Беларусы пра эміграцыю ў зша ў 50-х: «Пасля пераезду тыднямі не маглі… наесціся»




Дата канвертавання02.04.2017
Памер45.21 Kb.
Беларусы пра эміграцыю ў ЗША ў 50-х: «Пасля пераезду тыднямі не маглі… наесціся»

5108

У ЗША пражывае некалькі сотняў тысяч выхадцаў з Беларусі. Яны перабраліся за акіян у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, ратуючыся ад эканамічнага крызісу ў Расіі. Хваля эміграцыі ў канцы 1940-х была не такой шматлікай: каля 100 тысяч чалавек. Алег Гардзіенка сабраў ўспаміны пра тое, як нашы суайчыннікі ўладкоўваліся ў Амерыцы ў пасляваенныя гады.

Прадстаўнікі эмігранцкай хвалі тых гадоў прыехалі ў Штаты з лагераў для перамешчаных асоб у Германіі, дзе апынуліся пасля Другой сусветнай вайны. Многія былі сагнаныя з Беларусі на прымусовыя работы, а пасля капітуляцыі Трэцяга рэйха палічылі немэтазгодным вяртацца на радзіму.



Каб пераехаць, наймаліся на фіктыўную працу

Як успамінае Надзя Запруднік, пасля прыезду ў ЗША тыднямі ўцекачы не маглі… наесціся. Багацце Штатаў уражвала і здзіўляла пасля паўгалоднага і лімітаванага існавання ў Германіі.



http://nn.by/img/w620d4/photos/z_2015_04/amerika50_4-9mchj.jpg

Сем'і першых пасляваенных беларускіх перасяленцаў каля першага «беларускага грамадскага дома» на Херман-стрыт, 24.

Дзясяткі тысяч беларусаў апынуліся ў цэнтральнай і паўночнай частцы штата Нью-Джэрсі, на захад і поўдзень ад Нью-Ёрка. Адным з такіх гарадкоў быў Саўт-Рывер (South River) у цэнтральнай частцы штата, у 60 км ад Нью-Ёрка. Сярод першых эмігрантаў «новай хвалі» быў вядомы ў будучыні вучоны Барыс Кіт. Кіт прыехаў у Саўт-Рывер ў 1947 годзе да сваякоў жонкі Ніны Корсак, якія выехалі ў Амерыку ў пачатку ХХ стагоддзя з Лебедзева (Маладзечанскі раён). Кіт, а таксама Лангіна Брылеўская і Франук Шаўроўскі аб'ядналі намаганні і сталі «выпісваць» суайчыннікаў з Германіі. Каб легальна прыехаць у ЗША, неабходна было даць паручальніцтва, знайсці месца працы, жыллё.

Лангіна Брылеўская ўспамінала, што размясціцца на новым месцы не было праблем. Начавалі ў беларускім грамадскім доме на Херман-стрыт на раскладанках, а на наступны дзень знаходзілі асобную кватэру, усе хто мог — і «старыя», і «новыя» эмігранты, — дапамагалі мэбляй, прадуктамі. Колькасць беларусаў расла ў арыфметычнай прагрэсіі. Ужо ў 1948 г. у Саўт-Рывэры былі заснаваныя першыя беларускія арганізацыі, а ў 1951 годзе — праваслаўны беларускі прыход імя Еўфрасінні Полацкай.



http://nn.by/img/w620d4/photos/z_2015_04/amerika50_2-4di0i.jpg

Вось так цяпер выглядае праваслаўны прыход, які беларусы пабудавалі яшчэ ў 50-х гадах у Саўт-Рыверы.

Нягледзячы на заняткі і рэгаліі ў Беларусі, пасля пераезду многім даводзілася пачынаць з малааплатнай працы. Беларусаў гэта ніякім чынам не бянтэжыла, яны беглі ад голаду і савецкіх рэпрэсій. У канцы 1940-х — пачатку 1950-х мінімальная пагадзінная зарплата, на якую маглі прэтэндаваць нашы суайчыннікі, складала ад 60—80 цэнтаў да 1 даляра. Эмігранты працавалі па восем-дзесяць-дванаццаць гадзін на дзень, шэсць дзён у тыдзень. Авертаймы і выхадныя аплачваліся ў падвойным памеры. 

Мужчыны працавалі на заводах кампаніі «Форд», якія былі раскіданыя па розных мястэчках, у фермераў, садоўнікамі, на будоўлі.

Жанчыны ў першыя гады ўладкоўваліся ў ткацкія майстэрні. Саўт-Рывер быў горадам індустрыі жаночага адзення. Прадпрыемствы і майстэрні ў Нью-Джэрсі працавалі 24 гадзіны ў суткі, сем дзён у тыдзень. Але беларусы імкнуліся ў нядзелю не працаваць, а хадзіць у царкву.

http://nn.by/img/w620d4/photos/z_2015_04/amerika50_3-z9056.jpg

У 60-я гады сям'я Навіцкіх заснавала мясную краму, у якую прыязджалі спецыяльна, за некалькі кіламетраў. Цяпер крама належыць польскай сям'і.

Цэны на прадукты былі нізкія. Літр малака — 20 цэнтаў. Тузін яек — 50 цэнтаў. Хлеб — 60 цэнтаў, Мяса, куры — было ўсё танна. Каб пракарміць сям'ю, на тыдзень з запасам хапала і 10 даляраў (гэта значыць, дзённай зарплаты). «Людзі, што прыехалі з Германіі, усе перажылі гора і страты. Але настрой быў, што тут нешта лепшае, больш гладка, не было страху», — успамінае Ліза Літаровіч.

На машыну можна было назапасіць за паўгода

Бензін каштаваў 10 цэнтаў за галон (галон — 3,79 літра). Жыллё — па-рознаму. У Нью-Джэрсі ў 1950-х — 20-30 долараў за дзве-тры пакоі, і 50 долараў у месяц за 5 пакояў. Па амерыканскіх мерках ужо тады лічылася, што кожнаму члену сям'і неабходны асобны пакой. Цяпер у Саўт-Рыверы арандаваць два пакоі з ваннай, кухняй і асобным уваходам каштуе прыкладна 400—500 даляраў.

Ліза Літаровіч кажа, што бацькі яе мужа Лявона купілі стары дом на дзве сям'і. У адной кватэры (5 пакояў) жылі яны, а другую кватэру здавалі іншай сям'і за 50 даляраў. Калі бракавала грошай, банкі — час Вялікай дэпрэсіі даўно адышоў у нябыт — ахвотна давалі пазыкі. Дамы ў 1950-х былі танныя: у Нью-Джэрсі каштавалі 4—7 тысячы даляраў. Патрыманы аўтамабіль — да 500 даляраў. Зарабіць на яго можна было за паўгода—год.

«Не працавала 9 гадоў, бо выхоўвала траіх дзяцей»

Паступова беларусы станавіліся на ногі, куплялі дамы, вучылі дзяцей. У ЗША мама мела права на шасцімесячны аплатны адпачынак. Затым або выходзіла на працу, або працягвала глядзець дзяцей. Ліза Літаровіч кажа, што яна не працавала дзевяць гадоў (выхоўвала траіх дзяцей), а муж быў у стане зарабіць на сям'ю (і ніякага дэкрэта аб дармаедах на працягу 60 гадоў).

 http://nn.by/img/w425d4/photos/z_2015_04/amerika50_6-g3bp8.jpg

1970-я гады. Амерыканскія беларусы Ліза і Лявон Літаровіч.

Пачатковыя і сярэднія школы былі бясплатныя, а вось навучанне ва ўніверсітэце — за грошы, каштавала ад 10 тысяч у год (цяпер у два-тры разы даражэй), але навучанне ў ВНУ шчодра субсідавалася крэдытамі і пазыкамі. Атрымаць пазыку праблем не было. Было б жаданне і галава на плячах. А што рабілі мамы, вымушаныя працаваць? Беларуска Сафія Шчорс збірала дзяцей у імправізаваны дзіцячы садок: глядзела, карміла, гуляла. Даляр у дзень з дзіцяці.

http://nn.by/img/w620d4/photos/z_2015_04/amerika50_5-86rwg.jpg

Беларуская прыхадская школа ў Саўт-Рыверы. У 1960-м тут вучылася каля 40 дзяцей.

На 1960-я — 1970-я прыйшоўся час «назапашвання капіталу», беларусы з часам куплялі дамы, крамы, нерухомасць, гатэлі, дамы адпачынку, некаторыя з нашых суайчыннікаў на зіму перабіраліся ў Фларыду з яе больш мяккім кліматам.

Узровень жыцця амерыканцаў у гады кіравання Ліндана Джонсана і Рычарда Ніксана (1963—1974) прыкметна вырас. Але многія беларусы з цеплынёй успамінаюць менавіта Гары Трумэна — 33-га прэзідэнта ЗША (1945—1953), які дазволіў сотням тысяч эмігрантаў прыехаць у Штаты і паспрабаваць рэалізаваць сваю мару.



http://nn.by/img/w620d4/photos/z_2015_04/amerika50_7-l4hut.jpg

Янка і Надзя Запруднік з госцяй з Беларусі Марыяй Яўсейчык на 29-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі.



Заўвага аўтара: Калі я вяртаўся з ЗША ў 2010 годзе, вёз пэўную суму грошай (агаваруся, у рамках дапушчальнай да ўвозу ў Беларусь). Гэта былі грошы, перададзеныя беларусамі Амерыкі сваякам у Беларусі, спіс з некалькіх чалавек. Сумы па 100—150—200 даляраў. І я лаўлю сябе на думцы, што 200 даляраў — гэта цяпер памер сярэдняй пенсіі ў Беларусі, але і мінімальная заработная плата ў Амерыцы ў пачатку 1950-х. Няўжо Беларусь адстала ад ЗША ў гэтым плане на 65 гадоў?
http://nn.by/?c=ar&i=148067


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка