Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт




старонка3/3
Дата канвертавання15.12.2018
Памер425.94 Kb.
1   2   3

Выдавецтва "Беларусь"

220600, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11

203-87-42
Выдавецтва "Вышэйшая школа"

220048, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11

203-54-15
Выдавецтва "Мастацкая лiтаратура"

220600, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11

203-48-09
Выдавецтва "Народная асвета"

220600, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11

203-61-84
Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя iмя П. Броўкi"

220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 15а

284-06-00
Выдавецкі дом "Беларуская навука"

220141, г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 40

263-76-18
Выдавецтва "Пачатковая школа"

220034, г. Мінск, вул. Зм. Бядулі, 9.



285-37-65.
Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”

220070, г. Мінск, вул. Будзёнага, 21

297-91-49


ДАДАТАК 1. КАРЭКТУРНЫЯ ЗНАКІ1





ДАДАТАК 2. СЛУЖБОВЫЯ АБАВЯЗКІ КАРЭКТАРА

Ажыццяўляе вычытку адрэдагаваных рукапісаў і чытанне карэктурных адбіткаў з мэтай забеспячэння графічнай і лексічнай аднастайнасці розных элементаў тэксту, устаранення арфаграфічных і пунктуацыйных памылак, захавання тэхнічных правіл набору, а таксама выпраўлення недахопаў сэнсавага і стылістычнага характару. Пры чытанні рукапісаў правярае іх камплектнасць (наяўнасць тытульнага ліста, уводзін, ілюстрацый, даведачнага матэрыялу і да т.п.), парадкавую нумарацыю раздзелаў у змесце, параўноўвае іх назвы з загалоўкамі ў тэксце, забяспечвае правільнасць напісання і ўніфікацыю тэрмінаў, сімвалаў, адзінак вымярэння, умоўных скарачэнняў, аднастайнасць абазначэнняў у ілюстрацыях і тэксце. Устараняе няяснасць у напісанні асобных літар і знакаў, няправільную разбівку на абзацы, узгадняе з рэдактарамі заўважаныя стылістычныя хібы. Правярае правільнасць афармлення табліц, зносак, формул, даведачнага апарата выдання, паўнату бібліяграфічнага апісання і наяўнасць адпаведных спасылак на крыніцы цытат і лічбавых даных у тэксце. Дае ўказанні наборшчыку па наборы злучкоў, працяжнікаў, шматзначных лікаў і да т.п. Дапаўняе рэдактарскі пашпарт, адзначаючы ў ім усе асаблівасці вычыткі. Пры чытанні карэктурных адбіткаў правярае адпаведнасць набранага тэксту арыгіналу. Выпраўляе арфаграфічныя, пунктуацыйныя і тэхнічныя памылкі, дапушчаныя пры наборы або перадрукоўкі рукапісаў. Правярае правільнасць набору тэксту, загалоўкаў, заўваг і іншых выдзяляемых частак выдання ў адпаведнасці з агульннымі правіламі паліграфічнай вытворчасці і ўказаннямі тэхнічнага рэдактара. Падпісвае рукапісы ў набор і на выпуск у свет.


ДАДАТАК 3. СЛУЖБОВЫЯ АБАВЯЗКІ РЭДАКТАРА

Ажыццяўляе рэдагаванне выпускаемай рэдакцыйна-выдавецкім падраздзяленнем навуковай і метадычнай літаратуры, інфармацыйных і нарматыўных матэрыялаў з мэтай забеспячэння высокага навуковага і літаратурнага ўзроўняў выдання. Удзельнічае ў падрыхтоўцы выдавецкіх дамоў з аўтарамі і працоўных пагадненняў са знешнімі рэцэнзентамі. Разглядае рукапісы і рэцэнзіі на іх. Рыхтуе заключэнні пра магчымасці выдання рукапісу ў пададзеным выглядзе або пасля дапрацоўкі з улікам прапанаваных выпраўленняў, дапаўненняў, скарачэнняў. У выпадку адхілення выдання рукапісаў рыхтуе абгрунтаваныя пісьмовыя адмовы ва ўстаноўленыя дамовамі тэрміны. Рэдагуе прынятыя да выдання рукапісы, аказваючы пры гэтым аўтарам неабходную дапамогу (па паляпшэнні структуры рукапісаў, выбары тэрмінаў, афармленні ілюстрацый і да т.п.), узгадняе з імі рэкамендуемыя змены. У працэсе рэдагавання правярае выкананне аўтарамі заўваг рэцэнзентаў і патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да рукапісаў па іх дапрацоўцы, камплектнасць пададзенага матэрыялу, адпаведнасць назваў раздзелаў рукапісу іх зместу, а таксама наколькі адлюстраваны ў працах найноўшыя дасягненні навукі, тэхнікі і перадавога вытворчага вопыту. Павярае па першакрыніцах правільнасць напісання прыведзеных цытат і лічбавых даных, выкарыстання і напісання імён, навукова-тэхнічных тэрмінаў, адзінак вымярэння, афармлення даведачнага апарату выдання, адпаведнасць прыведезных сімвалаў абазначэнням, устаноўленым стандартамі або прынятым у навуковай і нарматыўнай літаратуры. Ажыццяўляе неабходнае літаратурнае рэдагаванне рукапісаў. Складае рэдактарскі пашпарт рукапісу, дае ўказанні і паясненні тэхнічнаму рэдактару, карэктару, наборшчыку. Рыхтуе зноскі, дублікаты, рабочы змест. Сумесна з аўтарамі і тэхнічным рэдактарам разглядае ілюстратыўныя матэрыялы, вызначае іх месца ў выданні і перадае мастацкаму рэдактару для своечасовага вырабу графікаў і клішэ. Удзельнічае ў вырашэнні пытанняў, звязаных з мастацкім і тэхнічным афармленнем рэдагуемых выданняў. Падпісвае рукапісы ў вытворчасць, апрацоўвае карэктурныя адбіткі і правярае сігнальныя экземпляры перад выпускам у свет. Складае спісы знойдзеных апячатак.


ДАДАТАК 4. СЛУЖБОВЫЯ АБАВЯЗКІ ТЭХНІЧНАГА РЭДАКТАРА

Ажыццяўляе тэхнічнае рэдагаванне выданняў з мэтай забеспячэння іх высокаякаснана паліграфічнага выканання. Удзельнічае ў распрацоўцы праектаў мастацкага і тэхнічнага афармлення выданняў. У адпаведнасці з характарам выданняў удакладняе пабудову рукапісу, правярае правільнасць яе структуры (разбіўку на раздзелы, часткі, главы і да т.п.) і супадпарадкавання загалоўкаў у змесце. Вызначае тэхнічную прыгоднасць арыгіналу да набору. Робіць разметку арыгіналу выдання, указвае тэхніку набору, парадак размяшчэння ілюстрацый і элементаў афармлення выданняў. Рыхтуе макеты мастацкага і тэхнічнага афармлення складаных выданняў, складаных па пабудове палос (табліц, малюнкаў, арнаментаў). Правярае аўтарскія аўтэнтыкі ілюстрацый з мэтай устанаўлення магчымасці іх выкарыстання для стварэння арыгіналаў, прыгодных да паліграфічнага аднаўлення, і вызначае тэхналагічныя асаблівасці іх вырабу. Складае тэхнічныя выдавецкія спецыфікацыі і кантралюе выкананне ўказанняў па паліграфічным выкананні друкаванага выдання. Правярае і апрацоўвае карэктурныя адбіткі, айэньвае якасць набору, кампазіцыю кожнай паласы развароту. Кантралюе захаванне паліграфічным прадпрыемствам патрабаванняў, устаноўленых спецыфікацыямі, дае адпаведныя ўказанні па выпраўленні дапушчаных пры наборы памылак і недахопаў тэхнічнага афарімлення. Апрацоўвае карэктуру пробных адбіткаў ілюстрацый, расклейвае іх у парадку нумарацыі. Устараняе парушэнні, выкліканыя зменамі тэксту рэдактарам, звярае з тэкстам змест, правярае правільнасць пабудовы загалоўкаў і іх шрыфтавага афармлення, размячае ўклейкі. Сумесна з матсацкім рэдактарм рыхтуе да друку вокладку (пераплёт). Правярае і запаўняе выходныя даныя выдання. Праглядае сігнальныя экземпляры, правярае якасць друку, брашуровачна – пераплётных і аддзелачных работ. Прымае меры па паляпшэнні паліграфічнага выканання выданняў пры вытворчасці тыражу.


ДАДАТАК 5. СЛУЖБОВЫЯ АБАВЯЗКІ НАВУКОВАГА РЭДАКТАРА

Ажыццяўляе навуковае рэдагаванне найбольш складаных работ пэўнага тэматычнага напрамку з мэтай забеспячэння высокага навуковага і літаратурнага ўзроўню выданняў. Удзельнічае ў складанні праектаў тэматычных планаў выдання навуковай і метадычнай літаратуры, у падборы рэцэнзентаў, у падрыхтоўцы выдавецкіх дамоў з аўтарамі і працоўных пагадненняў з рэцэнзентамі.

Кансультуе рэдактараў свайго тэматычнага напрамку аб найноўшых айчынных і замежных дасягненнях навукі і тэхнікі ў адпаведнай галіне ведаў. Разглядае аўтарския рукапісы і рэцэнзіі на іх, рыхтуе заключэнни аб магчымасці выдання рукапісаў у прадстаўленым выглядзе або пасля дапрацоўкі з улікам прапанаваных выпраўленняў, дапаўненняў, скарачэнняў. У выпадках адхіленні выдання рукапісаў рыхтуе абгрунтаваныя пісьмовыя адказы ва ўстаноўленыя дамовамі тэрміны.

Рэдагуе прынятыя да выдання рукапісы, аказваючы пры гэтым аўтарам неабходную дапамогу (па паляпшэнню структуры рукапісаў, выбару тэрмінаў, афармленні ілюстрацый і да т.п.), узгадняе з імі змены. У працэсе навуковага рэдагавання правярае, наколькі адлюстраваны ў працах, падрыхтаваных да выдання, найноўшыя дасягненні навукі, тэхнікі і перадавога вытворчага вопыту, а таксама ўлічаны аўтарамі заўвагі рэцэнзентаў і патрабаванні, што прад'яўляюцца да рукапісаў па іх дапрацоўцы.

Правярае камплектнасць прадстаўленага матэрыялу, адпаведнасць рукапісу зацверджанаму плану, назвы раздзелаў зместу, правільнасць напісання цытат і лічбавых даных, ужывання і напісання імёнаў, сімвалаў, навукова-тэхнічных тэрмінаў, адзінак вымярэння, афармлення даведачнага апарата выдання. Ажыццяўляе неабходнае літаратурнае рэдагаванне рукапісаў.

Складае рэдактарскі пашпарт рукапісў, дае ўказанні і тлумачэнні тэхнічнаму рэдактару, карэктару, наборшчыкам. Сумесна з аўтарамі і тэхнічным рэдактарам разглядае ілюстрацыйныя матэрыялы, устанаўлівае іх месца ў выданні. Удзельнічае ў вырашэнні пытанняў, звязаных з мастацкім і тэхнічным афармленнем работ. Падпісвае рукапісы ў вытворчасць, апрацоўвае карэктурнымя адбіткі і правярае сігнальныя асобнікі перад друкам. Складае спісы выяўленых памылак друку.



1 Энциклопедия книжного дела. М.:Юристъ, 2004. С. 144-145.

1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка