Александрыя збірае сяброў



Дата канвертавання15.11.2017
Памер29.89 Kb.
#12267
6-7 ліпеня “Александрыя збірае сяброў”
Наша дэлегацыя прымала ўдзел і ў абодвух папярэдніх святах, але на гэты раз гатаваліся асабліва. Упершыню гэтым летам Купалле святкавалася два дні. А нашым артыстам, акрамя працы на падворку, належала выступіць на трох галоўных пляцоўках мерапрыемства.

Ўсіх наведвальнікаў сустракалі на тэматычных падворках, прысвечаных якой – небудзь агародніне. Хоцімску, Краснаполлю і Горкам дастаўся самы галоўны - “Свята бульбы”. Які ж беларус не любіць бульбу? Ды і госці з суседніх краін ад гарачых, прыгатаваных тут жа дранікаў не адмаўляліся. Таму на падворку было шматлюдна і весела. За стравы былі адказныя працаўнікі Хоцімскай Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы на чале з дырэктарам Раісай Касталонавай, а спевамі ды прыпеўкамі гасцей пацяшаў народны ансамбль РЦК “Адраджэнне”.





У Горадзе Майстроў Хоцімшчыну прадстаўляў традыцыйны “дэсант” нашых умельцаў: Віктар Савёлаў, Таццяна Кавалёва, Тамара Журун, Людзьміла Краснікава і Ніна Рагоўская. І як заўсёды, на агульным фоне іх вырабы выглядалі арыгінальна і дастойна. Аднак, адпачыць гасцям можно было не толькі на падворках і Горадзе Майстроў.



Працавалі разнастайныя выстаўкі, гульнёвыя праграмы (адну з якіх падрыхтавалі і правялі працаўнікі Бярозкаўскага СДК)

Народны вакальны ансамбль РЦК “Пацеха” прыняў удзел і ў “Купальскай казке” на пантоннай пляцоўке і ў “Купальскай легендзе” тэатральна-музычнай пастаноўке народнага тэатра РЦК “Прамень”, якая адбылася на другі дзень на малой сцэне фестываля.

Завершыў праграму творчай дэлегацыі Хоцімскага раёна ансамбль “Пацеха” выступленнем на галоўнай сцэне фестываля ў рамках гала-канцэрта.










3 ліпеня. Дзень Незалежнасці РБ
Дзень Незалежнасці РБ ў Хоцімске пачаўся з традыцыйнага мітынга ў гарацкім скверы у Брацкай магілы. Старшыня Хоцімскага райвыканкама Фёдар Паўлавіч Вішнеўскі падкрэсліў, што 3 ліпеня – свята для ўсіх беларусаў, не жалеючых сіл і творчай энэргіі на карысць сваёй краіны. Далей слова мелі відавочцы вызвалення Беларусі, ветэран вайны Васіль Іосіфавіч Ячняў і архімандрыт Кірыл. Слова ў адказ ад імя моладзі ўзяла актывістка БРСМ, вучаніца Хоцімскай СШ №2 Яўгенія Афанасьева.

Пасля заканчэння мітынга святочныя мерапрыемствы працягваліся ў гарацкім парке культуры і адпачынку. Тут хацімчане і госці нашага горада маглі знайсці забаву на любы густ. Працавалі атракцыёны, танцпляцоўка, выстаўка гісторыка-краязнаўчага музея, Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы, Дзіцячай школы мастацтваў і Дома рамёстваў. Да самога вечара на галоўнай сцэне каля РЦК праходзілі канцэртныя праграмы хоцімскіх артыстаў і прадстаўнікоў СДК раёна. Для дзяцей і дарослых – аматараў актыўнага адпачынку былі арганізаваны гульнёвыя праграмы і спартыўныя спаборніцтвы па шашках, дарцу і гірявому спорту.





Ў 23.00 над Хоцімскам і ўсёй краінай загучаў гімн Рэспублікі Беларусь, ў рамках традыцыйнай акцыі “Споём гимн вместе”. Аднак святочныя мерапрыемствы на гэтым не скончыліся – дыскатэка “ШАНС” завершыла сваю працу ў гадзіну ночы 4га ліпеня,але яшчэ і тады людзі доўга не разыходзіліся.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал