Алена Церашкова, адмыслова для Мова Нанова Дзеткам Практыкаванне 30-2 ю ю



Дата канвертавання15.01.2017
Памер18.87 Kb.
#1566

Алена Церашкова, адмыслова для Мова Нанова Дзеткам


Практыкаванне 30-2

Ю ю

Да чаго падобная літара Ю? Намалюй!


Знайдзі ды выкрэслі ўсе літары Э. Колькі іх?

Якія яшчэ будаўнічыя машыны ты ведаеш? Што яны робяць?

Экскаватар тыдзень цэлы

Рыў траншэю за вуглом.

Потым людзі клалі цэглу,

Збудавалі новы дом.

Гэты дом усім вядомы:

Мы жывем у гэтым доме!



!!! Даведайся, што адзначае тваё імя і падрыхтуйся расказаць пра гэта на наступных занятках !!!

Неўзабаве пачнуцца выпускныя святы ў школках ды садках. Дапамажыце сваім настаўніцам і выхавацелькам правесці іх на роднай мове!

Верш на апошні званок

Бэзу пах у вокны просіцца.

Май буяе на двары.

Развітаемся да восені,

Хутка стрэнемся, сябры!

Золкі нас чакаюць росныя,

Пыл няведамых дарог…

Пасталелыя, падрослыя,



Пераступім зноў парог.

Сядзем мы на месцы звыклыя,

І праз нейкіх два-тры дні

Узгадаем пра канікулы:

Эх, кароткія былі!

Верш Алены Церашковай

Песня на гэтыя словы ў выкананні Адася Матафонава на музыку Тацяны Матафонавай:

http://www.nastaunik.info/news/?id=6791


Вершы

ў выпускны альбом дзіцячага садка

***

Наперад!

Дарогі цікавыя клічуць.

Дай руку сябрам –

і адыдуць нягоды!

Ты вырасцеш хутка.

І мы табе зычым

Быць добрым(-ай), надзейным(-ай) і смелым(-ай) заўсёды.

***

Бывай, наш садок!

Мы спяшаемся ў школу!

Алоўкі ды кніжкі

ў партфелі чакаюць.

Дарога да ведаў

хай будзе вясёлай,

А дробныя цяжкасці

нас не пужаюць!


Прыходзь на наступныя заняткі!


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал