Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры 7 клас



Дата канвертавання31.12.2017
Памер24.25 Kb.
#15574
Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры

7 клас
№1. Выпішыце са сказа словы, якія маюць толькі па два мяккія зычныя гукі.

Колькасць балаў — 8.

Нічыіх кніг не бывае — у кожнай ёсць аўтар ці аўтары, кожная па-свойму цікавая.


№2. Запішыце, як называюцца прапушчаныя словы:

Колькасць балаў — 5.

Скажу я словачка

Высока,

А ты адкажаш



… .

Скажу я словачка

Далёка,

А ты адкажаш


… .
№3. Замяніце словазлучэнне вучань чацвёртага класа аднаслоўным адпаведнікам. Запішыце гэтае слова.

Колькасць балаў — 5.
№4. Вызначце ў сказе словы, якія спрагаюцца. Запішыце іх у пачатковай форме.

Колькасць балаў — 8.

З усіх канцоў свету збіраюцца госці на свята, і свята спявае (А. Разанаў).


№5. Літаратура -- мастацтва слова. Мы часта гаворым “літаратура і мастацтва”, чым падкрэсліваецца першасная роля слова, літаратуры ў мастацкай творчасці чалавека. Разам з тым у беларускай класічнай літаратуры існуе традыцыя: вобраз мастака, творцы звязваецца з народнымі музычнымі інструментамі, іх назвы нават уваходзяць у назвы літаратурных твораў і кніг паэзіі. Сімвалічным увасабленнем мастацтва, паэзіі з’яўляюцца:

Гуслі, цымбалы, скрыпка, дудка, __________________ .



Колькасць балаў — 10.

№ 6. Біблію называюць “кнігай кнігаў”, бо ў ёй заключаны досвед чалавецтва, глыбокі маральны і выхаваўчы змест. Біблейскія вобразы і матывы паслужылі асновай для шматлікіх твораў сусветнай літаратуры і мастацтва. Сярод найбольш пашыраных біблейскіх сюжэтаў і матываў:

“Стварэнне свету”, “Песня песняў”, “Прытча пра _________________ сына”, “Зыход”, “Сад Гефсіманскі”, “Пакуты Хрыстовы”.

Колькасць балаў — 5.


№7. Для беларускай літаратуры ХХ стагоддзя характэрная цікавасць да гістарычнай тэматыкі, што праявілася ў розных жанрах. Уладзімір Бутрамееў напісаў твор, у якім паказаў жыццё славутай дачкі Полацкай зямлі Рагнеды, яе прыгажосць, пачуццё годнасці, сутыкненне свабодалюбівай натуры са злом, спалучанасць лёсу з гісторыяй роднай зямлі. Гэты твор называецца __ (адзначце правільны адказ).

Колькасць балаў — 5.

А) “Тры жыцці Рагнеды”

Б) “Крыж міласэрнасці”

В) “Па-над поўнаю Дзвіною”

Г) “Беларуская песня”

Д) “Славутая дачка Полацкай зямлі”



Е) “Еўфрасіння Полацкая”




Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал