Асвятленне культурных падзей (канцэрты, імпрэзы, шоў, кіно)




Дата канвертавання05.03.2017
Памер26.7 Kb.
АРР "Дзедзіч" запрашае на працу маладых журналістаў для напісання навін на сайт http://dzedzich.org.
Адкрытыя 3 вакансіі для асвятлення наступных накірункаў жыцця грамадства (у першую чаргу моладзі) ў Берасці:

  1. Асвятленне культурных падзей (канцэрты, імпрэзы, шоў, кіно),

  2. Асвятленне спартовых падзей (матчы мясцовых каманд, чэмпіянаты, магчымасці для актыўнага адпачынку, агляды мясцовых клубаў для заняткаў рознымі відамі спорту, здаровы лад жыцця),

  3. Адукацыя і працаўладкаванне моладзі (дзе і як можна зарабіць у Берасці, магчымасці для пошуку працы і падпрацоўкі ў час вакацыяў, адукацыйныя праграмы для моладзі ў Беларусі і Еўропе, навіны з жыцця берасцейскіх навучальных устаноў).

Для працы "Дзедзіч" прадастаўляе наступныя магчымасці:

• няпоўны працоўны дзень: 2-3 гадзіны (час працы выбіраеш сам);

• доступ да кругласуткавага інтэрнэту ў офісе "Дзедзіча";

• фотаапарат і відэакамеру;

• удзел у разнастайных навучальных праграмах і стажыроўках у рэдакцыях беларускіх і еўрапейскіх СМІ;

• праца ў камандзе маладых крэатыўных людзей.
Заробак: ад Br 15.000 за адну навіну (не менш за 30 навін у месяц).
У конкурсным адборы могуць удзельнічаць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай і адпавядаюць наступным крытэрыям:

- Месца жыхарства: г. Берасце,

- Узрост: ад 18 да 26 гадоў,

- Веданне беларускай мовы,

- Пісьменнасць,

- Вышэйшая ці няскончаная вышэйшая адукацыя (студэнт ВНУ).

Вітаецца досвед журналісцкай працы. Вітаецца (але не абавязкова) знаёмства з асноўнымі прынцыпамі інтэрнэт-журналістыкі (вядзенне блогаў, інтэрнэт-старонак, і да т.п.).
Для ўдзелу ў конкурсы неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: dzedzich@dzedzich.org не пазней за 20 траўня 2012г.
Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца дасланне разам з анкетай двух Вашых асабістых (ці ў суаўтарстве) лепшых журналісцкіх матэрыялаў, выкананых за апошнія 6 месяцаў (рэпартаж, навіна, інтэрв’ю, расследаванне, нарыс, фельетон, інш.), нават калі яны не былі нідзе апублікаваныя.
Анкета прэтэндэнта на пасаду журналіста сайта http://dzedzich.org
І. Асабовыя дадзеныя
1. Прозвiшча, Імя, Імя па-бацьку:

2. Дата нараджэння:

3. Кантактны адрас: Вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад:

4. Мабiльны тэлефон:

5. E-mail:

6. Skype:

7. Ацанiце Ваш узровень валодання беларускай мовай (па шкале ад “1" да “5"):

8. Ацанiце Ваш узровень валодання кампутарам і інтэрнэтам (па шкале ад “1" да “5"):



II. Адукацыя i матывацыя
1. Месца вучобы (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння):

2. Узнагароды, адзнакi, дыпломы:

3. У якiх трэнiнгах цi адукацыйных курсах прымалi ўдзел:

4. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi:

5. Досвед журналісцкай працы, калі ён ёсць (месца i род дзейнасцi, працягласць працы):

6. Апiшыце сваю ранейшую дзейнасць у СМІ (калі ёсць) – тэматыка, якую Вы асвятлялі, дасягненнi, чым канкрэтна займалiся:

7. Чаму вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на працу ў рэдакцыі “Дзедзіча”:

8. Ці далучылі Вы да заяўкі дзве Вашы асабістыя (ці ў суаўтарстве) лепшыя журналісцкія працы, выкананыя цягам мінулых 6 месяцаў:


Чакаем вашых заявак на адрас dzedzich@dzedzich.org да 20 траўня 2012г!!!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка