Бел-чырвона-белы сцяг – гістарычная каштоўнасць!




Дата канвертавання12.04.2017
Памер19.94 Kb.
Міністэрства культуры Беларусі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Ад грамадзянаў Беларусі
БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЦЯГ – ГІСТАРЫЧНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ!

Зварот


Мы, ніжэй падпісаныя грамадзяне Беларусі, настойваем на тым, каб Міністэрства культуры Беларусі уключыла бел-чырвона-белы сцяг у спіс гістарычных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

  • Бел-чырвона-белы сцяг, белая палатніна з крывавай паласой – вось ужо дзве тысячы гадоў сімвал уваскрасення Ісуса Хрыста, што пацьвярджаюць Турынская плашчаніца, абразы Ўваскрасення і стужкі на вопратцы хрысціянскіх іерархаў.

  • 8 верасня 1514 года нашы продкі перамаглі ўтрая большае маскоўскае войска ў бітве пад Воршай. Войска Вялікага Княства Літоўскага змагалася ў той бітве пад сцягамі святога Юр’я – чырвоны крыж на белай тканіне – які і стаўся прататыпам бел-чырвона-белага сцяга.

  • У ХVІ стагоддзі больш за семдзясят родаў Беларусі, Летувы і Польшчы карысталіся гербам “Котвіч”, асновай якога быў бел-чырвона-белы шчыт.

  • У ХVІІ- ХVІІІ стагоддзі бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваўся войскам нашых продкаў пад час войнаў са Швецыяй і Асманскай імперыяй, а таксама лунаў над шыхтамі беларускіх гусараў.

  • Бел-чырвона-белы сцяг шанавалі ўдзельнікі Нацыянальна-вызвольнага паўстання Кастуся Каліноўскага (1863-1864 гады).

  • Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ў 1918 годзе адбывалася пад бел-чырвона-белым сцягам.

  • Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе адбывалася пад бел-чырвона-белым сцягам.

  • З 1991 па 1995 гады бел-чырвона-белы сцяг быў Дзяржаўным сцягам Беларусі.

Гэтыя факты пераконваюць у тым, што нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі мае найбагацейшую гістарычную спадчыну і безумоўна павінен быць уключаны ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.



Імя і прозвішча падпісанта

Адрас

Кантакты

Дата

Подпіс




























































































База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка