Археалогія. Зямля раскрывае таямніцы



Дата канвертавання14.02.2017
Памер32.69 Kb.
#2755
Археалогія. Зямля раскрывае таямніцы

Так атрымалася, што цягам доўгага часу археолагі чамусьці абыходзілі ўвагай Бялыніччыну. Можна літаральна на пальцах пералічыць тых навукоўцаў, якія праявілі інтарэс да археалагічных помнікаў нашага рэгіёна, дый большасць з іх аддвалі перавагу апісанню іх і разведцы. Раскопкі праводзілі Эдвард Зайкоўскі, Міхаіл Лашанкоў, Віталь Мядзведзеў, Вячаслаў Капыцін.

Тры гады таму новую старонку археалагічнага даследавання Бялыніччыны пачаў пісаць выпускнік СШ № 1, цяперашні аспірант Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алесь Вашанаў. Прафесійны інтарэс маладога навукоўцы палягае ў даследаванні мезалітычных помнікаў і вывучэнні тэхналогіі апрацоўкі крэменю плямёнамі каменнага веку.

Толькі за свой першы палявы сезон на Бялыніччыне малады навуковец выявіў за дзясятак невядомых дагэтуль археалагічных помнікаў, а раскопкі, праведзеныя ім на стаянцы неаліту і бронзавага веку, якая знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне райцэнтра, дазваляюць сцвярджаць, што тут знаходзілася стаянка людзей эпохі мезаліту. Такім чынам, гэта першы вядомы ў раёне помнік дадзенай эпохі.

Наогул, не толькі ваколіцы Бялынічаў, але і ўся тэрыторыя нашага раёна перспектыўная і цікавая для археалагічных даследаванняў. Няма сумнення ў тым, што даследчыкаў чакаюць унікальныя знаходкі і проста фантастычныя адкрыцці.

Днямі завяршылі чарговы палявы сезон археолагі МДУ імя А. Куляшова, якія даследавалі Галоўчынскае замчышча. Кіраўнік археалагічнага атрада студэнтаў, будучых настаўнікаў гісторыі, прафесар, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк у гутарцы з карэспандэнтамі “Зары над Друццю” адзначыў унікальнасць мясцовага замка як фартыфікацыйнай бастыённай пабудовы.

Дагэтуль так грунтоўна даследаваннем Галоўчынскага замка навукоўцы не займаліся. Апошнім часам свае “раскопкі” яго праводзілі толькі гэтак званыя “чорныя” капальнікі, якія пакінулі пасля сябе шмат невялікіх ямак на дзірване замкавай плошчы.

З гістарычных крыніц вядома, што замак быў узведзены ў ХУІ стагоддзі на ўзвышшы, верхняя закругленая плошча якога складала ў дыяметры 30 метраў. У 1585 годзе Галоўчын дасягнуў статуса “места”, і быў абнесены ўмацаваннямі, якія ўтваралі адну з ліній абароны. “Баркалабаўскі летапіс” называе ў запісах пад гэтым годам “брону Остроговую”, а выкапаная сажалка павінна была ўскладніць подступы да замка.

-Цікавасць уяўляюць сабой запіскі князя Б. Радзівіла, складзеныя ім у 1647 годзе, - заўважае археолаг Іван Спірын, які збірае дадзеныя для кандыдацкай дысертацыі на тэму фартыфікацыйных збудаванняў Беларусі. – Князь піша, што на той час у Галоўчыне налічвалася пяць храмаў, дзве школы. У паселішчы ясна прасочваліся дзве лініі абароны: фартыфікацыйныя ўмацаванні самога месца, дзе была ўзведзена яшчэ адна брама – “Быхаўская”; і ўмацаванні замка з яго вежамі і бастыёнамі.

Ураджэнец старажытнага Галоўчына журналіст Віктар Сухараў згадаў, што мясцовы замак у першыя пасляваенныя гада адкрыў сын галоўчынскага фельчара Барыса Назарэўскага, які вучыўся ў Ленінградзе. У тамашняй публічнай бібліятэцы студэнт адшукаў нейкую старую кнігу са звесткамі пра замак і летам раскапаў уваход у яго.

-Мы, школьнікі, - успамінае Віктар Яфімавіч,- любілі бавіць тут свой вольны час, пранікалі ў падзямелле. А потым мясцовы калгас пабудаваў на замчышчы цэх па перапрацоўцы малака.

Археолаг Іван Спірын на месцы паказаў бастыённыя ўмацаванні замка, якія адносна добра захаваліся, і патлумачыў, што да 1708 года, калі адбылася вядомая Галоўчынская бітва шведаў з рускім войскам, замак ужо страціў сваё ваеннае значэнне і, хутчэй за ўсё, у гэтых мэтах не выкарыстоўваўся.

Археолагі заглыбіліся ў зямлю замчышча прыкладна на два з паловай метра.

-Сутарэнні ідуць глыбей, - кажа Іван Спірын. – У мураваных пакоях захоўваўся правіянт і, мажліва, боепрыпасы. Па вялікім рахунку, мы правялі расчыстку помніка, падрыхтаваліся да будучай археалагічнай працы, якой хопіць на тры-пяць і больш гадоў.

Кідаецца ў вочы, што кладка сцен замка ўзорыста выканана з цэглы-пальчаткі, якая шырока выкарыстоўвалася ў Беларусi з ХІІ і да канца ХУІІ стагоддзяў. Унікальнасць тэхналогіі яе вытворчасці ў тым, што майстар пальцамі абавязкова павінен быў пакінуць на адным баку цагліны не менш за тры сляды для больш трывалейшага шчаплення. У такім выглядзе цэгла адпраўлялася ў печ на абпал.

Адшукалі археолагі кераміку, кафлю, рэшткі карнізаў... Як мяркуецца, ХУІІ стагоддзе. Сярод цікавых знаходак – фрагмент корка ад бутэлькі лонданскага “Портара”, дно шкляной бутэлькі, на якім па крузе выгравірана: “HOLOWCIYH”. Апошняя знаходка дае падставы меркаваць аб тым, што ў тагачасным Галоўчыне дзейнічала гута альбо бутэлькі пад спіртное вырабляліся на заказ.

Іван Спірын мяркуе прадоўжыць раскопкі Галоўчынскага замка наступным летам. Так што цікавыя знаходкі ўсё яшчэ наперадзе.



Міхась КАРПЕЧАНКА.
Каталог: data
data -> Алімпіяда па беларускай мове і літаратурнаму чытанню, 3 клас
data -> Змаганне полацкай І іншых зямель за незалежнаст
data -> Каб любіць Беларусь нашу мілую
data -> Г. Гродна 2016г. Абласная вучэбна-практычная канферэнцыя вучэбна-практычнай канферэнцыі
data -> Урок ведаў "Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны." 1 верасня Нам дырэктара па вр
data -> Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
data -> Анатоль бензярук касцюшкі сяхновіцкія гісторыя старадаўняга роду
data -> “ Пісьменнік Рыгор Няхай – ураджэнец вёскі Сяліба” Клімовіч Анастасія Сяргееўна, вучаніца VIII класа
data -> Тэма: Правапіс у, ў Мэты і задачы ўрока


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал