Атая літара беларускага алфавіта, якая мае назву



старонка1/19
Дата канвертавання26.12.2016
Памер4.8 Mb.
#226
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19












Л, нескл., н. 1. Трынаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эл». Вялікае Л.

2. Саноряы, плаўны, пярэднеязычны зычны гук; можа быць мяккім і цвёрдым: вугаль, вугал.

ЛАБАВЫ, -áя, е. 1. Накіраваны прама перад сабой, у лоб; франтальны. Лабавая атака. Страціўшы ўсялякую надзею на прарыў абароны, вораг вырашыў зрабіць глыбокі абход. не паслабляючы лабавога ўдару. Гурскі. // г^еран. Разм. Прамалінейны, непасрэдны, ужыты без дадатковых сродкаў падрыхтоўкі. Ні змест, ні формы .. [работы] не маглі быць раскрыты лабавым падыходам. У. Калеснік.

2. Размешчаны ў пярэдняй частцы чаго-н., пярэдні. Лабавое шкло аўтамабіля. Лабавая сцяна. Працавалі няспынна абодва кулямёты вежавы і лабавы. Мележ.

ЛАБÁН, -á, м. Прамысловая рыба сямейства кефалей. Лабан самая вялікая і самая галавастая кефаль. «Маладосць».

ЛАБАРÁНТ, -а, М -нце, м. і. Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, навуковай установы. [На будаўніцтве] патрэбны былі гідратэхнікі, лабаранты.., бетоншчыкі і людзі дзесяткаў другіх прафесій. Галавач.

2. Памочнік прафесара, выкладчыка на лабараторных занятках.

[Ад лац. ІаЬогапз, 1аЬогапІіз — які працуе.]

ЛАБАРАНТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да лабарант.

ЛАБАРАНЦКІ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да лабаранта. Лабаранцкія абавязкі.

2. у знач. наз. лабарáнцкая, - ай, ж. Памяшканне, пакой для лабарантаў.

ЛАБАРАТОРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лабараторыі (у 1 знач.). Лабараторнае абсталяванне. Ц Зроблены, праведзены ў лабараторыі. Лабараторныя доследы.

ЛАБАРАТОРЫЯ, -і, ж. 1. Спецыяльна абсталяванае памяшканне для навуковых або тэхнічных даследаванняў; установа, у якой займаюцца такімі даследаваннямі. Хімічная лабараторыя. Закончыўшы лекцыі, Дальскі накіроўваўся ў сваю лабараторыю, з якой ён амаль не выходзіў на працягу двух апошніх месяцаў, і за гэты час прарабіў у ёй ледзь не астранамічную колькасць доследаў. Шахавец. Цэлы тыдзень Марына Міхайлаўна, нікуды не выязджаючы, працавала ў аграгэхнічнай лабараторыі. Паслядовіч.

2. перан. Творчы працэс, творчая дзейнасць каго-н. Творчая лабараторыя пісьменніка.

[Лац. ІаЬогаІогішп.]

ЛАБÁСТЫ, -ая, -ае. Разм. Тое, што і л ж* б а ты.

ЛАБÁТЬЬ -ая, -ае. Разм. 1. З вялікім выпуклым ілбом; шыракалобы. Апусціўшы ла-, батую вушастую галаву, .. [сабака] рынуўся насустрач мне. Савіцкі.

2. Падобны на лоб; акруглены, выпуклы. Лабаты ўзгорак. Жаўтагрывы, лабаты сланечнік павярнуў свой шырокі, бы рэшата, твар і пачаў углядацца на ўсход. Капыловіч.

ЛАБАЦІНА, -ы, ж. Разм. Лоб чалавека або жывёлы. Мядзведзь на хвіліну аслеп, зажмурыў вочы, зароў, завыў, хацеў кінуцца на Вышамірскага. Вышамірскі адскочыў за дрэва. Мядзведзь .. стукнуўся лабацінай аб хвою і паваліўся. Бядуля.

ЛАБІЛЬНАСЦЬ, -і, ж. Спец. 1. Уласцівасць лабільнага. Лабільнасць дзіцячага арганізма.

2. Функцыянальная рухомасць адчувальнай тканкі перва, мышцы. Лабільнасць мышачных валокнаў.

ЛАБІЛЬНЫ, -ая, -ае. Спец. Настойкі, няўстоíтлівы, рухомы.



ІЛ .■( лап. ІаЫІіз — рухомы.]

ЛАБІРБТНТ, -а, М -нце, м. 1. Палац з мноствам пакояў і заблытаных хадоў, пабудаваны, паводле старажытнагрэчаскага падання, Дэдалам на востраве Крыт.

Складанае, заблытанае размяшчэнне памяшканняў, нгаходаў, дарог, алей у нарку і пад. Вялізны спнаторый адразу здаўся Казанцаву сапраўдным лабірынтам. Васілевіч.

перан. Што-н. вельмі складанае, заблытанае, у чым цяжка адразу разабрацца. Лабíрынт думак. Лабірынт падзей сí У лабірынце памяці маёй Цудоўнейшыя скарбы выяўляю. Танк.

4. Спец. Унутраная частка вуха. [Грэч. íаЬугіпІЬоз.]

ЛАБІРБІНТАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лабірынта.

ЛАБІЯДЭНТАЛЬНЫ, -ая, -ае. Спец. Тое, што і губна-зубны.

[Ад лац. ІаЬішп — губа і áепз (áепíіз) — зуб.]

ЛАБІЯЛІЗАВАНЫ, -ая, -ае. Спец. 1. Дз«епрым. зал. пр. ад лабіялізаваць.

2. у знач. прым. Які вымаўляецца з лабіялізацыяй. Лабіялізаваныя галосныя гукі.

ЛАБІЯЛІЗАВАЦЦА, -зýецца; зак. і незак. Спец. 1. Стаць (станавіцца) лабіялізаваным.

2. Падпасці пад лабіялізацыю.

ЛАБІЯЛІЗАВАЦЬ, -зýю, -зýеш, -зуе; зап. і незак., што. Спец. Вымавіць (вымаўляць) гукі мовы з лабіялізацыяй.

Лабіялізацыя

8

Лавіраваць


ЛАБІЯЛІЗАЦЫЯ, -і, ж. Спец. Вымаўленне некаторых гукаў мовы з акругленнем выцягнутых губ.

ЛАБІЯЛЬНЫ, -ая, -ае. Спец. 1. Утвораны з удзелам губ; губны. Лабіяльныя зычныя б, п.

2. Падобны губе, губам; які нагадвае сабой губы. Лабіяльныя органы пачуццяў у насякомых.

[Ад лац. ІаЬіаІіз — губны.]

ЛАБКÓВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лабка (у 1 знач.). Лабковая косць.

ЛАБОК, -бкá, м. 1. Бугарок на месцы зрашчэння пярэдніх касцей таза.



Разм. Памянш, да лоб.

Абл. Франтон двухскатнага даху. альвы] падымалі пад самы лабок свае грамафонныя трубы. Вітка.

ЛАБРАДАРКІТ, -у, М -рыце, м. Чорная або цёмна-шэрая горная парода, якая складаецца пераважна з лабрадору (выкарыстоўваецца для розных вырабаў і ўпрыгожвання будынкаў). Абеліск з чорнага лабрадарыту.

ЛАБРАДАРЬТГАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лабрадарыту. Лабрадарытавы кар'ер. ІІ Зроблены з лабрадарыту. Лабрадарытавыя пліты.

ЛАБРАДОР, -у, м. Мінерал з групы палявых шпатаў.

[Ад геаграфічнай назвы Лабрадор.]

ЛАБРАДОРАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лабрадору. Лабрадоравыя пароды.

ЛАБЯК, -á, м. Абл. Адкрытае ўзвышанае месца. Вёска гэтая была якраз перад намі, на лабяку, яна добра нам далася ў знакі. Шарахоўскі.

ЛÁВА', -ы, ж. Прадмет сялянскай мэблі — шырокая дошка на ножках для сядзення, звычайна прыстаўленая да сцяны. Ад мыцельпіка да стала працягнулася шырокая жаўтлявая лава. Алёшка. Госць лавы не праседзіць. Прыказка. // Тое, што і лаўка1 (у 1 знач.). У цяньку прысеў на лаву, Паліць люльку дзед. Зарыцкі.

О Сесці (папасці, трапіць) на лаву падсудных гл. сесці.

ЛÁВА2, -ы, ж. 1. Расплаўленая мінеральная маса, якая вывяргаецца вулканам на паверхню зямлі. Патокі лавы.



перан. Імклівая, нястрымная маса каго-, чаго-н.; лавіна. Можа, і не дагнаў бы авечак [Алёша], каб не дзядзька Сымон.. Проста на яго неслася авечая лава. Гамолка.

у знач. прысл, лапай. Суцэльным патоКам. Радасць льецца лавай.

ЛÁВА3, -ы, ж. Баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і з тылу, а таксама атрад, пастроены для такой атакі. Лава казакоў. Лава памчала галопам, пакідаючы на полі бою коннікаў. Гурскі.

[Польск. íа*а — рад, шарэнга.]

ЛÁВА4, -ы, ж. Падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні. Між ствалоў сасновых Ноч і дзень Тут, па ўсіх забоях кожнай лавы, Рэха навальнічнае гудзе. Аўрамчык.

ЛÁВА5, -ы, ж. Разм. Вялікі абшар, аднастайны масіў чаго-н. Направа і налева і далёка ўглыб пачынаюцца бясконцыя абшары лясоў, велічэзныя лавы так званай скарбовай зямлі. Колас. Уборка і малацьба збожжа

былі скончаны, на палях зелянела шырокая лава руні. Паслядовіч.

ЛАБАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лавы2 (у 1 знач.). Лававы паток.

ЛАВÁНДА, -ы, ДМ -дзе, ж. Вечназялёная пахучая расліна з блакітна-фіялетавымі або фіялегавымі кветкамі, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі.

[Іт. Іауапáа.]

ЛАВÁНДАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лаванды. Лавандавы пах. // Які здабываецца з лаванды. Лавандавы алей.

ЛÁВАЧКА1, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Памянш.-ласк. да лаўка' (у 1 знач.). {Сынклета Лукічна] ўзышла на ганак з разьбянымі слупкамі-калонкамі і з лавачкамі па баках. Шамякін.

ЛÁВАЧКА2, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. 1. Разм. Памянш.-ласк. да лаўка2. Заглянуць у лавачку.

2. перан. Разм. Неадабральны, недазволены занятак, пачынанне; група ўдзельнікаў гэтага занятку, пачынання. Завёў лавачку. Гэта адна лавачка.

О Закрыць лавачку гл. закрыць.

ЛАВЕЛАС, -а, м. Спакуснік жанчын; ахвотнік да любоўных прыгод; залётнік.— Не хлапчук жа. .. [Сярожка], а студэнт трэцяга курса інстытута замежных моў і не лавелас які-небудзь, а вось на табе. З першага погляду закахаўся ў дзяўчыну. Скрыпка. [Казік:] Не, я скажу толькі тое, што добра ведаю.. Ад тваёй ласкавай усмешкі ў старога лавеласа аж млела сэрца. Машара.

[Ад уласнага імя.]

ЛАВЁЦ, лаўцá, м. Той, хто стала займаецца лоўляй каго-, чаго-н. як промыслам. Лаўцы малюскаў. На лаўца і звер бяжыць. Прыказка. // Той, хто ловіць каго-, што-н. Зрабіўся я лаўцом сваіх надзей. Гурло.

ЛАВЁЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лаўца. Лавецкі промысел. Лавецкая снасць.

ЛАВІНА, -ы, ж. 1. Вялікая маса падаючага з гор снегу, лёду; снежны абвал. Нушчаны з гары снежны ком набывае ўсё большую і большую імклівасць і, абрастаючы снегам, павялічваючыся, ён ператвараецца ўрэшце ў грозную лавіну, якая змятае ўсё на сваім шляху. Лынькоў.



перан. Імклівая, нястрымная маса каго-, чаго-н. Лавіна коннікаў. Лавіна разгневаных людзей кінулася ўдагонку, усё змятаючы на сваім шляху. Гурскі. Праз адчыненыя насцеж парадныя дзверы з непахіснай рашучасцю імчыцца з ганка лавіна дзяцей. Гарбук.

у знач. прысл, лавíнай. Суцэльным патокам. Танкі ішлі лавінай. Лавінай хлынулі я барака ўсе як адзін. Ішлі доўгім сабраным натоўпам, плылі адзінай хваляй. Пестрак.

[Ням. Ьалуіпе.]

ЛАВІННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лавіны. Лавінны снег.

ЛАВÍРАВАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, лавіраваць.

ЛАВІРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; заг. лавíруй; незак. 1. Рухацца пад парусамі супраць ветру, мяняючы напрамак судна; плысці з частымі пераменамі курсу ў абход падводных скал, мелей, ільдзін і пад. З затону ў мора выйшаў першы сейнер, Лавіруючы ўмела паміж крыг. Звонак.

Лавіцца 9 Лагапсдыя

Рухацца не прама, а зігзагамі, абмінаючы перашкоды. Машына абганяла фурманкі, лавіравала паміж грузавікоў, даючы кароткія сігналы. Мікуліч.



перан. Умела выходзіць з цяжкага становішча, ухіляцца ад чаго-н. Вінаваты .. [у няўдачы] быў і няўжыўчывы характар Хадасевіча, гэты хлопец ніколі не ўмеў лавіраваць і заўсёды ішоў напралом. Арабей.

[Ад гал. Іауеегеп.]



ДАБІЦЦА, лóвіцца; незак. 1. Пападацца ў сетку, сіло, пастку і пад. (пра звяроў, рыбу і інш.). Некалі ля гэтага лазняку вельмі ж добра лавілася рыба. Ляўданскі.

2. Зал. да лавіць.



ЛАВІЦЬ, лаўлю, ловіш, ловіць; незак., каго-што. 1. Хапаць каго-, што-н. на ляту. Лавіць мяч. Рукою маткі На ўслон шпурляліся аладкі, А дзеці іх даўно сачылі 1 на ляту блінцы лавілі. Колас. // Імкнуцца дагнаць, схапіць таго (тое), што аддаляецца, ухіляецца. Увішна Нінку ловіць Петрык. Смагаровіч. // Намацваючы, адшукваючы, браць, затрымліваў. Лёгшы ў пасцель, [Міхаська] мяккімі пальчыкамі ловіць матчыну руку. Скрыган. А падыдзе Нямко, Зык [конь] ловіць губамі яго руку, трэцца мордаю аб вопратку, ла[шчы]цца як шчанё. Кулакоўскі.

Здабываць (рыбу, звяроў, птушак) з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. Лавіць невадам рыбу. Лавіць сеткай птушак, а Спачатку Міколка з бацькам з таптухай цялёпкаліся, а потым узяліся рукамі плотак лавіць паміж карчоў. Лынькоў. // Мець сталым заняткам промысел, здабычу каго-н. Ён паляўнічы, ён —■ рыбак, Страляе, ловіць, пяе песні. Колас. [Бацька:] Вось цяпер я магу спакойна і паміраць, бо бачу, што вы розуму набраліся: ловіце, страляеце і гаспадарку даглядаеце. Якімовіч.



Разм. Высочваць, вышукваць, каб затрымаць, арыштаваць, абясшкодзіць. Лавіць кантрабандыстаў. Седас уеўся людзям у косці так, што .. перад самым адыходам польскага войска яго лавілі, падпільноўвалі, каб не выпусціць жывога з рук. Чорны. // Старацца заспець, захапіць каго-н. у пэўным месцы, за пэўным заняткам. Каля самай вёскі Вару сустрэў Даніла. Ён часта лавіў яе на вячэрніх сцежках. Дуброўскі.

Не прапускаць магчымасці для ажыццяўлення чаго-н., выбіраць зручны момант. Мы лавілі кожную хвіліну перадышкі, каб прылегчы ці .. па чарзе падрамаць. Шамякін. Нявідны стаяў і цярпліва лавіў зручны момант, каб выйсці з свае засады. Колас.



перан. Успрымаць слыхам, зрокам, розумам. Лавіць погляд таварыша, а Лемяшэвіч з непакоем назіраў, з якой зачараванасцю лавіў Алёша кожнае слова сакратара. Шамякін. Ніна прагна, з вострай увагай прыглядалася да ўсяго, лавіла гукі жыцця. Мележ. // Убіраць у сябе, паглынаць, затрымліваў. Праходжу моўчкі я начную плошчу, 1 ловяць сутарэнні гулкі крок. Панчанка. Непадалёку ўжо стаяць аграмадныя люстры, ловяць сонца, даюць энергію для мініяцюрны! буравых машын і адбойных малаткоў. Гамолка.

перан. Разм. Настройваць радыёпрыёмнік на пэўныя хвалі, прымаць радыёсігналы.

Сёння свята. Па радыё Я лаўлю Маскву. Куляшоў.

7. перан. Разм. Выкрываць, абвінавачваць каго-н. у чым-н. Лавіць на хлусні.



О Варон лавіць — тое, што і в а р о н страляць (гл. страляць). Лавіць бягучага воўка след — пра марныя пошукі каго-н. Лавіць вецер у полі — тое, што і шукаць ветру ў полі (гл. шукаць). Лавіць вухам — прыслухоўвацца. Лавіць на ляту — лёгка успрымаць пачутае. Лавіць на слове (словах) каго — а) карыстаючыся сказаным, прымусіць каго-н. зрабіць або паабяцаць зрабіць што-н. з таго, аб чым было сказана; б) скарыстаўшы агаворку, супярэчнасць у словах субяседніка, прыпісваць яму тое, чаго ён не думаў гаварыць.— Гэта што пагроза, таварыш Наготка? ловіць на слове Кацялёў. Шамякін. Лавіць сябе на чым — нечакана заўважаць у сабе якую-н. новую схільнасць, асаблівасць і пад. Я часта лаўлю сябе на тым, што пішу не так, як гавару. Скрыган. У каламутнай вадзе рыбу лавіць — мець выгаду з чаго-н., карыстаючыся няяснасцю абставін, чыімі-н. цяжкасцямі, няўдачамі і пад.

ЛАГ, -а, м. Спец. 1. Прыбор для вымярэння хуткасці руху судна або пройдзенай ім адлегласці.

2. Борт судна.

[Гал. 1о8.]

ЛАГ А, -і, ДМ лазе, ж. 1. Часовая падкладка, апора пад што-н. у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі. Перакочваць бярвенне па лагах.

2. Абл. Падваліна.— Нам трэба [лес] на стойкі, на ніжнія вянцы, на лагі, каб падлога не гніла,пералічваў Сільчанка. Пальчэўскі.



ЛАГАВЫ, -áя, -óе. Які мае адносіны да логу. Між шэрагу хат, якія складалі сабою бок вуліцы, адмяжоўваючы майдан ад лагавое вуліцы, праходзілі рэдкія пешаходы. Гартны.

ЛАГАГРЬ'ІФ, -а, м. Род шарады або загадкі, для рашэння якой трэба адшукаць загаданае слова і ўтварыць ад яго новыя словы перастаноўкаю або "выкідваннем асобных складоў ці літар.

[Ад грэч. 1ó§08 — слова і ртрЬоз — загадка.]



ЛАГАДНЁЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. Станавіцца лагодным, лагаднейшым.— Дык сядай у машыну, паедзем, лагаднее трактарыст Мікалай. Бялевіч. Успаміны крыху размякчалі Максіма Сцяпанавіча, ён лагаднеў. Карпаў.

ЛАГАІІÁТ, -а, М -пáце, м. Чалавек з заганамі ў вымаўленне

ЛАГАПАТЫЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лагапатыі.

ЛАГ АПАТЫЯ, -і, ж. Заганы ў вымаўленні (картавасць, шапялявасць, заіканне і пад.).

[Ад грэч. 1ó§оз — слова, мова і рáíЬоз — хвароба.]



ЛАГАПЁД, -а, М -дзе, м. Спецыяліст па лагапедыі.

ЛАГАПЕДЫЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лагапедыі. Лагапедычная бальніца.

ЛАГАПЁДЫЯ, -і, ж. Навука аб недахопах вымаўлення і іх лячэнні.

[Ад грэч. 1ó§ов — слова, мова і раіáеіа — выхаванне, навучанне.]



Дагарыфм

ІО

Лагунны
ЛАГАРБ1ФМ, -а, м. У матэматыцы — паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік. Сістэма лаеарыфмаў. Янча перагортвае табліцу лагарыфмаў і, адшукаўшы патрэбную функцыю вугла, аапісвае яе ў сшытак. Васілевіч.

[Ад грэч. 1о#оз — адносіны і агіíЬтоз — лік.]

ЛАГАРЫФМАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле шнач. дзеясл, лагарыфмаваць.

ЛАГАРЫФМАВÁЦЦА, -мýецца; незак. Зал. да лагарыфмаваць.

ЛАГАРЫФМАВАЦЬ, -мýю, -мýеш, -мýе; ааг. лагарыфмýй; зак. і незак., што. У матэматыцы — знайсці (знаходзіць) лагарыфм дадзенага ліку.

ЛАГАРЫФМ1ЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лагарыфма. Лагарыфмічныя табліцы.

О Лагарыфмічная лінейка гл. лінейка (у 2 знач.).

ЛАГЕР, -а, м. І. Часовая стаянка войска ў палявых умовах, а таксама войска, размешчанае такім чынам. Чуўся ціхі шум ротнаеа лагера ў ляску, ціха гулі галасы. Чорны. Калі Шутаў вярнуўся ў брыгадны лагер, было ўжо за поўнач. Мележ. // Сталае месцаанаходжанне партызан, паўстанцаў. Чорныя праталіны ля зямлянак партызанскага лагера курыліся парай. Лынькоў.



Часовае пасяленне, стаянка каго-, чаго-н. Лагер лесарубаў прачнуўся з усходам сонца. Машара. Пасялілі [Валерыя] у лагеры * палатак, разам а іншымі будаўнікамі. Б. Стральцоў. Прыкованы вочы, увага мільёнаў Да лагера Шміта на здрадлівым лёдзе. Колас. // Летнія загоны для жывёлы паблі8у пашы.— Пакуль сеінарнік пабудуем, будзем трымаць маладняк у лагерах,прапанаваў адзін [член праўлення]. Сергіевіч.

Месца ўтрымання ваеннапалонных ці яняволеных. Вясной .. акупанты прадбачліва сталі збіраць сейбітаў. Каб загнаць іх за браты лагераў і там замарыць ці завезці ў Нямеччыну. Брыль. Праз некалькі дзён Лякеея судзілі. Яму далі год і адправілі некуды ў лагер. Ермаловіч.



перан. Грамадска-палітычная групоўка; калектыў людзей, аб'яднаных адзінствам поглядаў, перакананняў. Лагер міру і сацыялізма. Міхалка падзяліў людзей сваёй ваколіцы ка два лагеры на ворагаў і прыяцеляў савецкай улады. Бядуля.

О Канцэнтрацыйны лагер — месца масавага зняволення і знішчэння барацьбітоў за дэмакратыю і сацыялізм, ваеннапалонных і інш. Піянерскі лагер — выхаваўча-аздараўленчая ўстанова для піянераў і тлкольнікаў у СССР.

[Ням. Ьа§ег.]

ЛÁГЕРШК, -а, м. Разм. Той, хто знаходзіцца ў лагеры (у 13 знач.).

ЛАГЕРШЦА, -ы, ж. Разм. Жан. да лагернік.

ЛÁГЕРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лагера (у 1—3 знач), уласцівы лагеру. Лагерная вучоба. Лагернае адзенне. Лагернае ўтрыманне жывёлы. гл Пад паветкай лагернай канюшні стаіць адзін з запасных коней. Брыль.

ЛАГІЧНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць лагічнага: адпаведнасць законам логікі. Лагічнасць довадаў.

ЛАГІЧНЫ, -ая, -ае. і. Які мае адносіны да логікі (у 1 знач.). Лагічныя катэгорыі. Лагічны метад.

Заснаваны на законах логікі; які адпавядае законам логікі. Лагічнае мышленне. Было нешта падобнае на праўду ў падасланым лісце. Аб гэтым гаварылі лагічныя довады, з якімі нельга было не пагадзіцца. Лынькоў. // Выяўлены, устаноўлены з дапамогай законаў логікі. Лагічная памылка.

Абумоўлены самім характарам, унутранай заканамернасцю чаго-н.; непазбежны, заканамерны. Само сабою, як лагічны вынік, як завяршэнне ўсіх думак і разважанняў, узнікла адно простае і шчырае пытанне. Кулакоўскі.

Паслядоўны, разумны. Быць лагічным. Лагічны ўчынак.

ЛАГОДА, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. 1. Прыемны спакой, хараство. [Ганна:] Нейкая лагода, як ціхія хвалі, агортвае ўсю істоту. Дубоўка. У полі такая лагода, што хоць аставайся тут, на мяжы, прыляж, маўчы ды глядзі навокал. Бядуля.

2. Згода, дружба, прыязнасць. Яны размаўлялі ціха, з лагодай, відаць, раіліся пра запаветнае і блізкае іх душы. Пташнікаў. Ёсць хвіліны прыемнай блізкасці паміж людзьмі, нейкай ціхай узрушанасці і лагоды, светлай, як восеньскі дзень. М. Стральцоў.

ЛАГОДЗІЦЬ, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. Разм. 1. каго-што. Лашчыць; прывабліваць. Была ранняя вясна, і сонца шчодра лагодзіла і ўгравала зямлю. Гроднеў. Той дом лагодзіць наша вока. Броўка.

2. каму. Дагаджаць, паддобрывацца. Лагодзіць старэйшаму.

ЛАГОДНАСЦЬ, -І, ж. Уласцівасць лагоднага; дабрадушнасць, ласкавасць. [Лабановіч] упадабаў пастуха за бестурботнасць, вясёласць і лагоднасць. Колас. Падняўся і Раман Дзянісавіч. Знікла з яго твару нядаўняя лагоднасць, ён стаў пануры і заклапочаны. Хадкевіч. Чалавек ён [настаўнік] добры, заўсёды з усмешкай і ў голасе прыязная лагоднасць. Кулакоўскі.

ЛАГОДНЫ, -ая, -ае. 1. Дабрадушны, ласкавы. Вася быў лагодным і не памятлівым на зло чалавекам. Мележ. Помню маму ў дні свят паружавелую, гаманлівую і бясконца лагодную... Марціновіч.

2. Мяккі, прыемны. Лагодная ўсмешка. Лагодны настрой. Пашумліваў вецер лагодны, ласкавы. Колас. Стаяла ціхае, лагоднае летняе надвор'е. Кавалёў. У пакой улятаў лагодны шум вясковага лесу, наперабой спявалі птушкі. Шчарбатаў.

ЛАГОЖЫ, -аў; ада. няма. Абл. Сані-развалкі для перавозкі грузаў; розвальні. Лагожы, здаецца, дзяруць снег; цяжкія, з шырокімі новымі палазамі, .. яны, звальваючыся з гору ў цалік, лезуць да шямлі. Пташнікаў.

ЛАГУНА, -ы, ж. 1. Мелкаводны валіў, аддзелены ад мора пясчанай касой. Лагу ны Адрыятычнага мора.

2. Участак мора паміж каралавымі рыфамі і берагам мацерыка або востраве; ўнутраны вадаём атола.

[Іт. Іапа.]

ЛАГУННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лагуны. Лагунныя адкладанні. Ц З лагунамі. Лагунны рыф.

Лагчына Іі ' Дадан

ЛАГЧЙНА, -ы, ж. Нізкае месца сярод адхонных схілаў; нізіна. Спусціцца ў лагчыну. Вуліца праходзіла такою лагчынак), што вясной у час паводкі рабілася як рака. Чарнышэвіч. Хмызняк адыходзіў у балотную лагчыну на той бок Пнівадкі. Чорны.

ЛАГЧЬ'ШІСТЫ, -ая, -ае. З мноствам лагчын, багаты лагчынамі. Грэблі і лагчыністыя дарогі скрозь былі выбрукаваны тонкім бярвеннем і плашкамі. Чорны.

ЛАГЧЫНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж.

Памянш.-ласк. да лагчына; маленькая лагчына. Вада клінам уразалася ў лагчынку між двума ўзгоркамі. Маўр.

ЛАГЧЫННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да лагчыны; звязаны з лагчынай. Лагчынныя азёры. Лагчынная вільгаць.

ЛАД1, -а і -у, М аб ладзе, у ладу; мн. лады, -óў; м. 1. -у; звычайна адз. (з азначэннем). Дзяржаўная ці грамадская сістэма, арганізацыя. Сацыялістычны лад. Першабытнаабшчынны лад. Рабаўладальніцкі лад.

-у. Уклад жыцця. Лабановіч доўга хадзіў па пакоіку, намячаючы больш-менш сталы і пэўны лад свайго жыцця. Колас. // перан. Сэнс жыцця, спосаб жыцця. Ля завадзі, сярод чароту, сяджу я схілены ў тры пагібелі і не ўстану, не пайду, пакуль не зразумею самы лад жыцця людскога як мае быць... Бядуля.

-у. Разм. Згода, дружба. Бацькі .. [Аксёна] былі маўклівыя. Між імі не было ні добрага ладу, ні сваркі. Дуброўскі. [Мацей:] Здаецца, і любяць адно аднаго, дастатак ёсць, а ладу няма: адсюль-адтуль ды ў сварку за дробязь якую. Пальчэўскі. [Аленка:] А ты як-небудзь паладзь з бацькам. [Сцёпка:] — Потым паладзім, а цяпер ладу не будзе. Колас. // Парадак, зладжанасць. Вялікім клопатам лета былі дарогі.. Можна, не хеалячыся і не прыбядняючыся, сказаць: тоесёе зрабілі. Вядома, да ладу яшчэ далёка, дарогі яшчэ багата дзе рэжуць без нажа. Мележ. Гуркацяць, гудуць маторы Ці пры сонцы, ці пры зорах, Калі ў працы лад, Кожны сэрцам рад. Кірэенка.

-у. Спосаб, манера; узор. На ваенны лад. На новы лад. На свой лад. Домікі, найбольш на вясковы лад, то заходзілі ў глыб двароў, то выступалі на самую вуліцу. М. Стральцоў. Снег пад нагамі ў прахожых звінеў на сотні ладоў. Шамякін.

-у. Настрой, гумор; тон. Гумарыстычны лад. Філасофскі лад. Самотны лад. Дарога, яе прысады настройвалі Русаковіча на лірычны лад. Паслядовіч.

-у. У музыцы — спосаб пабудовы гукараду, арганізацыя музычных гукаў; строй музычнага твора. Ніхто а нас не ведаў слоў песні. Але мы хутка засвоілі яе лад і дружна пачалі падпяваць адным голасам. Якімовіч. // У паэзіі — пабудова паэтычнага твора, яго строй і эмацыянальная афарбоўка. Вобразны лад. Урачысты лад. о Меладычны лад верша, захаваны перакладчыкам, дае магчымасць адчуць нацыянальную форму арыгінала. Палітыка.

-а. Адно з дзяленняў на грыфе струнных музычных інструментаў; клавіша гармоніка, баяна, клапан духавога інструмента.

Вася прабег пальцамі па ладах, расцягнуў гармонік. Асіпенка.

8. -у; звычайна адз. Сістэма будовы, склад мовы. Граматычны лад беларускай мовы.



О Давесці (прывесці) да ладу гл. давесці. Дайсці (да) ладу гл. дайсці. Даць лад гл. даць. Збіцца з ладу гл. збіцца. Ладу не дабраць гл. дабраць. Навесці лад гл. навесці. На добры лад — так, як патрэбна; па-сапраўднаму. На свой лад — па-свойму. На ўсе ла* ды — усебакова (абмяркоўваць, разбіраць і пад.). На ўсе (розныя) лады — па-рознаму. На ўсе лады заліваліся жаваранкі, свісталі шпакі. Дайліда. Мелодыя акрыляецца, мяняе тэмп, паўтараецца на розныя лады. Бядуля. Не ў лад — нязладжана, нястройна; не ў адпаведнасці з чым-н. Не ў ладу; не ў ладах з кім-чым — быць не ў згодзе, у дрэнных адносінах. Ні складу, ні ладу гл. склад. Скланяць на ўсе лады гл. скланяць. Спор ды лад (у рабоце, жыцці і інш.) гл. спор. Спяваць на новы лад гл. спяваць. У лад — зладжана, стройна; у адпаведнасці з чым-н. У ладу; у ладах з кім-чым — дружна, у згодзе. (Усе) на адзін лад — (усе) аднолькавыя.

ЛАД2, -у, м. У граматыцы — катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны дзеяння да рэчаіснасць

О Абвесны лад — катэгорыя дзеяслова» якая абазначае рэальнае дзеянне, што адбываецца ў цяперашнім, прошлым і будучым часе. Загадны лад — катэгорыя дзеяслова, якая выражае загад, просьбу, чыю-н. волю. Умоўны лад — катэгорыя дзеяслова, якая абазначае магчымае, пажаданае або мяркуемав дзеянне.

ЛАДА, -ы, ДМ -у, Г -ам, м.; ДМ -дзе, Т -ай (-аю), ж. Уст. Каханы (каханая), любы (любая), мілы (мілая). Яраслаўна, тужачы па. ладу, заламала рукі на сцяне. Вялюгін.

ЛÁДАВАЦЦА, -дуюся, -дуешся, -дуецца і ЛАДАВАЦЦА, -дýюся, -дýешся, -дýецца; ева. лáдуйся і ладýйся; незак. Разм. Рыхтуючыся да чаго-н., прыводзіць усё ў належны парадак; уладкоўвацца, збірацца. Ладавацца ў дарогу. Вячэра ўжо скончылася, матка пайшла да воза ладавацца на ноч. Мележ.

ЛÁДАВАЦЬ, -дую, -дуеш, -дуе і ЛАДАВАЦЬ, -дýю, -дýеш, -дýе; заг. лáдуй і ладýй; незак., што. Разм. Прыводзіць у парадак, падпраўляць. Ладаваць збрую.аТьг ўчора прыходзіў да мяне? стоячы на праходзе, спытаў Андрэйка, калі Паўлік пачаў1 ладаваць кнігі ў парце. Краўчанка. // Роўна,, парадкам укладваць. У кожным двары выцягвалі косы, граблі, ладавалі ў вазы. Мележ// Збіраць, рыхтаваць, укладваць. У дарогу збіралася ледзь не ўся вёска кляпалі косы,, ладавалі торбы, падмаввалі каламаззю восі,, падганялі хамуты і вупраж. Сачанка.

ЛАДАМ, прысл. і. Парадкам, як трэба. Парадак г/ лесе. Усё дагледжана, усё ладам ідзе* Шашкоў.

У згодзе, дружна. Змаганне заўжды & працай ладам Вядзе свой круг ад веку ў век.. Хведаровіч.

Мірна, спакойна. [Вошкін:] Прыйшоў,. каб пагутарыць ладам, а вы падкусваць мяне... М. Ткачоў.

ЛÁДАН, -у, м. Пахучая смала некаторых трапічных дрэў (выкарыстоўваецца для аб-


Каталог: olderfiles
olderfiles -> 1. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву
olderfiles -> ВА, прыназ, з рвм. Ужываецца замест прыназоўніка «у» перад словамі, якія пачынаюцца з «у» І ў спалучэнні «ва мне», напрыклад: ва ўсіх, ва ўзросце, ва універсітэт
olderfiles -> 1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву
olderfiles -> 1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву
olderfiles -> А да я — ад пачатку да канца; усё цалкам. Ні а
olderfiles -> 1. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д
olderfiles -> Цабэрак, -рка, м. Памянш, да цэбар; невялікі цэбар. Двое другіх калгаснікаў насыпалі сечку ў цабэркі нанізвалі цабэркі на доўгую тоўстую палку І неслі каровам. Колас. Жанчына не адказала, высыпала бульбу з мяшка ў цабэрак
olderfiles -> І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву
olderfiles -> 1. Шаснаццатая літара беларускага алфавіта
olderfiles -> 1. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву


Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал