Арына гаспадыня. Гапон




Дата канвертавання25.01.2017
Памер74.23 Kb.

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ ГОМЕЛЬСКОГО ОБЛИСПОЛКОМА

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

«РЕЧИЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ПРОФЕССИОНАЛЬНЫЙ

АГРАРНО-ТЕХНИЧЕСКИЙ ЛИЦЕЙ»


d:\фотошоп\картинки\47.gif

МэтЫ і задачы МЕРАПРЫЕМСТВА:






  • павышэнне інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню ўсіх катэгорый наведвальнікаў;




  • стварэнне новых форм і ўкараненне больш дасканалых метадаў укультурна-адукацыйную дзейнасць;




  • садзейнічанне павелічэнню пастаяннага прытоку наведвальнікаў, у тым ліку і замежных;




  • знаёмства наведвальнікаў з нацыянальнымі культурамі народаў, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;




  • АКТЫВІЗАВАННЕ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НАВУЧЭНЦАЎ.

УЗДЗЕЙНІЧАННЕ ПАВЫШЭННЮ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ АКТЫЎНАСЦІ НАВУЧЭНЦАЎ.

Свята “пакровы”

ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ:

АРЫНА - гаспадыня.

ГАПОН - гаспадар.

ГАННА - старэйшая дачка.

ЯНА - меншая дачка.

ІВАН - жаніх Ганны.

ЯСЬ - суджанны Яны.

ГОСЦІ.

З’ЯВА І.

Раніца. Гаспадыня збірае на стол. З’яўляецца гаспадар, заспаны, знешне вельмі неахайны.



АРЫНА: Божа ж мой! Паглядзі на сябе. Ну і выгляд!Спіць няма весьці да якога часу, дык і сябе не прывядзе у чалавечы выгля. Ва ўсіх людзі як людзі, а еты – чорт ведае што! Калі ты гаспадарку карміць будзешь?

ГАПОН: Божачкі, яшчэ толькі ўстаў, а яна з самай раніцы галёкае і галёкае. Не паспеў вочы прадраць, а яна – даглядай. Дагледжу, не хвалюйся ! А што там ты гатуеш? І стравы такія прыгожыя.

АРЫНА: Здароў быў! І што за чалавек? Кастрычнік на двары.

ГАПОН: Ну дык што, што кастрычнік?

АРЫНА:Чатырнаццатае! Пакровы сёння!

ГАПОН:Бачыш во! А я і запамятаваў.( Лезе рукамі ў міску)

АРЫНА: Куды лезеш: Ідзі кармі жывёлу! Колькі ёй яшчэ чакаць?

ГАПОН: Адзе дзеўкі?

АРЫНА: Яму ужо дзеўкі трэба! Ганна да Зосі пайшла, штось там папрасіла, а Яна у цэркву пайшла.

ГАПОН: Ну добра, пайду карміць жывелу, ды пераапрнануся трохі.( Выходзіць збіраеецца. Спыняецца. Да Арыны.) А гочці прыдуць да нас? Ты каго запрасіла?

АРЫНА: Прыйдуць куды ж яны дзенуцца? Ганніцы дудучы свёкар са свякрухаю будуць, Янкевічы, Насця казала, будуць. Сцяпан са Сцепанідаю будуць. Ідзі ўжо даглядай!

ГАПОН: Іду ўжо. Іду! (Выходзіць).

З’ЯВА ІІ.

Арына каля стала. Уваходзіць Яна.


ЯНА: Добрай ранніцы матулечка! Як жывы-здаровы? (садзіцца каля стала).

АРЫНА: Добра, добра. Нешта ты хутка вярнулася. Паставіла свячу перад іконай?

ЯНА: Паставіла, паставіла нехвалюйцеся. А дзе гэта Ганна?

АРЫНА: Пайшла да Зосі! Ты не сядзі, а лепш дапамажы мне ежу гатовіць. Як там на двары? Холадна?

ЯНА: Холадна, мабыць, ужо цепла не будзе.

АРЫНА: А колькі ж мложна? Людзі старыя казалі ж так: Святы пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, плачу мёдам”

ЯНА: Ой, матулечка! Глядзі, снежкі ляцяць!

АРЫНА: Гэта добра зіма снежная будзе. Пракмета ёсць: ,, Якое надвор’е на Пакровы, такое яно будзе ўсю зіму да вясны, да самага Юр’я”

ЯНА: Ой, ціха як! А дзе тата?

ГАННА: Худобу даглядае твой тата. Людзі ўжо і падаглядалі, а еты толькі ўстаў, ды й пытае, што сёння за свята.

ЯНА: Чаго вы, матулечка, бурчыце? Ну, забыўся чалавек.

АРЫНА: Увечары людзі прыйдуць, а ў мяне яшчэ нічога і блізка няма.

ЯНА: Не хвалюйцеся. Зараз прыйдзе Ганна, я – мы вам дапаможам.

(Уваходзіць Ганна).



ГАННА: Добрай раніццы ўсім! Ну і холад, ды і снег яшчэ пайшоў. А што вы робіце?

АРЫНА: Садзіцеся паснедаем, вячэру будзем гатаваць. Дзе той стары? Гапон! Хадзі есці будзем.

ГАПОН: (уваходзячы) Іду, іду! Я так замерз, вецер з поўначы дзьме і ўсё. Ой, лютая зіма будзе. Ой, лютая! Давайце пачастуемся. Што ў нас тут?

АРЫНА: Яшчэ пакуль так пад’ешце а ўвечары ўжо наясіцеся.

(Снедаюць).



АРЫНА: Ты добра жывелу накарміў?

ГАПОН: Добра, добра не хвалюйся.

АРЫНА: Карове даў сена?

ГАПОН: Дай, даў. Чаго табе не сядзіцца?

АРЫНА: Чаго. Чаго? Мне век больш за ўсіх трэба. Сягоння ж Пакровы – трэба добра накарміць жывёлу, каб ўсі зіму так было.

ГАПОН: Ат,Ю табе ўсе трэба перапытаць да праверыць.

Мо то я такі ўжо дурны ды не ведаю, што мне мне і рабіць сення. Ну, добра пачаставаўся я, дзякуй, гаспадынька. Пайду сябе ў парадак прыводзіць. (Устае, выходзіць).



ГАННА: Дзякуй, матулечка! А калі госці прыдуць?

АРЫНА: Увечары, як сцямнее, так і прыйдуць. І свёкар са свякрухаю твае будуць.

ГАННА: Дык давайце хутчэй. Што мне рабіць, Хутчэй кажыце.
АРЫНА: Пачакай( выходзіць).

ЯНА: Вой, вой, вой! Забегала, запрыгала. Паспееш, яшчэ час будзе.

ГАННА: Пабачу я, як ты перад вяселлем прыгаць будзеш. Скора я буду жонкай. Якое шасце!Ё А ты хадзіла ў царкву?

ЯНА: Хадзіла хадзіла і свечку паставіла. Толькі каму трэба? Адзін Ясь і паглядае.

ГАННА: А табе ен палабаецца?

ЯНА: Падабаецца, але замуж зя яго не пайду.

ГАННА: Куды ты дзенешся? Пойдзеш.

(Уваходзіць Арына).



АРЫНА: (Да дачок). Ну, дзеўкі, хопіць языкамі часаць, давайце працаваць.

З’ЯВА ІІІ.

Вечар. Накрыты стол. Уваходзяць госці. Гапон, Арына, Ганна. Яны сядзяць святочна прыбраныя.


ГОСЦІ: Добры вечар гаспадару і гаспадыні! Добры вечар у хату!

АРЫНА: Ну, ледзь дачакаліся!. Мы ўжо думалі, вы не прыйдзіце. Прыходзьце, калі ласка! Садзіцеся.

ГАПОН: Просім да стала. Год працоўны скончыўся, трэба і павесяліцца крышачку.

(Госці расселіся).



ГАПОН: НУ, добра, што мы тут ўсе сабраліся. (Цягнецца за бутэлькай, Арына не дае). Дык давайце ж паспрабуем угадаць, якая будзе зіма сёлета.

СВЯКРУХА: Халодная, бо снег ішоў.

СВЁКАР: Лютая, длужа лютая, бо вецер аж да костачак пранізваў, халера яго бяры.

ГАПОН: Снежная, бо снег зямлю пакрыў

АРЫНА: А дзе ж Іван, чаму ён не прыйшоў?

(Ганна засаромелася).



СВЯКРУХА: Затрымаўся. Скора прыйдзе. Давайце лепш заспяваем.

ГОСЦІ (усе) : Давайце!

(Пяюць):

Ой, ляцелі гусі з броду

Ой, ляцелі гусі з броду,

Памуцілі ў рэчыцы ваду.

Гуляю я, гуляю я.

Покуль вада чыста стала,

Я з Раманам пастаяла.

Гуляю я, гуляю я.

Ён багаты а я бедны –

Будзе пара адпаведна.

Гуляю я, гуляю я.

(Уваходзіць Ясь).

ЯСЬ: Добра вечар! Са святам вас! А Яна дома?
ГАПОН: Дома, дома, праходзь.

ЯСЬ: Не, дзякуй ласку, я на хвіліну.

ГАПОН: Яна, да цябе ж прыйшлі. Чаго сядзіш?

ЯНА: Ты па мяне прыйшоў?

ЯСЬ: Хадзем да Грышкі, там уся моладзь збіраецца.

ЯНА: Тата, можна?

ГАПОН: Чаму не. Ідзі.(Выходзяць Ясь і Яна).

СВЁКАР: На наступную Пакрову яшчэ весялее гуляць будзем, а, Гапон?

ГАПОН: Зусім мяне гэтыя дзеўкі па свету пусцяць.

СВЯКРУХА: Кажуць: “К Пакрову дзеўка гатова”. Вось адна ўжо гатова, і другая спее.

АРЫНА: Нешта мы не пратое гаварым. Давайце лепш спяваць ды танцаваць, ды зямлю, зямлю на зіму зачыняць да самага Юр’я.

(Танцуюць. Уваходзіць Іван)



ІВАН: Добры вечар добрым людзям! Як у вас тут весяла, адразу відна – свята! А дзе ж мая Гануля?

АРЫНА: Добры вечар, добры вечар, зяцёк! Вось і Гануля твая.

(Ганна і Іван становяцца побач. Іван абдымае Ганну за плячо).



АРЫНА: Праўду кажуць любдзі: “ Святы Пакроў накрыў рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку вянком.” Дай Бог ім шчасця!

(Спяваюць):

Дзе ты, хмелю, быў?
Дзе, залёны, рос?

Чаму не разеіўся?

Я ў садзе рос,

Прыўдарыў мароз,

Таму не развіўся.

Дзе ты, малодчых, быў?

Дзе, малады, жыў?

Чаму не жаніўся? Я ў пана быў,

Я пану сужыў,

Таму не жаніўся.




d:\моя работа\зам по увр\смотр худ самодеятельности 2012\пакровы\sdc12610.jpg

d:\моя работа\зам по увр\смотр худ самодеятельности 2012\пакровы\sdc12612.jpg

d:\моя работа\зам по увр\смотр худ самодеятельности 2012\пакровы\sdc12613.jpg



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка