Алесь Разанаў) "Беларускае слова ад Бога. Слову нашаму Бог дапамог. Хто не любіць яго, ад тога Назаўсёды адвернецца Бог."




Дата канвертавання08.12.2017
Памер93.45 Kb.
 У зале ўвесь час гучыць ціхая музыка, на сценках развешаны, а на экране дэманструюцца выказванні пра мову беларускіх і замежных вядомых людзей:

Беларусы:

"Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова". (Алесь Разанаў)

"Беларускае слова - ад Бога.


Слову нашаму Бог дапамог.
Хто не любіць яго, ад тога
Назаўсёды адвернецца Бог."
( Рыгор Барадулін)

"Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, хто забыў сваю мову - ўсё згубіў"


(Уладзімір Караткевіч)

Слова да слова, слова да слова –

Гэта бацькоўская родная мова,

Матчына мова, пяшчотная, чыстая,

Быццам крыніца, жывая, іскрыстая.

(А.Вольскі)


Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я.Колас)
Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Я.Сіпакоў)
Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І.Мележ)
Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (З.Бядуля)
Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі.(В.Ластоўскі)
Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. (В.Ластоўскі)
Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф.Багушэвіч)
Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)
Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я.Колас)
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я.Колас)
Ігнараваць мову — гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (П.Пестрак)
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)
Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку — той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)
Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)
Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова. (А.Разанаў)
Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А.Крывіцкі)
Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў. (У.Караткевіч)
Беларусь-католік, ці беларусь-праваслаўны павінны то помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне. (Я.Купала)
Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы. (Г.Бураўкін)
Што ў цябе ёсць, акрамя мовы, з якой складаюцца твае думкі і словы? (В.Марціновіч)

Замежнікі:

Мова не можа быць дрэннай, або добрай … Бо мова — гэта толькі люстэрка. Тое самае люстэрка, на якое нельга наракаць.(С.Даўлатаў)
Мова падобны на надтрэснуты кацёл, на якім мы выстукваем мелодыі, якія гучаць так, як быццам яны прызначаныя для танцаў мядзведзя, між тым як мы б хацелі прысвяциць іх зорам. (Г.Флабер)
Усе найгалоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй недастаткова и цэлага жыцця.(Вальтэр)
Мова, якой мы карыстаемся, уплывае на наша мысленне … (Б.Вебер)
Калі мова чалавека млявая, цяжкая, нямоглая, нявызначаная, вельмі адукаваная, то такі, напэўна, і розум гэтага чалавека.(І.Гердэр)
Найвялікшая багацце народа — яго мова! Тысячагоддзямі назапашваюцца і вечна жывуць у слове незлічоныя скарбы чалавечай думкі і вопыту. (М.Шолахаў)
Народ выяўляе сябе ў мове сваёй. Народ дзейнічае; яго дзейнасцю кіруе розум; розум і дзейнасць народа адлюстроўваюцца ў мове яго. (І.Сразнеўскі)
Неўміручасць народа — у яго мове. (Ч.Айтматаў)
…Нездарма шматпакутныя народы, пераносячы самыя страшныя ўдары лёсу, не могуць толькі перанесці пагібелі роднага слова…(Н.Катлярэўскі)
Кожная мова мае свой словарух, сваю гармонію, і дзіўна было б рускаму ці італьянцу, або ангельцу пісаць для французскага вуха і наадварот. (К.Бацюшкаў)
Што ні кажы, а родная мова заўсёды застаецца роднай. Калі хочаш гаварыць па душы, нiводнага французскага слова ў галаву не ідзе, а калі хочаш бліснуць, тады іншая справа. (Л.Талсты)
Мова — вопратка думак. (С.Джонсан)

1 чытальнік. Начало формы

Конец формы

Мова родная… Беларуская…
Ты – мая назаўсёды любоў.
Не ў лясочку – сцяжыначка вузкая,
А – прасторы жытнёвых палёў.
Ахіне ветрык вольнымі словамі –
І ў душу завітае святло.
А ці сталі б народам без мовы мы,
Каб на свеце яе не было?
2 чытальнік. Мова шчырая… Мілагучная…
Жаўрукамі гаворкі звіняць.
Хто сказаў пра яе, што – нязручная,
Каб штодзённа на ёй размаўляць?
Адмаўляць мове роднай у годнасці –
Бы ў галоднага хлеб адымаць.
Хто не згодны з яе неабходнасцю,
Не спяшайце яе зневажаць.
3 чытальнік. Мова светлая… Мова чыстая…
Паспрабуеш – і хочацца піць.
Бы крынічныя воды, празрыстая –
Не спыніць яе, не замуціць.
Як калісьці на ёй (сведкі маюцца)
Продкі песні спявалі свае,
Так і сёння нашчадкі натхняюцца
Срэбразвонным напевам яе.
4 чытальнік. Мова мілая… Прыгажэйшая
З лепшых моў, што дагэтуль былі.
Хто яе абылгаў, што – бяднейшая,
Чым астатнія мовы зямлі?
Без яе не праліць сэрца словамі,
Без яе хараство не апець…
Даражыце, бы скарбніцай, моваю,
Каб сваю, беларускую, мець!
5 чытальнік. Мова цеплая… Мова матчына…
Ў кожным слове – свая прыгажосць.
Мы павінны быць лёсу ўдзячнымі
І за тое, што мова ў нас ёсць,
І за тое, што “ роснаю раніцай
Запаліўшы святлом далягляд,
Промні сонейка нам усміхаюцца
І спявае навокал зямля”…

(Таццяна Дзям'янава. «Мова родная... Беларуская...»)


Выконваецца песня І. Дарафеевай “Белая Русь”
6 чытальнік. Мой народ праз стагоддзі пранёс дабрату,
Да суседзяў-народаў павагу.
Знае свет навакольны яго прамату,
І любоў да жыцця, і адвагу.

І заўсёды ў віхурах вякоў і нягод,


У зямной непагодзе суровай,
Вылучала між іншых мой мужны народ
Беларуская родная мова.
7 чытальнік. Мой народ зберагае сваю даўніну.
Кожны нашай гісторыі знаўца
Добрым словам успомніць на раз Скарыну
І пахваліць за мудрасць Мсціслаўца.

Каліноўскага імя навокал гучыць, 


І Купалы, і Коласа слова.
Навучыла іх край беларускі любіць
Беларуская родная мова. 
8 чытальнік. Мой народ ганарыцца сягоння сваім 
Партызанскім праслаўленым краем.
У вялікіх бяседах прад светам усім
Дэлегаты яго выступаюць.

Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх


І гучы вечна, ярка і нова
Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх –
Беларуская родная мова!

(Алесь Ставер)
Выконваецца песня А.Жабко “ Я люблю цябе, Белая Русь”
9 чытальнік. Начало формы

Конец формы

У прыроды свае законы –
спаконвечныя.
Калі засыхаюць крыніцы –
плытчэюць рэкі і рачулкі,
якія жывіліся імі,
чэзнуць хмызнякі і лазнякі,
сірацеюць на птаства,
бяднеюць лугі і лугавіны:
менее зёлак і красак…
Ці ж не такі лёс
і чалавечай мовы?
Яна жыве, красуе,
набірае моцы і дужасці,
пакуль сілкуецца вытокамі –
гаворкамі прадзедаў.
Але ж і яны,
гэтыя крыніцы-вытокі,
з часам плытчэюць,
губляюць жыватворнасць.
Блякне тады і мова,
вяне яе першацвет…

(Васіль Рагаўцоў, “У прыроды свае законы...)


10 чытальнік.Начало формы

Конец формы

Як нi страшна, а самi забылi,
Адцуралiся Роднае мовы,
Хоць суседзi на гэта стварылi
Нам спрыяльныя, зручныя ўмовы.

Адцуралiся за паўстагоддзя.


А дагэтуль вякi забароны
Наша мова жыла у народзе,
Наша слова было нескароным.
1 чытальнік. Продкi вынеслi Спадчыну Жыццяў
Праз цяснiны гадоў, праз узвышшы,
А нашчадкi закiнулi, быццам
Непатрэбную рэч на гарышча.

Мова ёсць, а не трэба народу.


Нам яе замяняе другая,
Хоць i блiзкая вельмi да роднай,
Але ўсё ж непапраўна чужая.
2 чытальнік. Людзi, колькi памылак нанова
Паўтараем агулам, гурбою.
Адмаўляючы роднае слова,
Чым мы грэбуем, як нi сабою.

Непатрэбная мова. Як горка


Чуць i бачыць яе скон павольны.
Смерць магчыма спынiць яшчэ. Толькi
Цi на гэтае хопiць нам волi?

(Н. Арсеннева.“ Як нi страшна...“)



Гучыць песня ў выкананні Т.Мельнік “Родны край”. Дэманструюцца слайды з выявамі роднай зямлі, дзяўчаты выконваюць танец.

3 чытальнік. Начало формы

Конец формы

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,

Лістабой учыніць ператруску.

Песняй, што расчуліла да слёз,

Я прыму цябе па-беларуску.

Краю блаславёнага дачка,

Дзякуй лёсу,

маю не ў нагрузку —

Зорны крыж Мацея Бурачка...

Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

4 чытальнік. Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш што свет даўно не вузкі!

...Ды калі ты не бязродны сын —

Гавары са мной па-беларуску.

Час — вар'ят, шалёнае таксі.

Толькі ўсё ж не мыслю я аб спуску.

Кажаш, што магілы зараслі?

Памаўчы са мной па-беларуску.  



(Яўгенія Янішчыц.”Будзе слоту абвяшчаць прагноз...”)
 

5 чытальнік. Начало формы

Конец формы

Ад маленства за працу
берымося старанна,
каб закрэсліць
да нас непавагі прысуд!
У шаснаццатым веку Францішак Скарына
несмяротнай душой
узвышае наш люд.


6 чытальнік. Колькі ж можна губляць,
каб людзьмі называцца?
Вось Скарына сумеў засланіць сабой сам
годнасць роднага слова
без гучных авацый,
што ў прадмове да кніг друкаваных
сказаў.
7 чытальнік. Ці ж з блакады вякоў
не здалеюць унукі
між братоў
яго Кнігу у вечнасць пусціць!
Патрымаемся,
узяўшыся моцна за рукі
на высокіх пляцоўках
і ў вёсках пустых,— працавітыя, смелыя, моцныя духам!

На віхуры сядайце,


за руль, за стырно.
8 чытальнік. I не страшны ніякія нам завірухі.
Наша роднае слова далёка чутно.

Прыклад чыстай любові,


якой не скарылі, даў Скарына...
Праз пяць мімалётных вякоў
у праслаўленым Полацку,
мовай Скарыны
уваскрошаны з праху,
спаткаемся зноў...

(Данута Бічэль-Загнетава. “Словам Скарыны”)
9 чытальнік. Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так, як той чалавек перад скананнем, катораму мова зойме, а потым і зусім замёрлі.

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі.



(Ф.Багушэвіч. Прадмова да зборніка “Дудка беларуская”)
10 чытальнік. “На вас - моладзі - ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей родную мову, узбагачаць свой народ знаннем і культурай. Вы здабываеце навуку для сябе, дык дзяліцеся ёю з тымі, хто для вас цяжкай працай здабывае кусок хлеба. Толькі не кідайце роднай мовы: бо сапраўды для свайго народа тады вы ўмёрлі!" (Цётка)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка