, Іван Ермачэнка, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, Вацлаў Іваноўскі.

29 чэрвеня 1942 г. было абвешчана аб стварэнні Беларускага корпусу самааховы (БКС). З чэрвеня 1942 г. па красавік 1943 г. было створана 20 батальёнаў.

22 чэрвеня 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ). Задачай гэтай арганізацыі было выхаванне моладзі ў духу гітлерюгенда, падрыхтоўка яе да працы на ваенных заводах Нямеччыны і службе ў ваенна-дапаможных частках Вермахта. СБМ налічваў у 1944 г. 12635 чалавек. Каля 5 тыс. з іх былі накіраваны на працу і навучанне ў Нямеччыну.

Члены Саюзу беларускай моладзі насілі адмысловую форму.

Вышэйшым органам Саюзу беларускай моладзі быў Цэнтральны штаб на чале з Міхасём Ганько і Надзеяй Абрамавай

Міхась Ганько. Шэф-праваднік Саюзу Беларускай Моладзі.

Надзея Абрамава. Галоўная кіраўнічка юначак Саюзу беларускай моладзі.

У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Фармальна гітлераўцы перадалі БЦР кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апёкай і інш. Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей заставаліся пад кантролем нямецкіх акруговых камісараў. У акругах арганізоўваліся намесніцтвы ці аддзелы БЦР. У склад БЦР увайшлі 14 чалавек

Прэзідэнтам БЦР быў прызначаны Радаслаў Астроўскі

Мікола Шкялёнак. Першы віцэ-прэзідэнт БЦР.

Юры Сабалеўскі. Другі віцэ-прэзідэнт БЦР.

Францішак Кушаль. Кіраўнік аддзела вайсковых спраў БЦР.

Аўген Калубовіч. Кіраўнік аддзела прапаганды, прэсы і культуры БЦР.

23 лютага 1944 г. паводле загаду в.а. генеральнага камісара Беларусі Курта фон Готбэрга была ўтворана Беларуская краёвая абарона (БКА).

Узначальвала БКА Галоўнае камандаванне на чале з маёрам Францішакам Кушалем. Аснову фармавання складала мабілізаванае мужчынскае насельніцтва 1908—1924 г.н. Усяго былі мабілізаваныя каля 25 тыс. чалавек, з якіх планавалася стварыць 48 батальёнаў па 450—500 чал. Да сярэдзіны красавіка 1944 было створана 38 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. Афіцэры і падафіцэры БКА праходзілі падрыхтоўку на 3-хтыднёвых курсах у Мінску, шэрагоўцы — на месцах службы.

Галоўнай задачай БКА з’яўлялася барацьба супраць савецкіх партызанаў, якая праводзілася ў згодзе з паліцэйскімі ўладамі на месцах. Многія са створаных батальёнаў выкарыстоўваліся для аховы складаў, іншых гаспадарчых мэт.

Падчас акупацыі нямецкае кіраўніцтва актыўна праводзіла агітацыю сярод беларускага насельніцтва з мэтаю прыцягнення яго на свой бок. Выходзілі прапагандысцкія газеты і часопісы, а таксама плакаты.

На акупаванай тэрыторыі Беларусі з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны дзейнічалі савецкія партызанскія фармаванні. Асноўнымі арганізатарамі партызанскага руху з'яўляліся супрацоўнікі НКУС з аднаго боку і камуністы, беспартыйныя актывісты, былыя салдаты і камандзіры Чырвонай Арміі з другога боку.

Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі меў агульнанародны характар. Да канца 1941 г. ў шэрагах партызан ваявалі 12 000 чалавек у 230 атрадах. Колькасць беларускіх народных мсціўцаў да канца вайны перавышала 374 тыс. чалавек. Яны былі аб'яднаны ў 1255 атрадаў, з якіх 997 уваходзілі ў склад 213 брыгад і палкоў, а 258 атрадаў дзейнічалі самастойна.

Падчас вайны на тэрыторыі Беларусі таксама дзейнічала польскае партызанскае фармаванне – Армія Краёва (АК)

У шэрагу раёнаў беларускага Палесся дзейнічала Украінская паўстанчая армія (УПА)

Немцы і калабарацыяністы правялі на Беларусі больш за 182 буйныя карныя аперацыі; насельніцтва раёнаў, якое падазравалася ў падтрымцы партызанаў, знішчалі, зганялі ў лагеры смерці або на прымусовыя працы ў Нямеччыну. З 9857 населеных пунктаў, разбураных і спаленых нямецкімі акупантамі і калабарацыяністамі на Беларусі, больш за 5460 былі знішчаныя разам з усім ці з часткаю насельніцтва.

За гады вайны Беларусь страціла больш за траціну насельніцтва і палову нацыянальнага багацця. Былі цалкам або часткова разбураны 209 гарадоў, паселішчаў, раённых цэнтраў і больш за 9 тыс. сёлаў і вёсак. Асабліва моцна пацярпела габрэйскае насельніцтва - было знішчана, па розных ацэнках, ад 400 да 840 тысяч габрэяў з амаль мільённай іх даваеннай колькасці

База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка