Бел мова, 9 кл. Тэма: Маналог. Дыялог, яго афармленне на пісьме




Дата канвертавання01.01.2017
Памер161.88 Kb.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мархалюк А.З.

Бел. мова, 9 кл.

Тэма: Маналог. Дыялог, яго афармленне на пісьме

Мэта:

- праверыць засваенне вучэбнага матэрыялу па тэме «Простая мова. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай»; засяродзіць увагу вучняў на такіх моўных з'явах, як маналог і дыялог, паказаць асаблівасці іх будовы і варыянты афармлення на пісьме;

- фарміраваць уменне слухаць і ўспрымаць маналагічнае выказванне, працаваць у пары, складаць дыялогі на пэўную тэму, развіваць навыкі маналагічнага і дыялагічнага маўлення ззахаваннем патрэбнай інтанацыі, тэмбру і тону голасу, якія характэрны для пэунай гаворачай асобы;

- спрыяць выхаванню камунікатыўнай культуры вучняў, культуры

маўленчых паводзін.

Абсталяванне: запісы на дошцы, карткі з заданнямі.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Псіхалагічны настрой (Метад “Падары кветку”)

IIІ. Самастойная работа

1 варыят

I. Выпішыце сказы, дзе простая мова стаіць пасля слоў аўтара.

1. «Куды падзеліся зоркі?» — часта пыталася маці ў мяне. 2. Засыналі ўнукі і праз сон пыталіся: «А скажы нам, дзеду, дзе татка цяпер?» 3. «Ідзі, мой

сын, — гаворыць маці, — будзь непахісным у баі за мір і шчасце ў нашай хаце, спакой і маладосць тваю».

2. Якія знакі прыпынку ставяцца, калі простая мова стаіць у сярэдзіне слоў аўтара? Намалюйце схемы.

3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку (замяніце, дзе трэба, малыя літары вялікімі).

1. Саша сказала (да)пабачэння і выйшла. 2. А ты Костусь чытаць любіш дарэктар Костуся пытае. 3. Серж пачаў шаптаць бацьку на вуха хадз..м (да)дому але бацька і слухаць пра гэта не ха(т,ц)еў. 4. Ч..лавек жыве пакуль нешта робіць сказаў бацька. 5. Дзень добры матуля не засумавала ты тут без м..не спытаў сын. 6. А..чыніце варот.. загадаў князь Рагвалод упусціце гасцей накарміце іх коней.



4. Адзначце нумары сказаў, у якіх дапушчана памылка, пакажыце на схеме, як правільна расставіць знакі прыпынку.

1. — Буслянку тут змайстраваць добра было б, — прапанаваў Аляксей. — Хай бы жылі буслы паблізу. 2. Маці адразу паклікала дачку і ціхенька сказала: «дапамажы мне, Наташа, сабраць на стол». 3. Птушкі тады з выразным дакорам пазіралі на людзей, быццам гаварылі: «Што ж вы, людцы добрыя! Самі так добра ўладкаваліся, а як быць нам?» 4. «Далёка пойдзеш, хлопча, з такім розумам, — павольна прамовіў сусед і дадаў — Калі характар твой табе не перашкодзіць».



5. Складзіце сказы па схемах:

1. «П, —а. —П!» 2.А:«П». 3. А:«П?» —а.

2 варыянт

1. Выпішыце сказы, дзе простая мова стаіць перад словамі аўтара.

1. «Не ведаю, навошта вы там», — сказаў гаспадар кабінета. 2. «Запаведнік на рацэ Бярэзіне, — кажа дырэктар, — быў створаныў 1925 годзе”. 3. Адказ суровы ды справядлівы: «Там толькі бываем шчаслівыя, дзе любім, дзе любяць нас».



2. Якія знакі прыпынку ставяцца, калі простая мова стаіць пасля слоў аўтара? Намалюйце схемы.

3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку (замяніце, дзе трэба, малыя літары вялікімі).

1. Мамачка галубка просіць хлопчык міла можа б ты на рэчку пагуляць пусціла? 2. Вы да Гаці спытаў Даніліч спадзе..чыся завязаць гаворку.

3. Дзяўчына глянула на яго коратка асекла так і а..вярнулася.

4. Добры дзень вам дз..ўчаткі сказала мама хоць я вас і першы раз бачу але ўжо люблю за тое што вы дружыце з маёю Нас(т,ц)ечкай.

5. Вольга Усцінаўна скардзілася прыехаў сын і не даў на с..бе паглядзець.:6. Рада вас бачыць сказала маці і спыталася як праца?

4. Адзначце нумары сказаў, у якіх дапушчана памылка, і пакажыце на схеме, як правільна расставіць знакі прыпынку.

1. «На зямлі госцем добра жыць, а гаспадаром яшчэ лепш», — гаворыць народная мудрасць. 2. — Матуля! — кінуўся Саша насустрач. Давай дапамагу. 3. Усю дарогу ён прыкрыкваў на шафёра: «Цішэй, Ціма, Цішэй!»

4. «Ведаеш, мама, каго я прывяла? — весела спыталадачка і прашаптала: гэта той самы госць, якога мы ратавалі ад немцаў».

5. Складзіце сказы па схемах:

1.«П, — а, — п?» 2. «П, —а і а: —П». З.А:«П!».


III. Хвілінка адпачынку

Вучні слухаюць гумарыстычныя вершы Ніла Гілевіча і смяшынкі.



Дзве вароны

Глядзелі з дрэва дзве вароны

На рэактыўны самалёт.

— Ты бачыш? Вецер не дагоніць!

Вось гэта птушка! Ну і лёт!

— А што ты дзівішся, суседка?

3 яе вунь дым на паўнябёс!

Ты паляціш яшчэ не гэтак.

Калі табе падпаляць хвост!

Пытанне ў адказ

Бацька ўшчувае вучня-сына:

— Знаеш, ад чаго ссівеў я так?

Што сваруся на цябе няспынна

За ляноту тваю, лайдак!

Сын унурыўся, зірнуў спадлоб'я

I спытаў, не ўзняўшы галавы:

— Калі гэта праз мяне — дык добра:

Адчаго тады мой дзед сівы?
Настаўнік:

— Які гэта час: ён спіць, яна спіць, яны спяць? Вучань:

—Вядома, ноч.
IV. Падрыхтоўка да засваення новай тэмы. Мэтавызначэнне

— Зыходзячы з тэмы сённяшняга ўрока, якія мэты вы паставіце перад сабой?

— У час хвілінкі адпачынку вы пачулі маналогі ці дыялогі?

Нa дошцы змешчаны пытанні, на якія настаўнік прапануе адказаць вучням:



  1. Што такое маналог?

  2. Шо такое дыялог?

  3. Што называецца рэплікай?

  4. Як афармляецца рэпліка дыялога на пісьме?

5. Ці могуць пры дыялогах знаходзіцца словы аўтара?

V. Засваенне новай тэмы

1. Самастойнае знаёмства з правілам падручніка на с. 206-207, 210-211 (работа ў групе(м-д “Кветка вясенняя” для падзелу)



2. Групавая работа. Запоўніць табліцу.




Маналог

Дыялог

Маўленне

звернутае да самога сябе ці да іншых і не разлічанае на слоўны адказ адрасата

дзвюх ці больш асоб

Будова

складаныя сказы, ускладненыя сказы

простыя сказы, няпоўныя сказы, меншае выкарыстанне дзее-прыметных і дзеепрыслоўных зваротаў

У якой сферы выкарыс-тоўваецца часцей

літаратурныя творы, публічныя выступленні

бытавая сфера (гутарка паміж людзьмі)

Групы дэманструюць свой варыянт табліцы, пасля чаго нанаджваецца абмеркаванне вынікаў работы.

VI. Замацаванне

Картка з заданнямі



1. Вызначце, што выражаюць рэплікі ўдзельнікаў дыялогу (зварот да асобы, пытанне, паведамленне, пабуджэнне, адказ, сустрэчнае пытанне, удакладненне, пярэчанне).

I група.

— Аўсееў, — глухаватым, але рашучым голасам сказаў Карпенка, — бяры вінтоўку і — на варту.

Аўсееў крута павярнуўся на падлозе.

— А чаго я? Што я горшы за ўсіх?

— Без размоў.

— Давай, давай, паніч, — загаварыў Свіст. — Не бойся, кашы не празяваеш. Пакінем...



В. Быкаў

II група.

- Як тваё імя?



  • Маё?.. Алесь... Саша. Мама называла Сашам, а ў школе — Шура. Але вы называйце Алесем.

  • Ты тутэйшы?

  • Як вы разумееце тутэйшы?

  • Алесь — гэта па-беларуску. І гаворка ў цябе наша.

- Я з Палесся.

І. Шамякін

2. Прачытайце маналог і ахарактарызуйце сітуацыю маўлення. Вызначце стыль і тып маўлення, моўныя сродкі, пры дапамозе якіх ствараенца выказванне гэтага стылю.

I група.

Нашы продкі не знікалі бясследна. Перадаючы эстафету наступным пакаленням, у тым ліку і нам, яны пакідалі скарбы, створаныя іх працавітымі рукамі. Менш за ўсё — у золаце і срэбры. Больш — у камені і мармуры, на тканіне і дрэве. І пераважна — на паперы. Помнікі дойлідства і жывапісу, рукапісы і старадаўнія кнігі, народныя песні і казкі — вось тая «машына часу», якая дазваляе нам адправіцца ў мінулае, каб ведаць, як жылі і што думалі нашы продкі, і дзякуючы гэтаму глыбей усвядоміць саміх сябе. лепш зразумець усю веліч нашых сённяшніх дасягненняў...

Мы абавязаны зберагчы і перадаць нашым нашчадкам матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці нашых продкаў.

А. Мальдзіс

II група.

Быў у нас кот Цімох. Здаравенны, як конь. У тое лета ўсё былі дажджы, дажджы, пшаніца ў мэндлях парасла, і булкі пякліся адразу салодкія і вельмі ляпіліся ў роце, ніяк не глынеш. Цімох наш злодзей быў, злодзей! Недзе ашварак той булкі ўрваў, ідзе і толькі «во-оў!» Прысеў і лапаю з рота дзярэ. Ледзьве я яму дапамог... А хітры быў, як вуж! Збанкі з малаком стаялі ў нас пад прыпекам так, што ён галавы туды не ўсадзіць. Пячорка такая, што як збанам толькі ўлезці. Дык ён возьме ды лапу туды прасадзіць, абмочыць у малако ці смятану і аблізвае, абмочыць і аблізвае...



Я. Брыль

III(калі хопіць часу, зачытвае настаўнік). Айцец Кірыл быў чалавек яшчэ малады, нізенькі, шчупленькі, з рэдзенькаю цёмнаю бародкаю і жывымі, крыху неспакойнымі цёмна-шэрымі вачамі. Адбітак нейкай мукі адзначаўся на яго худым твары. Гаварыў айцец Кірыл громка і борзда, часта смяяўся ад душы, але радасці, гэтай галоўнай уласцівасці здаровага смеху, не чулася. I варта было хоць на хвіліну яму сціхнуць, каб зараз жа цень смутку лёг на яго твар.

Я. Колас

3. Складзіце ў пары і запішыце дыялог на адну з тэм:

1) карэспандэнт бярэ інтэрв'ю ў артыста (спартсмена, грамадскага дзеяча і г.д.);

2) тата, мама і дзеці (або сябры)абмяркоўваюць, як лепш правесці летні адпачынак;

3) наведвальнік магазіна размаўляе з кансультантам-прадаўцом;

4) дзеці спрачаюцца па нейкім пытанні.

5)бацькі размаўляюць з сынам (дачкой).



VII. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія

Вучні адказваюць назапісаныя на дошцы пытанні па тэме.

— Ці ёсць якія-небудзь пытанні па тэме?

Ці даведаліся пра што-небудзь новае на сённяшнім уроку? Якая частка ўрока спадабалася больш за ўсё?



VIII. Дамашняе заданне

§ 37, 38, практ. 195 ці 199 (на выбар вучняў).







Маналог

Дыялог

Гэта маўленне






Будова







У якой сферы выкарыс-тоўваецца часцей











Маналог

Дыялог

Гэта маўленне






Будова







У якой сферы выкарыс-тоўваецца часцей






Вызначце, што выражаюць рэплікі ўдзельнікаў дыялогу (зварот да асобы, пытанне, паведамленне, пабуджэнне, адказ, сустрэчнае пытанне, удакладненне, пярэчанне).

I група.

— Аўсееў, — глухаватым, але рашучым голасам сказаў Карпенка, — бяры вінтоўку і — на варту.

Аўсееў крута павярнуўся на падлозе.

— А чаго я? Што я горшы за ўсіх?

— Без размоў.

— Давай, давай, паніч, — загаварыў Свіст. — Не бойся, кашы не празяваеш. Пакінем...



В. Быкаў

Вызначце, што выражаюць рэплікі ўдзельнікаў дыялогу (зварот да асобы, пытанне, паведамленне, пабуджэнне, адказ, сустрэчнае пытанне, удакладненне, пярэчанне).

II група.

- Як тваё імя?



  • Маё?.. Алесь... Саша. Мама называла Сашам, а ў школе — Шура. Але вы называйце Алесем.

  • Ты тутэйшы?

  • Як вы разумееце тутэйшы?

  • Алесь — гэта па-беларуску. І гаворка ў цябе наша.

- Я з Палесся.

І. Шамякін

2. Прачытайце маналог і ахарактарызуйце сітуацыю маўлення. Вызначце стыль і тып маўлення, моўныя сродкі, пры дапамозе якіх ствараенца выказванне гэтага стылю.

I група.

Нашы продкі не знікалі бясследна. Перадаючы эстафету наступным пакаленням, у тым ліку і нам, яны пакідалі скарбы, створаныя іх працавітымі рукамі. Менш за ўсё — у золаце і срэбры. Больш — у камені і мармуры, на тканіне і дрэве. І пераважна — на паперы. Помнікі дойлідства і жывапісу, рукапісы і старадаўнія кнігі, народныя песні і казкі — вось тая «машына часу», якая дазваляе нам адправіцца ў мінулае, каб ведаць, як жылі і што думалі нашы продкі, і дзякуючы гэтаму глыбей усвядоміць саміх сябе. лепш зразумець усю веліч нашых сённяшніх дасягненняў...

Мы абавязаны зберагчы і перадаць нашым нашчадкам матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці нашых продкаў.

А. Мальдзіс
2. Прачытайце маналог і ахарактарызуйце сітуацыю маўлення. Вызначце стыль і тып маўлення, моўныя сродкі, пры дапамозе якіх ствараенца выказванне гэтага стылю.

II група.

Быў у нас кот Цімох. Здаравенны, як конь. У тое лета ўсё былі дажджы, дажджы, пшаніца ў мэндлях парасла, і булкі пякліся адразу салодкія і вельмі ляпіліся ў роце, ніяк не глынеш. Цімох наш злодзей быў, злодзей! Недзе ашварак той булкі ўрваў, ідзе і толькі «во-оў!» Прысеў і лапаю з рота дзярэ. Ледзьве я яму дапамог... А хітры быў, як вуж! Збанкі з малаком стаялі ў нас пад прыпекам так, што ён галавы туды не ўсадзіць. Пячорка такая, што як збанам толькі ўлезці. Дык ён возьме ды лапу туды прасадзіць, абмочыць у малако ці смятану і аблізвае, абмочыць і аблізвае...



Я. Брыль

Складзіце ў пары і запішыце дыялог на прапанаваную тэму:

  1. карэспандэнт бярэ інтэрв'ю ў артыста (спартсмена, грамадскага дзеяча і г.д.);


Складзіце ў пары і запішыце дыялог на прапанаваную тэму:

2) тата, мама і дзеці (або сябры)абмяркоўваюць, як лепш правесці летні адпачынак;




Складзіце ў пары і запішыце дыялог на прапанаваную тэму:

3) наведвальнік магазіна размаўляе з кансультантам-прадаўцом;




Складзіце ў пары і запішыце дыялог на прапанаваную тэму:

4) дзеці спрачаюцца па нейкім пытанні.




Складзіце ў пары і запішыце дыялог на прапанаваную тэму:

5)бацькі размаўляюць з сынам (дачкой).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка