Археалагічныя даследаванні ў Трабах




Дата канвертавання08.11.2017
Памер35.14 Kb.
Археалагічныя даследаванні ў Трабах


Н
евядомых старонак у мясцовай гiсторыi не так ужо i мала.

Хаця абследаванне праводзілася неаднаразова, археалагічных раскопак у межах паселішча і ў яго акрузе не было. Вядомы беларускі археолаг Л.Д.Побаль у сваёй працы «Археалагічныя помнікі Беларусі. Жалезны век» указвае на існаванне ў раёне Трабаў курганоў-гарадзішчаў. У кар'ерах знойдзены крамянёвыя і каменныя прылады працы з ясна выражанымі слядамі апрацоўкі: крамянёвае рубіла, каменная сякера, наканечнік стралы, мікраліты .








Баявая каменная сякера




Крамянёвае рубіла









Мікраліты



Наканечнік стралы



( экспанаты захоўваюцца ў школьным музеі)

Багатыя для свайго часу матэрыялы аб старажытнасцях Беларусі і Літвы (у тым ліку помніках археалогіі) былі сабраны ў канцы XІX ст. у сувязі з падрыхтоўкай да ІX археалагічнага з'езду, які адбыўся ў Вільні ў 1893 г.

Збор матэрыялаў праводзіўся настаўнікамі, святарамі па спецыяльнай, падрабязнай праграме. Апытальныя лісты з мэтай атрымання звестак пра помнікі археалогіі, архітэктуры, нумізматыкі, палеаграфіі рассылаліся па валасцях. Сабраныя матэрыялы сталі асновай для складаня захавальнікам Віленскага музея старажытнасцей Ф.В.Пакроўскім археалагічных карт Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў.


Гарадзішча на замкавай гары ў вёсцы Трабы
У "Археалагічнай карце Віленскай губерніі” маюцца звесткі аб помніках у мястэчку Трабы. За 1,5 км на ўсход ад Трабаў ва ўрочышчы "Шведы другія” знаходзіліся два курганы круглай формы, у якіх са слоў мясцовых сялян пахаваны шведскія воіны. Адна "шведская магіла” (відавочна, разбураны курган) знаходзілася за 0,5 км ад курганоў ва ўрочышчы "Шведы першыя”. Старажытныя могільнікі (у тым ліку, магчыма, татарскія і язычніцкія) меліся ва ўрочышчах Кладзенка, Татаршчына (апошняе каля 1 км ад Трабаў), каля вёскі Багданцы і Харытоны, у вёсках Макары і Чашэйкі, ва ўрочышчы Царкавішча (паміж вёскамі Пазнякі і Кавалі). Мяркуецца, што на месцы старажытнага могільніка быў пабудаваны і касцёл у Трабах.

У 1974 г. Калечыц і ў 1984 г. Я.Г.Звяруга абследавалі гарадзішча ў в. Трабы. А.Г.Калечыц зняла план гарадзішча. Яно займае частку прыроднага ўзвышша на левым беразе р. Клява (левы прыток Гаўі), каля дарогі Юрацішкі — Гальшаны. Пляцоўка ўмацавана абарончым валам, які ў некалькіх месцах перарываецца. На пляцоўцы і схілах узвышша шмат камянёў рознай велічыні. Валунныя камяні ўмацоўваюць схілы вала. Ёсць падставы лічыць, што ўмацаванне было цэнтрам роду, які лакалізаваўся ў пэўнай частцы р. Клява. Рэкі з такой назвай у Беларусі вядомы і ў іншых месцах.

Абследаваў могільнікі каля в. Харытоны, паміж вёскамі Пазнякі і Кавалі, ва ўрочышчы Кладзенка (паблізу развілкі дарог да вёсак Самішчы і Лычкаўцы).

Вялікую цікавасць уяўляюць культавыя камяні. Да такіх камянёў адносяць валуны, што маюць якія-небудзь выемкі, надпісы, знакі. Валуны, якім пакланяюцца і якія ў народзе носяць своеасаблівыя назвы і авеяныя паданнямі. У археолага – этнаграфічнай літаратуры згадваецца лекавы камень каля вёскі Раменікі (1,5 км ад м.Трабы). Камень у якасці парашка выкарыстоўваўся ад шаленства. Гэты камень звязвалі з нейкай акамянелай жывёлінай. Сустракаюцца на курганах каля Трабаў і камяні з высечанымі на іх знакамі. Ёсць звесткі, што існаваў у Трабскай мясцовасці і камень-следавік. А ляжаў ён непадалёк карчмы Расальшчызна (4 км ад Трабаў). На камені людзі паказвалі нібыта адбітак левай чалавечай нагі ў панчосе. На слядку быў высечаны чатырохканцовы крыж. Па паданнях - гэта след д’ябла- абжоры. Д’ябл пакінуў след, калі бег ад прарока Іллі, які гнаў яго з зямлі.


Карта ВКЛ выдадзеная Радзівіламі, ХVІ ст.
Многiя перакананы, што некалi ў Трабах стаяў свой замак. А вось што ён сабой уяўляў — можна толькi здагадвацца. Так на карце ВКЛ, выдадзенай М.К.Радзівілам (2-е выданне 1613 г.), пазначаныя замкі таго часу. Сёння ні ў адным з гэтых населеных пунктаў рэшткаў былой замкавай забудовы не захавалася. Замак у Трабах нагадвае чатырохвугольнае ўмацаванне са сцен і вуглавых вежаў. Мяркуючы па мініяцюры, цэнтральная вежа са стромкім завяршэннем з'яўляецца галоўным аб'ектам комплексу. Хучэй за ўсё, гэта брамная вежа, паколькі размешчана перад сілуэтам сцен.

На тым месцы захавалася замкавае ўзвышша (мясцовая назва – замкавая гара), невялiкi роў, тут нярэдка знаходзяць манеты i абчасаныя камянi. Аднак да археалагiчных даследаванняў па сутнасцi не даходзiла нiколi. Паводле падання, зафіксаванага ў другой рэдакцыі Літоўскай хронікі, Трабы заснаваныя літоўскім князем Трабусам, які і пабудаваў тут замак.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка