Белагураў Эдуард Аляксеевіч нарадзіўся ў г. Бабруйску. Беларускі жывапісец. У 1974 г скончыў аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага роспісу Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў Г. Вашчанкі




Дата канвертавання24.05.2017
Памер9.18 Kb.
Пра мастака

(27.11.1947 – 17.05.1998)



Белагураў Эдуард Аляксеевіч нарадзіўся ў г. Бабруйску. Беларускі жывапісец. У 1974 г. скончыў аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага роспісу Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Бабруйчане, магчыма, не ведаюць, што праходзячы ўздоўж будынка сярэдняй школы №1, яны сустракаюцца з манументальнай кампазіцыяй Э. Белагурава. Жывапісец стварыў роспісы ў памяшканні вучылішчаў № 226, медыцынскага, актавай зале механіка-техналагічнага тэхнікума, працаваў над роспісамі ў Рагачове. У размовах пра падарожжы, пошукі цікавага, прыгожага, Эдуард заўсёды лічыў: калі мастак не здолеў знайсці свайго героя вакол сябе, не адшукае ён яго і за тысячу кіламетраў. Гэтыя словы пацвярджаюць шматлікія работы мастака: “Партрэты бацькоў”, “Каменьчыкі з Планерскага”, “Хірургі”, “Сямейны партрэт” і інш.

Мастак удзельнічаў ў мастацкіх выстаўках з 1975 г. Член БСМ з 1977 г. Ужо ў першых творах выявілася грамадзянская пазіцыя мастака, яго імкненне ўзнімаць у сваіх работах актуальныя праблемы гісторыі і сучаснасці. Працаваў ў станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны і партрэта. Асноўныя творы: “Асенні крос” (1975 г.), “Будаўніца Марыя Русак”, “Пачатак вясны” (1976 г.), “Дыялог” (1982 г.), “дзеці вайны”, “Каменчыкі з планерскага”, “”Більярдны шар слоновай косці”, “Eccetera… еccetera” і інш.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка