Беларусь краіна з багатай гісторыяй эканамічнага развіцця, спосабамі вытворчасці, узнікнення і ўкаранення тэхналогій. На тэрыторыі рэспублікі захаваліся шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны разнастайных часоў




старонка1/3
Дата канвертавання15.01.2017
Памер441.43 Kb.
  1   2   3
Змест

Уступ


Беларусь – краіна з багатай гісторыяй эканамічнага развіцця, спосабамі вытворчасці, узнікнення і ўкаранення тэхналогій. На тэрыторыі рэспублікі захаваліся шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны разнастайных часоў. Большасць з іх адносяцца да перыядаў хваль індустрыялізацыі, якія адбываліся ў 60-80-хх. гг. 20 ст. і зрабілі рэспубліку адным з лідэраў па канцэнтрацыі прамысловых аб’ектаў сярод краін былога СССР. Менавіта ў тыя часы закладаецца гісторыя асноўных галін сучаснай беларускай прамысловасці, з’яўляюцца такія прадпрыемствы як: “Беларуськалій”, Мінскі трактарны завод “МТЗ”, завод халадзільнікаў “Атлант” і г.д. [ 7-29]

Пасля распаду СССР незалежная Беларусь атрымала ў спадчыну шматлікія прамысловыя аб’екты, па эканамічным меркаваннем пэўная колькасць іх страцілі сваё значэнне і былі ліквідаваны ці перапрафіляваныя, тым не менш большасць флагманаў беларускай прамысловасці працягваюць працаваць і сёння не гледзячы на цяжкі перыяд трансфармацыі эканамічнай сістэмы.

На прыкладзе індустрыяльных аб’ектаў, іх мінулых і цяперашніх функцый, працэсаў і ўплываў на сучаснае жыццё можна прасачыць станаўлення прамысловасці, сферы абслугоўвання, індустрыяльнага грамадства Беларусі.

У Нацыянальных праграмах развіцця турызму ў Беларусі 2001-2005, 2006-1010 індустрыяльныя аб’екты, такія як заводы, фабрыкі, тэхнагенныя ландшафты не разглядаюцца як прыярытэтныя для турыстычных наведванняў. Індустрыяльны, прамысловы, навуковы віды турызму не вылучаны як асобныя віды турызму. Тым не менш вопыт такіх турыстычных краін, як Францыя, Вялікабрытанія, Германія, сведчыць аб магчымасці ўмелай арганізацыі індустрыяльнага турызму і фарміравання інтарэсу да наведванняў знакамітых індустрыяльных аб’ектаў. Краіны-суседкі Беларусі Латвія і Літва ўжо пачалі прапаноўваць туры індустрыяльнага накірунку.

На тэрыторыі краін СНД індустрыяльны турызм пакуль не атрымаў масавага распаўсюджання. У расейскамоўных крыніцах інфармацыі, уключаючы інтэрнэт, было знойдзена мала інфармацыі адпаведна гэтай тэме. У былым СССР індустрыяльны турызм існаваў у выглядзе масавых вытворчых экскурсій на перадавыя прадпрыемствы з мэтай прапаганды тэхналагічных дасягненняў і вынікаў пабудовы камунізму. З распадам СССР вытворчыя экскурсіі амаль што зніклі адпаведна з эканамічнай немэтазгоднасцю працягу іх арганізацыі.

Актуальнасць тэмы даследавання вызначаецца ростам папулярнасці індустрыяльнага турызму і яго распаўсюджвання на тэрыторыі Усходняй Эўропы. Беларусь мае багатую рэсурсную базу для развіцця індустрыяльнага турызму, аднак на сённяшні дзень гэты від турызму прадстаўлены ў рэспубліцы ў выглядзе нешматлікіх вытворчых экскурсій на невялікія прадпрыемствы і экстрымальныя туры, якія арганізуюцца без дапамогі турыстычных фірмаў аматарамі індустрыяльнай культуры.

Арганізацыя турыстычных тураў на індустрыяльныя аб’екты Беларусі, такія як салігорскія шахты, ці адзін з найбуйнейшых у Эўропе цэментны завод у г. Касцюковічы можа быць цікавай як беларускаму, так і замежнаму турысту.

Адпаведна мэтай маёй курсавой працы з’яўляецца вывучэнне індустрыяльнага турызму як аднаго са спецыялізаваных відаў турызму і магчымасць яго развіцця ў Беларусі. Задачы:



  • вызначэнне сутнасці паняцця індустрыяльнага турызму, яго вытокаў і рэсурснай базы

  • пазнаёміцца з асаблівасцямі арганізацыі індустрыяльных тураў

  • Вывучэнне рэсурснай базы індустрыяльнага турызму ў Беларусі і магчымасць яе выкарыстання.


Глава 1. Сутнасць тэрміну “Індустрыяльны турызм” і метадычныя падыходы да яго вывучэння
1.1 Вытокі і сутнасць паняцця індустрыяльны турызм
Турызм з’яўляецца адносна новым сацыяльным феноменам, які з’явіўся як вынік пэўных гістарычных падзей, ўкаранення новых відаў транспарту і камунікацыйных тэхналогій, павелічэння вольнага часу і паляпшэння ўмоў жыцця.

Сучаснае азначэнне “турызм” ,як мы разумеем гэты тэрмін сёння, з’явілася ў першай палове 18 стагоддзя. Турызм меў элітарны характар, быў з найпершага прывілеям арыстакратычных колаў. Вандроўкі былі неад’емнай часткай элітарнай субкультуры, часцей за ўсё яны здзяйсняліся з адукацыйнымі ці аздаравіцельнымі мэтамі. З гэтага ж самага перыяду элітарная культура пачынае паступова злівацца з буржуазнай, што з’явілася вынікам сканчэння працэсу фарміравання індустрыяльнага грамадства, паступовага павышэння статуса гарадскога працоўнага насельніцтва і большага ўключэння мас у грамадскае жыццё.

Разрыў, які здарыўся пазней паміж вытворчай сферай і невытворчай сферай, прывёў да таго, што культура з большага згубіла сваю сацыяльна рэгулюючую функцыю, якая была асноўнай яе функцыяй у мінулыя стагоддзі. Культура, выконваючы ўласцівую ёй функцыю грамадскай сувязі, стала прадстаўляць сабой разнастайную з’яву, уключая ў сябе культуру народную, элітарную, высокую і масавую. З гэтага самага моманту ўзбуджаецца масавы інтарэс да вывучэння розных культур і турыстычных вандровак. У літаратуры з’яўляецца вобраз героя-падарожніка, такога як Рабінзон Круза.

У сярэдзіне 20 ст. імкненне бачыць тавар у галіне духоўнай дзейнасці ў спалучэнні з моцным развіццём сродкаў масавай камунікацыі прывялі да стварэння масавай культуры, адным з праяўленнем якой стаў масавы турызм [14].

Турызм выконвае падобныя з масавай культурай функцыі – задавальняе патрэбнасці людзей у рэкрэацыі і рэлаксацыі ва ўмовах пастаяннага стрэсу. Механізм выраблення турыстычных паслуг прыводзіць да пастаяннага расшырэння сферы спажывання, прадстаўляючай варыянтнае і бесперапыннае абнаўленне набору турпрадуктаў. Аперыруючы базавымі міфамі, прадукт набыў сімвалічнае значэнне. Падарожжы дапамагаюць атрымаць максімум вобразаў за мінімальны перыяд часу, што з‘яўляецца пэўнай мадэллю ўспрымання навакольнага асяроддзя ў сучасным грамадстве. Турызм адлюcтроўвае патрэбнасць сучаснага чалавека ў нарастаючых тэмпах змены вобразаў рэчаіснасці.

Турыстам ужо не дастаткова простых падарожжаў, назіраецца імкненне да актыўных відаў турызм.

Пераход да індустрыяльнага грамадства нараджае попыт на новыя вобразы і пры дапамозе масавай культуры іх прапаноўвае. Менавіта ў з’яўленні такіх вобразаў трэба шукаць вытокі індустрыяльнага турызму. З ростам гарадоў, развіццём тэхналогій, забруджваннем навакольнага асяроддзя, турысты пачынаюць наведваць сельскую мясцовасць, збягаюць ад стылю гарадскога жыцця, шукаюць спакою. Аднак з’яўляецца і супрацлегласць, якая заключаецца не ў змене асяроддзя на спакойнае і неўласцівае, а больш глыбокае пранікнавенне ў існуючае тэхнагеннае асяроддзе, атрыманне большых ведаў аб тэхналогіях, вытворчых працэсах і іх уплываў на штодзённае жыццё.

Інтарэс да індустрыяльнага турызму падштурхоўваецца разнастайнымі субкультурамі, якія з’явіліся як рэакцыя на развіццё грамадства і сутнасць якіх злучана з тэхнагенным характарам асяроддзя. Імпэтнае развіццё тэхналогій, пастаянная неабходнасць іх асваення нараджае футурыстычныя вобразы недалёкай будучыні. Індустрыяльны турызм ўзнік для задавальнення такіх вобразаў.

Сутнасць паняцця індустрыяльнага турызму разглядаецца ў навуковай літаратуры ўжо дастаткова даўно, масавы інтарэс выпаў на канец 70 – пачатак 80-хх. г. і аформіўся ў розных падыходах ў вызначэнні індустрыяльнага турызму.

Аднаго асобнага азначэння гэтага паняцця вылучана не было, і гэта, ў першую чаргу, злучана з шыратой такіх паняццяў як “індустрыя” і “індустрыяльны”. Так у слоўніку У.І. Даля азначэнне індустрыі гучыць як “прамысловасць, праца ручная, фабрычная, рамёсная” і не адпавядае сучаснаму значэнню гэтага слова, якое можа выкарыстоўваецца ў дадатковых значэннях галіны і працэсу вытворчасці. Трэба зазначыць сэнсавыя адрозненні паміж азначэннямі назоўніка “індустрыя” і прыметніка “індустрыяльны”, бо першае не мае канкрэтнага азначэння, а другое мае большае сэнсавае адценне ў кантэкстах індустрыяльнай рэвалюцыі і грамадства, прамысловасці і непасрэднага працэсу вытворчасці. Таму сутнасць паняцця індустрыяльны турызм разглядаецца на аснове стандартнай класіфікацыі Індустрыі, па якому індустрыя ўключае ў сябе не толькі галіны цяжкай, здабываючай і перапрацоўваючай прамысловасці, энергетыкі і г.д, аднак і сферы паслуг такіх як фінансы і гандаль [2-22].

У заходняй літаратуры азначэнне індустрыяльнага турызму вылучаюць праз канцэпцыю турыстычнай атракцыі Гана, згодна з якой любую турыстычную атракцыю можна разглядзець ў выглядзе графічнай інтэрпрэтацыі (малюнак 1) якая складаецца з трох асноўных функцыянальных частак. Цэнтральная і галоўная з’яўляецца ядром турыстычнай атракцыі ці мэтай турыстычнай вандроўкі, другое кальцо з’яўляецца прасторай і часам, якую неабходна пераадолець турысту, каб дасягнуць турыстычнай мэты. Трэццяе кальцо прадстаўляе сабой набор турыстычных паслуг і тавараў, якія дапамагаюць турысту пераадолець другое кальцо (транспарт, турыстычная інфраструктура і паслугі, інфармацыя) і дасягнуць ядра. Ядром для атракцыі індустрыяльнага турызму з’яўляецца арганізацыя працэсаў вытворчасці тавараў і паслуг. На прыкладзе гэта можа быць любы вытворчы, ці невытворчы аб’ект, турыстычны інтарэс на які можа быць накіравана з-за адметнасці працэсаў вытворчасці, іх функцый і ўплываў для гісторыі і грамадства.
Мадэль турыстычнай атракцыі Гана

Турпаслугі

Ядро

Адлегласць
Крыніца [1-49]
Згодна з адным з падыходаў атракцыі індустрыяльнага турызму разглядаюцца выключна з пункту гледжання іх вытворчай дзейнасці. Адпаведна гэтай канцэпцыі даюцца азначэнні атракцыі індустрыяльнага турызму як “ аб’ект ці месца адкрытае для грамадскіх наведванняў, адна з функцый якіх прапанова турыстычнага прадукту, пры гэтым галоўная дзейнасць якога можа быць злучаная як з вытворчасцю тавараў так і з вытворчасцю паслуг.” Азначэнне індустрыяльнага турызму гучыць як “такі від турызму, пры якім турысты наведваюць і знаёмяцца з дзейнічаючымі індустрыяльнымі аб’ектамі, галоўная дзейнасць якіх не злучана з турыстычнай індустрыяй”[ 2-20]. Адпаведна гэтай канцэпцыі аказваюцца выкрасленымі шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны, якія маюць турыстычную каштоўнасць і непасрэдныя сувязі з развіццём індустрыяльнага грамадства і гісторыяй, аднак якія на дадзены момант ужо не дзейнічаюць. У спіс індустрыяльных атракцый не трапляюць прыродныя ландшафты, змянённыя ў выніку прамысловай дзейнасці, рэкультываваныя тэрыторыі, закансерваваныя фабрыкі і заводы, якія на дадзены момант не дзейнічаюць і таму не разглядаюцца прыкладамі індустрыяльнага турызму. Згодна з гэтым падыходам сэнс паняцця індустрыяльны турызм злучаны толькі з працэсам непасрэднай вытворчасці.

Арганізацыя працэсаў вытворчы з’яўляецца, тым не менш, асноўнай складаючай індустрыяльнага турызму. Асноўным метадам пазнання арганізацыі вытворчасці служаць вытворчыя экскурсіі. У СССР вытворчыя экскурсіі мелі масавы характар і сваё адметную класіфікацыю. Згодна з якой [3-118],вытворчыя экскурсіі дзеляцца на вытворча-гістарычныя, вытворча-эканамічныя і вытворча-тэхнічныя. Вытворча-гістарычныя экскурсіі раскрываюць гісторыю прадпрыемства ад яго ўзнікнення да маманту наведвання, вытворча-эканамічныя прысвечаны такім пытанням, як прадукцыйнасць і навуковая арганізацыя працы, сабекошт прадукцыі і меры па ўдасканаленню яе якасці; у вытворча-тэхнічных паказваецца рух тэхналагічнага працэсу, праца асобных цэхаў.

Папярэднія два падыходы разглядаюць індустрыяльны турызм з пункту гледжання вытворчай дзейнасці аб’екта і яго вытворчых асаблівасцей. Тым не менш, яны не ўключаюць шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны. Гэтыя аб’екты непасрэдна могуць быць злучаныя з развіццём рамёслаў, тэхналогій, працэсамі індустрыялізацыі, індустрыяльнага грамадства, прамысловай гісторыяй, экалагічным станам. Таму неўключэнне гэтых аб’ектаў бачыцца неапраўданым.

Адпаведна ўсім заўвагам найбольш шырокім азначэннем прадстаўляецца наступнае

Індустрыяльны турызм – від турызму, для якога характэрна наведванне такіх аб’ектаў, якія прадстаўляюць каштоўнасць з пункту гледжання арганізацыі працэсаў вытворчасці, іх ўплываў на эканамічны, сацыяльны, экалагічны стан мясцовасці як ў мінулыя часы так і сёння.

Адпаведна азначэння аб’ектам індустрыяльнага турызму можа быць любое дзейнічае прадпрыемства, аб’екты індустрыяльнай спадчыны, антрапагенныя ландшафты. Для іх сістэматызацыі аўтарам курсавой работы была складзена табліца класіфікацыі рэсурснай базы індустрыяльнага турызму, якая атрымалася шырокай. Аднак трэба разумець, што аб’ектаў, дзе можна паказаць арганізацыю працэсаў вытворчасці тавараў ці паслуг, цікавай для турыста значна меней


Табліца 1

Рэсурсная база індустрыяльнага турызму



Клас аб’ектаў

Апісанне і прыклады

Вытворчы сектар




Прамысловасць

Усе галіны прамысловасці.

Сельская гаспадарка

фермы, калгасы, маслабойні, вінаграднікі, рыбныя фермы

Будаўніцтва

Арганізацыя будаўнічага працэсу, адметныя і буйныя будаўніцтва

Рамяство

Прадпрыемства з ручной працай, вадзяны і паветраны млын, скульптурныя, кавальныя, ганчарныя, ткацкія майстэрні, ручная выпрацоўка шкла, рамёсніцкія вёскі

Энергетыка

на поўначы Італіі распрацаваны спецыяльныя маршруты па электрастанцыям рознага пакалення, з прапагандай альтэрнатыўных і экалагічных спосабаў выпрацоўкі электрычнасці [10]

Невытворчы сектар




Транспарт

Транспартныя развязкі, чыгунка, вакзалы, тэрміналы, метро [13]

Фінансы

Фінансавыя біржы, банкі

Навука

Навукова-тэхналагічныя цэнтры, аб’екты выкарыстання альтэрнатыўных тэхналогій,

Культура

Тэатры, кінатэатры, тэлестудыі

Аб’екты дзяржаўнага падпарадкавання

Ваенныя палігоны, парламент

Адукацыя

ВНУ, ССНУ

Індустрыяльная

спадчына


Тэхналагічныя, навуковыя і г.д музеі, выдатныя дзейнічаючыя і нядзейнічаючыя заводы і комплексы

Антрапагенны ландшафт


Індустрыяльныя раёны, кар’еры, гарады.

Індустрыяльны турызм адпаведна шырыні сваёй рэсурснай базы і ўзаемадапаўняльнасці мэтаў можа перасякацца з іншымі відамі турызму:



  • Экатурызм. Наведванне шматлікіх індустрыяльных аб’ектаў такіх як: заводы, фабрыкі, электрастанцыі, антрапагенныя ландшафты, злучана з пытаннямі экалагічнасці вытворчасці, уплываў на навакольнае асяроддзе.Часам турыстычныя наведванні на вытворчыя аб’екты выкарыстоўваюцца для фарміравання станоўчага стаўлення да дзейнасці пэўнага прадпрыемства, такога як АЭС ці альтэрнатыўных электрастанцый [2-46].

  • Навуковы турызм. Наведванне індустрыяльнага аб’екта можа быць злучаным з навукова-пазнавальнымі мэтамі. Прыкладам могуць быць туры на аб’екты праграмы водабяспекі “Дэльта” у Галандыі, якія аб’ядноўваюць шэраг высокатэхналагічных дамб, валоў, каардынацыйны цэнтр. Яшчэ адзін прыклад, гэта наведванне 30 км. “Зоны адчужэння”, у якой можа прасачыць уплыў радыяцыі на прыродны комплекс.

  • Сацыяльны турызм. Туры на індустрыяльныя аб’екты могуць даваць людзям неабходныя прыродазнаўчыя, тэхнічныя, экалагічныя веды, акрамя таго фарміраваць адэкватнае стаўленне да сучасных вытворчых працэсаў, іх сацыяльнай мясцовай ролі, уплываў на ўзровень жыцця і экалогію.

  • Сельскі турызм. Цікавымі прыкладамі арганізацыі працэсаў вытворчасці могуць быць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. На сённяшні момант у свеце ўзмацнілася роля агратурызму, які дазваляе турысту пажыць пэўны час у ролі сельскага жыхара. Магчымая вытворчая дзейнасць турыста і яго месца ў працоўных адносінах з сапраўднымі работнікамі сельскай гаспадаркі таксама можа быць разгледжана як прыклад індустрыяльнага турызму [2-30].

  • Альтэрнатыўны турызм. Як і індустрыяльны аформіўся ў 70-х г. Асноўны прынцып - пошук новых альтэрнатыўных відаў адпачынку, не адпавядаючых характару масавага турыстычнага прадукта. Характар некаторых індустрыяльных аб’ектаў дазваляе арганізаваць туры альтэрнатыўнага адпачынку, такія як прапаноўваюць турыстычны аператары Пецярбургу – “ экскурсія па дахам цэнтра”

  • Адукацыйны турызм. У асобную групу вылучаюцца спецыялізаваныя вучэбныя вытворчыя экскурсіі, якія ладзяцца з мэтай прафесіянальнай арыентацыі студэнтаў, атрымання кваліфікацыі.

  • Экстрымальны турызм. Наведванне некаторых індустрыяльных аб’ектаў злучана з празмернымі, крайнімі, экстрымальнымі эмоцыямі. Такімі аб’ектамі могуць быць закінутыя фабрыкі, буйныя будаўнічыя пляцоўкі.

Сувязь з іншымі відамі турызму паказвае, што індустрыяльныя аб’екты могуць быць цікавымі для разнастайных груп турыстаў. Гэтыя аб’екты магчыма выкарыстоўваць адпаведна шырыні турыстычных мэтаў і інтарэсаў.
1.2 Узнікненне і развіццё індустрыяльнага турызму на сучасным этапе
Ёсць меркаванні, што індустрыяльны турызм існуе ўжо болей за стагоддзе. Усё пачыналася з наведванняў вінадзелен і шакаладных фабрык у Францыі, вяровачных прадпрыемстваў у Грэцыі і на Мальце, дацкіх сыраварняў і кветачных рынкаў. На пачатку 20 стагоддзе ў Парыжы ўжо існавалі туры, якія ўключалі наведванне сістэм каналізацыяй, рэдакцый газет, скотабойні, тытунёвай фабрыкі, друкарні, тканінавай фабрыкі, цэнтральнай біржы. У Злучаных Штатах Амерыкі індустрыяльны турызм з’явіўся яшчэ раней і развіваўся найбуйнейшымі тэмпамі. Так, вінакурных прадпрыемстваў Jack Daniel’s у штаце Тэнэсі з самага пачатку свайго адкрыцця ў 1866 годзе прапаноўвала турыстычныя туры ў свой цэх. З 1904 года туры на шакаладную фабрыку Hersley сталі вельмі папулярнымі сярод амерыканцаў, сюды спецыяльна ехалі з суседніх штатаў. Наведвальнікі маглі паглядзець на фабрыку з закулісся і прасачыць працэсы і стадыі выраблення шакаладу, апасля тур уключаў дэгустацыю. Прыбытак ад турыстычнай галіны кампанія выкарыстоўвала для адкрыцця сваіх філіялаў па ўсей Амерыцы.Туры ў цэха шакаладных фабрык працягваліся нават да сярэдзіну 70-х гадоў 20 стагоддзя, пакуль фабрыка не была вымушаная пабудаваць спецыяльны сімулюючы канвеер для турыстаў з-за ўзмацнення норм вытворчасці харчовых вырабаў. [2-39]

У былым СССР былі шырока распаўсюджаны вытворчыя экскурсіі, якія выкарыстоўваліся ў якасці інструмента выхавання ў савецкіх людзей камуністычнага стаўлення да працы, яго значэння для пабудовы камунізму. Вытворчыя экскурсіі праводзіліся не з пазіцыі атрымання даходаў, а ў мэтах прапаганды тэхналагічных і працоўных дасягненняў. Першыя вытворчыя экскурсіі былі распрацаваны ў 1936 годзе і здзяйсняліся праз бюро падарожжаў і экскурсій, якія складалі спіс толькі самых лепшых прадпрыемстваў і калгасаў. Вытворчыя экскурсіі не абмяжоўваліся толькі паказам тэхналагічных працэсаў а павінны былі раскрываць і жыццё, і грамадстка-палітычную дзейнасць, быт і вольны час працоўнага класа [3-120]. Экскурсіі з большага былі разлічаны на вучняў школ і адукацыйных профустаноў, У Беларусі турысты маглі наведваць шматлікія прадпрыемствы буйнай і лёгкай прамысловасці, у тым ліку МАЗ, “Мінскі завод халадзільнікаў”, “Гарызонт”.

Даследчыкі з Заходняй Эўропы прыйшлі да высновы, што індустрыяльны турызм мае вялікі патэнцыял. Некаторыя знакамітыя прыклады атракцый індустрыяльнага турызму дэманструюць, што яны могуць сумяшчаць як свае вытворчыя функцыі так і прапаноўваць турыстычныя паслугі. На самай буйнай і даходнай фільмавай і тэлевізійнай студыі ў свеце Universal Studios у Каліфорніі публічныя туры арганізуюцца з 1954 года і за перыяд 1954-1994 закуліссе студыі наведалі 75 мільёнаў чалавек [2-40] . Тэматычны парк Universal і ўзровень турыстычных наведванняў зрабілі турызм адным з галоўных заробкаў студыі. Студыя NBC першая пачала ўключаць у свае экскурсіі актыўныя віды турпрадукта, прапаноўваючы сваім наведвальнікам удзельнічаць у здымках тэлевізійных праграм.

Ужо ў 1975 г. у ЗША налічвалася 5000 тур. прадпрыемстваў, якія прапаноўвалі туры на вытворчыя аб’екты і аб’екты індустрыяльнай спадчыны. Налічвалася 438 індустрыяльных атракцыі, якія пастаянна выкарыстоўваліся ў турыстычных мэтах [2-45]. Яны ахаплялі 12 асноўных галін прамысловасці, сферу паслуг і культурныя аб’екты. На пачатку 80-х індустрыяльны турызм пранікае ў Эўропу і ў 90 –хх. г індустрыяльны турызм становіцца масавай з’явай, аб чым сведчыць табліца 2.


Табліца 2

Наведанні індустрыяльных аб’ёктаў у1990



Індустрыяльная атракцыі

Колькасць наведвальнікаў штогод

Gadbury World, Бірнінгем, Велікабрытанія (фабрыка жавацельнай гумкі)

400000

Toyota Motor Corporation, Японія

300000

Guava processing plant, Гаваі ( кансервавы завод)

300000

Ben and Jerry’a Homemade Inc.,ЗША ( фабрыка марозіва)

170000

Tupperware World Headquarter, Арланда, ЗША ( фабрыка пластыкавага посуду і кантэйнераў для захавання прадуктаў)

100000

Villeroy and Bosh, Саарланд, Германія

(фарфоравая фабрыка)



100000

Брытанская атамная станцыя, Шеллафілд, Вялікабрытанія

100000

Cumberland Pencils, Камбрыя, Вялікабрытанія ( канцылярскія тавары)

64000

Ford Factory, Дагенхам, Вялікабрытанія ( аўтамабільная фабрыка)

25000

Крыніца [2-41]
Па колькасці наведванняў самымі папулярнымі на той перыяд з’яўляліся прамысловыя аб’екты, вырабляючыя: папулярную прадукцыю, такую як жавацельную гумку ці марозіва, што найбольш цікавіць дзяцей; штодзённыя тавары, як канцылярскія прыстасаванні ці посуд; аўтамабілі, атамную энергію. У 1996 годзе англійскім турыстычным агенствам было зроблена даследаванне ў Англіі, мэтай якога было выявіць маштабы і патэнцыял індустрыяльнага турызму. Колькасць атракцыі індустрыяльнага турызму складае 6% ад ўсіх турыстычных атракцый Англіі. Туры індустрыяльнага кшталту прапаноўвалі на пачатак 1990 г. 294 турыстычнай арганізацыі. Прыблізна 90% тура ўзнікла ў перыяд з 1980-1990 гг. У 1990 годзе зарэгістравана 5 млн. турыстаў, якія наведалі атракцыі індустрыяльнага турызму. У 1996 годзе гэтая лічба склала 9 млн. чал. Па прагнозам у 2006 годзе гэтая лічба павінна скласці 18 млн. турыстаў.На 1990 год згодна з характарыстыкай атракцыі індустрыяльнага турызму Вялікабрытаніі асноўны прыбытак (75%) прадпрыемствы атрымоўвалі ад дадатковага продажу сваёй прадукцыі турыстам [2-43] .

У 1993 годзе ў Францыі ў індустрыяльны турызм былі ўключыны 5000 прадпрыемстваў якія наведалі 10 мільёнаў турыстаў, што ў два разы болей за 1980 год. Самымі папулярнымі месцамі былі энергетычныя аб’екты , аб’екты харчовай і алкагольнай прамысловасці.

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка