Аналіз практычнага вопыта далучэння малодшых школьнікаў да нацыянальна-культурнай спадчыны ў межпрадметных сувязях




Дата канвертавання01.04.2019
Памер29.35 Kb.
Аналіз практычнага вопыта далучэння малодшых школьнікаў да нацыянальна-культурнай спадчыны ў межпрадметных сувязях

Склала Высоцкая В.А.

Народная культура – з’ява дэмакратычная па сваёй сутнасці. Народнае мастацтва можа пераняць кожны чалавек, не гледзячы на яго здольнасці. Усе вучні могуць спазнаць тую ці іншую традыцыю, спяваць разам з усімі традыцыйную песню, вадзіць карагоды, вывучаць народныя рамёствы.Трэба толькі вывучаць гэта сістэматызавана і рэгулярна.

Настаўнік выступае правадніком духоўнай сутнасці народнай мастацкай культуры. Ён раскрывае маладому пакаленню народнае мастацтва і культуру як свет цэласнасці, які ўключае стаўленне чалавека да свету, да сваёй хаты, Радзімы.

Практычна ўсе навучальныя дысцыпліны, выкладаемыя ў сучаснай пачатковай школе, валодаюць велізарнымі магчымасцямі для далучэння дзяцей да вытокаў беларускай народнай культуры.

С першага класа вучань павінен знаёміцца з народнымі традыцыямі. І задача настаўніка падабраць найлепшыя метады, формы і прыёмы вывучэння фальклора.

С першых дзён сярод шматлікіх цяжкасцей настаўніка з’яўляецца арганізацыя класа, кіраванне калектывам. Кожную сустрэчу настаўнік павінен пачынаць з вітання і хай яно будзе на беларускай мове. Напрыклад:
-Добры дзень, добры дзень добрым людзям!

-Добрага ранку!

-З панядзелкам (аўторкам) вас!

-Маё вам шанаванне!

Дзеці запамінаюць вітанні і пачынаюць імі карыстацца.Тое ж самае робім і тады, калі заняткі заканчваюцца.Вось якія развітанні выкарыстоўваюцца:

-Будзьце жывы, здаровы!

-Заставайцеся здаровы!

-Усяго добрага!

-Усяго найлепшага!

У час фізкультурных хвілінак, перапынкаў мы выкарыстоўваем цікавыя гульні і практыкаванні з ужываннем фальклору.

Вопыт сведчыць, калі на ўсіх уроках рэгулярна, не надаедліва, разумна выкарыстоўваць лічылкі, забаўлянкі, прыгаворы, калыханкі, дражнілкі, прыказкі і прымаўкі, жарты, гульні, казкі, то значна ўзрастае эфектыўнасць урока. Навучанне становіцца больш цікавым, радасным, жаданым. Асабліва неабмежаваныя магчымасці выкарыстоўваць фальклор на ўроках беларускай мовы. На ўроках беларускай мовы можна выкарыстоўваць тэксты для спісвання, для ліста пад дыктоўку пра традыцыі і звычаі беларускага народа. Гэта дае шырокія магчымасці для развіцця пазнавальнай цікавасці навучэнцаў, іх мыслення, фарміруе высокую камунікатыўную культуру малодшага школьніка, навучальныя ўменні, звязаныя з развіццём правільнай і вобразнай гаворкі.

У падручніках па беларускай мове і літаратурнаму чытанню змешчана каля 50 прыказак і прымавак пра працу, пра Радзіму, пра маральныя якасці чалавека.Узмацніць працу ў гэтым напрамку дапаможа такая праца, як збіранне і вывучэнне малых жанраў фальклору (прыказак, прымавак, загадак, лічылак, небылічак, скарагаворак і г.д.) самімі вучнямі. Пры гэтым могуць праводзіцца наступныя віды работ:

-падбор па тэмах;

-пошук прыказак і прымавак у мастацкіх творах і ўстанаўленне іх прызначэння;

-знаходжанне прыказак і прымавак, якія раскрываюць змест, асноўную ідэю таго ці іншага твора;

-выкарыстоўванне праказак і прымавак у працы над сачыненнем;

-выкарыстанне прыказак і прымавак у якасці матэрыялу, які садзейнічае вывучэнню арфаграфіі і граматыкі, вывучэнню алфавіта;

-выкарыстанне прыказак і прымавак у замацаванні тых ці іншых правілаў, у вывучэнні і праверцы народных прыкмет;

-інтаванне;

-інсцэніраванне;

-выкарыстоўванне прыказак і прымавак для характарыстыкі герояў народных казак, паводзін людзей і г.д.

Кожны занятак па прадмету «Чалавек і свет» мы імкнемся пачынаць з народнага земляробчага календара, з прыкмет таго або іншага месяца, з абрадаў, звычаяў, якія прымеркаваны да той ці іншай даты. Вельмі пашыраецца выкарыстанне фальклору пры вывучэнні прадмета «Мая Радзіма – Беларусь».


Працяг у наступным артыкуле


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка