Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт




старонка2/3
Дата канвертавання15.12.2018
Памер425.94 Kb.
1   2   3

Кіраўніцтва практыкай

Факультэт журналістыкі наладжвае пісьмовую або вусную дамоўленасць з выдавецтвамі/СМІ аб магчымасці праходжання студэнтамі практыкі.

Кіраўнікамі практыкай студэнтаў прызначаюцца: ад факультэта – загадам рэктара выкладчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання; ад прадпрыемства – супрацоўнік рэдакцыі выдавецтва/СМІ, які вызначаецца на месцы кіраўніком. Кіраўніцтва практыкай прадугледжвае сістэматычнае назіранне і кантроль за работай студэнта; аказанне яму метадычнай дапамогі ў выкананні індывідуальнага задання, якое фарміруецца ў адпаведнасці з праграмай практыкі; у афармленні справаздачнай дакументацыі; распазнаванне і па меры неабходнасці карэкцыю прафесійнай самаідэнтыфікацыі студэнта.
Кіраўнік практыкі ад факультэта журналістыкі

Кіраўнік практыкі ад факультэта журналістыкі прызначаецца па прапанове загадчыка кафедры і нясе персанальную адказнасць за якасць праходжання практыкі студэнтам, садзейнічае адказнаму па кафедры ў замацаванні практыкантаў за вопытнымі рэдактарамі; перад выездам студэнтаў звязваецца з выдавецтвамі/рэдакцыямі, вырашае арганізацыйныя пытанні, аператыўна ўстараняе праблемныя сітуацыі. Выкладчык ажыццяўляе кіраўніцтва практыкай студэнта, як правіла, на працягу ўсяго перыяду навучання.

Выкладчык наладжвае творчае супрацоўніцтва студэнта з калектывам выдавецтва/СМІ, кіраўніком практыкі ад прадпрыемства, кантралюе своечасовае выкананне практыкантам індывідуальнага плана, ацэньвае якасць выкананых студэнтам заданняў выдавецтва/рэдакцыі. У яго абавязкі ўваходзіць паэтапнае абмеркаванне хода выкананання праграмы практыкі, якасці матэрыялаў, падрыхтаваных да выдання, рэцэнзавання і рэдактарскага аналізу аўтарскіх рукапісаў. Ён клапоціцца пра стварэнне творчага ўзаемадзеяння студэнта з працоўным калектывам, пры неабходнасці прымае меры па аператыўнай ліквідацыі канфліктных сітуацый. Свае заўвагі выкладчык – кіраўнік практыкі выказвае на планёрках, пасяджэннях рэдкалегій; разам з кіраўніком прадпрыемства вырашае, як ліквідаваць недахопы ў арганізацыі студэнцкай практыкі. Выкладчык прымае справаздачу аб праходжанні практыкі, арганізоўвае прафесійны разбор вынікаў практыкі (публічна ці індывідуальна); з улікам думкі кіраўніка практыкі ад прадпрыемства выстаўляе адзнаку.
Куратар практыкі ад факультэта абавязаны:

да пачатку практыкі:


  • вывучыць Палажэнне аб практыцы студэнтаў, загад рэктара аб накіраванні студэнтаў на практыку,

  • падрыхтаваць індывідуальныя заданні для практыкантаў ў адпаведнасці з праграмай практыкі;

  • даць метадычныя ўказанні па выкананні праграмы практыкі і ўзоры дакументаў па практыцы,

  • растлумачыць спецыфіку практыкі;

у перыяд практыкі:

  • ажыццяўляць кантроль выканання студэнтамі праграмы практыкі і індывідуальных заданняў;

  • аказваць студэнтам метадычную і арганізацыйную дапамогу ў выкананні праграмы практыкі, напісанні справаздач і выкананні індывідуальных заданняў;

у канцы практыкі:

  • атрымаць ад кіраўнікоў баз практыкі водгукі аб рабоце студэнтаў;

  • сабраць дакументы на аплату за кіраўніцтва пераддыпломнай практыкай ад кіраўнікоў практыкай у арганізацыях і здаць іх асобе, адказнай за правядзенне практыкі на факультэце;

  • арганізаваць і правесці прыняцце дыферэнцыраванага заліку ў студэнтаў з афармленнем экзаменацыйных ведамасцей;

  • прааналізаваць выкананне праграм практыкі, скласці справаздачу аб практыцы студэнтаў.


Кіраўнік практыкі ад выдавецтва/рэдакцыі

Кіраўнікамі практыкі ад выдавецтва/рэдакцыі прызначаюцца найбольш кваліфікаваныя рэдактары/журналісты, якія маюць вопыт настаўніцтва з маладымі супрацоўнікамі, вызначаюцца творчымі падыходамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Прызначаны кіраўнік знаёміць студэнта з арганізацыяй, тэматычным планаваннем, праз творчыя заданні і кантроль за іх выкананнем перадае прафесійныя ўменні і фарміруе навыкі будучага спецыяліста.

Кіраўніцтва вучэбна-азнаямляльнай практыкай студэнтаў спецыяльнасці “Літаратурная работа” па магчымасці ажыццяўляецца літаратурным рэдактарам выдання.

Пасля праходжання студэнтам практыкі яму выдаецца творчая характарыстыка, у якой ацэньваецца практычная дзейнасць студэнта, паведамляецца аб своечасовасці і якасці выканання праграмы практыкі, індывідуальных заданняў, а таксама выстаўляецца адзнака.


Правы і абавязкі практыканта

У канцы навучальнага года студэнт вызначае месца праходжання практыкі і падае заяву на імя загадчыка кафедры з просьбай аб дазволе праходзіць практыку ў абраным выдавецтве/СМІ, пасля чаго знаёміцца з праграмай практыкі, метадычнымі ўказаннямі па яе правядзенні, разам з кіраўніком ад факультэта складае план работы на весь перыяд практыкі і фарміруе індывідуальнае заданне. План і заданне павінны адпавядаць задачам выдавецтва/рэдакцыі, упісвацца ў агульную тэматыку рэдакцый і аддзелаў выдавецтваў/СМІ.

Рэкамендуецца пачаць падрыхтоўку да праходжання практыкі яшчэ да выезду ў выдавецтва/рэдакцыю: уважліва азнаёміцца з падшыўкамі газет, прааналізаваць тэматыку і праблематыку выдання (вучэбна-азнаямляльная практыка), праз інтэрнэт, адпаведную даведачную літаратуру і іншыя сродкі інфармацыі вывучыць дзейнасць выдавецтва.

Падчас практыкі студэнт становіцца членам працоўнага калектыву, на яго распаўсюджваюцца правы і абавязкі работніка выдавецтва/СМІ.



Практыкант мае права:

  • пісаць аўтарскія матэрыялы (за сваім подпісам або пад псеўданімам);

  • рэдагаваць і рыхтаваць да публікацыі матэрыялы пазаштатных аўтараў;

  • атрымліваць ганарар за свае публікацыі;

  • працаваць пазаштатным супрацоўнікам з атрыманнем адпаведнага пасведчання;

  • удзельнічаць у планёрках, вытворчых сходах і пасяджэннях;

  • аспрэчваць патрабаванні аб выкананні разавых даручэнняў, не прадугледжаных праграмай і індывідуальным планам праходжання практыкі.

Практыкант абавязаны:

  • цалкам і ва ўстаноўленыя тэрміны выканаць заданні, прадугледжаныя праграмай практыкі;

  • захоўваць дзеючыя ў выдавецтве/рэдакцыі правілы ўнутранага распарадку;

  • несці персанальную адказансць за выкананую працу;

  • выконваць у адпаведнасці з праграмай рэдактарскія абавязкі на кожным этапе выдавецкага працэсу (падрыхтоўчым, рэдакцыйным, вытворчым, заключным);

  • у тыднёвы тэрмін пасля завяршэння практыкі здаць кіраўніку практыкі ад факультэта справаздачу.


Форма справаздачнасці

На працягу апошняга тыдня практыкі студэнт складае пісьмовую справаздачу аб выкананні праграмы практыкі.

Пасля заканчэння практыкі студэнт абавязаны на працягу тыдня прадставіць кіраўніку практыкі ад факультэта:


  • справаздачу аб практыцы;

  • дзённік практыкі студэнта;

  • творчую характарыстыку, падпісаную кіраўніком па месцы праходжання практыкі (галоўным рэдактарам) і завераную пячаткай арганізацыі;

  • для вучэбна-азнаямляльнай практыкі: апублікаваныя і падрыхтаваныя да друку аўтарскія творчыя працы, якія характарызуюць выкананне праграмы практыкі, карэктуру аднаго нумара газеты, у рэдакцыі якой студэнт праходзіць практыку; для вытворчай практыкі: карэктура, рэцэнзіі, адрэдагаваныя матэрыялы, падрыхтаваныя да выдання працы, якія характарызуюць выкананне практыкі.


Друкаваныя газетныя матэрыялы падаюцца ў аўтэнтычным выглядзе (дапускаецца здача копій, завераных подпісам кіраўніка арганізацыі і пячаткай). Калі матэрыялы апублікаваны пад псеўданімам, то гэта павінна быць пацверджана кіраўніком практыкі ад прадпрыемства, што адлюстроўваецца ў справаздачы. Публікацыі павінны засведчваць творчы пошук практыканта, а не фармальнае выкананне патрабаванняў праграмы. Яны павінны быць датаваны ў тэрмін праходжання практыкі.

Падрыхтаваныя, але не апублікаваныя па аб’ектыўных прычынах матэрыялы завяраюцца ў рэдакцыі, дадаюцца да справаздачы і прымаюцца ў індывідуальным парадку. У выпадку неадпаведнасці колькасці апублікаваных матэрыялаў адзнака зніжаецца амаль да нездавальняючай.



Карэктура аднаго нумара газеты падаецца ў аўтэнтычным выглядзе, завераная подпісам кіраўніка ад рэдакцыі. У ёй павінна быць зроблена карэктарская вычытка, правільна выкарыстаны карэктурныя знакі (Дадатак 1).

Справаздача аб праходжанні практыкі павінна быць напісана са строгім захоўваннем арталогіі беларускай (рускай) мовы, стылістычна выразнай. Не дапускаюцца прастамоўе, клішэ, плеаназмы, таўталогія, эматыўныя выразы тыпу “мне падабаецца”, “мне не спадабалася”. Назіранні, заключэнні, абагульненні павінны быць падстаўнымі, пацверджанымі фактамі і праілюстраванымі. Пры наяўнасці арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных, стылістычных памылак справаздача вяртаецца на дапрацоўку з адпаведным зніжэннем адзнакі.

Справаздача можа будавацца ў апавядальнай манеры: падаюцца ўражанні практыканта пра тое, што яму ўдалося даведацца, зрабіць, з якімі цяжкасцямі ён сутыкнуўся, якія праблемы давялося вырашаць. У справаздачы павінны давацца падрабязны аналіз практыкі, разбор адметных эпізодаў уласнай работы, развагі пра творчыя знаходкі і пралікі, заўвагі і пажаданні па ўдасканаленні арганізацыі практыкі. Справаздача павінна ў пэўнай ступені раскрываць творчую лабараторыю будучага рэдактара, яго схільнасці, намеры, поспехі і няўдачы. У ёй неабходна адлюстраваць усё, чым займаўся студэнт у выдавецтве/рэдакцыі, даць уяўленне пра паэтапнае выкананне ўсіх пунктаў індывідуальнага задання. Аб’ём справаздачы павінен складаць не менш за 5 – 7 старонак фармату А4.

Справаздача павінна быць падпісана студэнтам, непасрэдным кіраўніком практыкі ад арганізацыі і зацверджана кіраўніком (намеснікам кіраўніка) арганізацыі. Назва арганізацыі, рэквізіты якой пазначаны ў справаздачы студэнта, павінна адпавядаць даным загада рэктара ўніверсітэта аб накіраванні на практыку.

Справаздачы захоўваюцца на кафедры на працягу трох гадоў у адпаведнасці з наменклатурай спраў.

Дзённік практыкі студэнта выдаецца кіраўніком практыкі на першым курсе, запаўняецца студэнтам падчас праходжання практыкі і здаецца кіраўніку разам з іншай справаздачнай дакументацыяй пасля заканчэння практыкі.

Дзённік разам са справаздачай па практыцы захоўваецца на кафедры на працягу трох гадоў у адпаведнасці з наменклатурай спраў.

У творчай хараткрыстыцы даецца ацэнка работы студэнта, характарызуюцца яго моцныя і слабыя бакі, тэарэтычная падрыхтоўка, творчыя здольнасці, прафесійныя якасці, адносіны да выканання сваіх абавязкаў, дысцыплінаванасць, працаздольнасць, зацікаўленасць у атрыманні ведаў, набыцці ўменняў і навыкаў. Выказваюцца заўвагі і пажаданні адносна самастойнай працы над развіццём тых або іншых прафесійных якасцей. Характарыстыка павінна ўтрымліваць адзнаку праходжання практыкі па дзесяцібальнай сістэме; падпісваецца кіраўніком арганізацыі (або яго намеснікам) і завяраецца гербавай пячаткай.
Падвядзенне вынікаў практыкі. Крытэрыі ацэнкі

Бягучая атэстацыя па выніках практыкі праводзіцца на працягу першых двух тыдняў пасля заканчэння практыкі на пасяджэннях “круглага стала” з удзелам выкладчыкаў факультэта журналістыкі, рэдактараў, студэнтаў. Практыкант выступае са справаздачай перад прысутнымі. Арганізуецца абмеркаванне практыкі. Акцэнтуецца ўвага на праблемах, якія ўзніклі пры праходжанні практыкі, і абмяркоўваюцца шляхі іх вырашэння. Для таго каб прасачыць дынаміку прафесійнага росту студэнта, выкладчык аналізуе вынікі папярэдніх практык студэнта, дае ацэнку яго практычнай дзейнасці, прафесійнай адаптаванасці.

Па рашэнні выкладчыка практыка можа разглядацца ў парадку індывідуальных размоў. Пасля разбору практык праводзіцца пасяджэнне кафедры, на якім падводзяцца вынікі, вызначаюцца лепшыя практыканты, арганізуецца выстава лепшых студэнцкіх работ.

Атэстацыя практыкі ажыццяўляецца ў форме дыферэнцыраванага заліку. Умовай атэстацыі з'яўляецца наяўнасць у студэнта абавязковай справаздачнай дакументацыі і выкананне праграмы практыкі.

Вучэбная і вытворчая практыка ацэньваецца па дзесяцібальнай сістэме (ад 4 да 10 балаў) і ўлічваецца пры падвядзенні вынікаў агульнай паспяховасці.

Пры ацэньванні практыкі ўлічваюцца:


  1. творчая характарыстыка студэнта;

  2. колькасць і якасць аўтарскіх матэрыялаў, іх жанравая прыналежнасць, тэматыка, паўната раскрыцця тэм, пастаноўка праблем і інш.;

  3. якасць выканання індывідуальнага задання, праграмы;

  4. удзел у рабоце выдавецтва/рэдакцыі;

  5. валоданне методыкай рэдагавання рукапісаў і журналісцкіх матэрыялаў;

  6. правільнае выкарыстанне карэктурных знакаў;

  7. валоданне методыкай рэцэнзавання;

  8. уменне арганізаваць знешняе рэцэнзаванне;

  9. веданне спецыфікі дзейнасці канкрэтнага выдавецтва;

  10. маўленчая культура і афармленне справаздачы (папкі з дакументамі, правільнасць напісання справаздачы і інш.).

Атрыманне нездавальняючай адзнакі цягне за сабой тыя ж самыя наступствы (адлічэнне за акадэмічную непаспяховасць, пазбаўленне права на атрыманне стыпендыі і інш.), што і нездавальняючая адзнака па адной з дысцыплін вучэбнага плана.

Студэнты, якія не змаглі выканаць праграму практыкі па ўважлівай прычыне, накіроўваюцца на практыку паўторна ў вольны ад вучобы час.

У лістападзе на факультэце журналістыкі праводзіцца Дзень практыкі, падчас якога арганізуюцца творчыя прэзентацыі лепшых матэрыялаў практыкі, канферэнцыі, “круглыя сталы”, творчыя сустрэчы, майстар-класы. У якасці пачэсных гасцей запрашаюцца вядомыя рэдактары і журналісты, прадстаўнікі творчых саюзаў, кіраўнікі практык ад прадпрыемства. Адбываецца ўзнагароджанне лепшых практыкантаў і іх кіраўнікоў.

Па выніках практыкі рыхтуецца спецыяльны выпуск вучэбнай газеты “Журналіст”.

Кожны студэнт вядзе творчае дасье (партфоліа), у якое ўключаюцца матэрыялы практык за І-ІV курсы. Яно становіцца своеасаблівай візітоўкай выпускніка на дзяржаўных экзаменах.

Творчае дасье студэнта ўключае:


  • зводную справаздачу па выніках прафесійнай дзейнасці, а таксама штогадовыя справаздачы аб праходжанні практыкі;

  • матэрыялы, апублікаваныя студэнтам на працягу навучання, рэцэнзіі, карэктуры, адрэдагаваныя тэксты;

  • творчыя характарыстыкі з месцаў, дзе студэнт праходзіў практыку.

На дзяржаўным экзамене камісія выстаўляе выніковую адзнаку з абавязковым улікам ацэнкі практыкі.

ПАМЯТКА ДЛЯ ВЫДАВЕЦТВА/РЭДАКЦЫІ



Студэнт-практыкант абавязаны:

    • падрыхтаваць для СМІ некалькі сваіх матэрыялаў (па заданні рэдакцыі або па ўласнай ініцыятыве), трымаючы пры гэтым адказнасць за дакладнасць і змест выкладзеных у тэксце фактаў (ІІ курс);

    • выконваць патрабаванні, якія прад’яўляюцца да яго ў выдавецтве/рэдакцыі, адносна рэжыму рабочага дня, захоўвання правіл унутранага распарадку, аховы працы і тэхнікі бяспекі.

Для студэнта важна атрымаць уяўленне пра :

  • выдавецтва/рэдакцыю і яго задачы;

  • структуру і асаблівасці арганізацыі работы выдавецтва (штатны расклад, аддзелы, рэдакцыі, маркетынгавыя і інш. службы);

  • тэхніку і тэхналогію афармлення і выпуску выдання;

  • чытацкую аўдыторыю;

  • падбор аўтараў.

У перыяд практыкі студэнт, зыходзячы з магчымасцей і патрэб установы, можа быць задзейнічаны:

  • як супрацоўнік выдавецтва/рэдакцыі (карэктар, рэдактар, карэспандэнт);

  • у рабоце са скаргамі, пісьмамі аўтараў і чытачоў, арганізацыі і рэдагаванні матэрыялаў пазаштатных аўтараў (СМІ);

  • у якасці дзяжурнага па выдавецтве;

  • у арганізацыйна-масавай рабоце рэдакцыі.

Пасля заканчэння практыкі неабходна заверыць апублікаваныя або падрыхтаваныя студэнтам матэрыялы і выдаць яму характарыстыку з выстаўленнем адзнакі.

_____________________________________________________________

*Пры зацікаўленасці ў прыняцці на практыку канкрэтнага студэнта афармляецца запыт па ўзоры:
АФІЦЫЙНЫ БЛАНК АРГАНІЗАЦЫІ

Дырэктару

Інстытута журналістыкі БГУ
дата

Выходны № ____


Просім накіраваць у арганізацыю для праходжання практыкі ў тэрмін з ___ па ______________ 20__ г. студэнта(ку) ___ курса факультэта журналістыкі БДУ спецыяльнасці “Літаратурная работа (рэдагаванне)” Прозвішча, Імя, Імя па бацьку.

Гарантуем прадастаўленне месца для праходжання практыкі, стварэнне неабходных умоў для выканання яе праграмы і кваліфікаванае кіраўніцтва.



Кіраўнік

Пячатка

Подпіс / Расшыфроўка подпісу

ПАМЯТКА студэнту

ПАМЯТКА СТУДЭНТУ

Студэнт абавязаны :

1. Да пачатку практыкі атрымаць у кіраўніка практыкі па спецыяльнасці:



  • індывідуальнае заданне ў адпаведнасці з праграмай практыкі ;

  • накіраванне на практыку ;

  • дзённік практыкі студэнта ;

  • дамову на правядзенне практыкі ;

  • камандзіровачнае пасведчанне (студэнтам, якія навучаюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, пры праходжанні практыкі за межамі г. Мінска).

2. Прыбыць ва ўстаноўленыя тэрміны на месца праходжання практыкі, зрабіць адпаведную адзнаку ў дзённіку практыкі студэнта.

3. Пад кантролем непасрэднага кіраўніка практыкі ад арганізацыі выконваць праграму практыкі (індывідуальнае заданне).

4. На працягу апошняга тыдня практыкі скласці пісьмовую справаздачу аб выкананні праграмы практыкі (індывідуальнага задання). Справаздача павінна быць падпісаны студэнтам, непасрэдным кіраўніком практыкі ад арганізацыі і зацверджана кіраўніком арганізацыі або яго намеснікам.

5. Па заканчэнні практыкі атрымаць пісьмовы водгук (характарыстыку) аб праходжанні практыкі ад непасрэднага кіраўніка практыкі ад арганізацыі, запоўніць адпаведныя раздзелы дзённіка практыкі студэнта, зрабіць у дзённіку адзнаку аб выбыцці з месца практыкі.

6. Прыбыць на факультэт у першы дзень заняткаў.

7. На працягу тыдня пасля заканчэння практыкі прадставіць кіраўніку практыкі ад факультэта справаздачу, дзённік практыкі студэнта, характарыстыку кіраўніка ад прадпрыемства, матэрыялы практыкі.


Назва арганізацыі, рэквізіты якой пазначаны ў справаздачы студэнта, павінна адпавядаць даным загада рэктара ўніверсітэта аб накіраванні на практыку.
Студэнт, які не выканаў праграму практыкі, атрымаў адмоўны водгук кіраўніка практыкі ад арганізацыі, нездавальняючую адзнаку пры здачы дыферэнцыраванага заліку кіраўніку практыкі ад кафедры, паўторна накіроўваецца на практыку ў вольны ад навучання час. Пры гэтым працягласць практыкі павялічваецца ўдвая.

ПЛАН-СХЕМА СПРАВАЗДАЧЫ ПА ПРАКТЫЦЫ


Пасля заканчэння практыкі студэнт складае справаздачу, у якой павінны быць асветлены наступныя пытанні:

  • месца і час праходжання практыкі (назва выдавецтва/рэдакцыі, месцазнаходжанне, звесткі пра заснавальніка, прозвішча кіраўніка);

  • у якім аддзеле/рэдакцыі працаваў практыкант і ў якасці каго;

  • кароткі аналіз дзейнасці прадпрыемства (статус выдавецтва, характарыстыка статута, функцыянальных абавязкаў супрацоўнікаў, асаблівасці працы, звесткі пра распаўсюджвальнікаў, пастаўшчыкоў неабходных матэрыялаў (паперы, фарбаў); гісторыю выдавецтва/СМІ);

  • як выконвалася індывідуальнае заданне;

  • чые рукапісы былі адрэдагаваны, вычатаны, прарэцэнзаваны, іх тэматыка;

  • у якіх арганізацыйна-масавых мерапрыемствах удзельнічаў (сустрэчы з аўтарамі, літаратурныя рэйды, “круглыя сталы” і інш.);

  • супрацоўніцтва з членамі калектыву, кіраўніком ад прадпрыемства (праблемы, дадзеныя парады, канкрэтныя віды дапамогі, якія аказвалі супрацоўнікі выдавецтва);

  • цяжкасці, якія сустрэліся падчас праходжання практыкі;

  • як выкананы план і праграма практыкі (адзначыць, што не выканана і чаму);

  • прапановы па ўдасканаленні правядзення практыкі.

Уся справаздачная дакументацыя прадастаўляецца ў папцы-хуткасшывальніку. Тытульны ліст справаздачы афармляецца па стандарце, прынятым на факультэце.

УЗОР ТЫТУЛЬНАГА ЛІСТА СПРАВАЗДАЧЫ ПА ПРАКТЫЦЫ
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Інстытут журналістыкі

Факультэт журналістыкі


Кафедра стылістыкі

і літаратурнага рэдагавання

Справаздача

аб праходжанні (вучэбнай, вытворчай, пераддыпломнай) практыкі

Студэнта ( кі) ___ курса___групы

Спецыяльнасці “Літаратурная работа

рэдагаванне )”

Прозвішча Імя Імя па бацьку

Кіраўнік:

Пасада, званне, Прозвішча Імя Імя па бацьку

Мінск


2014

ПАМЯТКА СТУДЭНТАМ, ЯКІЯ ВЫЯЗДЖАЮЦЬ НА ПРАКТЫКУ З АПЛАТАЙ ПРАЕЗДУ І СУТАЧНЫХ


Аплата праезду і сутачных ажыццяўляецца толькі студэнтам дзённай бюджэтнай формы навучання, якія выязджаюць на практыку за межы г. Мінска. Выдаткі на харчаванне і пражыванне студэнтам не пакрываюцца.
1. Парадак аплаты праезду.

Падставай для аплаты праезду з'яўляюцца праязныя дакументы (білеты), датаваныя першай і апошняй датай практыкі, названай у накіраванні.

Праезд студэнтаў да месца праходжання практыкі аплачваецца пры адпраўленні толькі з Мінска: па чыгунцы на цягніку (агульны вагон, плацкарт) на адлегласць у адзін бок больш за 150 км, альбо на міжгароднім аўтобусе на адлегласць у адзін бок больш за 50 км. Праезд у транспарце прыгарадных і гарадскіх зносін, роўна як і з іншых гарадоў аплачваецца студэнтамі за ўласны кошт.
2. Парадак аплаты сутачных.

Сутачныя выплачваюцца толькі за перыяд фактычнага знаходжання на практыцы на падставе камандзіровачнага пасведчання і даведкі ўстаноўленага ўзору** з арганізацыі, якая пацвярджае, што падчас практыкі студэнт не працаваў на аплачваемай пасадзе.

Камандзіровачнае пасведчанне рэгіструецца, падпісваецца і выдаецца выкладчыкам, адказным за практыку па спецыяльнасці, разам з накіраваннем на практыку.

У дзень выезду з Мінска студэнт павінен у ім самастойна праставіць дату адпраўлення: радок «Адбыў з Мінска « __ » _____ 20__ г. » .

У першы дзень прыбыцця ў рэдакцыю і ў апошні дзень практыкі неабходна адзначыць даты прыбыцця і адбыцця (запоўніць адпаведна радкі з “Прыбыў у ___ « _ » _____ 20__ г.»” . І “Выбыў з___ « _ » ____ 20__ г.”), іх трэба заверыць подпісам адказнай асобы і пячаткай рэдакцыі.

Па прыбыцці ў Мінск студэнт павінен адзначыць дату («”Прыбыў у Мінск « __ » _____ 20__ г.”), падпісаць камандзіроўку ў выкладчыка, адказнага за практыку па спецыяльнасці, і адзначыць (паставіць пячатку) у аддзеле па працы з дакументамі БДУ (вул. Бабруйская, 7, каб. 100).

У камандзіровачным пасведчанні неабходна пазначыць серыю і нумар пашпарта
На працягу месяца пасля пачатку заняткаў студэнт прадастаўляе праязныя дакументы, заверанае камандзіровачнае пасведчанне і даведку** з месца практыкі бухгалтару сектара матэрыяльнага забеспячэння навучэнцаў бухгалтэрыі БДУ Федчанка Вользе Яраславаўне (вул. Бабруйская, 9, каб. 305, тэл. ( 17) 209-51-31.), пасля чаго атрымлівае канчатковы разлік.

___________________________________________________________________

** УЗОР ДАВЕДКІ З РЭДАКЦЫІ
«Назва арганізацыі» *
ДАВЕДКА
№ ____. Ад______________
Сапраўдная выдадзена __________________________________________ у тым , што на час праходжання практыкі з _________ па ___________ 20__г . ён / яна не быў(ла) залічаны(а) на пасаду з атрыманнем заробку.

Даведка выдадзена для прадастаўлення ў бухгалтэрыю БДУ.


Кіраўнік Подпіс І. ІпБ. Прозвішча
М. П. *
Галоўны бухгалтар Подпіс І. ІпБ. Прозвішча
___________________________________________________________________

* Рэквізіты на пячатцы павінны супадаць з рэквізітамі месца праходжання практыкі. У тым выпадку, калі ў рэдакцыі няма сваёй пячаткі, на даведцы ставіцца пячатка ўпаўнаважанай арганізацыі. У гэтым выпадку ў тэксце даведкі робіцца адпаведная пазнака.


Даведкі з іншай фармулёўкай, без нумара і даты выдачы, а таксама не завераныя пячаткай і подпісам, да аплаты не прымаюцца.

БАЗЫ ПРАКТЫКІ


Базы практыкі павінны задавальняць наступным патрабаванням:

  • адпавядаць спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці, спецыялізацыі) і віду практыкі;

  • мець неабходныя віды дзейнасці, прадугледжаныя праграмай практыкі;

  • мець кваліфікаваныя кадры для кіраўніцтва практыкай студэнтаў;

  • прадастаўляць магчымасць студэнтам збіраць матэрыялы для курсавой або дыпломнай працы;

  • прадастаўляць магчымасць выкарыстоўваць сучаснае абсталяванне з прымяненнем прагрэсіўных і альтэрнатыўных методык;

  • месцазнаходжанне, пераважна горад Мінск.

ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛІК БАЗАВЫХ МЕСЦАЎ ПРАХОДЖАННЯ ВЫТВОРЧАЙ ПРАКТЫКІ


1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка