Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў 1920-я гады (2 семінары) План 1-га семінара



Дата канвертавання31.01.2017
Памер218.05 Kb.
#2119
Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў 1920-я гады (2 семінары)

План 1-га семінара

  1. Асаблівасці развіцця сусветных літаратурных напрамкаў. Мадэрнізм і яго варыяцыі.

  2. Асаблівасці развіцця мадэрнізму ў Беларусі.

  3. Характарыстыка падзей грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі (устляванне савецкай улады, падзел краіны на дзве часткі, культурныя цэнтры Мінск і Вільня).

  4. Актывізацыя культурна-грамадскага жыцця (адкрыццё БДУ, Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі).

  5. Складанасць умоў для культурнага і літаратурнага развіцця ў Беларусі на перыяд нямецкай і белапольскай акупацыі, пераадоленне іх наступстваў.

  6. Прыход у літаратуру маладога пакалення аўтараў. Літаратурны рух у 1920-я гады (М. Гарэцкі, В. Ластоўскі, А. Цвікевіч, Ф. Аляхновіч і інш.).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).

Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў 1920-я гады (2 семінары)

План 2-га семінара

  1. Палітыка беларусізацыі, яе плённае ўздзеянне на агульны стан нацыянальнай культуры.

  2. Пісьменніцкія арганізацыі «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «БелАП»: іх задачы, станоўчая і адмоўная роля ў літаратуры.

  3. Маладнякоўская паэзія і проза: у чым заключаецца ідэя стварэння новага пралетарскага мастацтва і пошукі арыгінальных вобразна-выяўленчых сродкаў?

  4. У чым заключаюцца прычыны нерэалізаванасці праграмы аб’яднання «Узвышша»?

  5. Значэнне беларускай літаратуры 1920-х гг., яе роля ў далейшым літаратурным развіцці.

Рэфераты:

  1. Асаблівасці творчай дзейнасці аб’яднання «Маладняк»: асноўныя аўтары і творы.

  2. Узвышэнцы і іх роля ў станаўленні беларускай літаратуры.

  3. Функцыянаванне і развіццё літаратурна-грамадскіх аб’яднанняў «Полымя» і «БелАП»: уплыў, традыцыі, наватарства, прадстаўнікі.

  4. Асаблівасці палітыкі беларусізацыі і яе наступствы.


Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).

Літаратура Заходняй Беларусі

План семінара

  1. Адметнасці беларускай масавай паэзіі.

  2. Ідэйна-тэматычная накіраванасць песняў змагання «Нас не зломіць нядоля ліхая», «Век дваццаты, век прыгожы», «Чырвоная зорка», «Браты мае, ўжо час настаў», «Пад гоман вясёлы» і інш.

  3. Развіццё «астрожнай лірыкі»: «Як вялі мяне дарожкай», «У мурах сырых на Лукішках», «Амністыі!», «Ой, Бяроза, ты, Бяроза», «Наша песня»).

  4. Развіццё асноўных плыняў заходнебеларускай літаратуры.



Рэфераты:


  1. Расстралянае адраджэнне: асноўныя імёны і лёсы.

  2. Устаноўка на асуджэнне нацыянал-дэмакратаў («нацдэмаўшчына») і яе наступствы.

  3. Асаблівасці творчасці прадстаўнікоў рэвалюцыйна-вызваленчай плыні: М. Танк, В. Таўлай, М. Васілёк, Г. Леўчык, Л.  Родзевіч, М. Краўцоў, А. Салагуб, П. Пестрак, М. Машара, Х. Ілляшэвіч, М. Засім, А. Іверс, С. Новік-Пяюн.

  4. Месца нацыянальна-дэмакратычная плыні ў літаратуры Заходняй Беларусі: Н. Арсеннева, А. Луцкевіч, І. Канчэўскі, У. Самойла, Ф. Аляхновіч, С. Станкевіч.

  5. Лёс і жыццядзейнасць прадстаўнікоў рэлігійнай плыні: К. Сваяк, А. Станкевіч, С. Грынкевіч, В. Гадлеўскі.



Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).


Жыццё і дзейнасць Казіміра Сваяка

План семінара

  1. Жыццёвы і творчы шлях аўтара.

  2. Ідэйна-мастацкія асаблівасці зборніка вершаў «Мая ліра».

  3. Мастацкія адметнасці містэрыі «Купалле».

  4. Асноўныя творчыя пошукі аўтара ў п’есе «Янка Канцавы».

  5. Філасофская накіраванасць апавяданняў-прыпавесцей «Не памёр: нарадзіўся» і «Арганы жаляцца».



Рэфераты:


  1. Абвяшчэнне БНР: гісторыя і міфы.

  2. Асноўныя паралелі паміж беларускімі мадэрністамі і творчасцю У. Маякоўскага.

  3. Мадэрнісцкая паэзія В. Хлебнікава.

  4. Эгафутурызм і творчасць І. Севяраніна.



Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).


асаблівасці паэтычнай спадчыны М. Чарота, Ц. Гартнага, А. Александровіча

План семінара



  1. Жыццё і творчасць М. Чарота.

  2. Адметнасці першага паэтычнага зборніка «Завіруха» (1922).

  3. Авангардызм паэм «Босыя на вогнішчы» (1922), «Беларусь лапцюжная» (1924), «Чырвонакрылы вяшчун» (1924).

  4. Паэтычная творчасць Ц. Гартнага: зборнік «Песні працы і змагання» (1922), «Урачыстасць: 1. Рэвалюцыі, 2. Жыцця» (1925).

  5. Паэзія А. Александровіча як аднаго з лідэраў «Маладняка».

  6. Адметнасці маладнякоўскай паэзіі ў зборніках «Камсамольская нота» (1924), «Па беларускім бруку» (1925), «Прозалаць» (1926), «Угрунь» (1927).

  7. Сатырычнае шаржыраванне ў паэме «Цені на сонцы» (1927).



Рэфераты:


  1. Адметнасці і ідэйна-тэматычная накіраванасць паэтычнага зборніка Я. Купалы «Спадчына».

  2. Адметнасці і ідэйна-тэматычная накіраванасць паэтычнага зборніка Я. Коласа «Водгулле».


Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).


асаблівасці паэтычнай спадчыны У. Дубоўкі

План семінара



  1. Жыццёвы і творчы шлях У. Дубоўкі.

  2. Лірычныя матывы паэтычнага зборніка «Строма» (1923).

  3. Перыяд «маладнякоўства» ў творчасці аўтара: кнігі «Там, дзе кіпарысы» (1925), «Трысцё» (1925).

  4. Крытыка рэжыму ў зборніках «Credo» (1926), «Наля» (1927).

  5. Ідэйна-мастацкія адметнасці верша «О Беларусь, мая шыпшына» (1925).

  6. Аднаўленне паэтычнага эпасу ў паэме «Кругі» (1927).

  7. Алегарычнасць паэмы «І пурпуровых ветразей узвівы» (1929).

  8. Адметнасці формы ў паэме «Штурмуйце будучыні аванпосты» (1929).


Рэферат:

Алегорыя паэтычнага наватарства ў паэме М. Грамыкі «Гвалт над формай».




Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).


асаблівасці паэтычнай спадчыны А. Дудара, А. Вольнага,

В. Маракова, Я. Пушчы

План семінара



  1. А. Дудар як прадстаўнік маладнякоўскай апазіцыі.

  2. Верш «Пасеклі наш край папалам» як прыклад патрыятычнай лірыкі.

  3. Эвалюцыя А. Вольнага ў зборніку «Чорнакудрая радасць» (1925).

  4. Зборнік «Табе» (1927) і матыў расчаравання.

  5. Асэнсаванне сутнасці эпохі ў зборніку В. Маракова «Пялёсткі» (1926).

  6. Жыццёвы і творчы шлях Я. Пушчы.

  7. Ясенінскія матывы лірыкі Я. Пушчы («Мне чупрыны не хочацца звесіць», «Заплаканы вечар», «Лісты да сабакі»).

  8. Лірызм зборніка вершаў «Дні вясны».



Рэфераты:



  1. Адметнасці і ідэйна-тэматычная накіраванасць паэтычнага зборніка З. Бядулі «Буралом».

  2. Асаблівасці канцэпцыі «аквітызму» літаратурнага аб’яднання «Узвышша».


Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).


асаблівасці паэтычнай спадчыны Т. Кляшторнага і Ю. Таўбіна

План семінара


  1. Жыццёвы і творчы шлях Т. Кляшторнага.

  2. Уплыў С. Ясеніна ў лірыцы паэта (вершы «У вёсцы», «Так было раней»).

  3. Патрыятычныя матывы верша «Сады маладосці» (1927).

  4. Філасофскія матывы верша «Успаміны».

  5. Трагічнасць лёсу Ю. Таўбіна.

  6. Мастацкая адметнасць зборнікаў паэзіі: «Агні» (1930), «Каб жыць, спяваць і не старэць» (1931), «Тры паэмы» (1931), «Мая другая кніга» (1932), «Таўрыда» (1932), «Выбраныя вершы» (1957), «Вершы» (1969).


Рэфераты:


  1. Адметнасці паэтычнага шляху П. Труса.

  2. Асаблівасці паэзіі З. Астапенкі.

  3. Ідэйна-мастацкая накіраванасць творчасці С. Дарожнага.

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).

Асаблівасці развіцця беларускай прозы ў 1920-я гады (3 семінары)
План семінара

1 семінар



  1. Жанравыя адметнасці развіцця празаічных твораў адзначанага перыяду.

  2. Мастацкая эвалюцыя беларускай прозы 1920-х гг.

  3. Творчасць З. Бядулі ў кантэксце развіцця прозы 1920-х гг. (апавяданні «Дванаццацігоднікі», «Сорам» (1921), «Панскі дух», «На зачарованых гонях» (1922).

  4. Дакументальная аснова сюжэту ў творчасці М. Гарэцкага (апавяданні «Тамашы», «Злосць», «Досвіткі», «Памылка» (1920), «Дурны настаўнік», «Смачны заяц», «Страшная музыкава песня», «У панскай кухні» (1921).

  5. Маладнякоўскія традыцыі ў творчасці Я. Коласа (аповесць «На прасторах жыцця», 1926).

  6. Ц. Гартны: рэвалюцыйныя ідэі зборніка апавяданняў «Трэскі на хвалях» (1923).

  7. Асноўныя матывы і вобразы зборніка апавяданняў Я. Нёманскага «На зломе» (1925).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).

Асаблівасці развіцця беларускай прозы ў 1920-я гады (3 семінары)

План семінара
2 семінар



  1. Жыццёвы і творчы шлях П. Галавача.

  2. Тэматыка і праблематыка зборніка «Дробязі жыцця» (1927).

  3. Мастацкія вартасці і праблематыка аповесцей «Вінаваты» (1930), «Спалох на загонах» (1930).

  4. Раскрыццё маралізатарскай тэматыкі ў творчасці С. Баранавых (зборнік апавяданняў «Злосць», 1930).

  5. Майстэрства пабудовы сюжэту ў апавяданнях М. Зарэцкага («Бацькаў сын», 1924; «Адна партыя ў шашкі», 1924).

  6. Псіхалагічнае майстэрства К. Чорнага ў жанры апавядання («Жалезны крык», 1924; «Новыя людзі», «Па дарозе», 1925; «Буланы», 1925; «Бяздонне», 1925; «Маленькая драма», 1926; «Трагедыя майго настаўніка», 1927).

  7. Сродкі паказу простага чалавека ў апавяданнях К. Чорнага «Парфір Кіяцкі», 1925; «Захар Зынга», 1926; «Хвоі гавораць», «Сцены», «Пачуцці», 1926; М. Зарэцкага «На маладое», 1924; «Дзіўная», 1925; «Кветка пажоўклая», 1926; М. Лынькова «Над Бугам», 1927; «Андрэй Лятун», 1928.


Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).

Асаблівасці развіцця беларускай прозы ў 1920-я гады (3 семінары)

План семінара
3 семінар


  1. Развіццё сатырычнай плыні ў творчасці Я. Коласа, К. Чорнага, К. Крапівы.

  2. Фіксацыя смешных бакоў «новага свету» ў апавяданнях Я. Коласа «У двары пана Тарбецкага», 1926; К. Чорнага «Вясковая ветэрынарыя», 1924; «Мяшчане ў густой пары», 1926; К. Крапівы «Людзі-суседзі», 1925; «Каровін мужык», 1923; «Мой сусед», 1927; «Вайна», 1927; «Певень», 1927; «Хвост», 1928.

  3. Авантурна-прыгодніцкія творы А. Вольнага «Два» (1925), «Ваўчаняты» (1925).

  4. Алегарычнасць стылю аповесці З. Бядулі «Салавей»(1927).

  5. Теорыя «жывога чалавека» ў аповесці М. Зарэцкага «Голы звер» (1926).

  6. Каноны «маладнякоўскай» прозы ў рамане М. Зарэцкага «Сцежкі-дарожкі» (1927).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).


Асаблівасці развіцця беларускай паэзіі ў 1930-я гады

План семінара

  1. Развіццё беларускай літаратуры ў першай палове 1930-х гадоў.

  2. Ідэйна-эстэтычныя літаратурныя змены ў першай палове 1930-х гадоў.

  3. Асноўны пафас паэзіі 1930-х гадоў.

  4. Асаблівасці паэтызацыі жыцця ў «Ляўкоўскім цыкле» (1935) Я. Купалы (вершы «Я – калгасніца...», «Сыны», «Госці», «Лён», «Вечарынка», «Алеся»).

  5. Пошукі эпічных сродкаў адлюстравання А. Куляшовым у паэмах «Крыўда» (1930), «Аманал» (1931).

  6. Ахарактарызаваць казачна-фантастычны сюжэт і спецыфіку смеху ў паэме К. Крапівы «Хвядос – чырвоны нос»(1931).



Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1.

  3. Лекцыі (ВМК).


Асаблівасці развіцця беларускай паэзіі ў 1930-я гады

План семінара



  1. Характарыстыка эстэтычнага феномена вершаванага цыкла А. Куляшова «Юнацкі свет» (1938 –1940).

  2. Тыповае і адметнае ў творах А. Куляшова «Антон Шандабыла» (1933), «Баранаў Васіль» (1937), «Песня аб разведчыках» (1938), «У зялёнай дуброве» (1938 –1939).

  3. Мастацкія асаблівасці паэм Я. Купалы «Над ракой Арэсай» (1933), «Барысаў» (1934); П. Броўкі «Кацярына» (1937 –1938); П. Глебкі «Мужнасць» (1934 –1938).

  4. Драматызм паэмы Я. Купалы «Тарасова доля»(1939).

  5. Патрыятычныя і антываенныя матывы ў паэме А. Куляшова «Хлопцы апошняй вайны» (1940).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).

Асаблівасці развіцця беларускай прозы ў 1930-я гады

План семінара



  1. Ідэйна-эстэтычныя адметнасці развіцця прозы ў 1930-я гг.

  2. «Дрыгва»(1934) Я. Коласа як прыклад героіка-рамантычнай аповесці.

  3. Асаблівасці раскрыцця тэмы калектывізацыі ў аповесці Я. Коласа «Адшчапенец» (1932).

  4. Драматызацыя падзей у аповесцях С. Баранавых «Межы» (1929 – 1930), «Новая дарога» (1931 –1932); Б. Мікуліча «Чорная вірня» (1931).

  5. Вобраз «новага чалавека» ў аповесці Б. Мікуліча «Наша сонца» (1931).

  6. «Таварыш Мінкін» (1930) як прыклад «індустрыяльнай» аповесці ў творчасці З. Бядулі.

  7. Драматызацыя аповесці як жанру ў творах З. Бядулі «Набліжэнне», «У дрымучых лясах» (1939).



Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.].

 – Мн., 2003.

  1. Лекцыі (ВМК).


Адметнасць празаічнага таленту А. Мрыя

План семінара

  1. Жыццёвы і творчы шлях А.Мрыя.

  2. Адлюстраванне адмоўнага ў жыцці («Камандзір», «Няпросты чалавек»).

  3. «Запіскі Самсона Самасуя» (1929) як першы сатырычны раман у беларускай літаратуры.

  4. Прачытанне рамана ў 1920-я гады і ў наш час.

  5. Мастацкая характарыстыка галоўнага героя (сацыяльнае паходжанне, рысы характару, адносіны да людзей і справы).

  6. Характарыстыка сатырычных вобразаў другога плану (Сом, Лін, Мамон, Торба, Гарачы і інш.).

  7. Дзеянне законаў сатырычнай літаратуры пры абмалёўцы Шапялёўкі.

  8. Сродкі сатырычнага ўзнаўлення рэчаіснасці (мова персанажаў, партрэтная характарыстыка, камічныя сітуацыі, іронія, гратэск).

  9. Твор А. Мрыя ў кантэксце сатырычнай прозы 1920 – 1930-х гадоў ХХ ст.

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).


Ідэйна-тэматычны змест жанру рамана

ў беларускай прозе 1930-х гадоў (2 семінары)

План 1-га семінара

  1. Уклад пісьменнікаў старэйшага пакалення (Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, З. Бядулі і інш.) у літаратурны працэс.

  2. Характарыстыка ідэйна-светапоглядных змен у жанры беларускага рамана 1930-х гадоў. У чым заключаюцца нарматывы метаду сацрэалізму?

  3. Што характэрна для ідэйна-тэматычнага зместу беларускай прозы 1930-х гадоў?

  4. Паказ падзей, сітуацый, канфліктаў у беларускай прозе 1930-х гадоў: рэальнае і ідылічнае, класавае і гуманістычнае.

  5. Чалавек як аб’ект адлюстравання і носьбіт грамадскіх ідэй у прозе дадзенага перыяду.

  6. Раманны эпас і яго ідэйна-мастацкія асаблівасці ў прозе 1930-х гадоў.

  7. Праблематыка, масштабнасць, тэндэнцыйнасць і схематызм раманнага эпасу К. Чорнага (раман «Трэцяе пакаленне», 1935).



Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 218 (метад сацрэалізму).

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 2, с. 62 – 133.

  3. Лекцыі (ВМК).

Ідэйна-тэматычны змест жанру рамана

ў беларускай прозе 1930-х гадоў (2 семінары)

План 2-га семінара

  1. К. Чорны: багацце вобразаў і тыпаў, каларытнасць і падтэкставасць персанажаў у рамане «Бацькаўшчына» (1931).

  2. Панарамнасць жыцця беларускай вёскі ў рамане К Крапівы «Мядзведзічы»(1932).

  3. Аўтарская трактоўка падзей калектывізацыі ў рамане М. Зарэцкага «Вязьмо» (1932).

  4. Алюзія як сродак увасаблення жыцця ў рамане Э. Самуйлёнка «Будучыня» (1936 – 1938).

  5. Раман Р. Мурашкі «Салаўі святога Палікара» як адлюстраванне савецкай рэчаіснасці.

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).


Праблематыка прозы К. Чорнага (2 семінары)

План 1-га семінара

  1. Постаць пісьменніка і біяграфічныя звесткі.

  2. Праблематыка і мастацкія асаблівасці ранніх апавяданняў (зборнікі «Апавяданні», «Срэбра жыцця»).

  3. Адлюстраванне стылістыкі маладнякоўскай прозы ў апавяданнях «На граніцы», «Будзем жыць», «Быльнікавы межы», «Бяздонне»).

  4. Псіхалагізм апавяданняў «Па дарозе», «Хвоі гавораць», «Пачуцці», «Вераснёвыя ночы», «Начлег у вёсцы Сінегах»).

  5. Канцэпцыя чалавечай асобы ў аповесці «Лявон Бушмар» (1929): сацыяльнае, псіхалагічнае, ірацыянальнае.

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).

Праблематыка прозы К. Чорнага (2 семінары)

План 2-га семінара

  1. Паэтызацыя беларускай жанчыны ў аповесці «Люба Лук’янская» (1936).

  2. Праблематыка першых аўтарскіх раманаў «Сястра» (1927 – 1928) і «Зямля» (1928).

  3. Сацыяльна-філасофскае вырашэнне праблемы Радзімы ў рамане «Бацькаўшчына».

  4. Творчасць пісьменніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны: раманы «Пошукі будучыні» (1943), «Вялікі дзень» (1941 – 1944), «Млечны шлях» (1944).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  3. Лекцыі (ВМК).

Стан беларускай драматургіі 1920-х гадоў ХХ ст.

План семінара

  1. Новы этап развіцця беларускай драматургі 1920-х гг.

  2. Мастацкія асаблівасці камедыі У. Галубка «Суд» (1920).

  3. Традыцыі дакастрычніцкай літаратуры ў п’есах М. Гарэцкага «Мутэрка» (1920) і Л. Родзевіча «Конскі партрэт» (1920) і «Пасланец» (1921).

  4. Фальклорна-этнаграфічныя матывы п’ес Е. Міровіча «Машэка» (1923) і «Каваль-ваявода» (1924), В. Шашалевіча «Апраметная» (1926).

  5. Агітп’есы як масавая з’ява беларускай драматургіі 1920-х гг. (М. Міцкевіч, Ю. Лявонны, А. Цітава, А. Вольны, Н. Уліцын).



Рэфераты


  1. Праявы новага ў чалавечых узаемаадносінах у п’есах А. Гаротнага «Два жаніхі» (1925), «Лекары і лекі» (1925).

  2. Творчасць У. Галубка ў кантэксце развіцця беларускай драматургіі 1920-х гг.


Асноўная літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003.

  2. Лекцыі (ВМК).


Стан беларускай драматургіі 1930-х гадоў ХХ ст.

План семінара

  1. Асаблівасці стану беларускай драматургіі 1930-х гадоў.

  2. Агульная характарыстыка ідэйна-мастацкіх вартасцей драматургічных твораў дадзенага перыяду.

  3. Аб’ектыўныя цяжкасці ў асваенні сучаснага і мінулага ў беларускай драматургіі адзначанай эпохі.

  4. Ідэйна-творчыя пошукі К. Крапівы, К. Чорнага, В. Шашалевіча, М. Клімковіча і інш.

Заданні

  1. Мастацкая манера асваення рэчаіснасці К. Крапівой (п’есы «Канец дружбы» (1934), «Партызаны» (1937), «Хто смяецца апошнім» (1939).

  2. Адзначыць аб’ектыўныя цяжкасці ў асваенні сучаснага і мінулага (п’есы М. Зарэцкага «Сымон Карызна» (1934), В. Шашалевіча «Сімфонія гневу» (1936).

  3. Ахарактарызаваць асаблівасці творчай манеры і мастацкія вартасці п’ес В. Вольскага «Цудоўная дудка» (1939), «Несцерка» (1940).

Асноўная літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 2, с. 134 – 166.

  2. Лекцыі (ВМК).

Разнапланавасць творчага таленту К. Крапівы (2 семінары)

План 1-га семінара

  1. Жыццяпіс К. Крапівы. Сімвалічны змест абранага псеўданіма.

  2. Аб’екты аўтарскага смеху ў ранніх зборніках «Асцё» (1925), «Крапіва» (1925), «Апавяданні» (1926), «Людзі-суседзі» (1927).

  3. К. Крапіва – байкапісец: праблематыка баек і традыцыі народнай смехавой культуры ў творах.

  4. Зварот пісьменніка да пародыі і сатыры (паэмы «Біблія» (1926), «Шкірута» (1928), «Хвядос – чырвоны нос» (1930).

  5. Абарона сатырычных жанраў і іх тэарэтычнае асэнсаванне ў артыкулах: «Думкі пра сатыру» (1928), «Аб сатырычнай камедыі» (1953), «Канфлікт – аснова п’есы» (1954).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 315 – 317.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 2, с. 657 – 672.

  3. Лекцыі (ВМК).


Разнапланавасць творчага таленту К. Крапівы (2 семінары)

План 2-га семінара

  1. Драматургія аўтара: ідэйна-мастацкія асаблівасці першых п’ес «Канец дружбы» (1933), «Партызаны» (1937), «Хто смяецца апошнім» (1939).

  2. Тэма Вялікай Айчыннай вайны і яе мастацкае вырашэнне ў драмах «Проба агнём» (1943), «Валодзеў гальштук» (1943), «З народам» (1948), «Людзі і д’яблы» (1958).

  3. Нетрадыцыйнасць паказу рэчаіснасці ў сатырычнай камедыі «Мілы чалавек» (1945): наватарства формы, багацце камедыйных прыёмаў.

  4. Лірычная камедыя «Пяюць жаваранкі» (1950): уплыў тэорыі бесканфліктнасці на твор.

  5. Філасафічнасць фантастычнай камедыі «Брама неўміручасці» (1972).

  6. Адметнасці псіхалагізму драмы «На вастрыі» (1982).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 315 – 317.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 2, с. 657 – 672.

  3. Лекцыі (ВМК).

Матэрыялы да практыкума «Беларуская літаратура перыяду

Вялікай Айчыннай вайны» (2 семінары)

План 1-га семінара

  1. Грамадска-палітычная атмасфера пачатку вайны (трагедыя 1941 года, ваенныя дарогі беларускіх пісьменікаў).

  2. Абарваныя вайной жыцці (26 літаратараў Беларусі паводле кнігі «Скрыжалі памяці» (2005): М. Сурначоў, З. Астапенка, Л. Гаўрылаў, Р. Мурашка, А. Пруднікаў. Х. Шынклер, М. Сямашка і інш.).

  3. Праблема выбару беларускай творчай інтэлігенцыі: калабаранты і іх лёс.

Заданні

  1. Паэтычны зварот Я. Купалы да беларускага народа (верш «Беларускім партызанам»).

  2. Мастацкая характарыстыка зборніка фельетонаў К. Чорнага «Кат у белай манішцы» (1942).

  3. Гісторыя стварэння, пафас, матывы паэтычнай кнігі А. Астрэйкі «Слуцкі пояс» (1943).

  4. Мастацкае адлюстраванне ваеннай рэчаіснасці праз жанр балады: А. Куляшоў «Ліст з палону», А. Вялюгін «Уральскі танк», П. Броўка «Рана», П. Панчанка «Герой».

  5. Адлюстраванне гістарычнага мінулага і вобраза Беларусі ў ваеннай лірыцы (П. Панчанка «Курганы», П. Броўка «Кастусь Каліноўскі», М. Сурначоў «У стоптаным жыце»).

  6. Фальклорныя матывы ваеннай паэзіі (М. Танк «Родная мова», П. Броўка «Будзем сеяць, беларусы!», П. Глебка «Родны хлеб», А. Куляшоў «Над брацкай магілай»).

Асноўная літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 8 – 40.

  2. Лекцыі (ВМК).


Матэрыялы да практыкума «Беларуская літаратура перыяду

Вялікай Айчыннай вайны» (2 семінары)

План 2-га семінара

Заданні

  1. Характарыстыка беларускага паэтычнага эпасу вайсковага часу: паэмы А. Куляшова «Сцяг брыгады» (1942), «Прыгоды цымбал» (1944); П. Броўкі «Паэма пра Смалячкова» (1942), «Беларусь» (1943); М. Танка «Янук Сяліба» (1943); Я. Коласа «Суд у лесе» (1942), «Адплата» (1944); П. Панчанкі «Маладосць у паходзе» (1945).

  2. Эпічныя і драматычныя творы ваеннага перыяду. Паказ гераізму і патрыятызму чалавека: К. Чорны «Маленькая жанчына», «Вялікае сэрца»; М. Лынькоў «Ірына», «Астап», «Васількі», «Салют».

  3. Маральна-этычныя адносіны герояў у п’есе К. Крапівы «Проба агнём» (1943).

  4. Своеасаблівасць узнаўлення вайны ў прозе К. Чорнага (раманы «Пошукі будучыні», «Млечны шлях»).

Асноўная літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 8 – 40.

  2. Лекцыі (ВМК).

Каталог: bitstream -> 123456789
123456789 -> Салавей Г. С. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, г. Брэст
123456789 -> Асэнсаванне навальніцы, грому І маланкі ў беларускіх народных уяўленнях І павер’ЯХ
123456789 -> Фальклор: традыцыі І сучаснасць
123456789 -> Метадычная школа прафесара марыі дудзік
123456789 -> Жанрава-стылёвая спецыфіка рамана м. Гарэцкага «віленскія камунары» (1931-1932)
123456789 -> Мятліцкая Ганна Мікалаеўна (бду, Мінск) унутраны свет героя-інтэлігента ў апавяданні м. Гарэцкага “у лазні”
123456789 -> Барычэўская І. БрДУ, г. Брэст
123456789 -> Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Рэспубліка Беларусь абрэвіяцыя як сродак эўфемізацыі
123456789 -> А. П. Бязлепкіна (Мінск) Трансгрэсія ў сучаснай беларускай
123456789 -> Т. М. Тарасава (Мінск) матыў парога, мяжы ў рамане


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал