Азначэнне 8 клас




Дата канвертавання03.12.2018
Памер36.72 Kb.

Азначэнне
8 клас



Мэты: 1. Аднавіць веды пра азначэнне як даданы член сказа

2. Вучыць вучняў здабываць веды самастойна і ў сумесным пошуку.

3. Фарміраваць нацыянальную свядомасць вучняў.

Форма: лінгвістычная майстэрня.
Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Індукцыя.


Настаўнік чытае верш Авер’яна Дзеружынскага.

Ёсць такі народ працавіты,

Вельмі шчыры

І самавіты –

Беларусы.

Ёсць такі

Народ памяркоўны

І прыветлівы,

І тактоўны -

Беларусы.

Ёсць такі

Народ гераічны,

А на выгляд



Сціплы і звычны

Беларусы.

Ёсць такі

Народ неўміручы,



Неадольны,

Вечна жывучы

Беларусы.


  • Што ўслаўляе паэт у вершы? (найлепшыя рысы беларускага нацыянальнага характару)

  • Пры дапамозе якіх моўных сродкаў аўтар гэтага дасягае? (пры дапамозе азначэнняў)

  • Азначэнне – нястомны працаўнік у нашай мове. У знак павагі да яго давайце наладзім яму сёння прэзентацыю.

  1. Самаканструкцыя

  • Успомніце і запішыце ў прыймальнай для вас форме звесткі пра азначэнне. (кожны вучань працуе індывідуальна і робіць запісы ў сшытку).

  1. Сацыяканструкцыя і творчасць.

Настаўнік прапануе вучням агранізаваць і папрацаваць у трох майстэрнях.

  1. “Следчыя” абыгрываюць сітуацыю знікнення азначэння, акрэсліваюць яго прыкметы для найхутчэйшага пошуку.

  2. “Канструктары” афармляюць свае веды пра азначэнне у выглядзе схемы ці табліцы.

  3. “Мавазнаўцы” на канкрэтных моўных фактах паказваюць адметнасці азначэння.

(пастарацца скласці сказы, сугучныя з тэмамі “народ”, “нацыянальны характар”).



  1. Сацыялізацыя і афішаванне.

Праводзіцца абарона праектаў: “следчых” – у выглядзе пытанняў – адказаў; “канструктараў” – праз схему на дошцы; “мовазнаўцаў” – праз аналіз моўных фактараў.

Фізкультхвілінка.

  1. Разрыў.

  • Звярніце ўвагу на дошку

Толькі песні народа

Застануцца ў зямлі – зернем жыта,

У памяці – слязамі радасці,

У сэрцы - веснім сонцам.




  • Што выклікае ў вас сумненні? Папрацуйце над § 22 падручніка і зрабіце адпаведныя высновы, падзяліцеся сваім адкрыццём.

(Уводзіцца паняцце дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні.)

На кожным стале камплект картак з рознаўзроўневымі заданнямі. Кожны вучань выбірае сабе заданне.


Картка 1 (1-ы узровень)

Спішыце тэкст, устаўце замест кропак азначэнні.

... зямля ўсеяна сотнямі тысяч ... магіл. Тут складалі галовы татары, шведы, французы. Свежая яшчэ ў памяці беларускага народа ... сусветная вайна, яго ... шлях бежанства з дзесяткамі тысяч магіл, са спаленымі гарадамі і вёскамі.



Словы для даведак: варожы, беларускі, першы, шматпакутны, безыменны.
Карта 2 (2-гі ўзровень)

Спішыце тэкст, падкрэсліце азначэнні.

Многа паездзіўшы па рэспубліцы, я асмелюся назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару.

Рысы аблічча мяккія, склад здаецца на першы позірк далікатны, але гэтая далікатнасць падманвае... Там, дзе другі апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай у старыя часы чалавек проста не выжыў бы сярод дрымучых лясоў і неабсяжных балот.
Карта 3 (3-і ўзровень)

Спішыце тэкст, падкрэсліце азначэнні, замяніце вылучаныя дапасаваныя азначэнні недапасаванымі.

У гісторыю духоўнай беларускай культуры Іван Насовіч увайшоў як першы буйны фалькларыст і лексікограф. Яго дзейнасць можна назваць з’яваю фенаменальнаю.

Сапраўды, І. Насовіч мала вучыўся, яму не давялося слухаць спецыяльных навуковых курсаў у масцітых пецярбургскіх ці маскоўскіх прафесароў, але дзякуючы нястомнай працы ён стаў высокаадукаваным чалавекам свайго часу.
Картка 4 (4-ы ўзровень)

Спішыце тэкст. Падкрэсліце азначэнні. Дапасаваныя азначэнні пазначце літарай д, недапасаваныя - літарай н.

Пры гэтым, бацькавым, полымі пралі кужаль, трасцілі ніткі, вязалі, чыталі, расказвалі суровую праўду і вясёлыя здарэнні, гісторыі, казкі. Пры ім расказвалі ўсё чысценька пра таго, хто з вёскі натварыў нечага, пра людзей суседніх вёсак. Расказвалася – нібы гэта была школа чалавечнасці, пашаны, любові і ўмення ў працы дакладна сказаць, хораша паспяваць, пастарацца рабіць так, як рабілі самыя ўмелыя, дасціпныя, кемлівыя.


Картка 5 (5-ы ўзровень)

Спішыце тэкст, падкрэсліце азначэнні. Вызначце, дапасаваныя яны ці недапасаваныя. Прыдумайце 2 – 3 сказы з дапасаванымі і недапасаванымі азначэннямі.

Беларусь - раўнінная краіна. Спакойныя ландшафты краю добра спалучаюцца са спакойным, мірным характарам, тым самым характарам, рысы якога заўважаюць і цёпла ацэньваюць перакладчыкі нашай літаратуры.



Пасля выканання задання вучні аб’ядноўваюцца ў групы. Хто працаваў над заданнем № 1 – у першую групу і г.д. Правяраем калектыўна, як выканалі заданне.


  1. Рэфлексія.

  • Ацаніце ўласную дзейнасць на ўроку. Выкажыце свае пачуцці, заўвагі.




  1. Дамашняе заданне (па выбары):

  1. Выпісаць 10 прыказак і падкрэсліць ў іх азначэнні.

  2. Практыкаванне 149.

  3. Практыкаванне 155.

  4. Практыкаванне 153.

  5. Сачыненне – мініяцюра “Казкі зімовага лесу” (з ужываннем дапасаваных і недапасаваных азначэнняў, якія трэба падкрэсліць).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка