Арэшка Міхаіл Сцяпанавіч




Дата канвертавання05.03.2018
Памер16.19 Kb.
Арэшка Міхаіл Сцяпанавіч нарадзіўся 8 верасня 1959 года ў вёсцы Язвінки Лунінецкага раёна ў сялянскай сям'і. У 1977г. скончыў сярэднюю школу, потым Мазырскае вучылішча па спецыяльнасці свідравы майстар (1977-1978гг.), працаваў на свідравой станцыі 2 гады ў Гродзенскай вобласці, затым была служба ў арміі (1979-1981гг.). Першая публікацыя з’явілася ў раённай газеце «Ленінскі шлях» у лютым 1975 г. і з гэтага часу стаў пастаянна друкавацца ў газеце, дзе пазнаёміўся з Мікалаем Калінковічам (у той час намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Ленінскі шлях»). Пазней М. С. Арэшка стаў пісаць нататкі, вершы, рэцэнзіі на кнігі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, адначасова стаў друкавацца у газетах «Чырвоная змена», «Заря», «Во славу Родины», «Ваеннай газеце», часопісе «Бярозка». Пасля арміі, з чэрвеня 1981г. па верасень 1989г. працуе ў раённай газеце, з 1981 па 1999 гг. узначальваў літаратурнае аб'яднанне пры раенной газеце «Ленінскі шлях», а потым «Лунінецкія навіны». Затым, з 1989 г., друкаваўся ў лунінецкай газеце "Информ–прогулка", таксама працаваў у ганцавіцкай раенной газеце "Савецкае Палессе" загадчыкам аддзела пісьмаў і масавай работы. Зараз М.С. Арэшка піша вершы, складае нататкі, крыжаванкі, сканворды, галаваломкі для газеты «Информ-прогулка».h:\орешко.jpg

Творы М. С. Арэшка

  1. Фарбы восені / Міхась Арэшка // Ленінскі шлях. 1977. 20 верасня

  2. Палахлівы погляд у мальбе; Промні сонца сагрэлі : вершы / Міхась Арэшка // Азбука поэзии: антология стихов лунинецких поэтов. - Лунінец,1998 С. 23.

  3. Міхась Арэшка // Ад шчырага сэрца – споведзь / укл. Т. Вайцяхоўская. – Брэст : Альтернатіва, 2009. С.58.

  4. Сонца рух супыніла і паўзуць халады… . : верш / Міхась Арэшка // ад шчырага сэрца - споведзь / укл. Т. Вайцяхоўская. – Брэст: Альтернатіва, 2009. С. 201-202.

  5. Мальчик по имени Вова: рассказ / Михаил Орешко // Информ-прогулка. 9 февраля. 2001. (№ 7). С. 3.

  6. Пятнадцать лет я счастлив был с тобой / Михаил Орешко //З двух берагоў : вершы паэтаў Лунінеччыны / склад. Вадзім Жылко, Віктар Філатаў.. - Лунінец, 2002. - (Лунінецкая муза; № 10).

  7. Дембельский альбом Максима Казуна /Михаил Орешко // Информ –прогулка. 2017. 27 апреля. (№ 17). С. 13.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка