Алімпіядныя заданні для вучняў 8-11 класаў кантрольная работа №3 Паважаныя школьнікі І абітурыенты!



Дата канвертавання09.02.2018
Памер44.27 Kb.
#18006
АЛІМПІЯДНЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ ВУЧНЯЎ 8-11 КЛАСАЎ
КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА №3
Паважаныя школьнікі і абітурыенты!

Прапануем вам выканаць наступныя заданні.

Адказы дасылайте ў выглядзе запоўненага бланка адказаў

(форма бланка прадстаўлена пасля заданняў)
Максімальная колькасць балаў – 50
Заданне 1. Прааналізуйце гукавы склад прыведзеных пар слоў і вызначце, якія з гэтых пар маюць агульныя зычныя гукі. Адзначце гэтыя гукі.



словы

гукі



словы

гукі

1

яма – май




5

пэндзаль – дзверы




2

счапіць – сыраежка




6

канчатак – дождж




3

стол – год




7

параход – абшлаг




4

елка – клён




8

сляза – скрозь




Абшлаг – адварот на канцы рукава, а таксама наогул ніжняя прышыўная частка рукава.
Максімальная колькасць балаў – 8
Заданне 2. Вызначце і запішыце гукавыя значэнні вылучаных літар.

Злегчы, контрігра, дзясятка, падцерці, рэзерв, зжаўцелы, раскідаць, прыдняпроўе, лічба.
Максімальная колькасць балаў – 4
Заданне 3. Колькі слоў затранскрыбіравана? Зрабіце арфаграфічны запіс гэтых слоў.

[с’анаш] – ... ; [с’эрв’іс] – ... ; [ношка] – ...

[рашчын’іц’] – ... ; [рох] – ...
Максімальная колькасць балаў – 5
Заданне 4. Выпішыце толькі тыя словы, якія адпавядаюць акцэнталагічнай норме беларускай літаратурнай мовы.

Табу – табу; насціл – насціл; нікуды – нікуды; наспех – наспех; фарфор – фарфар; цвілы – цвілы.
Максімальная колькасць балаў – 4
Заданне 5. Колькі зычных гукаў у кожным слупку? Запішыце словамі адпаведную лічбу.

Мяккіх ________ Глухіх _______ Шыпячых _________

раз’юшаны бездараж прыязджаць

счарсцвелы вынаходства нясвіжскі

скірда адказчык нарэшце

рэвалюцыя жаніцьба пагрузчык
Максімальная колькасць балаў – 6
Заданне 6. Складзіце “гукавыя прапорцыі”.

1) дом : том = ? : пашыць; 5) забіраць : ? = зяць : сядзь;

2) бок : док = пакт : ?; 6) джаз : час = ? : сыходзіць;

3) пара : кара = пот : ?; 7) аддай : аттай = ззаду : ?;

4) маса : мяса = ? : вяду; 8) грам : ? = борт : порт.
Максімальная колькасць балаў – 4
Заданне 7. У вершы Я. Купалы “Свайму народу” ёсць такі радок: “Табе, народ мой, згібнуты ў аковах...”, дзе ў падкрэсленым слове перад суфіксам -ну- маецца гук [б], які ў сучаснай літаратурнай мове не вымаўляецца і не перадаецца на пісьме ў аднакаранёвых словах (загінуць, згінуць). Пастарайцеся здагадацца і запісаць, які зычны стаяў на месцы, адзначаным прочыркам, у кожным з наступных дзеясловаў.

Вяр_нуць, пырс_нуць, вя_нуць, та_нуць, гля_нуць, закра_нуць, зас_нуць, ускі_нуць.
Максімальная колькасць балаў – 5
Заданне 8. Чым адрозніваюцца палатальныя (мяккія) і палаталізаваныя (памякчоныя) гукі?
Максімальная колькасць балаў – 4
Заданне 9. Ці можна лічыць утварэнні нéпрыяцель і непрыяцель варыянтамі націску?
Максімальная колькасць балаў – 4
Заданне 10. Узнікненне прыстаўных галосных пазіцыйна абумоўлена: лён – ільна, дзіця рве кветкі – вецер ірве ветразі. У якіх словах прыстаўны галосны не абумоўлены пазіцыйна, а выступае як сталы структурны кампанент?
Максімальная колькасць балаў – 6

БЛАНК АДКАЗАЎ*


Прозвішча

Імя


Імя па бацьку*

Школа

(указаць адрас школы з індэксам), клас



Населены пункт

Адрас

(указаць поўны дамашні адрас з індэксам) і тэлефон для сувязі



E-mail

(калі ёсць)



















АДКАЗЫ

1.




2.




3.




4.




5.




6.




7.




8.




9.




10.




*Звесткі неабходна ўказваць поўнасцю і разборліва.

Адказы варта даслаць да 1сакавіка 2018 года.

Поспехаў!

246019 г. Гомель, вул. Савецкая, 104, філалагічны факультет, школа юнага моваведа і літаратара

kastritsa@gsu.by

Каталог: school -> bel
bel -> Заданні па беларускай літаратуры для вучняў 8-11 класаў Паважаныя школьнікі І абітурыенты!
bel -> Алімпіядныя заданні для вучняў 8-11 класаў Паважаныя школьнікі І абітурыенты! Прапануем вам выканаць наступныя заданні
bel -> Заданні па беларускай мове для вучняў 8-11 класаў Паважаныя школьнікі І абітурыенты!
bel -> Адказы да алімпіядных заданняў па беларускай мове работа №1 Заданне 1
bel -> Адказы да заданняў кантрольнай работы №1 па беларускай літаратуры
bel -> Заданні па беларускай літаратуры для вучняў 8-11 класаў Паважаныя школьнікі І абітурыенты!
bel -> Вынікі кантрольнай работы №1 па беларускай мове
bel -> Алімпіядныя заданні для вучняў 8-11 класаў кантрольная работа №2 Паважаныя школьнікі І абітурыенты!
bel -> Адказы да алімпіядных заданняў па беларускай мове Кантрольная работа №2
bel -> Кантрольная работа №2 па беларускай мове для вучняў 8-11 класаў


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал