Беларуская мова ў медыцыне Дык шануй, Беларус, сваю мову! Гэта скарб нам на вечныя годы; За пашану радзiмаму слову Ушануюць нас брацця-народы!




Дата канвертавання02.04.2017
Памер445 b.


Беларуская мова ў медыцыне


Родная мова, нібы крыніца з чыстай студзёнай вадой, быццам раса серабрыцца, ажыўляе ўсё раніцой…

  • Нашая мова не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюцца інфармацыяй. Яна адначасова падмурак значнай часткі культурнага развіцця чалавека і губка, якая ўбірае ў сябе яго духоўныя каштоўнасці.



  • Беларуская мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы. Яна ўвасоблена ў песнях, поўных чароўнага хараства, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях і дасціпных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях і дасканалых па форме і мастацкіх якасцях казках, у творах літаратуры і г.д.



  • Двухмоўе — наша сённяшняя рэчаіснасць, і відавочна, што яна ў бліжэйшы час захаваецца. Але мінулыя дзесяцігоддзі незалежнасці Беларусі і яе дзяржаўнага будаўніцтва паказваюць, што вельмі моцна ўзрасла нацыянальная свядомасць грамадзян, асабліва малодшага пакалення. Зараз адназначна адчуваецца паважлівае стаўленне і да беларускай мовы, і да айчыннай культуры ўвогуле. Улічваючы гэта, у будучыню роднай мовы можна глядзець з аптымізмам. Упэўнены, яна не толькі захавае свае пазіцыі, але і пашырыць прысутнасць у культурнай, камунікатыўнай, інфармацыйнай прасторы грамадства.



Лiтаратура па медыцынскай прафесiйнай лексiцы беларускай мовы

  • У даведнiку дыягназаў, складзеным на беларускай, рускай, лацiнскай i англiйскай мовах, увайшлi найбольш часта сустракаемыя захворванні ўнутраных органаў, з улікам 10-й Міжнароднай класіфікацыі захворванняў (МКЗ-10).

  • Даведнік прызначаны для студэнтаў ycix факультэтаў.



  • Дапаможнік прызначаны для студэнтаў у якасці асноўнай літаратуры пры вывучэнні курса "Беларуская мова. Прафесійная лексіка".



  • Кніга ўключае тэарытычныя звесткі аб паходжанні, ужыванні беларускай медыцынскай лексікі.

  • Прысвечана студэнтам 2-га курса лячэбнага, педыятрычнага, медыка-прафілактычнага факультаў, але можа выкарыстоўвацца студэнтамі іншых спецыяльнасцей.



  • Уключаны ўрыўкі аб працы ўрачоў літаратуры М. Герчыка, А. Дзялеўдзіка, Ф. Баторына, кароткія аўтабіяграфічныя звесткі аб гэтых пісьменніках, а таксама заданні да кожнага ўрыўка тэкста.

  • Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для студэнтаў I курса ўcix факультэтаў БДМУ.



  • Дапаможнік для студэнтаў лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псіхалагічнага факультэтаў i факультэта медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй, прызначаны для аказання практычнай дапамогі ў вывучэнні курса «Беларуская мова» .



  • У беларускай, як i ў любой іншай мове, есць свае цяжкасці. Нямала ix узнікае пры напісанні i вымаўленні агульных i ўласных імёнаў, пры пастаноўцы націску, пры выбары слоў, формаў, канструкцый. Яны i з'яўляюцца асноўнымі аб'ектамі ў слоўніку. Пры неабходнасці нормы абгрунтоўваюцца ў кароткіх каментарыях, сціслых фармулеўках, у асобных слоўнікавых артыкулах тлумачацца правілы напісання, якія пашыраюцца на цэлыя групы слоў.



  • Сучасная медыцынская тэрміналогія беларускай мовы ў залежнасці ад слова-ўтваральнай базы падзяляецца на дзве падсістэмы, адна з якіх сфарміравана на ўласна-беларускай аснове, з нацыянальных элементаў, а другая — на аснове грэка-лацінскіх запазычванняў. Праблему суадносін у мове медыцыны грэка-лацінскага i нацыянальнага пластоў можна разглядаць, як праблему cyaдносін цэнтра i перыферыі.



  • Гэта выданне аб прынцыпах пабудовы праграмы па беларускай мове на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі.

  • Асноўная мэта навучання беларускай мове на факультэце прафарыентацыі i давузаўскай падрыхтоўкі - актуалізаваць, абагульніць, сістэматызаваць праграмныя веды сярэдняй агульнаадукацыйнай школы па беларускай мове, стварыць найлепшыя ўмовы для ўдасканальвання моўных i маўленчых навыкаў.



  • Вобраз урача ў беларускай літаратуры.

  • Беларуская літаратура — адна з найбольш высокаразвітых літаратур свету. Яна заўсёды вылучалася сваей разнастайнасцю i ідэйна-эстэтычнай шматграннасцю.

  • Змены ў беларускай літаратуры прасочваюцца ў апошнія некалькі дзесяццігоддзяў. Гэты час характарызуецца новымі пошукамі ў мастацтве i яго ўзбагачэннем. На першае месца ў літаратуры зараз пачала ставіцца передача глыбіні чалавечых думак, яго перажыванняў.



  • Асаблівасці выкладання беларускай мовы на сястрынскам факультэце медыцынскага універсітэта.

  • Існуючае ў Беларусі двухмоўе патрабуе ад кожнага служачага дзяржаўнай установы дасканалага ведання як рускай, так і беларускай моў.



  • Музей гісторыі медыцыны

  • Заснаваны ў 1990 г. у Мінску, адкрыты ў 1993 г. Збор экспанатаў пачаў у 1950-я праф. Р.Р. Кручкоў.

  • У 1998 г. налічвалася каля 29,5 тыс. экспанатаў плошчай 120 м2.





  • Том прысвечаны навуковаму аналізу разнастайных антрапалагічных дадзеных, атрыманых супрацоўнікамі аддзела антрапалогіі і экалогіі ІМЭФ НАН Беларусі. Падрабязна апісаны марфалагічныя асаблівасці сучаснага і старажытнага насельніцтва, прыведзена характарыстыка тэрытарыяльнай зменлівасці генетычных i марфалагічных маркёраў.

  • Разлічаны на антраполагаў, біёлагаў, гісторыкаў, этнолагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.



Да сустрэчы!

  • Любіце беларускую мову!




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка