Барэйка Вольга Вячаславаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры




Дата канвертавання20.05.2017
Памер79.12 Kb.


Барэйка Вольга Вячаславаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Маладзечна”.

Скончыла БДУ,факультэт філалогіі,па спецыяльнасці

"Беларуская мова і літаратура".

Педагагічны стаж - 13 гадоў.

Педагагічнае крэда: "Калі вучу - вучуся".

Паштовы адрас школы: г.Маладзечна,вул.Чкалава,6.

Электронны адрас: sch2mol@gmail.com

Кантактны тэлефон :80176750564, 80299122100
ВЫКАРЫСТАННЕ ТЭНАЛОГІІ КРЫТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ НА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАХ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

Вялікае значэнне ў павышэнні матывацыі да вучобы мае выкарыстанне метадаў актыўнага навучання, якія набываюць у апошні час асаблівую актуальнасць. Гэтыя метады дазваляюць арганізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў такім чынам, што матэрыял урока становіцца прадметам актыўных разумовых і практычных дзеянняў кожнага вучня.

Актыўныя метады навучання забяспечваюць не толькі простае запамінанне матэрыялу і фарміраванне ўстойлівай увагі, але і развіваюць у вучняў крытычнае мысленне і ўменне самастойна здабываць веды. Выкарыстанне гэтых метадаў у адукацыйным працэсе прадугледжвае свабоднае выказванне думкі вучнем, усебаковы разгляд праблемы, павагу да меркавання суразмоўцы і пастаянны выбар свайго рашэння на аснове атрыманых ведаў і прынятых пад увагу разваг. У гэтай сітуацыі галоўнай мэтай настаўніка-прадметніка становіцца фарміраванне актыўнай творчай асобы вучняў. Сістэматычна выконваючы разнастайныя заданні, вучні паступова пераадольваюць прыродную пасіўнасць і актыўна ўключаюцца ў навучальны працэс.

Менавіта таму мяне зацікавіла педагагічная тэхналогія развіцця крытычнага мыслення.

Прапаную разгледзіць базавую мадэль тэхналогіі і тыя метады і прыёмы , якія выкарыстоўваю на сваіх уроках. Згодна з ёй урок складаецца з трох стадый: выкліку, асэнсавання зместу і рэфлексіі. На стадыі выкліку неабходна падняць «на паверхню» наяўныя веды вучняў. На гэтым этапе важна не аспрэчваць і не папраўляць любыя выказванні вучняў, нават калі яны здаюцца няправільнымі. Стадыя выкліку ажыццяўляе важную функцыю тэхналогіі: школьнікі з дапамогай пытанняў і гіпотэз самі ставяць перад сабой канкрэтныя мэты пры вывучэнні новага матэрыялу. На гэтай стадыі можна выкарыстаць наступныя метады і прыёмы:

а) аповяд-здагадка па ключавых словах;

б) графічная сістэматызацыя матэрыялу (кластары, табліцы);

в) правільныя і няправільныя сцверджанні;

г) заблытаныя лагічныя ланцужкі.

Напрыклад, метад заблытаных лагічных ланцужкоў я выкарыстоўваю на першых уроках вывучэння часцін мовы, напрыклад, у 6 класе (“Назоўнік”, “Прыметнік”, “Дзеяслоў”). Гэтыя тэмы для шасцікласнікаў не з’яўляюцца зусім новымі, бо першыя звесткі пра часціну мовы яны атрымалі ў пачатковых класах. І гэты метад дазваляе вучням не толькі ўспомніць ужо вядомы матэрыял, але і паслужыць штуршком для паглыглення і набыцця новых ведаў. Метад “Правільнае і няправільнае сцверджанне” падыходзіць, на маю думку , як да ўрокаў мовы, так і да ўрокаў літаратуры. На ўроку мовы выкарыстанне дадзенага метаду будзе да месца пры падагульненні тэмы, а на ўроку літаратуры, наадварот, пасля першаснага знаёмства з тэкстам для праверкі ўзроўню падрыхтаванасці вучняў.

Работу з кластарам выкарыстоўваю на гэтай стадыі ўрока толькі для цэласнага знаёмства з новай тэмай на ўроках мовы. Напрыклад, калі вучні пачынаюць вывучаць тэму “Дзеяслоў“, яны ў кластары пазначаюць тыя паняцці, якія ім вядовы з папярэдняга вывучэння тэмы (пачатковая форма, час, лік, спражэнне, сінтаксічная роля), а пасля, у ходзе сумеснай працы, кластар дапаўняецца новымі для вучняў паняццямі: лад дзеяслова, зваротныя і незворотныя дзеясловы і г.д. Інфармацыя, атрыманая на стадыі выкліку, выслухоўваецца, запісваецца, абмяркоўваецца. Праца можа весціся як індывідуальна, так у парах або ў групах.

На стадыі асэнсавання зместу дзеці чытаюць тэкст, слухаюць настаўніка, глядзяць фільм і імкнуцца знайсці адказы на пастаўленыя пытанні. На гэтай частцы ўрока я прапаную вучням метад “інсерт”. Інсерт - гэта маркіроўка тэксту адмысловымі значкамі па меры яго чытання. Навучэнцы ў ходзе чытання адзначаюць на палях знаёмую інфармацыю, новую інфармацыю, а таксама тую інфармацыю, якая супярэчыць атрыманым раней ведам. Пасля чытання можна парэкамендаваць запоўніць табліцу, у якой значкі будуць загалоўкамі яе граф. У табліцу коратка заносяцца звесткі з тэксту. Важным этапам працы становіцца абмеркаванне ў класе запісаў у табліцы. Гэты прыём патрабуе актыўнага і ўважлівага чытання. Пры традыцыйным навучанні школьнік часта прапускае незразумелае, і таму многае застаецца «за кадрам», а пры выстаўленні на палях, напрыклад, пытальніка, учытваецца ў змест параграфа. Гэта стымулюе да пошуку адказаў на пэўнае пытанне, прымушае звярнуцца ў першую чаргу па тлумачэнне да настаўніка, а ў час дамашняй падрыхтоўкі – да бацькоў ці дадатковай літаратуры.

Як паказвае вопыт, вучні без асаблівых праблем адзначаюць, што ім ужо было знаёма, і з задавальненнем паведамляюць, што новага і нечаканага даведаліся для сябе ў прапанаваным тэксце.

Напрыклад, пры вувучэнні тэмы “Займеннік як часціна мовы” ў 6 класе абсалютна новай інфармацыяй з’яўляюцца звесткі пра дзевяць разрадаў займеннікаў, таму што ў пачатковай школе вучні вывучылі толькі асабовыя займеннікі. Менавіта адкрыццё з першага ўрока новых тэрмінаў і паняццяў заахвочвае вучняў і робіць кожны наступны ўрок больш цікавым і займальным.

На стадыі рэфлексіі настаўніку важна арганізаваць абмеркаванне пройдзенага такім чынам, каб вучань змог ацаніць і прадэманстраваць, як змянілася яго веданне ад стадыі выкліку да стадыі рэфлексіі. Не менш важным з'яўляецца і ўсведамленне свайго «разумовага шляху», дзеянняў навучэнца, ацэнкі сваёй працы ў камандзе, свайго разумення пройдзенага, усяго таго, што мы вызначаем як інструменты, якія дапамогуць вучню ў далейшым, навучаць яго вучыцца і без дапамогі настаўніка.

Самым папулярным прыёмам, які я ўжываю на ўроках літаратуры на стадыі рэфлексіі, стаў сінквейн. Сінквейн - верш, які ўяўляе сабой сінтэз інфармацыі ў лаканічнай форме, што дазваляе апісваць сутнасць паняцця або ажыццяўляць рэфлексію на аснове атрыманых ведаў.

Правіламі напісання гэтага верша з'яўляецца пэўная колькасць слоў у радку і прызначэнне кожнага радка:

1-я радок - назва, імя героя, тэма (звычайна назоўнік);

2-я радок - апісанне тэмы (два прыметнікі);

3. радок - дзеянне (звычайна тры дзеясловы, якія адносяцца да тэмы);

4-я радок - пачуццё (фраза з чатырох слоў, якія выказваюць стаўленне аўтара да тэмы);

5-я радок - паўтарэнне сутнасці, сінонім першага радка (звычайна назоўнік).

Сінквейн - самая лёгкая форма верша па алгарытме. Дзеці ўсіх узростаў з задавальненнем складаюць сінквейны. Яны вучацца пісаць падобныя вершы ў парах, нагадваючы адзін аднаму правілы напісання, падбіраючы лексіку. Затым сінквейн пішацца індывідуальна. Мэтай напісання падобнага верша можа быць адпрацоўка паняццяў, рэфлексіўная адзнака пройдзенага.

Сінквейн можа дапамагчы арганізаваць выніковае паўтарэнне, рэзюмаваць атрыманую інфармацыю, ацаніць паняційны багаж вучняў, навучыць выкладаць складаныя пачуцці і прадстаўленні ў кароткай форме. Напрыклад, пры вывучэнні аповесці “Сірочы хлеб” Янкі Брыля ў 7 класе на ўроку па тэме “Настаўнікі Даніка Мальца” пасля гутаркі і аналізу вучні атрымалі заданне скласці сінквейн пра тых настаўнікаў, якія паўплывалі на фарміраванне светапогляду Даніка: пані Мар’я, Антон Кужалевіч.



  1. Пані Мар’я.

  2. Разумная, добрая.

  3. Вучыць, любіць, паважае.

  4. Верыць у таленавітасць беларускіх дзяцей.

  5. Маці.

Сінквейны карысныя ў якасці інструмента для сінтэзіравання складанай інфармацыі, у якасці зрэзу ацэнкі паняційнага і слоўнікавага багажу вучняў. Можна прааналізаваць лексічнае багацце (або беднасць) прапанаваных сінквейнаў і зрабіць вывад. Пры знешняй прастаце формы, сінквейн – хуткі, але моцны інструмент для рэфлексіі.

Акрамя сінквейнаў, на этапе рэфлексіі выкарыстоўваю кластары, асабліва пасля вывучэння эпічных твораў. Кластары - гэта графічныя сістэматызатары, якія паказваюць некалькі розных тыпаў сувязяў паміж аб'ектамі або з'явамі. У цэнтры ліста пішацца слова (тэма, праблема). Далей вакол гэтага слова запісваюцца словы ці прапановы, якія прыходзяць на розум у сувязі з гэтай тэмай.

Кластар - гэта вылучэнне сэнсавых адзінак тэксту і графічнае іх афармленне ў пэўным парадку ў выглядзе гронкі.

«Гронкі» - графічны прыём сістэматызацыі матэрыялу. Звычайна вучнёўскія кластары – гэта сінтэтычная праца, якая ўключае ў сябе і малюнак, і аналіз паводзін героя, і ўласныя да яго адносіны. Напрыклад, пасля вывучэння апавядання М.Лупсякова “Мэры Кэт” у 7 класе вучні складалі кластар “Вобраз Эмы”. Для большага поўнага раскрыцця тэмы я прапанавала план (ці гронкі) кластара:



  1. Знешні выгляд Эмы.

  2. Учынкі і паводзіны Эмы.

  3. Рысы характару Эмы.

  4. Адносіны дзеючых асоб да персанажа.

  5. Уласныя адносіны да Эмы.

У выніку дадзенай працы вучні не толькі паказалі веданне зместу апавядання, але і выказалі ўласныя адносіны да гераіні. Для многіх такая праца падыходзіць значна больш, чым вусныя адказы на ўроку, таму што пры вусным адказе трэба хутка падабраць словы, прааналізаваць учынак, а пры складанні кластара дома можна больш дакладна і прадумана ацаніць, “перажыць” тэкст.

Выкарыстанне прыёмаў работы па тэхналогі і развіцця крытычнага мыслення стварае ў класе атмасферу, якая садзейнічае таму, каб дзеці без страху і з натхненнем сустракалі праблемы і былі здольныя іх вырашыць. Гэтыя прыёмы робяць працэс навучання цікавым, што спрыяе павышэнню матывацыі, росту пазнавальнай актыўнасці. Праца ў калектыве аднагодкаў ўключае школьнікаў у адносіны ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва, у атмасферу таварыскай узаемадапамогі, фарміруе лідарскія якасці і ўменне падпарадкоўвацца.

Варта падкрэсліць, што ў дадзенай тэхналогіі, як і ў многіх іншых інавацыях, прынцыпова мяняецца роля настаўніка. Ён становіцца партнёрам, які актывізуе і накіроўвае навучальны працэс. Дзеці ж вучацца бесканфліктнаму абмену меркаванняў.

У заканчэнні хочацца сказаць, што сваю педагагічную задачу бачу ў тым, каб дапамагчы кожнаму дзіцяці ўсвядоміць ўласную ўнікальную сутнасць і стварыць умовы для самаразвіцця. І ў гэтым мне дапамагаюць прыёмы тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення.



Літаратура

  1. Заир-Бек, С. И. Развитие критического мышления на уроке : пособие для учителя / С. И. Заир-Бек, И. В. Муштавинская. – М. : Просвещение, 2004. – 175 с.

  2. Кашлев, С. С. Интерактивные методы обучения педагогике : учебное пососбие / С. С. Кашлев. – Минск : Выш. шк., 2004. – 176 с.

  3. Загашев И.О., Заир-Бек С.И. Критическое мышление: технология развития. СПб.: Альянс «Дельта», 2003.

  4. Сідарава А.У. Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення ”Педагагічныя тэхналогіі“. 2005. № 2





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка