Асновы этналогіі І фалькларыстыкі




Дата канвертавання10.01.2017
Памер212.27 Kb.


Навукова-метадычная ўстанова

«Нацыянальны інстытут адукацыі»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

АСНОВЫ

ЭТНАЛОГІІ І ФАЛЬКЛАРЫСТЫКІ
Праграма факультатыўных заняткаў

для X- XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

Аўтар-складальнік: А.Ю.Лозка, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Пра этнаграфію і фалькларыстыку ў сусветнай літаратуры склалася справядлівая думка як пра рамантычныя, прыгодніцкія і гуманістычныя навукі і захапленні чалавека. Ды і ўсталёўваліся яны пераважна на голым энтузіязме, адданасці любімай справе. Гэта пазней, думаецца, з’явілася заваёўніцка-эканамічная зацікаўленасць у выкарыстанні ведаў пра іншыя народы, адкрытыя землі, танныя некранутыя багацці. У памяці ўсплываюць аўстралійскія прыгоды Міклуха-Маклая, абаронцы і заваёўнікі індзейцаў, рабінзанада па-Дэфо і Маўру, фантастычная зямля Саннікава і камічныя здарэнні Шурыка на Каўказе, пазнавальна-выхаваўчы і рамантычна-прыгодніцкі фалькларызм па-Караткевічу і многае іншае.

Тэрміны “этнаграфія” і “этналогія” выкарыстоўваюць як сінонімы з невялікімі сэнсавымі адценкамі: у грэчаскай мове ethnas – народ, племя, grapho – пішу, значыць першае азначае «апісанне народаў»; другое ўказвае, што дысцыпліна мае і навуковы накірунак (logos – вучэнне, навука). Фалькларыстыка (з англ. folklore – народныя веды, народная мудрасць) на пачатку развівалася неаддзельна ад этнаграфіі. Гэта затым яна вылучылася ў асобную навуку ў літаратуразнаўстве, а этналогія стала гістарычнай дысцыплінай, што вывучае народы, іх быт і культурныя традыцыі.



У сувязі з тым, што фалькларыстыка і этналогія вывучалася вучнямі эпізадычна і па частках у папярэдніх класах, тут прадстаўляюцца пытанні, якія стаяць бліжэй да разумення фальклорна-этнаграфічнага комплекса дысцыплін і прафесійнай кампетэнтнасці.

Мэтай факультатыўных заняткаў з’яўляецца вывучэнне асноў этналогіі і фалькларыстыкі беларусаў. Задачы:

  • набыццё ведаў пра пачаткі гістарыяграфіі этналогіі і фалькларыстыкі, іх асноўных паняццях як навуковых дысцыплінах, этнагенезе і этнічнай свядомасці беларусаў, іх Бацькаўшчыне, гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах, этнічным складзе насельніцтва Беларусі і беларусах замежжа;

  • тэарэтычнае і практычнае вывучэнне свайго раёна (фальклорна-этнаграфічны аспект), практычнае прымяненне атрыманых ведаў на практыцы ў населеных пунктах раёна, знаёмства з асновамі працы этнолага і фалькларыста;

  • прывіццё любові да свайго краю, яго багатай гістарычнай спадчыны і культурных здабыткаў, выхаванне высокіх грамадзянскіх пачуццяў;

  • падрыхтоўка выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да асэнсаванага выбару будучай спецыяльнасці, азнаямленне з патрабаваннямі да прафесіі этнографа і фалькларыста, раскрыцце прывабнасці прадстаўленых прафесій.

Засвойваючы на факультатыўных занятках тэарэтычныя веды і набываючы першыя практычныя навыкі і ўменні, вучні па выниках навучання

павінны ведаць:

  • асноўныя накірункі развіцця гістарыяграфіі этналогіі і фалькларыстыкі, іх асобных паняццях як навуковых дысцыплінах, пра этнагенез і этнічную свядомасць, асноўных характэрных рысах гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, этнічным складзе насельніцтва Беларусі і накірунках эміграцыі беларусаў замежжа;

  • гістарычнае развіццё сваёй малой радзімы (горада, раёна), яго культурныя традыцыі, быт, асаблівасці фальклорнай спадчыны;

  • патрабаванні да прафесіі этнографа і фалькларыста і ў якіх установах можна набыць спецыяльнасці;

павінны ўмець:

  • арыентавацца ў асноўных тэарэтычных пытаннях курса, абгрунтавана і лагічна выказаць свае думкі пра літаратурныя навінкі фальклорна-этнаграфічнага цыкла дысцыплін і этна-сацыяльных працэсах развіцця народаў Беларусі;

  • рабіць палявыя фальклорна-этнаграфічныя запісы і збор экспанатаў для краязнаўчага музея, іх пашпартызацыю, прасцейшую сістэматызацыю і вывады;

  • адрозніць па характэрных асаблівасцях матэрыяльную і духоўную культуру свайго раёна ад іншых гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў;

  • выканаць два-тры фальклорныя творы, арганізаваць народную гульню, кампетэнтна ўдзельнічаць у правядзенні свята па народных традыцыях.

Пры далейшым каляндарна-тэматычным планаванні факультатыўных заняткаў неабходна асаблівую ўвагу звярнуць на 9 тэму (“Раёназнаўства”) ніжэй прадстаўленага плана. Кароткі і прыблізны змест тэарэтычных і практычных заняткаў выкладзены ў адпаведным наступным раздзеле. Патрабуецца творчае яго ўдакладненне і адаптацыя да канкрэтнай мясцовасці, патэнцыянальных магчымасцяў педагога і навучэнцаў. Па-сутнасці, неабходна скласці ў рамках прграмы міні-планаванне комплекснага накірунка, тыпу “Мінсказнаўства”, якое праводзіцца ва ўстановах адукацыі («Столичное образование: научно-методический журнал». 2004. № 1), а таксама вядома ў іншых рэгіёнах Беларусі: “Оршазнаўства”, “Стаўбцоўшчыназнаўства”, “Валожыншчыназнаўства”, “Лунінеччыназнаўства” і інш. (гл. гэтаксама «Краязнаўчая адукацыя і грамадзянскае выхаванне: Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі». Мн.: БДПУ, 2006 і інш.). Настаўнік размяркоўвае самастойна колькасць гадзін, зыходзячы з наяўных магчымасцяў, плануе аб’ём фальклорнай экспедыцыі такі, які пад сілу адукацыйнай ўстанове.

У дапамогу настаўніку і навучэнцам падрыхтавана добрая літаратура этнографамі (В.К.Бандарчык, М.Ф.Піліпенка...) і фалькларыстамі (Г.А.Барташэвіч, К.П.Кабашнікаў, А.С.Ліс, А.С.Фядосік...), асабліва тут будуць прыдатны дапаможнікі этнолага В.С.Цітова, якія спецыяльна прызначаны для адукацыйных устаноў. А выданне Цітовай Л. К. і Цітова В. С. “Этнаграфія і літаратура” (Мн., 2004) нават з’яўляецца эксперыментальным дапаможнікам для вучняў старэйшых класаў. У якасці асноўнай літаратуры таксама неабходна назваць наступную: Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. Мн., 1996. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падруч. для студэнтаў філал. спец. ВНУ / К. П. Кабашнікаў, А. С. Ліс, А. С. Фядосік і інш. Мн., 2000. Беларусы. У 8 т. Мн., 1995—2005. Дадатковая літаратура для зручнасці ў працы пададзена пасля кожнай тэмы праграмы. Некаторыя крыніцы, якія ўпаміналіся ў папярэдніх тэмах могуць не паўтарацца ў наступных.

Там жа прадстаўлены асобныя віды практычных заняткаў для ўзору. Педагог плануе іх сам, зыходзячы з канкрэтных магчымасцей. Асаблівую ўвагу рэкамендуецца звярнуць на заключныя заняткі, якія павінны стаць святам, дэманстрацыяй ведаў і ўменняў навучэнцаў. У заключэнне рэкамендуецца правесці канферэнцыю вучнёўскіх работ, на якой яны будуць абаронены..

Бягучы кантроль ведаў ажыццяўляецца на практычных занятках, правяраюцца набытыя ўменні і навыкі на праводзімых святах і выніковым занятку. На асобных занятках праводзяцца семінары па вызначаных настаўнікам пытаннях.



Колькасць тэарэтычных і практычных гадзін можна змяняць і змяняць месцамі тэматыку .

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН





Назва тэмы


Колькасць гадзін

тэарэтычн.

практычн.

1

Уводзіны

1

1

2

Асноўныя паняцці ў этналогіі і фалькларыстыцы

1

1

3

Цікавыя старонкі з гісторыі этналогіі і фалькларыстыкі

2

1

4

Народы свету

2

1

5

Этнагенез беларусаў

2




6

Этнічная свядомасць

2

1

7

Этнічная тэрыторыя (Бацькаўшчына)

1




8

Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны

1

1

9

Раёназнаўства (гісторыка-этнаграфічнае вывучэнне свайго раёна). Фальклорна-этнаграфічная экспедыцыя

12

23

10

Этнаграфія сумежных рэгіёнаў

2

1

11

Беларусы замежжа (дыяспара)

2

1

12

Этнічны склад насельніцтва Беларусі

2

1

13

Спецыяльнасці этнографа (этнолага) і фалькларыста

2

1

14

Канферэнцыя

3

2







35

35




Усяго

70

ЗМЕСТ

  1. Уводзіны

Паняцці “этнаграфія” і “этналогія”. Накірункі этнаграфічнай навукі. Сувязь этнаграфіі з сумежнымі дысцыплінамі (гісторыя, археалогія, антрапалогія, этнагеаграфія, дэмаграфія, этнапсіхалогія, рэлігіязнаўства, калекцыяніраванне, нумізматыка, музеязнаўства, мастацтвазнаўства, фалькларыстыка, краязнаўства). Спецыфіка фалькларыстыкі і агульныя пытанні вывучэння.

Задачы курса і вызначэнне асноўных накірункаў працы.



Практычныя заняткі.

Маляванне схемы сувязяў этналогіі з сумежнымі навукамі (падраздзелы – што вывучае, прадстаўнікі і г.д.).

Расповяд вучняў пра адну з сумежных дысцыплін, іх выбітных прадстаўнікоў і яе сувязі з этналогіяй.

Літаратура.

Археалогія Беларусі: У 4 т. Мн., 1997—1999.

Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн.: БелЭн, 1993.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Мн. БелЭн, 1995—2004.

Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Мн. .: БелЭн, 2005; 2006.

Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка: Бібліяграф. паказ. (1945 – 1970) / Склад. М. Я. Грынблат. Мн., 1972.

Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1987 – 1994;

Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў ХVІ—ХІХ стст. Мн.: Навука і тэхніка, 1984.

Ляўкоў Э. А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн.: Навука і тэхніка, 1992.

Народная культура Беларусі: Энцыкл. давед. Мн. .: БелЭн, 2002.

Піліпенка М. Беларуская этналогія: што гэта такое? // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 2.

Цітова Л. К., Цітоў В. С. Этнаграфія і літаратура. Мн.: Беллітфонд, 2004.

Цітоў В. С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура. Мн., 1997; 2001.

Этнаграфія Беларусі. Мн.: БелСЭ, 1989.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Мн.: БелЭн, 1993—2003.


  1. Асноўныя паняцці ў этналогіі і фалькларыстыцы

Рысы народа-этнаса: мова, культура, тэрыторыя, дзяржава, сацыяльная структура, рэгіянальныя асаблівасці. Племя. Народнасць. Нацыя.

Этнічная самасвядомасць. Гістарычная памяць. Менталітэт і этнічная псіхалогія.

Этнічныя працэсы. Міграцыя. Інтэграцыя. Кансалідацыя. Асіміляцыя. Міксацыя. Урбанізацыя. Генацыд. Адраджэнне.

Народная творчасць. Вусная народная творчасць. Народная паэтычная творчасць. Фальклор, яго паняцце ў розных краінах Еўропы. Фальклор аўтэнтычны.

Агульныя паняцці. Традыцыйнасць. Традыцыйная народная культура. Рытуал. Звычаі. Абрады і іх віды. Аказіянальныя і спецыялізаваныя абрады і звычаі.

Нацыянальная і рэгіянальная спецыфіка беларускай народнай творчасці.



Практычныя заняткі.

Складанне табліц, галаваломак, рэбусаў з выкарыстаннем тэрміналогіі па этналогіі і фалькларыстыцы.

Семінар па вызначаных настаўнікам пытаннях двух апошніх тэм.

Літаратура.

Восточнославянский фольклор: Словарь науч. и нар. терминологии. Мн.: Навука і тэхніка, 1993.

Народная культура Беларусі: Энцыкл. даведнік / Пад агул. Рэд. В. С. Цітова. Мн.: БелЭн, 2002.

Цітова Л. К., Цітоў В. С. Этнаграфія і літаратура. Мн.: Беллітфонд, 2004.

Цітоў В. С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі: Вучэбна-метад. дапам. Мн.: Беларусь, 1996.

Энцыклапедыі.



  1. Цікавыя старонкі з гісторыі этнаграфіі і фалькларыстыкі

Лекцыя (з элементамі займальнасці) пра найбольш цікавыя старонкі і асноўныя тэндэнцыі развіцця этнаграфіі і фалькларыстыкі, якія сфарміраваліся як асобныя дысцыпліны да сярэдзіны ХІХ ст., іх кароткую гістарыяграфію. Першыя звесткі пра быт народа, яго фальклор з летапісаў і старажытнай літаратуры.

Першыя працы ў галіне беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі. З.Даленга-Хадакоўскі. Фалькларыстыка першай паловы ХІХ ст. Польскія і рускія даследчыкі пра беларускую вусную народную творчасць. А.Міцкевіч, Я.Баршчэўскі, Я.Чачот, П.Гільтэбрант, П.Бяссонаў. Фальклорна-этнаграфічныя працы П.Шпілеўскага, П.Шэйна, М.Нікіфароўскага, Е.Раманава, У.Дабравольскага, Я.Карскага, М.Федароўскага, М.Доўнар-Запольскага, Ч.Пяткевіча, К.Машынскага, М.Янчука, А.Багдановіча, А.Сержпутоўскага, І.Сербава і інш.

Развіццё фалькларыстыкі і этналогіі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. З.Бядуля, М.Гарэцкі, Р.Шырма, Г.Цітовіч і інш. Навуковая і збіральніцкая дзейнасць Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, ВНУ. Выпуск серый БНТ, «Беларускі фальклор у сучасных запісах». Працы В.Бандарчыка, М.Піліпенкі, А.Лакоткі, В.Цітова, А.Курыловіч, Н.Гілевіча, К.Кабашнікава, А.Фядосіка, А.Ліса, І.Цішчанкі, Г.Барташэвіч, Л.Салавей, А.Гурскага, У.Васілевіча, А.Ненадаўца, В.Новак і інш. Музыказнаўчы і іншыя аспекты беларускага фальклору. Вобразы народазнаўцаў у творах мастацкай літаратуры: фалькларыст Андрэй Беларэцкі ў аповесці У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” і інш.

Практычныя заняткі.

Падрыхтоўка паведамленняў пра цікавыя старонкі жыцця і дзейнасці беларускіх фалькларыстаў і этнографаў (З.Даленга-Хадакоўскі, К.Машынскі, П.Шпілеўскі, А.Багдановіч, Р.Шырма і інш.); пра выкарыстанне фальклору ў творчасці беларускіх пісьменнікаў.

Сустрэча з фалькларыстам, этнографам.

Літаратура.

Аксамітаў А., Малаш Л. З душой славяніна: Жыццё і дзейнасць З. Я. Даленгі-Хадакоўскага. Мн., 1991.

Беларуская народна-паэтычная творчасць /В.К.Бандарчык, К.П.Кабашнікаў, М.Р.Ларчанка і інш. Мн., 1979.

Бандарчык В.К. Беларусы: Гісторыя этналагічнага вывучэння. Мн., 1999.

Беларуская фалькларыстыка: Збіранне і даследаванне народнай творчасці ў 60-х гадах ХІХ – пачатку ХХ ст. /Пятроўская Г., Цішчанка І., Васілевіч У. і інш. Мн., 1989.

Васілевіч У.А. Збіральнікі. Мн., 1991.

Гурскі А. І. З любоўю да народа. Жыццёвая і творчая дзейнасць Дз.Булгакоўскага і П.Дземідовіча. Мн., 1989.

Касько У. К. Святло далёкай зоркі. Мн.: Універсітэцкае, 1997.

Каханоўскі Г.А., Малаш Л.А., Цвірка К.А. Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989.

Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік. Мн., 1995.

Пяткевіч Ч. Рэчыцкае Палессе / Укл. У.Васілевіча; пер. з польскай Л.Салавей і У.Васілевіча. Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004.

Фядосік А.С. Беларуская савецкая фалькларыстыка. Мн., 1987.

Фядосік А.С. Развіццё беларускай савецкай фалькларыстыкі. Мн., 1977.

Цішчанка І.К. Да народных вытокаў: Збіранне і вывучэнне беларускага фальклору ў 50 – 60-я гады ХІХ ст. Мн., 1986.

Шырма Р. Песня – душа народа. Мн., 1993.

Цітоў В. С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура. Мн.: Беларусь, 1997; 2001;




  1. Народы свету

Класіфікацыя народаў і моў (сем’і і групы). Паняцце пра расы.

Этналогія еўрапейскіх народаў. Гістарычныя лёсы. Грамадскі лад, традыцыйная культура, мова, нацыянальная сімволіка.

Гісторыя славянства. Славяне ўсходнія (рускія, украінцы, беларусы), заходнія (палякі, чэхі, славакі, лужычане) і паўднёвыя (балгары, македонцы, славенцы, сербы, харваты). Нацыянальная сімволіка.

Агульнафальклорныя з’явы ў культуры славянскіх і еўрапейскіх народаў.



Практычныя заняткі.

Праца з картамі свету, Еўропы.



Літаратура.

Беларуская мова: Энцыкл. / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. Мн.: БелЭн, 1994.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Мн.: БелЭн, 1995—2004.

Зеленин Д. К. Восточнославянская этнография / Пер. с нем. К. Д. Цивиной. М.: Наука, 1991.

Кравцов Н. И. Славянский фольклор. М., 1976.

Народы мира: Историко-этнографический справ. Мн., 1998.

Карты света і Еўропы.

Этнография восточных славян: Очерки традиционной культуры / Отв. Ред. К.В.Чистов. М.: Наука, 1957.




  1. Этнагенез беларусаў

Этнагенез – працэс фарміравання этнічнай супольнасці. Этнічная прыналежнасць старажытнага насельніцтва Беларусі (І тысячагоддзе да н. э. – V стагоддзе н. э.). Неўры, венеды, будзіны, пеўкіны, бастарны.

Рассяленне славянскіх плямён. Пытанне аб прарадзіме славян. Узаемадачыненні з балтамі. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы, валыняне, яцвягі, літва. Першыя княствы – Полацкае, Тураўскае, Смаленскае. Стасункі з Кіевам. Польская і руская канцэпцыі паходжання беларусаў. Ці была старажытнаруская народнасць?




  1. Этнічная свядомасць

Гістарычнае фарміраванне ўсведамлення сваёй прынадлежнасці да пэўнага народа (этнаса).

Паходжанне назваў “Літва” і “Белая Русь”. Утварэнне ў 1230-х г. Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Этнонімы-саманазвы (“рускія”, “літвіны”, “літвіны рускага роду”, “літвіны рускай веры”, “літвіны-беларусцы”, “літоўскія беларусы”, “беларусы”). Крыніцы ХІІІ ст. пра “Белую Русь” і яе сэнсавае значэнне. Гістарычнае ўсталяванне назвы “Белая Русь” на землях ВКЛ.

Дзяржаўная мова і сродак зносін паміж прадстаўнікамі розных народаў у ВКЛ. Замацаванне роднай мовы карэннага насельніцтва ў Статуце 1566 г. Скасаванне дзяржаўнасці мовы ў 1699 г.

Характэрныя рысы беларускай мовы (з ХІV-ХV ст.): “дзеканне”, “цеканне”, “аканне”, цвёрдасць гукаў “р” і “ч”. Фармаванне беларускай нацыі ў канцы ХVІІІ – палове ХІХ стст.

Сумяшчэнне рэлігійнай і этнічнай свядомасці як важкі фактар складання народнасці. Распаўсюджанне на беларускіх землях праваслаўя (Х—ХVІ стст.), каталіцтва (з 1385 г.), пратэстантызма (з ХVІ ст.), уніяцтва (з 1596 г.). Пануючы стан грэка-каталіцкага веравызнання ў ХVІІІ ст. (70%).

Лёс беларускай мовы. Прыцясненне расійскім царызмам. Роля акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. Пастанова СНК БССР “Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу” (1933 г.). Пытанні дзяржаўнасці беларускай мовы ў незалежнай Беларусі.



Практычныя заняткі.

Правядзенне конкурса на лепшага знаўцу роднай мовы, выканаўца вершаў пра мову.

Правядзенне дыскусіі на адну з тэм “Чаму беларусы саромяцца размаўляць па-беларуску на вуліцы?”, “Што значыць – быць беларусам?”, “Што такое нацыянальная самасвядомасць і каму яна патрэбна?” і інш.

Літаратура.

Беларусазнаўства: навуч. дапам. БДУ / Нав. рэд. П.Брыгадзін. Мн.: Завігар, 1997; 1998.

Беларуская мова: Энцыкл. / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. Мн.: БелЭн, 1994.

Гілевіч Н. Толькі мы самі. М.: ПромоПРИНТ, 2006.

Голубеў В. Ф., Крук У. П., Лойка П. А. Ці ведаеце Вы гісторыю сваёй краіны? Мн.: Нар. асвета, 1994.

Дубянецкі С. Ф., Дубянецкі Э. С. Цяжкі шлях да адраджэння. Брэст: Выд-ва С.Лаўрова, 1997.

Імя тваё “Белая Русь”. Мн., 1991.

Крыж памяці. Кароткі спіс войнаў, паўстанняў, рэпрэсіяў, катастрофаў, якія выпалі на лёс Беларусі за тысячагоддзе / Скл. К.Тарасаў. Мн.: ТАА “Лекцыя”, 2000.

Лыч Л. М. Беларуская нацыя і мова. Мн., 1991.

Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн.: НКФ “Экаперспектыва”, 1996.

Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. / М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. Мн.: Беларусь, 1994.

Пилипенко М. Ф. Возникновение Белоруссии: новая концепция. Мн.: Беларусь, 1991.

Платонаў Р. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Роднае слова. 1991. № 11. С. 82—92.

Рогалев А.Ф. Белая Русь и белорусы (в поисках истоков). Гомель, 1999.

Рогалеў А.Ф. Сцежкі ў даўніну. Мн., 1990.

Смятаннікаў В. С. Беларусазнаўства. Вуч.-метад. дапам. Мн.: Бел. навука, 2000.

Этнаграфія Беларусі. Мн.: БелСЭ, 1989.


  1. Этнічная тэрыторыя (Бацькаўшчына)

Навуковыя фактары вызначэння этнічных межаў. Беларусь на гістарычных картах. Этнаграфічныя карты (1863, 1875, 1903, 1918 гг.).

Паняцце этнічнай і дзяржаўнай тэрыторый. Абвяшчэнне беларускіх зямель паводле дакументаў БНР (1918 г.). Дзяржаўныя межы Беларусі пары Літоўска-Беларускай ССР (1920 г.), паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г., “узбуйнення БССР” 1924 і 1926 гг., уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі 1939 г. Сталінскія “падарункі” адносна Вільні, Віленскага краю (кастрычнік 1939 г.) і Беласточчыны (жнівень 1945 г.).



Літаратура.

100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І.Саверчанка, З.Санько. Мн.: Навука і тэхніка, 1994.

Беларусазнаўства / Нав. рэд. П.Брыгадзіна. Мн.: Завігар, 1997; 1998.

Живописная Россия. СПб.; М., 1882. Репринт. Мн., 1993. Т. 3.

Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах. Мн., 1993.

Цітова Л. К., Цітоў В. С. Этнаграфія і літаратура. Мн.: Беллітфонд, 2004.

Цітоў В. С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі: Вучэбна-метад. дапам. Мн.: Беларусь, 1996.

Ширяев Е. Е. Русь Белая, Русь Чёрная и Литва в картах. Мн., 1991.




  1. Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны

Комплекс этнакультурных прыкмет рэгіёна. Кароткая характарыстыка матэрыяльнай і духоўнай культуры шасці рэгіёнаў Беларусі: Падзвінне (Паазер’е), Падняпроўе, Цэнтральная Беларусь, Панямонне, Усходняе і Заходняе Палессе.

Літаратура.

Дылейка А. А., Жаўнерчык В. Э. Ці ведаеце вы помнікі гісторыі і культуры Беларусі? Мн.: Нар. асвета, 1992.

Тамы серый «Беларуская народная творчасць», «Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры», «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў», «Беларусы» і інш.

Практычныя заняткі.

Семінар па вызначаных настаўнікам пытаннях двух апошніх тэм.


9. Раёназнаўства (гісторыка-этнаграфічнае вывучэнне свайго раёна). Фальклорна-этнаграфічная экспедыцыя

Гісторыя і народная спадчына свайго раёна. Матэрыяльная культура і традыцыйныя заняткі жыхароў у мінулым і цяпер. Асаблівасці жылля: дваровыя забудовы, інтэр’ер. Будаўнічая тэхніка і звычаі ў народным дойлідстве. Традыцыйная гаспадарчая дзейнасць: земляробства, жывёлагадоўля, бортніцтва (пчалаводства), паляўніцтва, рыбалоўства, збіральніцтва. Інвентар, прылады працы. Транспартныя сродкі. Традыцыйныя стравы і напоі. Рэчы ўжытку. Народнае адзенне. Вышыўка. Народныя промыслы і рамёствы. Ткацтва: кросны і іншае начынне. Мыццё бялізны. Апрацоўка дрэва. Бандарства. Пляценне. Музеі, выставы, конкурсы.

Фальклорныя традыцыі. Асаблівасці мовы. З гісторыі фальклорна-этнаграфічнага вывучэння краю. Адлюстраванне народнай спадчыны раёна ў тамах серый “Беларуская народная творчасць”, “Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры”, “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”, “Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў”, “Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі”, “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”, асобных зборніках. Міфалогія, замовы. Каляндарнае кола народных свят, прысвяткаў, звычаяў. Паэзія пораў года. Сямейна-абрадавая творчасць. Пазаабрадавая паэзія. Празаічныя творы. Малыя жанры фальклору. Гульні, карагоды і танцы.

Практычныя заняткі.

Складанне плана этнаграфічна-фальклорнага вывучэння свайго раёна.

Наведванне музея.

Збор экспанатаў для школьнага музея. Афармленне пашпарту экспаната.

Стварэнне тэматычнага альбома.

Вывучэнне тэхнічнай апаратуры этнографа і фалькларыста (фотаапарат, магнітафон, дыктафон, відэаакамера і інш.).

Запіс фальклорных твораў.

Вывучэнне і выкананне запісаных песень. Паказ народных свят, абрадаў, карагодаў, танцаў, гульняў.

Правядзенне спаборніцтваў па народных гульнях.

Падрыхтоўка тэматычных рэфератаў.

Правядзенне фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі.

Падрыхтоўка допісу ў газету.



Літаратура.

Цітоў В. С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі: Вучэбна-метад. дапам. Мн.: Беларусь, 1996.

Цітоў В. С. Народная спадчына: Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці. Мн.: Навука і тэхніка, 1994.

“Краязнаўчая газета”, “Наша слова”, абласная і раённая газеты.

Шматтомныя выданні, рэгіянальныя зборнікі.
10. Этнаграфія сумежных рэгіёнаў

Кароткая характарыстыка гістарычнай этнаграфіі Віленскага краю, Беласточчыны, Смаленшчыны, Браншчыны і Латгаліі. Гістарычны лёс і традыцыйная культура.


11. Беларусы замежжа (дыяспара)

Прычыны эміграцыі. Беларуская эміграцыя перыяду ВКЛ. Уклад суайчыннікаў у культуру іншых дзяржаў (Ф.Скарына, І.Капіевіч, І.Фёдараў, П.Мсціславец, С.Полацкі і інш.). Літоўскія (беларускія) князі і княгіні ў далёкіх землях.

Лёс палонных-эмігрантаў. “Белорусы в Москве ХVІІ в.” Абецэдарскага (Мн., 1957). Роля беларусаў у развіцці культуры Расіі, Польшчы. Палітычная міграцыя (Т.Касцюшка, М.Агінскі, І.Дамейка, І.Чэрскі і інш.).

Палітычная і эканамічная эміграцыя ХІХ—ХХ стст. Тры хвалі масавай эміграцыі.

Беларусы ў Расіі, Украіне, Карэліі, Казахстана, Прыбалтыцы, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Аўстрыі, Англіі, Канадзе, ЗША, Аўстраліі і інш. краінах. Вядомыя дзеячы эміграцыі. Грамадска-культурныя аб’яднанні і навукова-асветныя цэнтры. Дзейнасць культурна-асветніцкага таварыства “Бацькаўшчына”.

Практычныя заняткі (па 2 тэмах)

Праца з картамі.

Падрыхтоўка рэфератаў пра вядомых дзеячаў замежжа, характарыстыцы сумежных рэгіёнаў.

Семінар па вызначаных настаўнікам пытаннях.



Літаратура.

Абецэдарскі. Белорусы в Москве ХVІІ в. Мн., 1957.

Бельскі А. М., Ткачоў М. У. Вялікае мастацтва артылерыі Казімір Семяновіч. Мн.: Навука і тэхніка, 1991.

Бутрамееў У. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі. Мн.: БелЭн, 1995.

Гапоненка В. А. У пошуках гармоніі Сусвету: Іван Яркоўскі. Мн.: Навука і тэхніка, 1993.

Грицкевич В. П. С факелом Гиппократа: Из истории белорусской медицины. Мн.: Наука и техника, 1987.

Запісы: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Zapisy 30. New York – Miensk: Belarusan Instytute of Arts and Scienses, 2006. (Іншыя 29 тамоў і наступныя).

Запруднік Я. Дванаццатка. Нью-Ёрк: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, 2002.

Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Нью-Ёрк, 1993.

Культура беларускага замежжа. Мн., 1993. Кн. 1—2.

Максімюк Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне. 1945—1950. Нью Ёрк – Беласток, 1994.

Мальдзіс А. Тры радзімы Ігнацага Дамейкі // Кантакты і дыялогі. 2002. №7-8.

Пранчак Л. І. Беларуская Амерыка. Мн.: Полымя, 1994.

Рагуля Б. Беларускае студэнцтва на чужыне. Лёндан (Канада) – Нью-Ёрк, 1996.

Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. Мн., 1991.

Сіцька З. Чалавек, які збіраў камяні: Ігнат Дамейка. Мн.: Тэхналогія, 2005.

Смятаннікаў В. С. Беларусазнаўства. Вуч.-метад. дапам. Мн.: Бел. навука, 2000.

Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. 2-е выд. Мн.: Полымя, 1993.

Юхо Я., Емельянчык У. “Нарадзіўся я ліцьвінам...”: Тадэвуш Касцюшка. Мн.: Навука і тэхніка, 1994.
12. Этнічны склад насельніцтва Беларусі

Агульная статыстыка этнічнага складу насельніцтва згодна яго перапісаў. Уплыў беларускай культуры на культуру прадстаўнікоў этнічных меншасцей.

Рускія. Шляхі міграцыі рускіх (вайна, шлюбы, бегства). Стараверы. Палітыка русіфікацыі Беларусі ў час царызму і савецкі перыяд.

Палякі. Вынікі уніі ВКЛ і Польшчы. Роля каталіцкай царквы. Становішча палякаў на Беларусі пасля 1863 г. Рассяленне палякаў на тэрыторыі нашага краю ў канцы ХІХ—пачатку ХХ ст., у 1920—1939 гг. Развіццё польскай асветы і культуры на Беларусі.

Украінцы. Этнакультурныя стасункі ўкраінцаў і беларусаў. Казацтва, Дняпро, Палессе – агульнасць лёсаў і падзей.

Літоўцы. Удзел балцкіх плямёнаў у этнагенезе беларусаў. Міграцыя на тэрыторыі ВКЛ, Паўночна-Заходнім краі. Нацыянальныя асяродкі і арганізацыі літоўцаў на Беларусі.

Яўрэі. Гісторыя і традыцыйная культура яўрэйскага народа. Іудаізм. Талмуд. Сінагогі. Іміграцыя ў Беларусь. Духоўная і матэрыяльная культура яўрэяў. Генацыд у час вайны.

Татары. Першыя пасяленні на Беларусі. Служба татар у ВКЛ. Традыцыйная народная культура і рэлігія. Мячэці. Кітабы. Хрысціянізацыя і беларусізацыя (асіміляцыя) татар.

Цыганы. З’яўленне цыганскіх табараў у ВКЛ у ХV ст. Традыцыйныя заняткі і быт. Вандроўны лад жыцця.

Практычныя заняткі.

Семінар па вызначаных настаўнікам пытаннях.



Літаратура.

Цітова Л. К., Цітоў В. С. Этнаграфія і літаратура. Мн.: Беллітфонд, 2004.

Цітоў В. С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі: Вучэб.-метад. дапам. Мн.: Беларусь, 1996.
13. Спецыяльнасці этнографа (этнолага) і фалькларыста

Патрабаванні да ведаў па гістарычнай спецыяльнасці “Этналогія”. Гістарычныя факультэты (БДУ, БДПУ, абласных цэнтрах). Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы (ІМЭФ) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аддзел этналогіі.

Філалагічная спецыяльнасць “Фалькларыстыка”. Навучанне на філалагічных факультэтах універсітэтаў Беларусі (І семестр). Спецыяльнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва (спецыяльнасці і спецыялізацыі “Народная творчасць. Фальклор”, “Народная творчасць. Этнафоназнащства”, “Рэжысура. Народныя абрады і святы”, “Харэаграфічнае мастацтва. Народны танец”). Спецыяльнасці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Факультэт народнай культуры. Кафедра этналогіі і фалькларыстыкі. Спецыяльнасці “Сусветная і айчынная культура. Фальклор”, “Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія”. Аддзелы фальклору і параўнальнага вывучэння вуснай народнай творчасці славян ІМЭФ.

Практычныя заняткі.

Правядзенне дыспута, гутаркі ці іншага прафарыентацыйнага мерапрыемства на адну з тэм: «Што значыць быць этнографам і фалькларыстам», «Хачу быць фалькларыстам, няхай мяне навучаць», «Што неабходна ведаць і умець, каб стаць фалькларыстам і этнолагам?».



Літаратура.

Даведачныя дапаможнікі абітурыента, ВНУ і навуковых ўстаноў (Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы: Да саракагоддзя стварэння. Мн., 1997; Кожушков А. И., Яновский О. А. Белорусский университет. Хроника событий. 1919—1989. Мн., 1990; Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка: Гісторыя і сучаснасць. 1922—2002. Мн., 2002 і інш.).

Энцыклапедычныя выданні (Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Мн.: БелЭн, 2005; 2006. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Мн.: БелЭн, 1993—2003 і інш.).
14. Канферэнцыя

Абарона вучнёўскіх работ, рэфератаў.






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка