Беларусь у 1953 – 1964 гадах Першыя спробы дэсталінізацыі савецкага грамадства




Дата канвертавання09.01.2017
Памер445 b.


БЕЛАРУСЬ У 1953 – 1964 гадах


Змест





Першыя спробы дэсталінізацыі савецкага грамадства

  • 5 сакавіка 1953 г. памёр І.В.Сталін. Пасля яго смерці было створана калектыўнае кіраўніцтва краінай і партыяй. Старшынёй Савета Міністраў стаў Г.Маленкоў, яго намеснікамі – Л.Берыя, В.Молатаў, Н.Булганін, а пост сакратара ЦК КПСС заняў М.С.Хрушчоў, палітычны курс якога атрымаў у гісторыі назву “курсу ХХ з’езда”, таму што менавіта на ім у 1956 г. кіраўнік КПСС упершыню ўзняў пытанне аб кульце асобы Сталіна і злоўжываннях у час яго праўлення.





Першыя спробы дэсталінізацыі савецкага грамадства

  • Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР пасля смерці Сталіна, атрымалі назву палітыкі “адлігі” і сведчылі аб лібералізацыі палітычнага курсу. Былі спынены масавыя рэпрэсіі, пачала ажыццяўляцца рэабілітацыя, людзі сталі больш свабодна выказваць свае думкі і жыць больш вольна.

  • У БССР пасаду першага сакратара ЦК КПБ займаў, пачынаючы з 1956 года, Кірыл Трафімавіч Мазураў, першы беларус, які заняў гэту пасаду, бо да яго пасля вайны ўсе першыя асобы рэспублікі прыбывалі па накіраванню Масквы.



Мазураў Кірыла (1914-1989)

  • Беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Актыўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху. З'яўляўся прадстаўніком Цэнтральнага штаба партызанскага руху на Беларусі. З 1953 г. Старшыня Савета Міністраў БССР. З 1956 па 1965 г. на пасадзе першага сакратара Цэнтральнага Камітэта Каму-ністычнай партыі Беларусі (ЦК КПБ). Герой Сацыялістычнай Працы.



Першыя спробы дэсталінізацыі савецкага грамадства

  • К сярэдзіне 60-х гадоў рэабілітацыя невінаватых ахвяр палітычнага тэрору зусім прыпынілася, вярнуць насельніцтва да ранейшага стану скаванасці і страху практычна было немагчыма. Усе змены былі накіраваны не на злом старой сістэмы, а на яе рэфарміраванне. Таму далей некаторага паслаблення кантролю “зверху” і пашырэнню ролі мясцовых органаў справа не пайшла, паколькі сама камандна-адміністрацыйная цэнтралізаваная сістэма кіравання засталася непахіснай.

  • З сярэдзіны 50-х гадоў рабіліся спробы павысіць ролю Саветаў у кіраўніцтве краіны і грамадствам. Аднак карэнных змен у іх становішчы не адбылося. Выбары ў Саветы насілі фармальны характар, праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове.



  • Важную ролю ў жыцці дэмакратычнага грамадства адыгрываюць прафесіанальныя саюзы. Ва ўмовах Краіны Саветаў дзейнасць прафсаюзаў абмяжоўвалася переважна ўдзелам у арганізацыі працоўных на ажыццяўленне вытворчых планаў і заданняў у выглядзе сацыялістычнага спаборніцтва, тады як гістарычна ўласцівыя ім функцыі сацыяльнай абароны працоўных адсоўваліся на другарадныя пазіцыі або ажыццяўляліся фармальна.

  • КПСС зацікаўлена была ў існаванні прафсаюзаў, паколькі яны забяспечвалі сувязь авангарда з шырокімі беспартыйнымі масамі. Разам з тым значна пашырыўся і грамадскі актыў прафсаюзаў, большасць якого складалі рабочыя і служачыя.





У сацыяльнам плане былі дасягнуты станоўчыя здвігі:

  • У сацыяльнам плане былі дасягнуты станоўчыя здвігі:

  • быў прыняты закон аб пенсіях

  • адменена платнае адукаванне

  • скарочаны працоўны тыдзень

  • высокімі тэмпамі ішло жыллёвае будаўніцтва.



Першыя спробы дэсталінізацыі савецкага грамадства

  • У 1961 г. на ХХІІ з’ездзе партыі была прынята новая Праграма партыі, у якой ставілася мэта – пабудаваць камунізм на працягу 20 год, а да 70-га года дагнаць і перагнаць ЗША па вырабу прадукцыі на душу насельніцтва. Былі вызначаны і тэрміны, калі гэта павінна было завяршыцца, – 80-я гады. Але нічога такога не адбылося, а тая палітыка, якая праводзілася М.С. Хрушчовым без уліку аб’ектыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін, атрымала назву “палітычнага авантурызму”.



Першыя спробы дэсталінізацыі савецкага грамадства

  • Вывады:

  • Палітыка ліберызацыі была першай спробай дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. У той жа час адбылося яшчэ большае ўзмацненне бюракратычнага апарату ўлады, праяўленне валюнтарызму ў дзейнасці постсталінскага кіраўніка дзяржавы.

  • Галоўным здабыткам тагачаснай палітыкі стала частковая рэабілітацыя рэпрэсіраваных, крытыка культу асобы, пазбаўленне многіх людзей ад страху быць пакаранымі, што сведчыла аб важнасці змен, якія адбыліся ў палітычным жыцці краіны.



Першыя спробы дэсталінізацыі савецкага грамадства

  • Пытаннi:

  • Ахарактырызуйце галоўныя дасягненні ў грамадска-палітычным жыцці БССР у 1954 – 1964 гг.

  • Што з’яўляецца галоўнай заслугай Хрушчова?

  • Сапастаўце тэрміны: “палітычны авантурызм” і “валюнтарызм”. Што у іх агульнае, а што рознае?




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка