Алімпіядныя заданні,VІІІ клас заданне 1Утварыць ад прапанаваных слоў пры дапамозе ўказаных суфіксаў новыя лексічныя адзінкі




Дата канвертавання17.04.2017
Памер62.82 Kb.
АЛІМПІЯДНЫЯ ЗАДАННІ,VІІІ КЛАС


Заданне 1Утварыць ад прапанаваных слоў пры дапамозе ўказаных суфіксаў новыя лексічныя адзінкі.
Лёд + ян - ______________________Волька + ы н - ___________________
Дрэва + ян - ____________________Агонь + ік - ________________________
Тлушч + е(ць) - __________________Ватэрпола + іст - ___________________
Хлопец + ук - ___________________Казка + н - _________________________
Пекла + н - _____________________Воск + ы н - ________________________
Заданне 2.Падкрэсліць словы, якія складаюцца з пяці марфем.
Нагаварыцца, абагравальнік, абясцэньваць,раздвоены, затуханне, абясшкодзіць, аб’яўляцца, паўнаводны, паслабленне, вывучаны, нарасказваць.
Заданне 3.Разам з нумарам сказа выпісаць выдзеленае слова і напісаць, да якой часціны мовы яно адносіцца.
1.Вось так яно часам бывае, што у сумятлівым жыцці мінаем і не заўважаем красы сваіх родных мясцін.
2.Я ўспамінаю сыраежкі, што мы пяклі.
3.Вакол ляжала маўклівае пустое поле.
4.Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына.
5.І шыла, і мыла, і прала, і ткала - усё языком.
6.І калі ты ўжо сур’ёзным чалавекам станеш?
7.Нягледзячы на трывожны час, рынак жыў сваім звычайным жыццём.
8.Да сягоння жыве памяць аб злым гэтым дусе на ўсёй чыстаУкраіне і на Беларусі.
______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 4 .З улікам асаблівасцей словаўтварэння ў кожным радзе знайсці чацвёртае "лішняе”і падкрэсліць яго. Абгрунтаваць свой выбар.

1.Драбніца, кісліца,сальніца,цяпліца.
______________________________________________________________________________
______________________________________________________________________________
2.Падгалосак, падзагаловак, падлесак, падпасак.
____________________________________________________________________________
____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
3.Громаадвод, законапраект, лесастэп, торфабрыкет.
____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
4.Безаблічны, безбілетны, бездакорны, бездухоўны.
____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
5.Аб’ездзіць, абкасіць, абмакнуць, абмежаваць.


Заданне 5.Перакласці рускамоўныя словазлучэнні на беларускую мову адным словам.
Одной рукой - ____________________Доброй ночи - ___________________
Голыми руками - __________________Каждый день - __________________
Обеими руками - __________________Каждое утро - ___________________
На босу ногу - ____________________ Каждую неделю - ________________

Заданне 6.Суаднесці прозвішчы беларускіх вучоных з адпаведнымі характарыстыкамі.

1.В.Рагойша
1.аўтар "Беларускай граматыкі для школ”(Вільня,1918), адзін з першых нармалізатараў беларускага правапісу
2.Б.Тарашкевіч
2.аўтар "Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў”
3.А.Булыка
3.аўтар "Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы”
4.М.Клышка
4.Адзін з першых даследчыкаў беларускай мовы і літаратуры, бацька беларусазнаўства, аўтар "Беларусаў”
5.І.Лепешаў
5.аўтар "Слоўніка іншамоўных слоў”
6.Л.М.Шакун
6.сааўтар "Марфемнага слоўніка беларускай мовы”
7.Я.Ф.Карскі
7.аўтар "Паэтычнага слоўніка”
_____________________________________________________________________________
Заданне 7.Патлумачыць значэнне слоў, выпісаных з вучэбнага дапаможніка "Беларуская літаратура”для 8 класа.

Інсургент - _________________________Нерат -_________________________________
Брэцёр - __________________________Ягдташ - _______________________________
Старык - ___________________________Прысак - _______________________________
Цывільны - _________________________Гмах - _________________________________
Заданне 8.Назваць усе квадры Месяца. Патлумачыць, чаму яны так называюцца?
____________________________________________________________________________ _____________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________ ____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 9.Дадзены азначэнні жанраў юрыдычнага падстылю. На месцы пропуску запісаць назвы гэтых жанраў.
1.Асноўны закон дзяржавы, які вызначае асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, сістэму дзяржаўных органаў, правы і абавязкі грамадзян -__________________________ .
2.Звод законаў - ____________________________ .
3.Пастанова дзяржаўнай улады, якая мае найвышэйшую юрыдычную сілу - _________.
4.Пастанова вярхоўнай улады - ___________________________ .


Ключы
Алімпіядныя заданні
8 клас
Заданне 1Утварыць ад прапанаваных слоў пры дапамозе ўказаных суфіксаў новыя лексічныя адзінкі.

Адказы. Ледзяны, драўляны, тлусцець, хлапчук, пякельны, алешына, вогнік, ватэрпаліст, казачны, вашчына.

Заданне 2.Падкрэсліць словы, якія складаюцца з пяці марфем.

Адказы: Нагаварыцца,раздвоены,затуханне,аб’яўляцца,паўнаводны,нарасказваць.

Заданне 3.Разам з нумарам сказа выпісаць выдзеленае слова і напісаць, да якой часціны мовы яно адносіцца.

Адказы: 1)Што - злучнік; 2) што - займеннік; 3)вакол - прыслоўе; 4)вакол - прыназоўнік; 5)і - злучнік; 6)калі - прыслоўе; 7)нягледзячы на - прыназоўнік; 8)чыста - часціца.


Заданне 4 .З улікам асаблівасцей словаўтварэння ў кожным радзе знайсці чацвёртае "лішняе”і падкрэсліць яго. Абгрунтаваць свой выбар.

Адказы:1.Сальніца:утворана пры дапамозе суфікса - ніц-, астатнія - суфікса-іц-.
2.Падзагаловак: утворана прыставачным спосабам, іншыя - прыст.-суфіксальным.
3.Громаадвод: утворана шляхам асноваскладання і нулявога суфікса (гром адводзіць), іншыя - шляхам асноваскладання.
4.Бездухоўны:утворана прыставачным спосабам, іншыя - прыст.суфіксальным.
5.Абмежаваць: утворана прыст.-суфіксальным спосабам, іншыя-прыставачным.

Заданне 5.Перакласці рускамоўныя словазлучэнні на беларускую мову адным словам.

Адказы. Аднаруч,галаруч,аберуч,басанож,дабранач,штодзень,штораніцы,штотыдзень.

Заданне 6.Суаднесці прозвішчы беларускіх вучоных з адпаведнымі характарыстыкамі.


Адказы 1-7, 2-1, 3-5, 4-2, 5-3, 6-6, 7-4.

Заданне 7.Патлумачыць значэнне слоў, выпісаных з вучэбнага дапаможніка "Беларуская літаратура”для 8 класа.
Адказы: Інсургент - паўстанец, нерат - рыбалоўная прылада; брэцёр - дуэлянт, ягдташ - паляўнічая сумка, старык - старое перасохлае рэчышча, прысак - гарачы попел, цывільны - не ваенны, грамадзянскі; гмах - вялікі, вышынны будынак.

Заданне 8.Назваць усе квадры Месяца. Патлумачыць, чаму яны так называюцца?
_Маладзік, поўня, сход, ветах.
Адказы. Маладзік - малады месяц , месяц у першай квадры; поўня - фаза месяца, калі ён відзён увесь (поўны); сход - месяц на зыходзе, перыяд ад поўні да ветаха; ветах - месяц у апошняй квадры, на зыходзе, стары (ветхі).


Заданне 9.Дадзены азначэнні жанраў юрыдычнага падстылю. На месцы пропуску запісаць назвы гэтых жанраў.

Адказы: 1.Канстытуцыя.2.Кодэкс.3.Закон.4.Дэкрэт.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка