База дадзеных Памяць Міншчыны




Дата канвертавання27.01.2018
Памер20.69 Kb.
r:\отчеты\буклет окончательный\минская область_5.jpg

База дадзеных

«Памяць Міншчыны”

Мінская абласная бібліятэка

ім. А. С. Пушкіна

Час працы:

Чытальная зала 10 - 21

Абанімент 10 - 20

Нядзеля 10 - 19

Субота выхадны

Наш адрас: г. Мінск

вул. Гікала, 4.

r:\отчеты\буклет окончательный\минская область_12.jpg

На сёняшні дзень база дадзеных утрымлівае 1809 запісаў, з іх 1312 запісаў — з катэгорыі “Персаналіі”.

База дадзеных

“Памяць Міншчыны”


Фактаграфічная краязнаўчая база дадзеных уласнай генерацыі аддзела краязнаўчай літаратуры Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна “Памяць Міншчыны” была створана ў 2001 г. Яна ўтрымлівае звесткі пра знакамітых ураджэнцаў, гістарычныя падзеі, помнікі і населеныя пункты Мінскай вобласці. r:\отчеты\буклет окончательный\минская область_16.jpg

База дадзеных прадугледжвае некалькі варыянтаў пошуку неабходнай інфармацыі. Пры выкарыстанні простага пошуку неабходна ўвесці пошукавае слова (прозвішча, геаграфічную назву) у полі “Знайсці” і выбраць катэгорыю. Напрыклад, для пошуку інфармацыі пра Якуба Коласа трэба ўвесці псеўданім “Колас” і выбраць катэгорыю “Персаналіі” з выпадаючага спіса.

Ёсць магчымасць выкарыстання пашыранага пошуку для ўдакладнення запыту і памяншэння колькасці знойдзеных запісаў. Ён прадугледжвае тры палі для ўводу пошукавых слоў, выпадаючыя спісы “Катэгорыя” (“Персаналія”, “Іншае”), “Падзеі” (“нарадзіўся”, “арыштаваны”, “заснаваны” і інш.), а таксама асобнае поле для ўводу дат пачатку і заканчэння якой-небудзь падзеі.

Асобныя ўкладкі “Гэты дзень” і “Гэты год” даюць магчымасць пошуку па датах. Напрыклад, увод даты 14. 10 ў полі “Дзень” дазваляе прагледзець спіс запісаў у базе дадзеных, дзе гэтая дата ўзгадваецца.

Для прагляду даведкі неабходна націснуць левай кнопкай мышы на радок з запісам.

r:\отчеты\буклет окончательный\минская область_8.jpg

Храналагічна матэрыялы, якія змешчаны ў базе, ахопліваюць перыяд са старажытных часоў па сёняшні дзень. Кожная даведка дапоўнена бібліяграфічным спісам і фотаздымкамі. Папаўненне базы праводзіцца загадчыкам аддзела краязнаўчай літаратуры паступова па меры набыцця новай інфармацыі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка