Асоба назоўнік




Дата канвертавання14.02.2017
Памер14.18 Kb.
Асоба (назоўнік | жаночы род)

Асобны чалавек у грамадстве, індывідуум. 



Знакаміты (прыметнік)

Шырока вядомы, славуты.



Аўтограф (назоўнік | мужчынскі род)

Уласнаручны, звычайна памятны, надпіс ці подпіс. 



Заслуга (назоўнік | жаночы род)

Грамадска карысны ўчынак, дзейнасць, вартыя павагі і агульнага прызнання.



Узнагарода (назоўнік | жаночы род)

1. Плата, дар за якія-небудзь заслугі і пад. 2. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад., якімі адзначаюцца чые-небудзь заслугі.



Старанне (назоўнік | ніякі род)

Імкненне зрабіць, выканаць што-небудзь старанна, дбайна.



Праца (назоўнік | жаночы род)

Вынік творчай, разумовай дзейнасці; твор.



Намаганне (назоўнік | ніякі род)

Фізічнае, разумовае або душэўнае напружанне, накіраванае на што-н. 



Спроба (назоўнік | жаночы род)

Намаганне зрабіць што-н. з мэтай дасягнуць, дабіцца чаго-н., але без поўнай упэўненасці ў поспеху.



Талент (назоўнік | мужчынскі род)

1. Надзвычайныя прыродныя здольнасці. 2. Чалавек з вялікімі здольнасцямі.



Прызнанне (назоўнік | ніякі род)

Станоўчая ацэнка, адносіны з боку каго-, чаго-небудзь. 



Аўтарытэт (назоўнік | мужчынскі род)

Асоба, якая карыстаецца павагай, прызнаннем.



Вера (назоўнік | жаночы род)

Упэўненасць у кім-, чым-небудзь. 



Напружанне (назоўнік | ніякі род)

Сканцэнтраванне намаганняў, затрата вялікай энергіі, сіл для ажыццяўлення чаго-небудзь.



Вынік (назоўнік | мужчынскі род)

Канчатковы паказчык якіх-н. дзеянняў, намаганняў і пад.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка