Алімпіяда па беларускай мове 4 клас Адборачны тур



Дата канвертавання25.01.2018
Памер26.67 Kb.
#17143
Алімпіяда па беларускай мове 4 клас

Адборачны тур

  1. Успомні і запішы назвы дзён тыдня па-беларуску.




  1. Рашы прыклады незвычайнай моўнай арыфметыкі:

Мак – к + р - а =…

Рэпка – э + ы – п + б = …




  1. Ці правільна вучань запісаў назвы беларускіх народных казак: “Унучак Піліпка”, “Каток- залатая лапка”?




  1. Уважліва прачытай загадку-шараду, падумай і здагадайся, пра якое слова ідзе размова:

Калі да меры даўжыні

Галосную дадаць-

Тады ў падземнай цішыні

Вагоны зашумяць.


  1. Успомні беларускія прыказкі пра адносіны да працы і правільна злучы пачатак і канец прыказкі:

Цяжка таму жыць а дзе лянота – там пуста.

Трэта рана ўстаць той мёд не спажывае.

Дзе шчырая праца-там густа каб хлеба прычакаць.

Хто пчол не даглядае хто ад працы бяжыць.


  1. Назва якога дрэва складаецца з прыназоўніка і лёну?




  1. Захацеў Стась даведацца пра тое, як правільна напісаць слова “разводдзе”. У якім слоўніку ён можа гэта паглядзець?




  1. Да кожнай схемы падбяры па 2 словы.


  1. Перакладзі на беларускую мову сказ: На яблоне созрело красное яблоко.




  1. Уважліва прачытай сказы. Падумай, якія словы ўжыты няправільна. Выпраў памылкі і запішы атрыманыя сказы:

Здэдку ходзіць дажджы. Мая сяброўка паважае цукеркі

Алімпіядныя заданні 4 клас

Асноўны тур

  1. Запішы назвы месяцаў па-беларуску.




  1. З прапанаваных складоў складзі словы- назвы прадметаў адзення і запішы іх.

Галь ка спад па ля

шу ні штук ца то лі

  1. Складзі сказ на любую тэму, каб сярод іншых слоў у ім былі 2 словы з наступнай будовай:



  1. Успомні прозвішчы беларускіх пісьменнікаў – аўтараў твораў, якія ты вывучаў на ўроках беларускага чытання. Насупраць кожнай літары слова МОВА запішы прозвішча пісьменніка ( патрэбная літара можа быць у пачатку, сярэдзіне ці канцы слова)

М

О

В



А


  1. Разгадай загадку-анаграму. Пра якія словы ідзе гутарка?

Часам кашу, часам суп

Варыць мама з белых круп.

Прачытай наадварот –

Просіцца ў бутэрброд.


  1. Назва якой кветкі складаецца з дзвюх прыставак і назвы невялікай хаткі для сабачкі?




  1. Марылька не ведае значэнне слова “валошкі”. У якім слоўніку яна можа пра гэта даведацца?



  1. Перакладзіце на беларускую мову і запішыце сказ: У дедушки Демьяна живёт умная собака.



  1. З асобных слоў складзіце беларускую прыказку. Запішыце яе.

Жыццё, у, а, добраму, радасць, чалавеку, злому - , гора, адно.


  1. Вучням прапанавалі злучыць назвы паняццяў, якія яны вывучаюць на ўроках беларускай мовы з іх вобразнай назвай. Паспрабуй зрабіць гэта:


Галосныя гукі мост праз рэчку.

Націск - цудоўныя спевакі.

Перанос слоў- дырыжорская палачка.
Каталог: wp-content -> uploads -> 2017
2017 -> Скарыніяна” Анічэнка Уладзімір Васільевіч
2017 -> Вучоныя з Пружаншчыны
2017 -> Бялыніччына краязнаўчы энцыклапедычны даведнік а абалевіч Казімір
2017 -> Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі
2017 -> Мне баліць …
2017 -> Лекар, доктар, урач, медык, медсястра, фельчар
2017 -> Сінонім вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі; насмарк і кашаль любога паходжання
2017 -> План сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы дзяржаўнайустановыадукацыі “Роўбіцківучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Пружанскагараёна”
2017 -> Беларускае аканне
2017 -> Музей “Спадчына” Пра жыццё, побыт, заняткі нашых продкаў раскажа вам першая зала музея


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал