Артемова О. Антанімія як спосаб сістэматызацыі прасторавых уяўленняў у беларуска-англійскай фразеалогіі




Дата канвертавання05.03.2017
Памер43.19 Kb.
ТЕОРЕТИЧЕСКИЕ АСПЕКТЫ ЯЗЫКОЗНАНИЯ:

ЯЗЫК В СТАТИКЕ И ДИНАМИКЕ

Артемова О.

АНТАНІМІЯ ЯК СПОСАБ СІСТЭМАТЫЗАЦЫІ ПРАСТОРАВЫХ УЯЎЛЕННЯЎ У БЕЛАРУСКА-АНГЛІЙСКАЙ ФРАЗЕАЛОГІІ

Прастора з´яўляецца адной з унiверсальных катэгорый рэчаiснасцi, свядомасцi чалавека i культуры. Яе значнасць ў жыццi грамадства выклiкае ўзнiкненне ў мове разнастайных сродкаў, якiя адлюстроўваюць прасторавыя ўяўленнi і складаюць прасторавую карцiну свету. Разам з аднаслоўнымі найменнямі ў мове маюцца вобразныя сродкі прасторавай намінацыі – фразеалагічныя адзінкі (ФА), што існуюць не паасобку, а ў тых ці іншых сэнсавых сувязях: семасіялагічных, анамасіялагічных, сінанімічных, антанімічных [8, с. 256].

ФА, як і слова, з'яўляецца лінгвістычным знакам. Вядома, што моўны знак асіметрычны [4]. На думку У.Г. Гака, асіметрыя – з'ява вечная і ўніверсальная, да якой трэба ставіцца як да найважнейшага элемента моўнай сістэмы [2, c. 123]. Паколькі ФА з'яўляюцца шматкампанентнымі адзінкамі другаснай намінацыі, ім уласцівыя розныя тыпы парадыгматычнай асіметрыі, адным з якіх выступае антанімія.

Фразеалагiчныя антонiмы – гэта “выразы з палярна супрацьлеглым значэннем” [6, с. 89]. У працах, дзе даследуюцца праблемы фразеалагічнай антаніміі, вылучаюцца ў асноўным два тыпу фразеалагічных антонімаў:

1) аднаструктурныя – ФА, якія маюць агульныя словы, структуру, вобраз, адзін і той жа перанос значэння [1, c. 41]: напрыклад, англ. within eyeshot ’блізка’ – англ. out of earshot ’далёка’;

2) рознаструктурныя – ФА з розным кампанентным складам, што вызначаецца па граматычнай структуры, але абавязкова прадугледжвае наяўнасць семантычнай агульнасці адной лагічнай асновы [1, c. 41]: англ. at the back of god speed ’далёка’ – англ. at hand ’побач’ .

На думку шэрагу даследчыкаў поўная антанімія ў адрозненні ад сінаніміі ў фразеалогіі з'яўляецца рэдкай з'явай, што абумоўлена складанасцю семантычнай структуры ФА і нераўнамерным ідэаграфічным размеркаваннем фразеалогіі. Але, як паказала наша даследаванне, беларускія і англійскія ФА з прасторавай семантыкай уступаюць у антанiмiчныя адносiны значна часцей і рэпрэзентуюць прасторавыя ўяўленні ў бiнарных апазiцыях:

1) хуткi рух – павольны рух: бел. кiнуцца на зламанне карка, англ. run at a full (breakneck) speed бел. крок за крокам, англ. step by step;

2) прыход, прыезд, узнiкненне – адыход, ад´езд, знiкненне: бел. выходзіць у свет, англ. to come in the carpet – бел. выносiць ногi, англ. show a clean pair of heels;

3) добрае, роднае вядомае месца – дрэннае, чужое, невядомае месца: бел. хатнія парогі, англ. at home groundбел. той свет, англ. the next world;

4) цесна, шмат – рэдка, мала: бел. цесна як у бочцы, англ. packed like sardinesбел. кропля ў моры, англ. a drop in the bucket;

6) далёка – блiзка: бел. каля бока, англ. close at hand, – бел. на краi свету (зямлi), англ. at the end of the earth;

7) высокi – нiзкi: бел. вярста каломенская, англ. a long drink of water – бел. ад гаршка паўвяршка, англ. kneehigh (to) the (a) grasshopper ;

8) вялiкi – малы: бел. здаравенны як дуб, англ. built like a castle – бел. малюсенькi як пазногаць, англ. Tom Thumb.

Рэпрэзентацыя катэгорыі прасторы ў бінарных апазіцыях на думку В.У. Івáнава з’яўлялалася характэрнай рысай славянскіх прасторавых уяўленняў [3]. Але, як паказала наша даследаванне, у англійскай мове пасторавыя характарыстыкі таксама фарміруюць бінарныя групоўкі з супрацьлеглым значэннем. Гэта дазваляе разглядаць катэгорыю прасторы, рэпрэзентаваную фразеалагізмамі, як антанімічны канцэпт, у змесце якога ваганне сэнсу адбываецца паміж двума палярнымі кампанентамі, што складаюць ядзерную апазіцыю.

Такім чынам, антанімія ўпарадкоўвае ФА з прасторавай семантыкай, сведчыць пра глыбокую сувязь беларускай і англійскай фразеалогiй с агульнаславянскай i iндаеўрапейскай і сістэматызуе фразеалагічны фонд мовы ў сукупнасць суадносных і ўзаемазвязаных моўных адзінак.



Літаратура

  1. Аксамiтаў, А.С. Беларуская фразеалогiя. – Мн.: Вышэйшая школа, 1978. – 222 с.

  2. Гак, В.Г. Языковые преобразования. – М.: Языки русской культуры, 1998. – 768 с.

  3. Иванов, В. В. Славянская мифология // Мифы народов мира: Энциклопедия. – М., 1980. – Т.2 – С. 480 – 486.

  4. Карцевский, С.О. Об асимметричном дуализме лингвистического знака // В.А. Звегинцев. История языкознания Х1Х-ХХ веков в очерках и извлечениях. – М., 1965. – Ч.2. – 495 с. – С. 85 – 90.

  5. Кунин, А.В. Большой англо-русский фрaзеологический словарь / А.В. Кунин. – М.: Русский язык, 2005.

  6. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. – Мн., 1998. –271 c.

  7. Лепешаў, I. Я. Слоўнiк фразеалагiзмаў : у 2 т. / I. Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 2008.

  8. Телия, В.Н. Русская фразеология. Семантический, прагматический и лингвокультурологический аспекты. – М., 1996. – 288 с.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка