Арганізатары І кіраўнікі партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну арлоўскі кірыла Пракопавіч



Дата канвертавання09.01.2017
Памер70.12 Kb.
#1042
Арганізатары і кіраўнікі

партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну

АРЛОЎСКІ Кірыла Пракопавіч e:\документы\мои полученные файлы\media\image2.jpeg

Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Нарадзіўся 30.01.1895 г. у в.Мышкавічы Кіраўскага раёна. У 1930 г. скончыў Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцей Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве. 3 1915 г. у арміі. У першую сусветную вайну на Заходнім фронце малодшы унтэр-афіцэр. Член КПСС з 1918 г. 3 мая 1918 г. у Аршанскай надзвы- чайнай камісіі (ЧК). У чэрвені 1918 г. ў час акупацыі Беларусі германскімі войскамі па заданні Бабруйскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад. 3 снежня 1918 г. у Бабруйскай ЧК. У 1919 — 20 гг. вучыўся на курсах камсаставу ў Мінску, Магілёве, Маскве. У складзе падраздзяленняў курсантаў змагаўся супраць польскіх інтэрвентаў пад Барысавым, Бабруйскам, Полацкам, супраць войск Юдзеніча пад Петраградам. Пасля заканчэння першых Маскоўскіх кулямётных курсаў у 1920 г. камандзір атрада рудабельскіх партызан (псеўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвентаў; потым на падпольнай рабоце ў Коўне. У кастрьгчніку — снежні 1920 г. удзельнічаў у баях супраць войск Булак-Балаховіча. У 1922 — 25 гг. камандзір партызанскага атрада ў заходнебеларускім Палессі (псеўданім Аршынаў, Муха-Міхальскі). У 1930 — 36 гг. у органах ДПУ — НКУС Беларусі. Удзельнік нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі (1936 — 39), саветнік партызанскага корпуса рэспубліканскай арміі. 3 1939 г. памочнік дырэктара Арэнбургскага (Чкалаўскі) сельгасінстытута. У 1940 — 42 гг. аказваў дапамогу кітайскаму народу ў барацьбе супраць японскай агрэсіі. У чэрвені 1942 г. сфарміраваў і ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу НКДБ, якая 26.10.1942 г. была закінута на акупіраваную нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі атрад «Сокалы». У красавіку-маі 1943 г. на базе атрада пад агульным камандаваннем Арлоўскага створаны 3 партызанскія атра- ды. 17.2.1943 г. група партызан на чале з Арлоўскім знішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў фашысцкай адміністрацыі (гл. артыкул «Машукоўскі бой»). У гэтым баі Арлоўскі быў цяжка паранены. 3 1944 г. старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, які хутка вырас у буйную шматгаліновую гаспадарку. Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1956 — 61 гг., член ЦК КПБ з 1949 г., Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1950 г., Вярхоўнага Савета БССР у 1947 — 51 гг. Памёр 13.1.1968 г. Узнагароджаны дзвюма залатымі зоркамі Героя, 5 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ механізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы; яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клецку, Ляхавічах, Магілёве; у Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.



БАРКОЎСКІ Сямён Дзямідавіч

Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці. Нарадзіўся 10.05.1916 г. у в.Курганы Кіраўскага раёна. Пасля заканчэння Любоніцкай сямігодкі ў 1933 — 36 г.г. на гаспадарчай рабоце: бухгалтар, старшыня калгаса «Чырвоныя Курганы». 3 1937 г. у Чырвонай Арміі, скончыў Вільнюскае пяхотнае вучылішча (1941). Са жніўня 1941 г. у партызанах: камандзір групы разведкі, памочнік камандзіра, са жніўня 1943 г. камандзір атрада, у кастрычніку 1943 г. — чэрвені 1944 г. камандзір 537-га партызанскага палка. У 1964 — 76 г.г. на гаспадарчай рабоце. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр 02.02.1977 г.



ДАБРАВОЛЬСКІ Фядос Філімонавіч

Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці. Нарадзіўся 09.12.1909 г. у в. Падрэчча Кіраўскага раёна. У 1930 г. скончыў Рагачоўскае педвучылішча, у 1950 г. Рэспубліканскую партшколу пры ЦК КП(б)Б. 3 1929 г. на педагагічнай рабоце ў Гомельскай вобласці. У партызанах з ліпеня 1941 г.: палітрук узвода, роты, з ліпеня 1943 г. камісар атрада, у кастрычніку 1943 г. — чэрвені 1944 г. — 537-га партызанскага палка. У 1944 — 71 г.г. другі сакратар Кіраўскага, Расонскага РК КП(6)Б, старшыня калгаса імя Леніна. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.



КОМАР Герасім Лявонцьевіч

Нарадзіўся 20.03.1904 г. у в. Букіно Кіраўскага раёна. 3 1918 г. працаваў дарожным майстрам, начальнікам дарожнага ўчастка, намеснікам начальніка ўпраўлення шашэйных дарог у Бабруйску, Го- мельскай і Магілёўскай абласцях. У 1937 г. рэпрэсіраваны, праз год выпушчаны з турмы. У вайну на Заходнім фропце ў якасці камандзіра батальёна. У партызанах з красавіка 1942 г.: камісар атрада, са снежня 1942 г.— 2-й Клічаў скай партызанскай брыгады, у сакавіку — ліпені 1943г. — 9-й Кіраўскай партызанскай брыгады. 3 лютага 1943 г. член, у ліпені 1943 — чэрвені 1944 г.г. сакратар Кіраўскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова з красавіка 1944 г. член Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б. Пасля вайны на партыйнай, савецкай, адміністрацыйна- гаспадарчай рабоце. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, медалямі. Памёр 19.10.1964 г.



МІХАЛАП Макей Севасцьянавіч

Нарадзіўся ў 1917 г. у в. Кострыцкая Слабодка Кіраўскага раёна. У партызанах са снежня 1941 г.: радавы, намеснік камандзіра, у красавіку 1942 г.— маі 1944 г. камандзір 620-га партызанскага атрада імя В.I.Чапаева, адначасова ў лістападзе 1942 г. — маі 1943 г. камандзір 5-й Клічаўскай партызанскай брыгады. У кастрычніку 1943 г. па загаду БШПР атрад перадыслацыраваўся ў Клецкі раён Баранавіцкай вобласці. Загінуў пры аварыі самалёта на партызанскім аэрадроме 30 мая 1944 г..



РАБЦЭВІЧ Аляксандр Маркавіч image6

Герой Са вецкага Саюза (1944). Нарадзіўся 14.3.1898 г. у в. Лазовая Буда. Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі. У арміі з 1916 г., у Чырвонай Арміі з 1918 г. У 1920 г. скончыў школу камсаставу Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны, нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Іспаніі 1936 — 39 гг. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 г.; удзельнік абароны Масквы, камандзір роты асобнай мотастралковай брыгады асобага прызначэння. 3 ліпеня 1942 г. камандзір дыверсійнага партызанскага атрада «Храбрацы», сіламі якога праведзены 218 дыверсій, спушчаны пад адхон 91 варожы эшалон з жывой сілай і тэхнікай ворага, знішчана і пашкоджана 90 паравозаў, 810 вагонаў і платформаў, 24 танкі, 23 бронемашыны, 102 аўтамабілі, браняпоезд, 5 шашэйных мастоў, узарваны склад авіябомбаў, разгромлены 2 паліцэйскія гарнізоны, забіта і паранена каля 3500 салдат і афіцэраў праціўніка. У 1945 — 52 гг. у органах Дзяржбяспекі БССР. Памёр 11.4.1961 г. Імем А.М.Рабцэвіча названы вуліца і завулак у г. п. Кіраўск.



РУДАК Аркадзь Дзянісавічe:\документы\мои полученные файлы\media\image7.jpeg


Дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР, генерал-маёр (1966), заслужаны работнік культуры БССР (1980). Нарадзіўся 25.12.1911 г. у в.Валосавічы Кіраўскага раёна. У 1948 г. скончыў ВПШ пры ЦК КП(б)Б. 3 1930 г. на савецкай і камсамольскай рабоце ў Бабруйскім раёне. 3 1937 г. у Чырвонай Арміі, з 1939 г. першы сакратар Гомельскага абкома ЛКСМБ. 3 19.8.1941 г. да 26.11.1943 г. — першы сакратар Гомельскага падпольнага абкома ЛКСМБ, адначасова член Гомельскага падпольнага абкома КП(б)Б і штаба Гомельскага партызанскага злучэння. 3 1944 г. на партыйнай і савецкай рабоце. Дэпутат ВС БССР у 1951 — 71 г.г. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, многімі медалямі. Аўтар мемуараў «Экзамен на сталасць» (1981).

СВІРЫД Сцяпан Іванавіч

Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці. Нарадзіўся 02.08.1913 г. у в.Стаўпішчы Кіраўскага раёна. У 1931 — 35 г.г. на гаспадарчай рабоце ў Бабруйскім раёне. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939 — 40 г.г. 3 чэрвеня 1941 г. на Заходнім фронце. 3 красавіка 1942 г. камандзір атрада, у сакавіку — ліпені 1943 г.— 9-й Кіраўскай партызанскай брыгады, у ліпені 1943 г,— чэрвені 1944 г. — Кіраўскай ваенна-аператыўнай групы, адначасова член Кіраўскага падпольнага РК КП(б)Б. У 1944 — 73 г.г. на партыйнай, савецкай і прафсаюзнай рабоце.



СМАГІН Дзмітрый Анісімавічe:\документы\мои полученные файлы\media\image7.jpeg

Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці. Нарадзіўся 05.05.1908 г. у с.Смагіна Лівенскага раёна Арлоўскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1925 г. рабочым хлебазавода ў г. Сумы. 3 1930 г. у Чырвонай Арміі. У 1934 г. скончыў Сумскае артылерыйскае вучылішча. У гады вайны на Заходнім фронце, удзельнічаў у абароне Масквы. У партызанах з чэрвеня 1942 г.: камісар атрада, у чэрвені 1942 г. — чэрвені 1943 г. 8-й Круглянскай партызанскай брыгады, у кастрычніку 1943 г. — лютым 1944 г. 810-га партызанскага палка. Пасля вайны на партыйнай, савецкай, педагагічнай рабоце. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі. Памёр 04.12.1986 г..



ХАЦКЕВІЧ Андрэй Антонавічe:\документы\мои полученные файлы\media\image9.jpeg


Нарадзіўся 02.07.1909 г. у в.Старое Заліцвінне Кіраўскага раёна. 3 1933 г. на партыйнай і савецкай рабоце. 3 ліпеня 1941 г. у тыле ворага: радавы, камандзір партызанскай групы, палітрук роты атрада імя Кірава. 3 25.8.1943 г. да 10.7.1944 г,— сакратар Целяханскага падпольнага РК КП(б)Б, рэдактар падпольнай газеты «Авангард». У 1944 — 47 гг. сакратар Целяханскага РК КП(б)Б, у 1947 — 59 гг. — на гаспадарчай рабоце. Памёр 08.06.1976 г..

ХРАМОВІЧ Георгій Антонавіч

Нарадзіўся 22.11.1908 у в.Ахоцічы Кіраўскага раёна. У 1930 — 32 г.г. у Чырвонай Арміі, потым на партыйнай і гаспадарчай рабоце. У 1940 — 41 г.г. сакратар Чэрыкаўскага РК КП(б)Б. 3 пачатку вайны камандзір батальёна Чэрыкаўскага народнага апалчэння. У ліпені — снежні 1941 г. і чэрвені — кастрычніку 1943 г. — сакратар Чэрыкаўскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова са жніўня 1941 г. камандзір Чэрыкаўскага партызанскага атрада, у чэрвені — верасні 1942 г. — камісар 620-га партызанскага атрада імя В.I.Чапаева. 3 кастрычніка 1942 г. камісар, з лютага да жніўня 1943 г. — камандзір 720-га партызанскага атрада. У 1943 — 56 г.г. на партыйнай і савецкай рабоце. Аўтар кніг «Зарава над Сожам» (1971), «Тры партызанскія гады» (2 выд. 1981). Ганаровы грамадзянін г.Чэрыкава. Памёр 05.03.1985 г..



ЯЗЫКОВІЧ Фёдар Міхайлавіч e:\документы\мои полученные файлы\media\image9.jpeg

Нарадзіўся 18.02.1903 г. у в.Старое Заліцвінне Кіраўскага раёна. У 1936 г. скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі імя Леніна. 3 1923 г. на савецкай, прафсаюзнай, культурна-асветнай і педагагічнай рабоце на Магілёўшчыне і Міншчыне. 3 1939 г. загадчык аддзела, з 1941 г. — другі сакратар Палескага абкома КП(б)Б. Са жніўня 1941 г. у Чырвонай Арміі на Цэнтральным, Паўднёва-Заходнім, Бранскім франтах. 3 лютага 1943 г. упаўнаважаны ЦК КП(б)Б па Палескай вобл., з 09.02. да 07.04.1943 г. першы сакратар Палескага падпольнага абкома КП(б)Б, камандзір Палескага партызанскага злучэння. Загінуў 07.04.1943 г. у баі. Яго імем названы вуліцы ў Мазыры, Калінкавічах, г.п.Акцябрскі, Мазырская СПІ № 6. На месцы яго гібелі (паміж чыгуначнымі станцыямі Брылёва і Старушкі па лініі Калінкавічы — Лунінец) пастаўлены абеліск, на будынку чыгуначнай станцыі Старушкі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.



Падрыхтавала В.Аўдзеева
Каталог: files -> categories
categories -> Вогненнымі дарогамі вайны
categories -> Удзельнікі Парада Перамогі астроўскі аляксей Сцяпанавіч
categories -> За мужнасць і гераізм
categories -> Што хвалюе маладых спецыялістаў?
categories -> Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства
categories -> Навечна ў памяці
categories -> Праграма асноўных мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкi-2014» у Кіраўскім раёне
categories -> Брацкая магіла 1943-1944 гады (№2854)
categories -> Брацкая магіла 1944 г. (№2871)
categories -> Магіла Кірылы Пракопавіча Арлоўскага 1968 г


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал