Алданава І. Г. Літаратурная віктарына. Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча. 10 клас



Дата канвертавання07.07.2017
Памер54.03 Kb.
#10405
Алданава І. Г.

Літаратурная віктарына. Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча. 10 клас

1. 3 якога ўрыўка-перакладу наступныя вершаваныя радкі паэта? Прыгадайце назву першакрыніцы.

Ізяслаў, сын Васількоў,
Даўнымі часамі
Аб літоўскія шаломы
Пазваніў мячамі…

2. Якую кветку Максім Багдановіч лічыў сімвалам нашай Беларусі? Прыгадайце іншую назву гэтай расліны. У якіх вершах паэт узгадвае «цвяток радзімы»?

3. Прыгадайце назвы твораў, якія напісаны ў наступных вершаваных формах:

а) рандэль, тэрцына, рандо, пентаметр, байка (па адным прыкладзе);


б) раманс (два прыклады);
в) санет, трыялет (пяць-шэсць прыкладаў).

4. «Вельмі жаласная гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай беларускім вершам», — так назваў сваю паэму Максім Багдановіч. Пра які твор ідзе гаворка? Што не умела рабіць галоўная гераіня паэмы? Да чаго гэта прывяло? Што здарылася з галоўным героем у фінале?

5. Якім псеўданімам падпісваў Максім Багдановіч свае вершы «Падвей», «Лясун» («Сосны, елі, хвоя, хвошчы…»), «На чужыне», «Ноч», «Пугач»? Хто даў паэту гэты псеўданім?

6. Якія назвы планаваў даць Максім Багдановіч наступным сваім зборнікам вершаў? Намалюйце эскіз вокладкі да аднаго з іх.

7. Аб сваей задуме Максім Багдановіч аднойчы паведаміў Змітраку Бядулю наступнае: «Я задумаў твор на тэму біблейскага міфа. Гэтую тэму навеяла мне вайна, гібель мільёнаў і мой уласны лёс. Да чаго абрыдла мне такое жыццё! Дзень за днём у земстве. Справаздачы. Калонкі лічбаў…» Пра якую паэму ідзе гутарка? Якая біблейская легенда легла ў аснову твора? Як называецца падобны верш рэлігійна-легендарнага характару?

8. У якім вершы Максіма Багдановіча, што гучыць як гімн роднай Беларусі, ёсць наступныя радкі?

Маці родная, Маці-Краіна!
Не усцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач. Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь…

9. Галоўныя героі апавядання Максіма Багдановіча і паэмы Якуба Коласа граюць на адным музычным інструменце. Якім? Прыгадайце назвы гэтых твораў.

10. Каму належаць словы пра Максіма Багдановіча?

Нізка голаў схіляю, юнача,


Перад вечным глаголам тваім.
Смела крочу цяпер у пяскі я
Перад светлай заветнай тарой,
Бо як ёсць у народа такія —
Не загіне давеку народ. (1966)

11. «Значэнне Багдановіча ў гісторыі нашае літаратуры найбольшае ў тым, што сярод нашаніўцаў гэта быў паэт — інтэлігент і чалавек з вялікай адукацыяй. Дзеля гэтага ён ведаў у працэсе творчасці тое, чаго не маглі зусім сведама адчуць песняры-самавучкі, і ўсходзіў на такі памысны кірунак творчасці, на каторы пры адной здольнасці ад прыроды, без яе развіцця не заўсёды можа ўзысці самы вялікі талент».

Хто даў гэтую ацэнку Максіму Багдановічу? Як называецца кніга аўтара выказвання, адкуль узята цытата?

12. Што вам вядома пра бацьку паэта? Як яго імя? Чым ён займаўся? Які псеўданім даў свайму сыну Максіму?

13. Назавіце вершаваны цыкл паэта, прысвечаны каханай дзяўчыне. 3 якіх твораў гэты цыкл складаецца? Як імя і прозвішча каханай паэта?

14. «Сярод глухой пушчы…» Так пачынаецца незакончанае апавяданне Максіма Багдановіча пра працавітага мужыка Каліну і яго дзяцей. Якія «найпатрэбнейшыя рэчы» паклалі ў магілу бацькі яго дзеці? Паданне пра якую вёску легла ў аснову твора?

15. «…Вострыя сякеры, нажы, калёныя галоўкі да стрэлаў і коп’яў, мячы, а таксама «шэломы» (жалезныя шапкі), «кальчугі» (шырокія кашулі, зробленыя ўсе чыста з дробных жалезных калечак), шчыты ды іншыя рэчы, патрэбныя ў часе вайны. <…> Апроч зброі, кавалі ўмеюць вырабляць яшчэ пекныя пярсцёнкі, кольчыкі ў вушы, блішчастыя запоны і гузікі, і не толькі з жалеза ці спіжу, а нават з золата і срэбра».

Усё тэта вырабляюць кавалі ў сваіх кузнях на Кавальскай вуліцы. Як называецца апавяданне М. Багдановіча, дзе ідзе размова пра яе жыхароў і іх заняткі?

16. Усевалад Ігнатоўскі назваў Максіма Багдановіча «гасцём з высокага неба». Чалавек з вялікай эрудыцыяй выдатна валодаў не толькі многімі мовамі свету, але і «касмічным зрокам». Адзін з рамансаў паэта цесна звязаны з небам, адтуль яго насельніца сочыць за закаханымі на зямлі, выступав сімвалам кахання. Што гэта за зорка? Як называецца раманс? Хто з’яўляецца аўтарам музыкі?

17. Назавіце мясціны Беларусі, якія наведваў Максім Багдановіч.

18. Прыгадайце апошні верш паэта.

19. Пералічыце прозвішчы заходнееўрапейскіх паэтаў, чые творы перакладаў М. Багдановіч на беларускую мову.

20. Смерці ў паэта няма — Ёсць нараджэнне…

Назавіце аўтара паэтычных радкоў і назву верша, прысвечанага М. Багдановічу.

21. Вядома, што Максім Багдановіч першым прыступіў да стварэння мастацкага летапісу сярэдневяковай Беларусі. Назавіце вершы з гэтага цыкла.

Адказы на літаратурную віктарынуЖыццё і творчасць Максіма Багдановіча

1. «Песня пра князя Ізяслава Полацкага» са «Слова пра паход Ігаравы».

2. Васілёк. Валошка. Вершы «Слуцкія ткачыхі», «На чужыне».

3. А) Рандэль «На могілках», «На чужыне», тэрцына «Ёсць чары ў забытым, старадаўнім…», рандо «Узор прыгожы пекных зор», пентаметр «Чыстыя слёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай…», байка «Варона і чыж».

Б) Рамансы «Не знайсці мне спакою ні цёмнаю ноччу, ні днём…», «Зорка Венера ўзышла над зямлёю…».

В) Санеты «Замёрзла ноччу шпаркая крыніца…», «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…», «На цёмнай гладзі сонных луж балота…», «У Вільні», «Прынадна вочы ззяюць да мяне…»; трыялеты «Мне доўгае расстанне з вамі…», «Дзераўлянае яечка…», «Калісь глядзеў на сонца я…», «Як птушка ў гібкіх трасніках…», «С. Палуяну» («Ты быў, як месяц адзінокі…»), «Крытыку» («Чэліні статуй не рабіў…»).

4. «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык». Не умела працаваць, ткаць кроены, шыць, варыць стравы. Усё гэта прывяло да смерці яе мужа. Камарык зваліўся з дуба і трагічна загінуў.

5. Максім Крыніца. Даў гэты псеўданім Максіму Багдановічу Ядвігін Ш.

6. 1) «Маладзік» або «Красавік»; 2) «Пярсцёнак»; 3) «Шыпшына»; 4) «Палын-трава».

7. «Страцім-лебедзь». Біблейская легенда пра патоп. Апокрыф.

8. «Пагоня».

9. Скрыпка. Апавяданне М. Багдановіча «Музыка». Паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка».

10. Уладзіміру Караткевічу.

11. Максім Гарэцкі. «Гісторыя беларускае літаратуры».

12. Бацька — Адам Ягоравіч Багдановіч — сын былога прыгоннага, але яму ўдалося скончыць у 1868 г. Нясвіжскую семінарыю. У 1880-я гады стаў актыўным удзельнікам рэвалюцыйнага руху — вёў работу з нарадавольцамі, а затым і з першымі прапагандыстамі марксізму ў Мінску. У 90-я гады XIX ст. выдаў некалькі брашур, сярод якіх «Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў» (1895).

13. Цыкл «Мадонны». Складаецца з дзвюх паэм «Вераніка» і «У вёсцы», прысвечаных Ганне Какуевай.

14. Сякеру, нож, агніва, красала і шмат іншага. Веска Калінавічы.

15. «Гарадок».

16. Венера. Раманс «Зорка Венера ўзышла над зямлёю…». Музыка С. Рак-Міхайлоўскага, апрацоўка А. Вагатырова, С. Палонскага.

17. Гарады Мінск і Гродна, веска Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна, веска Вяззе Асіповіцкага раёна.

18. «У краіне светлай, дзе я ўміраю…»

19. Гейнэ, Верлен, Шылер, Гётэ, Верхарн.

20 Яўгенія Янішчыц. «Ялта — 1917».



21. «Летапісец», «Перапісчык», «Кніга», «Безнадзейнасць» (цыкл «Старая Беларусь»).
 


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал