Беларусь- мая Айчына




Дата канвертавання29.08.2018
Памер77.71 Kb.

Гутарка-віктарына “Беларусь- мая Айчына
Мэта і задачы:

  • спрыяць выхаванню ў вучняў любві і цікавасці да роднага краю, яго прыроды, гісторыі, павагі да славутых людзей, пачуцця гонару за сваю краіну;

  • паглыбіць веды вучняў аб сваёй краіне;

  • развіваць навыкі ўзаемаадносін, пачуццё павагі да погляду другіх людзей.

Ход занятка

 

I. Уступная частка



Настаўнік: Добры дзень, мае шаноўныя сябры! Мы сустрэліся з вамі на класнай гадзіне, якая называецца “Беларусь- мая Айчына”.  

Сёння мы пагаворым пра хараство беларускай прыроды, славутыя мясціны, багацце роднай мовы, славутых людзей нашай Бацькаўшчыны.



2. Асноўная частка

Настаўнік: Ці заўважалі вы калі-небудзь, на якой прыгожай зямлі мы жывём? Яна багатая на звычаі і традыцыі, мае славутую гісторыю, а колькі знакамітых людзей нарадзіла! Сёння вы, мае маленькія беларусы, спадзяюся, даведаецеся нешта новае, успомніце тое, што ведалі аб родным краі, паспрабуеце паказаць сваю эрудыцыю.

І вось першае заданне для вас. Адкажыце на пытанні, якія запісаны на лістах, што ляжаць у вас на партах.

1 .Запішыце вялікія гарады сваёй краіны

2 Запішыце вялікія рэкі і азёры сваёй краіны

3. Запішыце гістарычныя мясціны і замкі сваёй краіны

4. Запішыце імёны выдаючых людзей сваёй краіны і запішыце іх род дзейнасці


(Дзеці працуюць 5 хвілін і зачытваюць, што запісалі)
Настаўнік: На працягу ўрока вы будзеце слухаць і дапаўняць свае адказы.
А зараз я прапаную паглядзець відэа як нашу краіну бачаць людзі з іншых дзяржаў
Відэа «БЕЛАРУСЬ | ИНТЕРЕСНЫЕ ФАКТЫ О СТРАНЕ!”

Настаўнік: Вы пачулі нешта новае? Ці дапісалі што небудзь на сваіх лістах. А зараз я прапаную пагутарыць аб нашай беларускай мове.

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка...
Гэтак цудоўна сказаў пра нашу мову Уладзімір Дубоўка. Без нашай мовы не было б і нас, беларусаў, як нацыі. Таму наступнае заданне прысвечана беларускай мове “ЗАКОНЧЫ ПРЫКАЗКУ”

Звернемся да залатога фонду нашай мовы, да тых адзінак, якія называюць залацінкамі народнай мудрасці. Гэта прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы, якія робяць нашы выказванні больш яркімі, каларытнымі, “смачнымі”. Мы выкарыстоўваем іх у маўленні, аднак ці заўсёды правільна і дарэчы? Высветлім, што вы ведаеце пра гэтае моўнае багацце.


(Настаўнік кажа пачатак прыказкі, а ўдзельнікі — яе заканчэнне.)
Ваўкоў баяцца ... ( у лес не хадзіць).

У чужым воку саломку бачым... (у сваім бервяна не заўважаем).

Хто апарыцца на малацэ... ( той і на ваду дзьмухае).

Было б балота... ( а чэрці знойдуцца).

Век жыві... ( век вучыся).

Гром не грымне... ( мужык не перахрысціцца).

Гультай за работу... ( мазоль за руку).

Каб ведаў, дзе ўпадзеш... (то саломкі падаслаў бы).

З ваўкамі жыць... ( па-воўчы выць).

Бадлівай карове... ( бог рог не дае).

Ведае кошка... (чыё сала з’ела).
Наступнае заданне “Пазнай месца па фотаздымку”

картинки по запросу мирский замок фото картинки по запросу брестская крепость фото

картинки по запросу национальная библиотека картинки по запросу озеро нарочь фото

картинки по запросу коссовский замок 2017 картинки по запросу фото беловежской пущи

картинки по запросу гомель фото картинки по запросу гродно фото города

картинки по запросу несвиж фото города картинки по запросу куропаты фотокартинки по запросу браславские озёра фото картинки по запросу крестовоздвиженская церковь лысица фото
Наступнае заданне “ХТО ЁСЦЬ ХТО?”
Настаўнік: Краіна не ствараецца сама па сабе, краіну ствараюць людзі. Наколькі добра вы ведаеце знакамітых людзей, якімі ганарыцца Беларусь? Вы атрымалі карткі з пераблытанымі звесткамі, вам трэба прывесці іх у парадак.
1) Янка Купала, 2) Францыск Скарына, 3) Браніслаў Тарашкевіч, 4) Барбара Радзівіл, 5) Леў Сапега, 6) Вітаўт, 7) Дар’я Домрачава, 8)Аляксандр Лукашэнка, 9)Віталій Шчэрба, 10)Кастусь Каліноўскі
а) беларуская біятланістка, трохразовы алімпійскі чэмпіён; б)пісьменнік, прарок беларускай нацыі; в) Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь; г) стваральнік беларускай граматыкі; д) першадрукар; е) гімнаст, які на алімпіядзе заваяваў 6 залатых медалёў з 8 магчымых. Паўтарыць яго поспех пака не змог ні адзін гімнаст ў свеце; ё) кіраўнік паўстання 1863-1864 гг., нацыянальны герой Беларусі; ж) дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыпламат і палітык; з) вялікі князь; і) жонка караля Жыгімонта Аўгуста.

Адказы 1б, 2д, 3г, 4і, 5ж, 6з, 7а, 8в, 9е, 10ё

“7 ПАДКАЗАК”
Вядучы згадвае некалькі выбітных асобаў Беларусі і дае па 7 падказак. Хто адгадае з 1-ай падказкі, атрымае 7 балаў, з 2-й – 6 балаў і г. д.
1-я асоба.


  1. Слынны беларускі паэт.

  2. Яго бацька быў вядомым фалькларыстам і этнографам.

  3. Большую частку жыцця ён пражыў не ў Беларусі, але самастойна вывучыў беларускую мову і пісаў на ёй вершы.

  4. У раннім дзяцінстве жыў у Гародні.

  5. Пісаў вершы класічных формаў, чым узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень.

  6. Памёр на 26 годзе жыцця ў Ялце.

  7. Аўтар зборніка “Вянок”.

Адказ: Максім Багдановіч.
2-я асоба.

  1. Полацкая князёўна надзвычайнай прыгажосці.

  2. Яе бацька першы вядомы нам полацкі князь.

  3. У канцы жыцця пайшла ў манастыр.

  4. Яе другое імя Гарыслава.

  5. Праз яе сына Ізяслава была адноўлена дынастыя полацкіх князёў.

  6. Яе праўнук – Усяслаў Чарадзей.

  7. Князь Уладзімір прымусіў яе выйсці за сябе замуж пасля таго як захапіў Полацк і забіў яе бацькоў і братоў.

Адказ: Рагнеда.
3-я асоба.

  1. Полацкая князёўна.

  2. Унучка Усяслава Чарадзея.

  3. У 12 гадоў пастрыглася ў манашкі.

  4. Настаўніца, асветніца, перапісчыца.

  5. Мецэнатка, фундатарка Спаскага сабора.

  6. Адна з першых жанчын на ўсходнеславянскіх землях, якая была абвешчана святой .

  7. Нябесная заступніца Беларусі.

Адказ: Еўфрасіння Полацкая.
4-я асоба.

  1. Невядома, калі точна ён нарадзіўся і калі памёр. Сярод гісторыкаў яго датай нараджэння лічаць 1490 год, а смерці- 1551.

  2. Ён праявіў сябе ў жывапісу, батаніцы, медыцыне, атрымаў ступень доктара “лекарскіх навук”

  3. Яго лічаць сваім героем беларусы, палякі, літоўцы, чэхі.

  1. У яго гонар названы вышэйшыя ўзнагароды Беларусі ордэн і медаль .

  2. Іменна ён выдаў першую друкаваную Біблію, максімальна набліжаную да мовы простага народа.

  3. Наш першадрукар.

Адказ: Францыск Скарына
3. Заключэнне
Відэа “Дзе мой край”

Дзеці чытаюць свае лісты, якія яны дапісвалі па ходу ўрока.

1 .Запішыце вялікія гарады сваёй краіны

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


2 Запішыце вялікія рэкі і азёры сваёй краіны
__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

3. Запішыце гістарычныя мясціны і замкі сваёй краіны

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

4. Запішыце імёны выдаючых людзей сваёй краіны і запішыце іх род дзейнасці



__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________



1)Янка Купала

2) Францыск Скарына


3) Браніслаў Тарашкевіч

4)Барбара Радзівіл


  1. Леў Сапега



6)Вітаўт

7)Дар’я Домрачава


8)Аляксандр Лукашэнка


9)Віталій Шчэрба


10)Кастусь Каліноўскі

а) беларуская біятланістка, трохразовы алімпійскі чэмпіён;
б)пісьменнік, прарок беларускай нацыі;
в) Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;
г) стваральнік беларускай граматыкі;
д) першадрукар;
е) гімнаст, які на алімпіядзе заваяваў 6 залатых медалёў з 8 магчымых. Паўтарыць яго поспех пака не змог ні адзін гімнаст ў свеце;
ё) кіраўнік паўстання 1863-1864гг., нацыянальны герой Беларусі;
ж) ) дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыпламат і палітык;
з) вялікі князь;
і) жонка караля Жыгімонта Аўгуста.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка