Беларускай мове




старонка1/13
Дата канвертавання09.10.2017
Памер1.81 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь
УСТАНОВА АДУКАЦЫI
«ГРОДЗЕНСКI ДЗЯРЖАЎНЫ МЕДЫЦЫНСКI УНIВЕРСIТЭТ»

Кафедра рускай i беларускай моў


В.І. ВАРАНЕЦ

ЗБОРНІК ТЭСТАЎ

ПА

БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ


Гродна 2006

УДК 811.161.3(076.1)

ББК 81.2 Бел-923

В18

Рэкамендавана Центральным навукова-метадычным саветам УА «ГрДМУ» (пратакол № 1 ад 17.10.2006).



Аўтары: ст. выкладчык каф. рускай i беларускай моў В.I. Варанец;
Рэцэнзенты: дац. каф. анатоміі чалавека УА «ГрДМУ» Ю.М. Кісялеўскі;

настаўніца СШ № 31 г. Гродна В.К. Варанец.





В18

Варанец В.І.

Зборнік тэстаў па беларускай мове / В.I. Варанец, – Гродна: ГрДМУ, 2006. – 141 с.

ISBN 985-496-188-5


Першая частка зборніка змяшчае тэматычныя тэсты па кожнаму раздзелу мовазнаўства. Гэта дазваляе дэталёва праверыць узровень засваення правіл беларускай мовы, вызначыць найбольш слабыя месцы ў вывучэнні таго ці іншага пытання. Другую частку зборніка складаюць кантрольныя тэсты рознага ўзроўню цяжкасці. Работа над гэтымі тэстамі дапаможа абагуліць набытыя веды па беларускай мове, добра падрыхтавацца да экзаменацыйнага тэсціравання.

“Зборнік тэстаў па беларускай мове” прызначаны для вучняў выпускных класаў сярэдніх школ, слухачоў ФДП, усіх, хто рыхтуецца да тэставых іспытаў па беларускай мове.

УДК 811.161.3(076.1)

ББК 81.2 Бел-923

ISBN 985-496-188-5


© Варанец В.I., 2006

© УА “ГрГМУ”, 2006



ТЭМАТЫЧНЫЯ ТЭСТЫ



Тэст № 1

А1. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) усе зычныя гукі глухія:

  1. шпакі; 4) зеніт;

  2. чакаю; 5) сцежка.

  3. адкат;

А2. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) лiтара i абазначае гук й:

  1. не ішоў; 4) пад ігліцай;

  2. ручаіна; 5) снег і дождж.

  3. вясна і лета;

А3. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) з асіміляцыйнай мяккасцю гукаў:

  1. разбіць; 4) святло;

  2. расхінуць; 5) счарсцвець.

  3. радасць;

А4. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), колькасць гукаў і літар супадае:

  1. стадыён; 4) аб’ява;

  2. выява; 5) пазнаёмішся.

  3. эцюд;

А5. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), літары д, ж абазначаюць два гукі:

  1. джэм; 4) джунглі;

  2. нараджэнне; 5) аджацца.

  3. саджанцы;

А6. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), няма шыпячых зычных гукаў:

  1. спішам; 4) нясвіжскі;

  2. усміхаешся; 5) дождж.

  3. добрушскі;

А7. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) напісанне якіх не супадае з вымаўленнем:

  1. адцяніць; 4) ячмень;

  2. з Сашам; 5) парэжце.

  3. насенне;

А8. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) літара я абазначае два гукі:

  1. яблык; 4) саф’ян;

  2. зямля; 5) аварыя.

  3. фіялетавы;

А9. Адзначце слова (-ы) са свісцячымі гукамі:

  1. замаразкі; 4) прыязджаць;

  2. сесія; 5) грузчык.

  3. зжаваў;

А10. Адзначце радкі, дзе правільна паказана, як вымаўляюцца адпаведныя словы:

1) зжаць - [сжац’]; 4) краіна - [крайіна];

2) хараство - [харазтво]; 5) сузор’е - [сузорйэ].

3) ад’ехаць - [ад’эхац’];



Тэст № 2

А1. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) усе зычныя гукі звонкія:



  1. здароўе; 4) лічбы;

  2. уюн; 5) адліў.

  3. літара;

А2. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) літара і абазначае гук ы:

  1. сын і дачка; 4) звышімкліваць;

  2. заігрываць; 5) да Ільі.

  3. санінструктар;

А3. Адзначце слова (-ы) з асіміляцыйнай мяккасцю гукаў:

  1. раскіснуць; 4) шалясцяць;

  2. дзейнасць; 5) спілаваць.

  3. затрымлівацца;

А4. Адзначце слова (-ы), дзе колькасць гукаў і літар не супадае:

  1. Свіслач; 4) уюць;

  2. навучанне; 5) атэлье.

  3. раён;

А5. Адзначце слова (-ы), дзе літары д, з абазначаюць адзін гук:

  1. дзівак; 4) падзарабіць;

  2. дзвесце; 5) надзвычайны.

  3. пэндзаль;

А6. Адзначце слова (-ы), дзе няма мяккіх зычных гукаў:

  1. вадакачка; 4) студэнцтва;

  2. млынар; 5) тайм-аўт.

  3. мнагабор’е;

А7. Адзначце слова (-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:

  1. футболка; 4) вокладка;

  2. скарб; 5) расчасаць.

  3. бескарысны;

А8. Адзначце слова (-ы), дзе галосныя абазначаюць два гукі:

  1. Ядвіся; 4) дзянёк;

  2. люблю; 5) салаўі.

  3. павільён;

А9. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) адбываецца прыпадабненне свісцячых да шыпячых:

  1. мантаж; 4) расчасаць;

  2. носьбіт; 5) зжаваць.

  3. расшыць;

А10. Адзначце радкі, дзе правільна паказана, як вымаўляюцца адпаведныя словы:

  1. абступіць - [апступ’іц’]; 4) адказчык - [аткасчык];

2) усхваляць - [узхвал’аць]; 5) шчасце - [шчасцэ].

3) прамень - [прам’йэн’];



Тэст № 3

А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) галосныя абазначаюць два гукі:

  1. опера; 4) ёрш;

  2. дыялог; 5) клас.

  3. поўнач;

А2. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) спалучэннем літар дз перадаецца адзін гук:

1) удзячны; 4) адзубіць;



  1. дзень; 5) здзейсніць.

  2. падзадорыць;

А3. Адзначце радкі, дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націснымі:

  1. аграномія, падлога; 4) зернетка, аўтобус;

  2. штодзённы, інструмент; 5) алкаголь, гваздзікі.

  3. мысленне, прыступка;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

  1. татаў ...ордэн; 4) ...льняныя валасы;

  2. чарговы ...ўрок; 5) новы ...ўдзельнік.

  3. густая ...мгла;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:

  1. до...жыць; 4) ва ...ніверсітэце;

  2. а...дыторыя; 5) ко...дра.

  3. ро...нядзь;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара о:

  1. ч...рнарабочы; 4) ст...гадовы;

  2. п...ўнаводны; 5) м...награфія.

  3. т...ўставаты;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара й:

  1. абы...сці; 4) па...маць;

  2. за...здросціць; 5) аб...мшэць.

  3. за...нець;

А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:

  1. зарэч...а; 4) ап...етыт;

  2. поз...на; 5) балас...ны.

  3. пос...ны;

А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

  1. кін...це; 4) рамен...чык;

  2. Радун...скі; 5) лаз...ня;

  3. кал...е;

А10. Адзначце словы, у якіх пішацца вялікая літара:

  1. (А, а)ленчын сшытак; 4) літаратурная (Г, г)родзеншчына;

  2. (С, с)орасаўская прэмія; 5) (К, к)упалаўскія сцежкі.

  3. (Б, б)рэсцкія вулачкі;


Тэст № 4

А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) вымаўляюцца падоўжаныя гукі:

  1. глядзішся; 4) аджыка;

  2. Парэчча; 5) у лодцы.

  3. зжаты;

А2. Адзначце радкі, дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націснымі:

  1. найміт, падданства; 4) алфавіт, грамадзянін;

  2. радар, сілас; 5) дазіметр, каменны.

  3. баланда, аграномія;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:

  1. д...рэктар; 4) ш...птаць;

  2. ж...ваць; 5) бар...льеф.

  3. др...зіна;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара я:

  1. вос...мсот; 4) кал...іна;

  2. земл...ўкладка; 5) б...здольны.

  3. усходн...славянскі;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара й:

  1. пра...гнараваць; 4) за...граць;

  2. абы...дзецца; 5) суб...нтэрнатура.

  3. зы...дзецца;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

  1. ...окіс; 4) ...Орля;

  2. ад...этуль; 5) на...огул.

  3. ...універмаг;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:

  1. а...дыенцыя; 4) ля ...ніверсама;

  2. по...нач; 5) машына “Волга” ...гнана.

  3. до...гажыхар;

А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

  1. песен__; 4) людз...мі;

  2. прамен...чык; 5) ін__шы.

  3. л...ецца;

А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:

  1. свіс...нуць; 4) абвес...ны;

  2. Шмі...т; 5) аванпос...ны.

  3. гру...па;

А10. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:

  1. (З, з)аходнія немцы; 4) (З, з)аходняя Еўропа;

  2. (Б, б)ыкаўская прэмія; 5) (В, в)іцеў інструмент.

  3. (Г, г)родзенскі медуніверсітэт;



Тэст № 5

А1. Адзначце слова(-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:

  1. паездка; 4) знесці;

  2. не прыйшоў; 5) раскінуць.

  3. на полачцы;

А2. Адзначце слова(-ы) з асіміляцыйнай мяккасцю зычных:

  1. небяспека; 4) падарожнік;

  2. дзвесце; 5) раскіснуць.

  3. месці;

А3. Адзначце слова(-ы) з падвоенымі зычнымі:

  1. бояззю; 4) карэнны;

  2. бязлюддзе; 5) падаконнік.

  3. рассыпаць;

А4. Адзначце радок(-і), у якім(-іх) усе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

  1. каталог, крыху; 4) феномен, хутарны;

  2. накрыўка, прывід; 5) пурпур, эксперт.

  3. металургія, мысленне;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:

  1. кр__вавы; 4) ш__дэўр;

  2. Ч__рнышэўскі; 5) кват__рант.

  3. ш__рсцяны;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара э:

  1. ж__мчужына; 4) д__лікатны;

  2. ж__лацін; 5) аранж__рэя.

  3. ш__разём;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ы:

  1. лод__р; 4) др__сіроўшчык;

  2. ябл__чны; 5) др__мучы.

  3. д__легат;

А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара е:

  1. сённ__шні; 4) св__стаць;

  2. в__рбаваць; 5) с__зон.

  3. зн__рухомець;

А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара я:

  1. аві__цыйны; 4) вогн__тушыцель;

  2. зм__стоўны; 5) с__мнаццаць.

  3. ары__нтацыя;

А10. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара і:

  1. пав__тацца; 4) к__фір;

  2. м__жволі; 5) м__ладычны.

  3. расцв__сці;

А11. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара о:

  1. в__далячэбніца; 4) в__ўнапрадзенне;

  2. в__даправод; 5) выс__кавітамінны.

  3. г__лаваломка;

А12. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца апостраф:

  1. чатырох__ярусны; 4) раз__юшаны;

  2. салаў__іны; 5) п__еса.

  3. нал__ю;

А13. Адзначце слова(-ы), у якіх пішацца літара мяккі знак:

  1. чамадан__чык; 4) сядз__це;

  2. казан__скі; 5) інтэрв__ю.

  3. з людз__мі;

А14. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) трэба пісаць у:

  1. шэдэ__р; 4) індывіду__м;

  2. Люблінская __нія; 5) ма__зер.

  3. ка__чук;

А15. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

  1. __оптам; 4) __ржаны;

  2. на__учанне; 5) за__мглёнае неба.

  3. вырабы з __льну;

А16. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара й:

  1. за__грываць; 4) ады__сціся;

  2. сы__граць; 5) нады__шла.

  3. вы__сце;

А17. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара с:

  1. ра__шыць; 4) бе__сардэчна;

  2. __жаты; 5) ра__чыніць (цеста).

  3. __стрымаць;

А18. Адзначце слова(-ы) з арфаграфічнымі памылкамі:

  1. вытканны; 4) массаж;

  2. калінкавіцкі; 5) жнівенскі.

  3. палескі;

А19. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) з вялікай літары:

  1. (В, в)ерсальскі мір; 4) (Б, б)аркулабаўскі летапіс;

  2. (Г, г)анаровая грамата; 5) (К, к)упалаўскія мясціны.

  3. (П, п)ушкініст;

А20 Адзначце назвы, дзе ўсе словы пішуцца з вялікай літары:

  1. горад (С, с)тарыя (Д, д)арогі;

  2. (М, м)іністэрства (А, а)дукацыі;

  3. краіны (З, з)аходняй (Е, е)ўропы;

  4. (В, в)ялікае (М, м)ядзвежскае возера;

  5. (П, п)олацкае (К, к)няства.



Тэст № 6

А1. Адзначце слова(-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:

  1. зжынаць; 4) без ласкі;

  2. скінуць; 5) з Іванам;

  3. малацьба;

А2. Адзначце слова(-ы) з асіміляцыйнай мяккасцю зычных:

  1. счарнець; 4) з бярозы;

  2. зжаліцца; 5) сляпы.

  3. усвядоміць;

А3. Адзначце слова(-ы) з падоўжанымі зычнымі:

  1. асенні; 4) вяселле;

  2. ссыпаць; 5) гадзіннік.

  3. карэнне;

А4. Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

  1. аб’інелы, брыдкі; 4) заечы, натрудзіць;

  2. генезіс, выпадак; 5) камбала, ікнуць.

  3. дачыста, жальба;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:

  1. вер__цяно; 4) ц__гельня;

  2. поч__рк; 5) п’ед__стал.

  3. выкр__сліць;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара э:

  1. ас__нсаваць; 4) антр__соль;

  2. ц__рымонія; 5) ач__рсцвелы.

  3. р__кардсмен;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ы:

  1. скр__гатаць; 4) др__васек;

  2. вод__р; 5) пр__зідэнт.

  3. пр__вілея;

А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара е:

  1. камп__нсацыя; 4) м__лагучны;

  2. ім__ніны; 5) с__рата.

  3. с__ржант;

А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара я:

  1. с__мівугольнік; 4) земл__карыстанне;

  2. камп__тэнтны; 5) алімпі__да.

  3. г__рбарый;

А10. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара і:

  1. зн__навідзець; 4) в__негрэт;

  2. с__кунда; 5) акампан__мент.

  3. в__льготны;

А11. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:

  1. Н__ваполацк; 4) д__брасуседскі;

  2. д__ўгалецце; 5) бр__немашына.

  3. д__ўгатрывалы;

А12. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара мяккі знак:

  1. жэн__шэнь; 4) Ул__яна;

  2. ц__мяны; 5) бул__ён.

  3. ледз__ве;

А13. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца апостраф:

  1. павер__е; 4) жараб__ёўка;

  2. трох__ярусны; 5) адмоў__е.

  3. кампан__ён;

А14. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:

  1. натары__с; 4) выпукла-__вагнуты;

  2. а__каць (у лесе); 5) мане__ры.

  3. цікавае шо__;

А15. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

  1. праезд __льготны; 4) па__мкнуцца;

  2. па __указцы; 5) Матэ__уш.

  3. __учылішча;

А16. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара і:

  1. аб__мшэць; 4) звыш__мклівы;

  2. пост__нфарктны; 5) аб__лгаць.

  3. раз__ходзіцца;

А17. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара з:

  1. бя__пройгрышны; 4) у__бегчы;

  2. __чарнець; 5) ра__шпіліць.

  3. ра__везці;

А18. Адзначце слова(-ы) з арфаграфічнымі памылкамі:

  1. рашчышчаны; 4) рассада;

  2. баллада; 5) міласэрдны.

  3. паляшуцкі;

А19. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) з вялікай літары:

  1. (А, а)хілесава пята; 4) (М, м)урчыны кацяняты;

  2. (Н, н)ародны паэт; 5) Нёман-(Ч, ч)арадзей.

  3. ён такі (Д, д)онжуан;

А20. Адзначце назву (-ы), дзе ўсе словы пішуцца з вялікай літары:

  1. (В, в)ялікае (К, к)няства (Л, л)ітоўскае;

  2. (К, к)іеўская (Р, р)усь;

  3. (Э, э)поха (А, а)светніцтва;

  4. пасёлак (Ч, ч)ырвоная (С, с)лабада;

5) эпоха (В, в)ялікага (З,з)ледзянення.

Тэст №7

Т1. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) ёсць гук [й]:

1) пяць; 4) Сібір’ю;

2) пісьменнік; 5) заваёўнік.

3) двое;



Т2. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) не супадае колькасць літар і гукаў:

1) надвор’е; 4) вясёлы;

2) утрая; 5) падручнік.

3) юбілей;



Т3. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) ёсць падоўжаны гук [ч]:

1) ноччу; 4) наводчык;

2) адчай; 5) ваяўнічы.

3) ачышчэнне;



Т4. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) спалучэннем літар дж перадаюцца два гукі:

1) аджыць; 4) аджаты;

2) пасаджаны; 5) паджылкі.

3) нараджэнне;



Т5. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) літара ё абазначае два гукі:

1) цёплы; 4) дзённік;

2) мільённы; 5) сёмы.

3) грандыёзны;



Т6. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) спалучэннем літар дз перадаецца адзін гук:

1) падзямелле; 4) адзначыць;

2) падзякаваць; 5) аддзелены;

3) адзін;



Т7. Пазначыць колькасць гукаў у словах:

1) буяць; 4) персідскі;

2) надзея; 5) сузор’е.

3) павільён;



Т8. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ы:

1) д..рэктар; 4) Ч..рнышэўскі;

2) інж..нер; 5) канц..лярыя.

3) ш..рсцяны;



Т9. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара я:

1) с..мсот; 4) кал..ндарны;

2) с..ржант; 5) Дз..ржынск.

3) с..зонны;



Т10. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара і:

1) звыш..дэйны; 4) з..начыць;

2) аб..мшэлы; 5) вы..граваць.

3) за..нелы;



Т11. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

1) ..узор; 4) ..астрэйшы;

2) ..озера; 5) ..учоба.

3) ..асенні;



Т12. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара о:

1) п..ўнаводны; 4) д..ўгатэрміновы;

2) н..вабудоўля; 5) ст..тысячны.

3) св..ечасова;



Т13. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца ў:

1) а..дыторыя; 4) Ка..каз;

2) беларуска-..краінскі; 5) ва ..ніверсітэце.

3) шлагба..м;



Т14. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

1) камен..чык; 4) подз..віг;

2) іс..ці; 5) дзес..ці.

3) ледз..ве;



Т15. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:

1) бязвыез..на; 4) Краншта..т;

2) пос..ны; 5) кантрас..ны.

3) фарпос..ны;



Тэст №8

А1. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) напісанне не адпавядае гучанню:

а) смешны; г) клад;

б) пясчаны; д) слуп.

в) б’ешся;



А2. Адзначыць слова(-ы), дзе ёсць падаўжэнне зычных:

а) вагонны; г) збожжа;

б) карэнне; д) аддзячыць.

в) стагоддзе;



А3. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца а:

а) д_рыктар; г) р_менны;

б) бар_льеф; д) т_рмометр.

в) д_карацыя;



А4. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца е:

а) з_нітка; г) л_снічоўка;

б) м_ліяратар; д) пов_зь.

в) м_тро;



А5. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца о:

а) св_ечасова; г) д_ўгавязы;

б) в_семсот; д) д_тэрміновы.

в) м_вазнаўца;



А6. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца ў:

а) калёкві_м; г) аквары_м;

б) на _краіне; д) еса_л.

в) а_дыторыя;



А7. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца ь:

а) забрыс_ці; г) манпанс_е;

б) Васіл_еў; д) мен_шы.

в) шчаў_е;



А8. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:

а) (М,м)інскія тэатры; г) (П,п)ольшча;

б) (З,з)аслужаны трэнер Беларусі; д) (В,в)аўкавыскі педкаледж.

в) (Б,б)рылёвы апавяданні;



А9. Адзначыць слова(-ы) з суфіксальным спосабам словаўтварэння:

а) рашчыніць; г) здабыць;

б) хата; д) цікава.

в) таўстаногі;



А10. Адзначыць назоўнік(-і) з канчаткамі –у, -ю ў месным склоне:

1) воля, 2) мука, 3) сум, 4) пацыент, 5) парк,

6) горыч, 7) Брэст, 8) Коля, 9) жэле, 10) дарожка.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка