Алімпіяда па беларускай мове 4 клас Якімі гукамі адрозніваюцца наступныя словы? а нос – нёс




Дата канвертавання10.01.2018
Памер31.05 Kb.
АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
4 клас
1. Якімі гукамі адрозніваюцца наступныя словы?

а) нос – нёс б) воз – вёз в) кот – код г) лук – люк

2. Разбярыце наступны сказ па часцінах мовы.

Сонца павольна падымалася над лесам, пачынаўся новы дзень.

3. Падкрэсліце граматычныя асновы ў наступных сказах.

Канчаецца лета. Яшчэ горача свеціць сонца, зусім па-летняму дрыжыць сіняватая смуга над пыльнай дарогай, у кустах крушыны свішчуць вясёлыя дразды. Буяе яшчэ на лугавінах зялёная атава, у палісадніках ля вясковых хат цвітуць вяргіні і астры.

4. Перакладзіце на беларускую мову наступныя словы.

охотник, земляника, туча, погода, красота, страна, родина, аист.

5. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Цёплыя цудо…ныя дні плыву…ь яшчэ над палямі, з…лёнымі лясамі. Але нейкае сумнае прадчува…не хаваецца ў гл…бокай іх сталасці, у затоеным чаканні. …эта апошняя ласка лепшай пары года, развітанне пр…роды з летнім со…нцам. Пасля перш…х замара…каў др…вы мяняюць звыклае летняе …бранне на ўрачыстае асенняе.

6. Складзіце сказы з прапанаванымі ўстойлівымі спалучэннямі.

кот наплакаў, абое рабое, ламаць галаву, біць бібікі, фількава грамата.

АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

5 клас

1. Складзіце словы, якія маюць не менш за 4 гукі. Нельга ў адным слове ўжываць адзін і той жа гук.

[а], [б], [г], [м], [о], [р], [с]

2. Разбярыце наступны сказ па членах.

На лугах рассцілалася зялёнымі аксамітамі пяшчотна-кволая атава.

3. Ад наступных дзеясловаў утварыце назоўнікі.

бегчы, крычаць, шчабятаць, свісцець

4. Назавіце імя беларускага першадрукара. Што вам пра яго вядома?

5. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары.

м…тро, м…даль, уп…цярых, кал…ндар, г…рой, л…генда, по…с, п…даль, с…кунда, мес…ц

6. Складзіце сказы з прапанаванымі ўстойлівымі спалучэннямі, растлумачце іх значэнне.

пад бокам, цюцелька ў цюцельку, біць лынды.

7. Складзіце пісьмовае выказванне “Мілая мама мая…”.




АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

6 клас

1. Колькі разоў у вершы Сяргея Грахоўскага сустракаецца гук [с’]?



Я тым заўсёды ганаруся,

Што ў шчаслівейшую пару

Я нарадзіўся ў Беларусі

І так, як маці, гавару.

2. Запішыце назоўнікі ў форме меснага склону.

лес, гарох, Васіль, дырэктар, сын, тэлефон, тэлевізар, медаль, вечар, конь

3. Раскрыйце дужкі, утварыўшы фразеалагізмы. Растлумачце іх значэнне.

абіваць, разбіць, набіць (аскому, сэрца, парогі)

4. Запішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары і знакі прыпынку.

Лес і рэчку і клёкат бусловы

Ч…лавечую ўсмешку ўраз

Можна знішч…ць адным толькі словам

Што б…здумна вырвецца ў нас.

Васіль Вітка

5. У якую вопратку можна апрануць жанчыну-беларуску?



гарсэт, андарак, намітка, нагавіцы, камізэлька, фартух, брыль

6. Вызначыце род назоўнікаў. Івасі, кунгуру, пані, бюро, кюрэ, кальрабі, аташэ, кімано



7. Складзіце пісьмовае выказванне “Люблю цябе, Белая Русь!” (М.Стральцоў).



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка