Алена Церашкова, адмыслова для Мова Нанова Дзеткам Практыкаванне 29-2 ь ь



Дата канвертавання15.03.2017
Памер19.06 Kb.
#5733

Алена Церашкова, адмыслова для Мова Нанова Дзеткам


Практыкаванне 29-2

Ь ь

Мяккі знак бывае і ў канцы слова, і ў сярэдзіне. Справа намалюй словы, якія заканчваюцца на Ь, злева – тыя, дзе Ь у сярэдзіне.








Знайдзі і выкрэслі ўсе літары Ы. Колькі іх?

Што расце на полі гэтаксама як дыня?


САКАВІТАЯ ДЫНЯ

Дыня вырасла на полі,

Выкаціла жоўты бок.

Варта дакрануцца толькі -

Так і пырсне смачны сок!

Шчыра просім частавацца,



У баку не заставацца!

Ёсць у нашай мове літары сціплыя, якія ніколі не лезуць у пачатак слова. Якія? _______

Прачытай прымаўкі. Устаў, дзе трэба, мяккі знак ці апостраф.

Расказалі пра в..ераб..я, а прыкажуц.. пра жураўля.

Птушка прыгожая пер..ем, а чалавек вучэн..нем.

Жыц..цё пражыц.. – не п..есен..ку с..пец...

Адным гарбузікам не пад..ясі, а расінкаю не нап..еш..ся.

Ідзі з людз..мі, то не згубіш..ся.

На б..язрыб..і і рак рыба.



Прачытай верш. Асобныя словы пераблыталіся складамі. Разблытай.

ДЗЕД ТАМАШ

Раз прыехаў дзед Тамаш

На валожынскі кірмаш.

Прастаяў ён цэлы дзень,

Толькі гандаль не ідзе!

- Падыходзь! – крычыць дзядуля.-

Вось вам ЦЫПА ды РЭБУЛЯ,

Аддамо амаль “за так”

І БУРУН, і КАВАК,

На любы, панове, густ

Ёсць ГАРМАТЫ ды ТАБУЗ!

КАША тут ды ГРУБАЧОК,

Ты памацай за бачок!

БАКЛАБА ёсць і БУЛЬЖАН,

Не мінай, вяльможны пан!

Ходзіць, дзівіцца народ:

Дзе дзівосны той гарод?

Скуль гародніна такая?

І ніхто не набывае!

Ну, сябрук, дапамажы,

Што за дзівы, адкажы:

Што прывёз стары Тамаш

На валожынскі кірмаш?

Прыходзь на наступныя заняткі!


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал