Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт



Дата канвертавання08.05.2018
Памер58.67 Kb.
#19529
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

індывідуальны залік



ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

Інтарэсы Ў праве

ГРАМАДЗЯНСКАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС, ГАСПАДАРЧАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС

УЛАСНАСЦЬ ЯК ЭКАНАМIЧНАЯ I ПРАВАВАЯ КАТЭГОРЫЯ

Глушко Анастасія Аляксандраўна, 3 курс дзеннае аддзяленне

8 029 655 49 41

МІНСК, 2008

Уласнасць як эканамiчная i прававая катэгорыя
Праблемы ўласнасцi з’яўляюцца аб’ектам вывучэння шматлiкiх сацыяльных навук, у кожнай з якiх складаецца асабiстае ўяўленне аб сутнасцi i змесце ўласнасцi. Катэгорыя «уласнасць» гiстарычна з’явiлася ў навуковым звароце раней за нараджэнне палiтычнай эканомii ў якасцi асобай галiны навуковых ведаў. Перш за ўсё ўласнасць стала афiцыйным аб’ектам прававой (юрыдычнай) прыроды i фiласофii. Так, рымскае права ўжо вызначала паняцце ўласнасцi i асноўныя адносiны, звязаныя з ёй. Выхад адносiн уласнасцi на першы план навуковай думкi невыпадковы: пераўтварэннi ў адносiнах уласнасцi непасрэдна датычацца кожнага i вiдавочны на паверхнi самых разнастайных з’яў. Менавiта з гэтай прычыны разам з наступным развiццём грамадскай вытворчасцi i з’яўленнем усё новых форм прадпрынiмальнiцкай дейнасцi уласнасць набывае вялiкую значнасць у сваiм эканамiчным аспекце.

Уласнасць як эканамiчная катэгорыя характарызуецца дзеяннямi з прысвоенымi рэчамi асобы або групы асоб, накiраванымi на самарэалiзацыю ў матэрыяльным свеце. Матэрыяльнае жыццё чалавека магчыма толькi дзякуючы актам прысвойвання, iншымi словамi выдзялення з прыроды неабходных, iснуючых у абмежаванай колькасцi рэчаў. На этапе першабытнага iснавання прысвойванню падлежала вызначаная тэрыторыя. Зразумела, што пры iснаваўшым у той час метаду прысвойвання адна асоба не здольна была бы захаваць лепшыя землi. Аб’ектыўна гэта рабiла неабходным калектыўны спосаб прысвойвання.

Дзеля рэалiзацыi актаў прысвойвання на разнастайных узроўнях вытворчых сiл людзям неабходны большыя цi меншыя грамадскiя аб’яднаннi. Пры кожным наступным акце прысвойвання магчыма, а часам i неабходна, калектыўнае ўжыванне раней прысвоеных рэчаў ўжо ў якасцi сродкаў вытворчасцi. У кожны новы акт прысвойвання дадзеная група асоб уступае ўжо ў якасцi калектыўнага ўласнiка маёмасцi. Пры гэтым, калi раней кардынальная змена сродкаў вытворчасцi, а значыць i сродкаў прысвойвання, здзяйснялася на працягу некалькiх пакаленняў, то зараз, у час навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi, абнаўленне сродкаў вытворчасцi праходзiць на працягу трох-пяцi год. Тыя вiды дзейнасцi, прысвойванне якiх раней было магчыма толькi для калектыўных уласнiкау, зараз даступны i iндывiдуальным прадпрыемнiкам. Тыя рэчы, якiя раней былi вынiкам калектыўнага прысвойвання i, як следства, з эканамiчнага погляду маглi знаходзiцца толькi у калектыўнай уласнасцi, ператвараюцца ў прадмет iндывiдуальнай уласнасцi. З развiццём сродкаў вытворчасцi кожная асоба ў рамках дадзенага грамадства становiцца больш свабоднай у сваёй дзейнасцi i самарэалiзацыi.

Дадзенае дазваляе вызначыць мяжу ўласнасцi асобы. Там, дзе заканчваецца непасрэднае прысвойваючае ўздзеянне асобы з дапамогай сродкаў вытворчасцi i дзе гэтая асоба павiнна звярнуцца за дапамогай iншых асоб, перадаючы iм свае сродкi вытворчасцi, там уласнасць гэтай асобы перастае iснаваць i пачынаюцца абавязацельныя адносiны памiж удзельнiкамi сумеснага прысвойвання. А рэч, прысвоеная у працэсе такой дзейнасцi, не можа быць ва ўласнасцi нi воднага з удзельнiкаў такiх адносiн паасобку. На гэтым i заснавана працоўная тэорыя ўласнасцi.

Пад эканамiчнымi адносiнамi ўласнасцi трэба разумець адносiны прысвойваючай асобы (калектыва) з iншымi асобамi, групамi асоб або дзяржавай датыкальна да прысвоеных рэчаў. Сутнасць гэтых адносiн заключаецца ў тым, што асоба ставiцца да прысвоенай маёмасцi як да сваёй, толькi ёй належачай; узаемадзеючыя з ёй асобы наконт гэтай маёмасцi, наадварот, зыходзяць з таго, што яна для нiх з’яўляецца чужой. У рамках гэтых грамадзянскiх адносiн уласнiк валодае, карыстаецца i распараджаецца належачай яму маёмасцю.

Такiм чынам, уласнасць як эканамiчная катэгорыя ўяўляе сабой дзеяннi па валоданню, карыстанню i распараджэнню маёмасцю ў рамках гiстарычна склаўшыгася спосабу прысвойвання. Аднак, трэба заўважыць, што пры такiм вызначэннi уласнасцi як эканамiчнай катэгорыi змешваюцца вытворчыя эканамiчныя асаблiвасцi ўласнасцi з прававымi катэгорыямi права ўласнасцi. На першы погляд, уласнасць як эканамiчная катэгорыя – гэта рэчы, маёмасць, да якiх асобы адносяцца як да сваiх. Але такiя адносiны не мелi бы нiякага сэнсу, калi б яго не прызнавалi iншыя ўласнiкi i калi яны бы не былi юрыдычна замацаваны i не карысталiся бы прававой аховай. Некоторыя навукоўцы нават лiчаць, што адносiны ўласнасцi – гэта не эканамiчныя паняццi, а юрыдычныя, так як на самой справе эканамiчных адносiн уласнасцi не iснуе. Аднак, як бачыцца, правiльна весцi размову аб самастойных катэгорыях: эканамiчнай i юрыдычнай, бо ўласнасць як эканамiчная катэгорыя праяўляецца ва ўсёй сiстэме вытворчых адносiн.

Эканамiчныя адносiны ўласнасцi, урэгуляваныя нормамi права, набываюць форму права ўласнасцi. Але трэба памятаць, што тэрмiн «права ўласнасцi» ужываецца ў некалькiх значэннях: права ўласнасцi ў аб’ектыўным i суб’ектыўным сэнсе.

Права ўласнасцi ў аб’ектыўным сэнсе – гэта ўсталяваныя заканадаўцам прававыя нормы, якiя вызначаюць межы магчымых дзеянняў асоб па прысвойванню, валоданню, карыстанню i распараджэнню ўсёй сукупнасцю рэчаў, якiя не выключаны з грамадзянскага абароту.

Сукупнасць норм, якiя рэгламентуюць гэтыя дзеяннi, утварае iнстытут права ўласнасцi. У яго аснову пакладзены канстытуцыйныя прынцыпы, якiя забяспечваюць прызнанне за асобай права ўласнасцi, роўную ахову кожнай асобы, надзеленай правам уласнасцi.

Iнстытут права ўласнасцi з’яўляецца цэнтральным iнстытутам прыватнага права. Яго нормы ўплываюць на сямейнае, спадчыннае i iншыя галiны права. У рамках грамадзянскага права iнстытут права ўласнасцi знаходзiцца ў цеснай узаемасувязi з нормамi iнстытута абавязацельнага права. Так, у адрозненне ад правамоцтваў валодання i карыстання, якiя характарызуюць статыку праваадносiн, правамоцтва распараджэння маёмасцю часам немагчыма здзейснiць, не ўступаючы ў абавязацельныя ўзаемаадносiны, калi гаворка iдзе пра продаж, дарэнне цi iншыя вiды перадачы рэчы. З гэтай прычыны рэалiзацыя правамоцтва распараджэння разглядаецца як дынамiка адносiн уласнасцi. Яна мае вынiкам у шматлiкiх выпадках змену ўласнiка.

Права ўласнасцi ў суб’ектыўным сэнсе значыць юрыдычна забяспечаную магчымасць для асобы, якая прысвоiла маёмасць, валодаць, карыстацца i распараджацца гэтай маёмасцю ў межах, якiя ўсталяваў заканадаўца. У адрозненне ад iншых рэчавых праў правамоцтвы валодання, карыстання i распараджэння ўзнiкаюць у ўласнiка адначасова, на выснове юрыдычных фактаў, прадугледжаных нарматыўна.

У адрозненне ад права ўласнасцi ў аб’ектыўным сэнсе права ўласнасцi ў суб’ектыўным сэнсе ўзнiкае ў вызначанай асобы толькi ў вынiку яе дзеянняў па прысвойванню iндывiдуальна-вызначаных рэчаў. Права ўласнасцi ў суб’ектыўным сэнсе таксама адрознiваецца i ад iншых суб’ектыўных праў на рэчы тым, што абапiраецца непасрэдна на закон i наперад не абмежавана ў часе. Амаль усе iншыя (абавязацельныя) права на маёмасць, якiя ўзнiкаюць паводле волi ўласнiка, маюць тэрмiновы характар.



Ахова права ўласнасцi з боку дзяржавы мае абсалютны характар: кожны, хто без дазволу ўласнiка завалодае але здейснiць iншыя неправамерныя дзеяннi ў адносiнах да маёмасцi ўласнiка, павiнен будзе вернуць маёмасць, спынiць такiя дзеяннi, кампенсаваць страты або выканаць iншыя наказы закона.

Разглядая пытанне права ўласнасцi, трэба падкрэслiць, што гэта праблема, а таксама шэраг пытанняў, што паўстаюць на яе выснове, не з’яўляюцца выключна тэарэтычнымi, бо права ўласнасцi не абмежавана яго заканадаўчым вызначэннем. Прававы iнстытут уласнасцi павiнен рэгуляваць адносiны прыналежнасцi матэрыяльных даброт. Важным з’яўляецца не проста аб’явiць прыватную ўласнасць, прадугледзячы толькi агульную формулу магчымасцей, праў i абмежаванняў такiх уласнiкаў, а адразу прапанаваць нормы права, якiя б утрымлівалі б адказы на магчымыя пытаннi.
Каталог: pub
pub -> Дуа “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура” Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі
pub -> Беларуская мова ў 10 класе Тэма: Сістэма часцін мовы ў беларускай мове
pub -> Біялогія 7 клас Тэма урока: Шапачкавыя грыбы
pub -> Дуа “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І азгура” Выканала вучаніца 11 “А” класа Бакунова Вераніка
pub -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 20 снежня 2011 г. N 283
pub -> Тэма ўрока: Шапачкавыя грыбы Мэты ўрока
pub -> Грунтова Жанна Уладзіміраўна Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ходцаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”
pub -> Теоретический аспект
pub -> Вывучэнне новага матэрыялу. (у працэсе гутаркі выкарыстоўваецца прэзінтацыя) Слайд 1


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал