Анімацыйныя праграмы ў фальклорна-міфалагічнай сядзібе “Азяркі”




Дата канвертавання04.02.2018
Памер148.95 Kb.
Анімацыйныя праграмы

ў фальклорна-міфалагічнай

сядзібе “Азяркі”


На госці да Зюзі Паазерскага

На зямлі нашых продкаў з даўніх часоў існуе прыгожая гісторыя пра зімовага казачнага дзядка-чарадзея Зюзю. Зюзя – гэта персанаж беларускай міфалогіі, увасабленне холаду, бог зімы.

Нашы продкі ўяўлялі яго сабе ў выглядзе дзеда з белымі, як снег, валасамі на галаве і такой жа даўжэзнай барадой, які ў расхрыстаным кажусе босым ходзіць па снезе. Паводле павер’яў Зюзя ўзнімае завіруху, мяцеліцу, выклікае сцюжу. Нават і па сённяшні дзень нярэдка можна пачуць: “Змерз, як “зюзя”. Калі бывае моцны мароз, лічыцца, што Зюзя б’е доўбняй па дрэвах і бярвенні, якія быццам бы ад таго і трашчаць.

Некалькі год таму завітаў Зюзя ў Пастаўскае Паазер’е. Спадабаўся яму край сваёй чароўнай прыгажосцю, таму выбраў ён сабе невялікі маляўнічы лясок каля Пастаў і “прапісаўся” там разам з Цёткай Завеяй, Ледавіком, ліхой Бабай Напасцяй ды персанажамі беларускай міфалогіі. І цяпер кожны год зімой ён запрашае ў сваю сядзібу ўсіх, хто жадае дакрануцца да чагосьці чароўнага і таямнічага…

Вароты лясной сядзібы вартуюць Лесавікі-Палявікі. У сваёй халоднай, але ўтульнай альтанцы чакае Вас цётка Завея. А беларускі ўладар марозаў і завірух Зюзя Паазерскі на сваім дварышчы ладзіць навагодняе ігрышча, якое пацешыць усіх – і дарослых, і малых танцамі, жартамі, зімовымі гульнямі ды забавамі. Фальклорная ліхая Баба Напасця можа павярнуцца другім бокам, і ўвесь наступны год Вам будзе толькі шанцаваць.

Прыязджайце святкаваць!




Масленка ідзе, блін ды мёд нясе

Масленіца – вясёлае, старажытнае славянскае свята развітання з зімой, што засталося нам у спадчыну ад продкаў-паганцаў. Да нашых дзён Масленку сустракаюць і праводзяць з той жа нястрымнай удаласцю, што і ў паганскія часы. У гэтыя дні не грэх “есть до икоты, пить до перехоты, петь до насады, плясать до упаду”.

На сядзібе ўладара зімы Зюзі самых спрытных, вясёлых і жыццярадасных чакаюць ледзяны слуп і абавязкова “блінна-малочныя” конкурсы. А “цвік праграмы” стане нечаканым сюрпрызам для кожнага. Разам з Зюзем можна будзе і блінкамі паласавацца, і вакол вогнішча паскакаць, на якім урачыста будзе спалена чучала Масленіцы. А каб у агні згінулі і Вашы ўласныя нягоды, трэба спаліць невялікую асабістую Масленку, якую для Вас вырабіць майстра.

Чакае гасцей і пачастунак. Для дзетак – салодкі, ад Зюзі. Для дарослых – “ве-е-ельмі моцная гарбата” з традыцыйнай шкварачкай, духмянай, засмажанай на вогнішчы. А сувеніры з выставы “Паазерскія забаўкі” будуць напамінам пра цудоўны час, праведзены на сядзібе.





Ляльнік

У славян ёсць свята Ляльнік, прысвечанае багіні вясны Лялі. Яна – увасабленне вясновай зеляніны, росквіта абноўленай прыроды, першых кветак і дзявочай прыгажосці. Лялю-Вясну ўрачыста “заклікалі” – запрашалі на госці, выходзілі сустракаць яе с падарункамі і пачастункамі.

Каб абудзіць Зямлю-матушку ад зімовага сну, будуць на сядзібе і вясёлыя песні, і нястрымныя каргоды, і народныя гульні-забавы. А самых акыўных, дужых і спрытных чакаюць стральба з лука, танцы на калодках, баі мяхамі і іншыя забаўкі. Уладар маразоў дзюжых і зімовай сцюжы, Зюзя, развітаецца да наступнай зімы. Час яго на зыходзе, але паспее яшчэ паплясаць вакол веснавога вогнішча, а ўладу над зямлёй перадасць прыгажуні-Лялі. А каб новы год, які ў продкаў пачынаўся менавіта вясной, быў больш удалым, прапануем пазбавіцца ад нядолі: на “бярозавых лістах” трэба напісаць пра свае нягоды і спаліць іх у вясновым Ляліным вогнішчы.





Велікодныя традыцыі Пастаўшчыны

Мы запрашаем гасцей як на святкаванне Вялікдня, так і ў дні перад святам.

Вялікія Суботы – дні найстражэйшага посту, і для гасцей мы прапануем посны пачастунак з сустрэчай з народным клубам нацыянальнай кухні, гульні і абраду “Традыцыя”. А ў падарунак кожнаму яйка і куліч, пасвенціць якія прапануем у касцёле або царкве.

Дні Светлай Пасхі – найвялікшае свята хрысціян, і ў гэтыя дні мы запрашаем на святочнае гулянне ў сядзібу. Баба Ганна не толькі сустрэне гасцей, але і пачастуе. Будуць тут і велічальныя валачобныя песні, і велікодныя гульні, і нават варожбы – на дабрабыт, на шчасце, а для дзяўчат – на замужжа. А на заканчэнне – этнадыскатэка, дзе сучасныя рытмы перамяжоўваюцца з мелодыямі мінулых часоў.







Перуновы стрэлы

Ужо сама назва свята сведчыць пра тое, што асноўнай сваёй ідэяй яно было звернута да ўшанавання, уміласціўлення і ўтаймавання такой магутнай і непрадказальнай сілы прыроды, як маланка, якая пускала на зямлю вогненыя Перуновы стрэлы. На працягу ўсяго вяснова-летняга перыяду продкі зацсерагаліся Перуновых стрэл. Год ад году чалавек шукаў розныя шляхі, каб перасцерагчы сябе і сваё жытло ад пракляцця Нябёсаў. Для гэтага выконвалі абавязковыя абрады ўміласціўлення. У народным календары беларусаў вядома некалькі святаў, аб’яднаных адной ідэяй, ушанаваннем аднаго і таго бажаства – Перуна. Наших гасцей мы запрашаем на сядзібу, каб прыняць удзел у святочных забавах, шматлікіх гульнях, ігрышчах, сакральна-магічных карагодах. А ў час наведвання інтэрактыўнай выставы “Сялянская прастора” можна даведацца, якія яшчэ існавалі абярэгі сябе, сваёй хаты, гаспадаркі ад Перуновых стрэл, акрамя стагоддзямі захоўваемага сакральнага дзеяння-ігрышча.




Русальныя зайгрышы

Цэлы перыяд ад вясны да восені ў час красавання раслін, налівання збажыны, росту гародніны, дрэў і траў звязаны з узнікненнем у гэты час русалак. Русаллі – старажытныя славянскія абрадавыя ігрышчы, якія ладзіліся на спрыянне ўрадлівасці. Акрамя таго, у час Русалляў дзяўчаты выбіралі суджанага…

Маладых і старых, халастых і жанатых, вясёлых і сумных, заможных і не надта, – запрашаем на ігрышчы – Русаллі на сядзібу да самаго Зюзі Паазерскага, дзе Вас чакаюць і скокі праз вогнішча на суджанага, і абрад Пралазін праз Русальны вянок, і шлюб травянога Чучала з бярозкай, катанне на брычцы і многае іншае, а таксама частаванне традыцыйным беларускім печывам і квасам, прыгатаваным па старажытных рэцэптах.



Каля Купала сонца зайграла

К
упала – самае вясёлае народнае свята. У купальскіх ігрышчах прымаюць удзел амаль усе, бо ў чароўны святочны вечар можна і паваражыць на суджанага, і нават адшукаць яго, пускаючы вянкі па вадзе; скачучы праз вогнішча, якое нават часам замянялі вялікімі ахапкамі пякучай крапівы, можна праверыць сілу свайго кахання і пазбавіцца ад хвароб; набраўшы лекавых траў, забяспечыць сябе здароўем на ўвесь год, а назіраючы за ўзыходзячым сонейкам, якое грае і танцуе, – шчасцем.

Зёлкі, сабраныя ў гэты дзень, валодаюць незвычайнай гаючай сілай, асабліва, калі збіраць іх Вы будзеце ў нашай міфалагічнай сядзібе. А калі кінуць травы ў растопленую печ у час навальніцы – гэта засцеражэ дом ад маланкі..

Магчыма, хтосьці з гасцей зможа нават адшукаць чароўную папараць-кветку, якая распускаецца апоўначы толькі на некалькі імгненняў. Але трэба быць асцярожнымі, бо нячыстая сіла пільна сцеражэ цудадзейную кветку. Нават дрэвы ў гэтую ноч пераходзяць з месца на месца і размаўляюць, шапочучы лісцем.

У сядзібе, акрамя ўсяго, чакаюць танцы, песні, карагоды, гульні (“яшчур”, “ручаёк” і шмат інш.). А хмяльныя напоі па бабуліных рэцэптах стануць прыемным пачастункам.


Свая хатка, як родная матка

"Свая хатка, як родная матка" - цікавае мерапрыемства не толькі для будаўнікоў, бо толькі тут можна будзе ўбачыць абрад "уваходзінаў", даведацца як будаваліся хаты раней і якое значэнне надаваў чалавек будаўніцтву і пераезду ў новую хату. А этнаграфічная экспазіцыя “Сялянская прастора” раскажа, як выгладала хата, якое сімвалічнае значэнне меў кожны з яе элементаў.





Прыйшоў Спас – і лета ад нас

Свята Спаса – гэта пэўная мяжа паміж летам і восенню. Кожны з трох Спасаў (Мядовы, Яблычны, Арэхавы) дозваляў каштаваць пэўныя стравы, ужываць у ежу мёд і мак, яблыкі ды іншыя дары саду, арэхі, грыбы і ягады. Ад Хлебнага (Арэхавага) Спасу пачыналі пячы караваі ды пірагі з мукі ўжо новага ўраджаю.

З грыбамі і ягадамі, з яблыкамі, мёдам, арэхамі ды іншымі прысмакамі пякуць бліны ды пірагі на Спас. Калі Вы на іх ласыя – дык прыязджайце, частуйцеся!

Ну, а акрамя пачастункаў – святочныя песні і, нават, варожбы.Напрыклад, надзейнай прыкметай, якая прадказвала дабрабыт на увесь год і багацце ў жыцці, служыла абсыпанне макам на свята Спаса.





Настаўніцкія пасядзелкі ў Пастаўскім краі”

Свята “Настаўніцкія пасядзелкі ў Пастаўскім краі”, якое завяршае экскурсійную праграму дня, арганізавана спецыяльна для Вас. Ніхто не застанецца абыякавым ад сустрэчы з героямі беларускай міфалогіі – свавольнай Бабай Напасцяй, Пераплутам, Дзедам Гаёвым і гарэзлівымі Гаёўкамі ды іншымі персанажамі, якія падораць цудоўны настрой і бадзёрасць на ўвесь навучальны год. А разнастайныя конкурсы, віктарыны, спаборніцтвы дазволяць усебакова праявіць сябе і атрымаць прызы.

У Вас ёсць унікальная магчымасць успомніць, што настаўнікі – гэта дзеці, толькі крыху больш дарослыя, і наладзіць сабе маленькія канікулы. Весяліцеся, адпачывайце, а нам будзе прыемна бачыць Вас зноў і зноў.



На госці да Зюзі Паазерскага

г. Поставы, ул.Набережная, 5 «А» www.ctu.by

+375-2155-42203, 42777, +375-29-7322777 e-mail: ctu@tut.by

Перечень туристических мероприятий, запланированных к реализации в Витебской области на 2014 год




Район/город

Наименование

мероприятия

Цель и краткое описание

Место проведения

Дата проведения

Организаторы, контактные данные

Сайт для получения дополнительной информации

Поставский район

«На госці да Зюзі Паазерскага»


содействовать популяризации и развитию интереса к белорусской мифологии и этнографии;

привлечь внимание к региону «Белорусское Поозерье» и вызвать интерес к его изучению;

театрализованное представление с участием с участием зрителей, катание на лошадях, квадрацикле


Фольклорно-мифологическая усадьба Зюзи Поозерского

декабрь-январь

ОДО «Центр туристских услуг»

+375 29 7322777

www.ctu.by






«Масленка ідзе, блін ды мёд нясе»

содействовать расширению кругозора;

воспитывать национальное самосознание, уважение к белорусской культуре и истории, традициям, позитивное отношение к сохранению духовного наследия предков; театрализованное представление, конкурсы, угощения


Фольклорно-мифологическая усадьба Зюзи Поозерского

Конец февраля начало марта

ОДО «Центр туристских услуг»







«Ляльнік»

содействовать популяризации и развитию интереса к белорусской мифологии и этнографии;

театрализованное представление, конкурсы, угощения


Фольклорно-мифологическая усадьба Зюзи Поозерского

вторая половина марта

ОДО «Центр туристских услуг»








Велікодныя традыцыі Пастаўшчыны

содействовать расширению кругозора;

воспитывать национальное самосознание, уважение к белорусской культуре и истории, традициям, позитивное отношение к сохранению духовного наследия предков; театрализованное представление, конкурсы, угощения


Фольклорно-мифологическая усадьба Зюзи Поозерского

апрель

ОДО «Центр туристских услуг»







«Перуновы стрэлы»

содействовать популяризации и развитию интереса к белорусской мифологии и этнографии;

театрализованное представление, конкурсы, угощения


Фольклорно-мифологическая усадьба Зюзи Поозерского

май


ОДО «Центр туристских услуг»







Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Популиризация народной музыки.Фестиваль проходит на протяжении трёх дней на творческих площадках города и района.

г.Поставы, Поставский район

6,7,8 июня 2014г.

Министерство культуры Р.Б., Управление идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Витебского облисполкома, Поставский районный исполнительный комитет

8(02155) 4-19-45, 4-19-35.

Ok-postavy@tut.by




В рамках Международного фестиваля народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік» пройдёт праздник города

Целью организации масштабного празднования дня города является поднятие национального и патриотического духа населения, пропаганда социальных и культурных ценностей, здорового образа жизни, дружбы и взаимной поддержки, добрососедских отношений.

Обязательными элементами проведения дня города являются знакомство с историей города, с выдающимися людьми, живущими в нем, торжественная часть и богатая развлекательная программа.

г.Поставы

7 июня

Поставский районный исполнительный комитет

8(02155) 4-19-45, 4-19-35.

Ok-postavy@tut.by




«Русальныя зайгрышы»


содействовать популяризации и развитию интереса к белорусской мифологии и этнографии;

театрализованное представление, конкурсы, угощения


Фольклорно-мифологическая усадьба Зюзи Поозерского

первая половина июня

ОДО «Центр туристских услуг»







«Каля Купала сонца зайграла»


содействовать расширению кругозора;

воспитывать национальное самосознание, уважение к белорусской культуре и истории, традициям, позитивное отношение к сохранению духовного наследия предков; театрализованное представление, конкурсы, угощения


Фольклорно-мифологическая усадьба Зюзи Поозерского

первая половина июня первая половина июля

ОДО «Центр туристских услуг»







70 -летие освобождения Беларуси

Цель - сохранение

Памяти о выдающимся вкладе белорусского и всего советского народа в разгром гитлеровской Германии и патриотическое воспитание граждан.



г.Поставы

3 июля

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Поставского РИК

8(02155) 4-19-45, 4-19-35.

Ok-postavy@tut.by




«Свая хатка, як родная матка»


содействовать расширению кругозора;

воспитывать национальное самосознание, уважение к белорусской культуре и истории, традициям, позитивное отношение к сохранению духовного наследия предков; театрализованное представление, конкурсы


Фольклорно-мифологическая усадьба Зюзи Поозерского

август

ОДО «Центр туристских услуг»








«Прыйшоў Спас – і лета ад нас»

содействовать расширению кругозора;

воспитывать национальное самосознание, уважение к белорусской культуре и истории, традициям, позитивное отношение к сохранению духовного наследия предков; театрализованное представление, конкурсы, праздничные песни, ворожба

Фольклорно-мифологическая усадьба Зюзи Поозерского

вторая половина августа

ОДО «Центр туристских услуг»







«Бабіна лецейка»


содействовать расширению кругозора;

воспитывать национальное самосознание, уважение к белорусской культуре и истории, традициям, позитивное отношение к сохранению духовного наследия предков; театрализованное представление, конкурсы, импровизированная свадьба по всем правилам обряда

Фольклорно-мифологическая усадьба Зюзи Поозерского

сентябрь-октябрь

ОДО «Центр туристских услуг»







Настаўніцкія пасядзелкі ў Пастаўскім краі”


содействовать расширению кругозора;

воспитывать национальное самосознание, уважение к белорусской культуре и истории, традициям, позитивное отношение к сохранению духовного наследия предков; театрализованное представление, конкурсы, угощения


Фольклорно-мифологическая усадьба Зюзи Поозерского

октябрь

ОДО «Центр туристских услуг»







«Макаш-льняніца – лёсу пральніца»


содействовать расширению кругозора;

воспитывать национальное самосознание, уважение к белорусской культуре и истории, традициям, позитивное отношение к сохранению духовного наследия предков; театрализованное представление

Фольклорно-мифологическая усадьба Зюзи Поозерского

ноябрь

ОДО «Центр туристских услуг»







Піліпаўскія Запускі


содействовать расширению кругозора;

воспитывать национальное самосознание, уважение к белорусской культуре и истории, традициям, позитивное отношение к сохранению духовного наследия предков; театрализованное представление

Фольклорно-мифологическая усадьба Зюзи Поозерского

конец ноября начало декабря

ОДО «Центр туристских услуг»





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка