Беларускі гуманітарны ліцэй: Гісторыя стварэньня і барацьбы за існаваньне ва ўмовах падпольнага рэжыму «Ліцэй-гэта мая будучыня. Ліцэй-гэта нутраны стан душы»



Дата канвертавання24.11.2017
Памер134.09 Kb.
#14150
Ірына Сідарэнка – намесьнік дырэктара, выдатнік адукацыі Беларусі.


Беларускі гуманітарны ліцэй:

Гісторыя стварэньня і барацьбы за існаваньне ва ўмовах падпольнага рэжыму

« Ліцэй-гэта мая будучыня. Ліцэй-гэта нутраны стан душы»
Беларускі гуманітарны ліцэй – унікальная навучальная ўстанова новага тыпу, якая амаль з самага пачатку свайго існаваньня не ўпісвалася ў сыстэму сярэдняй адукацыі краіны.

З 1997 да 2003 года педкалектыў, бацькі і навучэнцы змагаліся за ліцэй, за магчымасьць даваць і атрымліваць веды на роднай мове, аднак у ліпені 2003 года Пастановай Савета Міністраў навучальная ўстанова была зьліквідаваная.

Ды мы працягваем свае існаваньне – працуем, праводзім уступныя і выпускныя экзамены. Сёньня нашу ўстанову называюць «партызанскай школаю», «падпольным ліцэем».

Чаму ж быў зьліквідаваны Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа? Магчыма, адной з прычынаў было тое, што працэс навучаньня ды выхаваньня моладзі ў нас заўсёды будаваўся на дэмакратычных прынцыпах.



Канцэпцыя стварэньня Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю
Галоўнай ідэяй стварэньня нацыянальнага гуманітарнага ліцэю зьяўлялася ідэя нацыянальна-культурнага Адраджэньня. Мэта адукацыйна-выхаваўчага працэсу – падрыхтоўка інтэлектуальна-духоўнай эліты беларускага грамадзтва, здольнай аб'яднаць вакол сябе суайчыньнікаў. Гэга вызначае гуманітарны кірунак навучальнай установы й арыентацыю яе выпускнікоў на прафэсіі пэдагога, дыплямата, навукоўца, юрыста, журналіста.
Гісторыя ліцэю
У 1989 годзе пры Таварыстве Беларускай мовы імя Францыска Скарыны былі створаныя нядзельныя курсы, дзе школьнікі старэйшых клясаў атрымалі магчымасьць вывучаць дысцыпліны гуманітарнага цыклю на роднай мове..

У 1990 годзе Пастановай Савета Міністраў БССР нядзельныя курсы былі ператвораныя ў Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтар (БГАКЦ) пры Міністэрстве адукацыі. У склад БГАКЦ увайшлі навукова-мэтадычны адзьдзел, выдавецтва, экскурсійны адзьдзел і кінатэлевізійная студыя.

Асноўная мэта БГАКЦ – распрацоўка новага зьместу беларускай гуманітарнай адукацыі. Да працы ў ліцэі былі прыцягнутыя высокакваліфікаваныя настаўнікі, вядомыя нвукоўцы, пісьменьнікі, грамадзкія дзеячы. Было распрацавана больш за 50 аўтарскіх навучальных праграмаў. Выдавецтвам цэнтру былі выдадзеныя дзясяткі падручнікаў, даведнікаў, слоўнікаў. Зняты навучальныя фільмы. У 7 гарадах былі створаны філіі БГАКЦ.

У 1991 годзе Загадам Міністэрства адукацыі на базе нядзельнага ліцэю БГАКЦ створаны стацыянарны.



Структура ліцэю.
Тэрмін навучаньня у ліцэі 4 гады. Да ўступных іспытаў дапускаюцца навучэнцы школаў, якія скончылі 7 класаў. На 1 – 4 курсах сёнья навучаюцца 80 ліцэістаў (да ліквідацыі іх было каля 200). Разам з базавымі гісторыя й культура беларускае мовы, эканоміка, журналістыка. На павышаным узроўні вывучаюцца гісторыя, літаратура, беларуская мова, геаграфія.

Вышэйшымі органамі ліцэю зьяўляюцца:

Пэдагагічная Рада.

Бацькоўская Рада.

Рада ліцэістаў.
Адміністрацыя і выкладчыкі.
Улладзімір Колас – заснавальнік і дырэктар ліцэю, выкладчык, кінарэжысэр, грамадзкі дзяяч, старшыня Рады бларускай інтэлігенцыі.
Ірына Сідарэнка – намесьнік дырэктара, выкладчык вышэйшай катэгорыі, выдатнік адукацыі Беларусі, аўтар мэтадычных артыкулаў, якая падрыхтавала шэраг пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядаў па геаграфіі.
Лявон Баршчэўскі – намесьнік дырэктара, вядомы літаратар, выкладчык, грамадзкі дзеяч, аўтар перакладаў твораў сусветнай літаратуры на беларускую мову, аўтар падручнікаў па літаратуры, Ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру.
У ліцэі працягваюць працаваць больш за 30 выкладчыкаў. Гэта высокакваліфікаваныя спэцыялісты з багатым практычным досьведам працы. На старэйшых курсах працуюць выкладчыкі ВНУ. Поспехам карыстаюцца лекцыі Васіля Сёмухі, Пятра Садоўскага, Валянціна Голубева, Алега Трусава, Яўгена Шунейкі, Андрэя Хадановіча й інш.
Навучальна-выхаваўчы працэс прадугледжвае вырашэньне наступных праблемаў:

індывідуалізацыя працэсу навучаньня.

Развіцьцё творчых здольнасьцяў ліцэістаў на аснове гуманітарных ведаў.

Распрацоўка і прымяненьне на практыцы мэтодыкаў праблемнага навучаньня.

Развіцьцё лідарскіх здольнасьцяў ліцццэістаў.

Развіцьцё уменьняў і навыкаў зносінаў і адаптацыя у соцыўме.

Асноўнымі прынцыпамі, на якіх будуецца работа адміністрацыі, педкалектыва з навучэнцамі ліцэю і бацькамі з*яўляюцца:

 Калегіяльнасьць

 Узаемадапамога

 Супрацоўніцтва

 Узаемапавага й падтрымка аўтарытэту ўсіх удзельнікаў навучальна-выхаваўчага працэсу.

За 15 гадоў існаваньня Беларускі гуманітарны ліцэй стаў сапраўды элітнай навучальнай установай, дзе можна атрымаць веды на высокім узроўні. Аўтарскія праграмы па базавых прадметах, шэраг цікавых праграмаў прадметаў ліцэйскага кампанэнту, навуковыя гурткі па геаграфіі, беларускай мове, гісторыі, высокакваліфікаваныя выкладчыкі стварылі ўнікальную магчымасьць для раскрыцьця здольнасьцяў навучэнцаў ліцэю. Каманды ліцэістаў сыстэматычна перамагалі на рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах па геаграфіі, беларускай мове, гісторыі і замежных мовах. Звыш 90 ліцэістаў атрымалі дыплёмы за перамогу і годна рэпрэзэнтавалі наш ліцэй і нашу краіну ў Паўдневай Карэі, ЗША, ПАР, Італіі, Канадзе, індыі, Нарвегі.

Традыцыйна ў ліцэі праводзяцца навуковыя канферэнцыі з удзелам выкладчыкаў і навучэнцаў. Гэта традыцыя захавалася і пасьля ліквідацыі ўстановы. Канферэнцыі праходзяць урачыста, пераможцы ўзнагароджваюцца дыплёмамі, падарункамі. Найлепшыя працы друкуюцца ў прадметных часопісах.
Ліцэйскае жыцьцё
«Ліцэй для мяне – гэта настаўнікі і вучні.

Настаўнікі вучаць нас, як сваіх родных дзяцей,

яны адчуваюць за нас адказнасьць.

Вучні становяцца тут сябрамі».
Пазакласнае жыцьцё ліцэю – гэта асаблівая сфэра ўзаемаадносінаў выкладчыкаў, ліцэістаў і бацькоў, якая аб'яднала ўсіх у адну сям'ю і стварыла тую знакамітую аўру, пра якую гавораць усе ліцэісты.

Існаваньне і вынікі работы Беларускага гуманітарнага ліцэю даказалі жыцьцядзейнасьць Канцэпцыі, якая была пакладзеная ў падмурак ідэі аб стварэньні элітарнай установы - цэнтру грамадзка-актыўнага жыцьця. Асноўныя кірункі працы педкалектыву, адміністрацы ліцэю, якія зарадзіліся 15 год таму, працягваюць развівацца й пасьля ліквідацыі ліцэю.


Праекты выхаваўчай работы.
«Ліцэй – маленькая краіна са сваімі законамі,

у якой вялікую ролю адыгрывае вучнеўскае самакіраваньне»
Арганізацыя структураў вучнёўскага самакіраваньня.

Ліцэйская гасцеўня.

Стварэньне ліцэйскага сайту.

Выпуск газэты « ТРЫКУТНІК»

СD – дыск « Я люблю ліцэй»

Вучнеўскае самакіраваньне – гэта важная частка ліцэйскага жыцьця. Ідэя самакіраваньня была заканамерным вынікам сумеснай працы адміністрацыі і педкалектыва ліцэю. Задача выхаваньня грамадзка-актыўнай асобы прадугледжвае стварэньне магчымасьцісамарэалізацыі, самавыхаваньня, навучаньне навыкам лідарства, салідарнасьці, знаёмствам з сапраўднымі мэханізмамі існаваньня грамадзтва на практыцы...

З кожным годам самакіраваньне становіцца больш дасканалым. Складаецца стройная сыстэма працы, вызначаюцца прыярытэты.. Самае важнае, што праз школу лідарства праходзіць вялікая колькасьць ліцэістаў. Самакіраваньне – прызнаецца усімі ўдзельнікамі навучальна-выхаваўчага працэсу. Ліцэісты маюць Статут Вучнёўскага Самакіраваньня Беларускага гуманітарнага ліцэю, працуюць усе структурныя падразьдзяленьні, праводзяцца выбары старшыні Рады.

Ліцэйская гасьцёўня.
Ліцэйская гасьцёўня мае на мэце падняць на новы ўзровень арганізацыю вольнага часу ліцэістаў, стварыць умовы для інтэрактыўных кантактаў паміж ліцэем і соцыюмам, прыцягнуць шырокае кола ліцэістаў да актыўнай пазакласнай дзейнасьці. Аднак падзеі 2003 года, у выніку якіх мы пазбавіліся свайго будынка, прыпынілі працу у гэтым накірунку. Для правядзеньня сустрэчаў, прэзэнтацыяў, вечарынаў мы вымушаныя арандаваць памяшканьні. Гэта дапамагае захаваць традыцы, адзінства і пераемнасьць паміж курсамі.
Ліцэйскі сайт.
Узьнікненьне ліцэйскага сайту – важная падзея ў гісторыі ліцэю. Ідэя стварэньня сайту захапіла ліцэістаў і выкладчыкаў. Прадумваліся варыянты афармленьня, рубрыкі будучага сайту. З развіцьцём інтэрнэту сайт роб іцца сродкам камунікацыі паміж ліцэістамі, выпускнікамі, настаўнікамі. На ліцэйскім сайце размяшчаецца інфармацыя пра важныя падзеі ліцэйскага жыцьця.


Ліцейская газэта « Трыкутник»
Гісторыя газэты пачалася з традыцыйных конкурсаў насценных газэтаў. У адрозненьне ад школы, дзе забараняецца выкарыстоўваць сьцены калідораў і клясаў дзеля творчых выставаў, ліцэйскія сьцены мяняліся з кожным сьвятам, ператвараючыся ў мастацкую галерэю, стваралі непаўторную аўру. Падрыхтоўкі да сьвятаў былі самымі цікавымі момантамі ліцэйскага жыцьця, ліцэісты станавіліся аднадумцамі, захапляліся агульнай справай і радаваліся вынікам сваей працы.

У сакавіку 2003 года была заснаваная газэта «Трыкутнік» - першы друкаваны орган. Рэдактар і рэдкалегія працуюць над структурай газэты, асноўнымі рубрыкам. Намесьнікі рэдактара рыхтуюць да друку матар'ялы ў газэту, дзе друкуюцца артыкулы, вершы, інтэрвію, вынікі розных апытаньняў. Актыўна супрацоўнічаюуць з газэтай выкладчыкі й выпускнікі. Праз газэту ствараецца магчымасьць раскрыцьця творчых здольнасьцяў ліцэістаў, іх захапленьняў. Газэта стала своеасаблівай рэклямай ліцэю.


СD « Я люблю ліцей»
Гэта дыск, у якім сабраная ўся інфармацыя пра ліцэй. Тут можна пазнаёміцца з музычнымі навінкамі, атрымаць інфармацыю пра ліцэйскія праекты, пэрспэктывы. Уся праца робіцца ліцэістамі й выпускнікамі. Дыскі карыстаюцца попытам у моладзі.

За час існаваньня ліцэю склаліся шматлікія традыцыі. Так, пачатак навучальнага года, Дзень першакурсніка – улюбёныя сьвяты ліцэістаў. Дзень здароўя, які праходзіць на прыродзе , знакаміты спартыўнымі спаборніцтвамі памііж настаўнікамі, вучнямі і выпускнікамі ліцэю. Арыгінальна праходзяць сьвяты: Дзень настаўніка, Каляды, угодкі ліцэю, выпускныя вечарыны.

У ліцэі пастаянна працуе тэатральная студыя. Пастаўленыя спэктаклі, зь якімі ліцэісты з поспехам выступалі ў Беларусі, Польшчы, Літве. Ліцэйская каманда стала ўдзельніцай рэспубліканскіх канферэнцыяў па праблемах моладзі. Пачалася работа па стварэньні кнігі пра ліцэістаў «Хто ёсьць хто ў ліцэі». Вучнеўскім самакіраваньнем праводзяцца трэнінгі, сэмінары, дыскусіі супольна з навучэнцамі менскіх школаў.

Каманда ліцэістаў удзельнічала ў рабоце нямецкай, літоўскай, польскай і беларускай сэсіях дзіцячага Эўрапарламента, заняла прызавое месца у Эўрапейскім конкурсе «Веды пра Эўразьвяз». Ліцэісты правялі шэраг акцыяў у абарону ліцэю.

Высокі ўзровень якасьці ведаў, цікавае, насычанае падзеямі пазакласнае жыцьцё, стварылі ліцэю добры імідж. Ліцэй выправіў у жыцьцё каля 600 выпускнікоў, сярод якіх шмат хто здолеў заявіць пра сябе ў літаратуры, мастацтве, грамадзкай дзейнасьці, музычнай і тэатральнай сфэрах, бізнэсе. Некаторыя выпускнікі сталі выкладчыкамі ліцэю.

Памятайма, аднак, што з 1997 года варункі існаваньня Беларускага гуманітарнага ліцэю моцна ўскладніся.


Этапы змаганьня за ліцэй.
«Я не вучыўсяўу будынку ліцэю, але для мяне

ён зрабіўся больш, чым месцам вучобы па-беларуску.

Тут я стаў асобай, адкрыў сябе і вызначыў

свае жыцьцёвыя прынцыпы».
1997 год. Распараджэньнем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будынак БГАКЦ і ліцэю перадаецца ў распараджэньне Кіраўніцтва справаў Прэзыдэнта. Але, дзякуючы шматлікім акцыям пратэсту выкладчыкаў, вучняў і бацькоў, ліцэй застаўся ў сваім будынку на правах арандатара.

1998 год. Пастановай Савета Міністраў БГАКЦ ператвараецца ў Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Робяцца спробы зьліць яго з іншымі ўстановамі адукацыі. Пэдкалектыў, вучні й бацькі другое лета запар праводзяць у пікетах. У выніку захаваўся толькі ліцэй, а выдавецтва й філіі ліцэю ліквідуюцца.

2003 год. Чарговай Пастановай Савета Міністраў НДГЛ імя Якуба Коласа афіцыйна ліквідуецца. Прычына ліквідацыі - «аптымізацыя сыстэмы адукацыйных установаў». Трэцяе лета бацькі, выкладчыкі і ліцэісты праводзяць у барацьбе за ліцэй. Улады абяцаюць адкрыць на базе ліцэю імя Я. Коласа Мінскі гарадзкі гуманітарны ліцэй. (Гэтае рашэньне засталося існаваць толькі на паперы). Бацькі, вучні і педкалектыў прымаюць рашэньне працягваць заняткі без падтрымкі дзяржавы.

Ад 2003 году і па цяперашні час Беларускі гуманітарны ліцэй працуе без афіцыйнага статусу і падтрымкі.

Новы 2003-2004 навучальны год ліцэй пачаў пад адкрытым небам каля сьценаў будынка. На сьвяце прысутнічалі знакамітыя паэты, пісьменьнікі, грамадзкія дзеячы, журналісты, якія выказалі сваю падтрымку пэдкалектыву, вучням і іх бацькам. На зробленых бацькамі лавах прайшлі першыя заняткі. Цэлы тыдзень дзеці вучыліся на вуліцы насупраць ліцэйскага будынку. Два гады, дзякуючы агульным намаганьням, навучаньне было арганізаванае ў розных будынках.. Экстрэмальная сітуацыя запатрабавала абсалютна новых падыходаў да арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсуа. Узнік шэраг новых праблемаў, сярод якіх трэба назваць:

 Матывацыя да навучаньня.

 Адаптацыя навучальных праграмаў да новых умоваў існаваньня.

 Распрацоўка мэтодыкаў выкладаньня прадметаў з улікам падрыхтоўкі ліцэістаў да экстэрнавых іспытаў.

 Зьмяненьне падыходаў да арганізацыі навучаньня на першым і другім курсах.

 Адаптацыя пэдкалектыву, навучэнцаў, бацькоў да новых умоваў існаваньня і навучаньня.

 Даследаваньне, выяўленьне і рашэньне псыхоляга- пэдагагічных праблемаў.

Прблема матывацыі востра паўстала ў сувязі за зьменамі правілаў набору на першы курс ліцэю. Разам з выкладаньнем дысцыплінаў першакурснікам даводзіцца тлумачыць значэньне асноўных прынцыпаў, на якіх трымаецца ліцэй (супрацоўніцтва, калегіяльнасьць, дэмакратызм). Вось як тлумачаць першакурснікі дэмакратыю:- «Дэмакратыя – гэта калі можна рабіць усё, што хочацца». Ім часта не знаёмае пачуцьцё адказнасьці за свае ўчынкі, яны ня ведаюць сваіх правоў і абавязкаў, не разумеюць, дзеля чаго трэба вучыцца, не ўяўляюць сфэры практычнага прымяненьня ведаў. На нашу думку, самая вялікая памылка звычайнае школы палягае ў тым, што яна ня бачыць у сваіх выхаванцах асобу, а ўспрымае іх толькі як аб'ект навучаньня. Таму тых, хто трапляе у ліцэй, больш за ўсе ўражвае стаўленьне да вучняў як да нармальных, разумных людзей.

Новыя ўмовы навучаньня, зьмены ў рэжыме працы ліцэю выклікалі неабходнасьць у частковым пераглядзе праграмаў па асноўных дысцыплінах. Востра паўстала пытаньне выкананьня практычных частак навучальных праграмаў. Межы і тэрміны навучальнага году мяняюцца й, адпаведна, складаюцца розныя, мабільныя вырыянты праграмаў.

Абсалютна новых падыходаў патрабуе ад выкладчыкаў праца на перадліцэйскіх курсах. Праблема ў тым, што сёньня рэальна зьменшыўся конкурс сярод абітурыентаў, і на першы курс часта прымаюцца вучні з недастатковым узроўнем ведаў. У гэтых варунках перад выкладчыкам стаіць нялёгкая задача – зьліквідаваць школьныя прабелы і стварыць базу, на якой можна пачынаць ліцэйскую адукацыю. Вось пералік некаторых праблемаў, зь якімі сутыкнуліся настаўнікі на першым курсе:

 Адсутнасьць у навучэнцаў уменьняў беглага чытаньня і асэнсаваньня прачытанага.

 Недахоп аналітычных здольнасьцяў.

 Няўменьне складаць план адказу, знаходзіць сувязі паміж часткамі тэмы, рабіць нават нескладаныя высновы.

У такіх варунках бывае досыць складана ўжываць мэтодыкі праблемнага навучаньня. Аднак праз тры - пяць месяцаў вучобы першакурснікі і цяпер пачынаюць разумець свае праблемы. Вось як гавораць дзеці: «…дзякуючы ліцэю я убачыў іншую адукацыю, мае адзнакі сталі ніжэйшым, але я зразумеў, што галоўнае – веды, і я вельмі стараюся. Мне тут цікава».

Падрыхтоўка да экстэрнату – вельмі важная задача пэдагогаў і ліцэістаў, якая дыктуе іншую, чым у школе, расстаноўку акцэнтаў у мэтадычнай працы настаўніка, прымушае шукаць больш эфэктыўныя формы арганізацыі заняткаў і прыёмы працы. Так, акцэнт робіцца на гэткія формы работы, як:

 Кантроль за якасьцю ведаў.

Да гэтага належаць: залікі (вусныя і пісьмовыя), кантрольныя працы, тэсты, падрыхтоўка дакладаў, творчыя заданьні, экзамены за паўгодзьдзе і год. Прычым, неабходна ўлічваць праблему рознага ўзроўню школьнай падрыхтоўкі вучняў у адной групе, што патрабуе дыфэрэнцаванага падыходу да складаньня тэставых і кантрольных заданьняў. Падчас правядзеньня кантрольных залікаў, тэстаў адпрацоўваюцца ўменьні і навыкі маўленьня, адбору інфармацыі, вядзеньня дыялёгу, аргумэнтацыі сваіх поглядаў на пытаньні й г.д.

 Сыстэм а паўтарэньня.

Ва ўмовах падрыхтоўкі да экстэрнатаў арганізацыя паўтарэньня скіраваная на трывалае засваеньне ведаў за некалькі гадоў. Настаўнік, як правіла, карыстаецца сваёй мэтодыкай, сваімі матэрыяламі, якія клясыфікуюцца і адбіраюцца паводле ступені складанасьці. Вынікі экстэрнатаў наўпрост залежаць ад прафэсіяналізму выкладчыка.

 Праца з падручнікам.

Досьвед паказвае, што школьнікі маюць слабыя уяўленьні што да прыёмаў працы з падручнікам. Часам яны абсалютна ня ўмеюць чытаць схемы, аналізаваць табліцы, малюнкі. Бывае, што вучні проста іх ня бачаць, да таго ж, слаба разумеюць важнасьць пытаньняў, заданьняў, якія друкуюцца напрыканцы параграфа; у іх у значнай ступені адсутнічаюць элемэнтарныя навыкі работы, прыкладам, зь геаграфічнымі мапамі. Усе гэтыя праблемы вырашаюцца выкладчыкам, які вучыць «бачыць і разумець сэнс напісанага».

 Работа з прадметнымі сшыткамі

. У першую чаргу выкладчык звяртае ўвагу на тое, што працоўны сшытак існуе для самакантролю і дапамагае вучню вызначыць слабыя месцы ў ведах. Роля настаўніка зводзіцца да кантролю за выкананьнем заданьняў і правядзеньня кансультацыяў. Такая форма работы замацоўвае ўменьні самастойнае працы, якія робяцца важным чыньнікам паспяховай здачы экстэрнавых іспытаў.


  • Праблема адаптацыі пэдкалектыву да новых умоваў існаваньня.

Карэнным чынам зьмяніліся умовы і рэжым працы выкладчыкаў ліцэю. Расклад складаецца з улікам узроставых асаблівасьцяў і стану здароўя навчэнцаў.

Два гады выкладчыкі чыталі лекцыі ў пяці – сямі памяшканьнях на працягу аднаго дня. Прычым сітуацыя ускладнялася тым, што дзеці фактычна ня мелі магчымасьці быць разам і настаўнікам прыходзілася падтрымліваць гэтыя сувязі. Акрамя таго, узніклі праблемы з мэбляй, падручнікамі. Важна было наладзіць адносіны з жыхарамі суседніх кватэраў, якія не заўсёды разумелі й падтрымлівалі нас. Самай вялікай праблемай для выкладчыкаў стала адсутнасьць матэрыяльнай базы – кабінэтаў фізікі, хіміі, біялёгіі, спартовай залы. У гэтай сытуацыі першымі аказалі ліцэю дапамогу Літва і Польшча, якія далі нам магчымасьць арганізаваць навучальны працэс падчас выязных сэсіяў у ліцэях і школах Вільні, Варшавы, Гданьску, Уроцлава.


 Выязныя сэсіі – абсалютна новая форма арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўмовах падпольнага навучаньня. Празь іх у пэўнай меры вырашаецца праблема выкананьня практычнай часткі праграмаў па фізіцы, хіміі, біялёгіі з узнікненьнем магчымасьці правядзеньня заняткаў у спэцыялізаваных кабінэтах. З іншага боку ўзнікае унікальная магчымасьць аб'яднаць усіх пад адным дахам, што дапамагло ўжо нам у пэўнай ступені захаваць нашую аўру.

Падчас сэсіяў мы атрымалі досьвед працы за мяжой. Сэсіі – гэта стажыроўка ў вывучэньні замежных моваў, гэта новыя праекты, знаёмствы, цудоўная практыка для будучых журналістаў, рэжысэраў, бізнэсоўцаў, псыхолягаў.

Ліцэісты атрымалі магчымасьць наведваць факультатыўныя заняткі па тэле- і газэтнай журналістыцы, вынікам якіх стаў фэстываль аўтарскіх фільмаў.

Вельмі цікавай і карыснай была экскурсія на фондавую біржу ў Варшаве, дзе можна было праверыць на практыцы тэарэтычныя веды. Карыснымі былі сустрэчы з вядомымі палітыкамі Польшчы, рэжысэрамі, грамадзкімі дзеячамі.



Два гады навучаньня ў варунках падпольнага рэжыму паказалі жыцьцяздольнасьць ліцэю. Вынікі экстэрнавых іспытаў засьведчылі высокі ўзровень якасьці ведаў (больш за 80% ліцэістаў здавалі экзамэны ў асноўным на 8—10 балаў). Выпускнікі ліцэю, атрымаўшы дзяржаўны і ліцэйскі дыплёмы, працягваюць навучаньне ў ВНУ Беларусі. Эўрапейскія краіны, у прыватнасьці, Літва, Польшча, Чэхія, Германія выдзяляюць выпускнікам стыпэндыі для далейшага навучаньня у ВНУ Эўропы. Да нас прыходзяць новыя вучні. Ліцэй працягвае свае жыцьцё. Разам з намі ён мяняецца, набывае новыя якасьці, якія дапамагаюць яму трансфармавацца ў новую форму існаваньня, захаваўшы пры гэтым сваю сутнасьць, ідэю.
Cкончыўся трэці навучальны год у экстрэмальных умовах і пятнадцаты год з дня заснаваньня Беларускага гуманітарнага ліцэю – адзінай у нашай краіне навучальнай установы, якая выстаяла дзякуючы агульным каштоўнасцям, якія аб’ядноўваюць настаўнікаў, дзяцей і бацькоў нашай ўстановы і існуе пры падтрымцы грамадзкіх арганізацый Беларусі і салідарных з намі краінаў сьвету.
Каталог: files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Сідаровіч Анжэліка Алегаўна, настаўнік пачатковых класаў дуа «Карцэвіцкая сярэдняя школа»
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Адкуль з'явілася жыта
files -> Название специализированного модуля по выбору студента
files -> Гульнёвая дзейнасць выкарыстоўваецца ў наступных выпадках


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал