Анатоль Астрэйка Астрэйка Анатоль




Дата канвертавання04.09.2018
Памер25.13 Kb.




Анатоль Астрэйка
Астрэйка Анатоль (таксама Астрэйка Акім), нарадзіўся 24.07.1911 г. у вёсцы Пясочнае Капыльскага раёна.

3   беднай сялянскай сям’і. 3 ранняга дзяцінства А. Астрэйку давялося  дапамагаць бацьку па гаспадарцы. Веды пачаў атрымліваць з пяці гадоў. Скончыў Пясоцкую сямігодку, а ў 1930  годзе -  двухгадовыя   курсы   пры   Мінскім белпедтэхнікуме. Яшчэ ў студэнцкія гады ў газеце "Чырвоная змена" (1929, №281)   пад  псеўданімам Якім Зорны надрукаваны першы верш А. Астрэйкі ("Гады заўжды напевам новым"). Малады паэт спрабаваў пісаць пад С. Ясеніна і П. Труса, за што быў раскрытыкаваны.   Пасля   курсаў больш двух гадоў працаваў у газеце "Чырвоная    Полаччына".   Зяўляўся     членам   і   кіраўніком   Полацкай    філіі БелАПП, у 1932-34г.г. вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педінстытута. Да Вялікай   Айчыннай вайны працаваў у рэдакцыях газет "Ленінскі прызыў" (Орша)   і “Ленінскі  шлях" (Горкі), у рэспубліканскіх часопісах "Калга снік Беларусі"   і   "Напагатове" і ў газеце "Літаратура імастацтва",     выкладаў   беларускую мову і літаратуру   на вячэрнім рабфаку пры Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1940 выдаў першы зборнік вершаў "Слава жыццю". Рукапіс другога зборніка "Квецень"   згарэў у час  вайны ў Мінску. У   Вялікую Айчынную вайну - адказны сакратар газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Па заданні беларускага штаба партызанскага руху ў 1942 і ў 1943 гадах засылаўся ў варожы тыл.У  1943 годзе друкарня слуцкай падпольнай газеты "Народны мсцівец" выпусціла   зборнік А. Астрэйкі "Слуцкі пояс".   У    1946-48   ён – старшыня Гродзенскага адзялення  СП БССР, у  1948 - 53 – адказны сакратар часопіса "Вожык". З 1948 года жыў і працаваў  у Мінску. 

 Узнагароджаны ордэнамі "Чырвоная зорка" і   "Знак пашаны", медалямі. У   пасляваенныя   гады выйшлі кнігі паэзіі А. Астрэйкі  "Крамлёўскія зоры",  "Добры дзень"(1948), "Зямля мая"(1952), "Песня дружбы" (1956), "Бацька мой, Нёман" (1961),"Сэрца насцеж" (1965),"Цвіціце верасы" (1975), "Зямная Случчына" (1977), "Ураджай цяпла" (1978), а таксама вершаваная казка "Елка" (1949) і паэма для дзяцей "Прыгоды дзеда Міхеда" (1956). Аўтар тэкстаў многіх папулярных песень ("Ой бацька мой, Нёман","Песня пра Заслонава", "Шаўковыя травы" і інш.). У цэнтры ўвагі паэзіі А. Астрэйкі - жыццё чалавека. Яго творам уласцівы задушэўнасць і спавядальная адкрытасць, цесная сувязь з фальклорам, напеўнасць. Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, малдаўскіх, узбекскіх пісьменнікаў.

Імя   А. Астрэйкі   прысвоена   Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, яго імя носіць вуліца ў Капылі.



Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках раёна
Творы ў 2-х т. – Мн.: Маст. літ., 1981.

Памяць дарог: вершы – Мн.: Маст. літ., 1980. – 112с.


Приключения деда Михеда /  А.Астрейко. -  Мн.:  Маст. лiт.,  1974. – 224с.

Артыкулы аб жыцці і творчасці:

Камейша,К. З думай пра новыя вёсны: да 100-годдзя з дня нараджэння А.Астрэйкі //Пачатковая школа. – 2011. - №6. – С.26-27.




Марціновіч, А. Са Случчыны зямной пачатак // Літаратура і мастацтва. - 2011. — 22 ліпеня.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка