Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда 2010 індывідуальны залік складанне праекта правапрымяняльнага акта




Дата канвертавання09.06.2018
Памер11.83 Kb.

БЕЛАРУСКАЯ СТУДЭНЦКАЯ ЮРЫДЫЧНАЯ АЛІМПІЯДА - 2010

індывідуальны залік

складанне праекта правапрымяняльнага акта

Кіраўніку ўпраўлення адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта Гродзенскай вобласці

Сідаровічу І. Т.
Садоўскага Сямёна Пятровіча, 1970 г.н., які пражывае ў в. Кульбакі, Лідскага раёна, вул. Савецкая, д. 17, кіраўніка Беняконскага пункта мытнага афармлення Лідскай рэгіянальнай мытні
Паважаны Іосіф Тадэвушавіч!
Я, Садоўскі Сямён Пятровіч, з 4 гадоў выхоўваўся ў дзіцячым доме, куды трапіў пасля смерці маіх бацькоў ў дарожна-транспартным здарэнні. Пасля выхаду з дзіцячага дома я атрымаў добрую адукацыю, скончыўшы Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, і, дзякуючы асабістай працавітасці, ў гэты час узначальваю пункт мытнага афармлення ў в. Беняконі Воранаўскага раёна. Жанаты, маю двух дзяцей (15 і 9 гадоў). Матэрыяльна забяспечаны. Маю ў асабістай уласнасці 5 га зямлі, на якой вырошчваю бульбу, таксама асабісты дом-сядзібу агульнай плошчай 200 кв.м. Жонка працуе выхавальніцай ў дзіцячым садку в. Кульбакі.

Памятаючы пра сваё нешчаслівае дзяцінства, я хацеў бы забяспечыць сямейны дабрабыт для траіх дзяцей з Лідскага дзіцячага дома, над якім наша арганізацыя мае шэфства.



На падставе сказанага вышэй прашу Вас дазволіць мне выконваць аплачваемую працу на ўмовах сумяшчальніцтва ў якасці прыёмнага бацькі ў адносінах да Пятровых Канстанціна (6 гадоў), Валерыя (3 гады) і Віктара (3 гады).

Дата Подпіс


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка