Беларускi нацыянальны рух абвяшчэнне бнр




Дата канвертавання14.03.2017
Памер445 b.


БЕЛАРУСКI НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ

  • АБВЯШЧЭННЕ БНР


Першы Усебеларускi з’езд (кангрэс)

  • Пасля кастрычнiцкiх падзей 1917г. Цэнтральная рада, якая была пераỷтворана ỷ Вялiкую беларускую раду (ВБР), не прызнала ỷладу Аблвыкамзаха ỷ Беларусi. Беларускiя дзеячы разглядалi яго як выключна франтавы орган , якi не зацiкаỷлены ỷ кiраỷнiцтве грамадска-палiтычным, эканамiчным і культурным жыццём Беларусi.

  • Была абвешчана палiтычная праграма, у якой прадугледжвалiся абвяшчэнне Беларусi народнай рэспублiкай , яе федэрацыя з Расiяй i iншымi суседнiмi рэспублiкамi.



Гістарычны факт:

  • Першы Усебеларускi з’езд (кангрэс) адбыỷся 7-17 снежня 1917г. у Мiнску. У iм удзельнiчалi 1872 дэлегаты, якiя прадстаỷлялi ỷсе колы беларускага насельнiцтва, розныя беларускiя палiтычныя арганiзацыi. Па свайму прадстаỷнiцтву i складу гэта быỷ у поỷнай меры паỷнамоцны з’езд, якi меỷ права вырашаць пытанне аб стварэннi краёвай улады. Цэнтральныя органы савецкай улады, якiя далi згоду на склiканне з’езду, пiльна сачылi за ỷсiм, што адбывалася на з’ездзе, i не перашкаджалi яго рабоце. Але як толькi з‘езд прыняỷ рэзалюцыю аб стварэннi са свайго складу органа краёвай улады ỷ асобе Усебеларускага Савета сялянскiх, рабочых i салдацкiх дэпутатаỷ, ён гвалтоỷна быỷ разагнаны Аблвыкамзахам.



Абвяшчэнне БНР

  • У гэты час хутка мянялася знешнепалiтычная ciтуацыя. Працягвалiся баявыя дзеяннi сусветнай вайны. Ва ỷмовах наступлення германскiх войскаỷ, якое пачалося 18 лютага 1918г., дэмабiлiзацыi i развалу фронту кiраỷнiкi Аблвыкамзаха ỷ ноч на 19 лютага 1918г. пакiнулi Мiнск.

  • Уладу ỷзяỷ у свае рукi Выканком Рады Усебеларускага з’езда. 21 лютага 1918г. ён звярнуỷся да народа Беларусi з Першай Устаỷной граматай, у якой абвясцiỷ сябе часавой уладай на тэрыторыi Беларусi i абязаỷся склiкаць Усебеларускi Устаноỷчы з’езд. Да яго адкрыцця выканаỷчыя функцыi новай улады ỷскладвалiся на Народны сакратарыят (урад).

















Антон Луцкевiч



Антон Луцкевiч (1884-1940) – педагог i гiсторык, вывучаў матэматыку i права, склаў першыя падручнiкi па беларускай мове. Разам з братам Іванам быў сярод заснавальнiкаў БСГ, iнiцыятарам стварэння газеты «Наша нiва» i першага нацыянальнага музея ў Вiльнi. Па яго прапанове 25 сакавiка 1918г. была абвешчана незалежнасць БНР. У 1918-1920гг. з’яўляўся Старшынёй Рады Мiнiстраў i Мiнiстрам замежных спраў БНР. У далейшым, пасля далучэння Заходняй Беларусi да Польшчы, жыў i працаваў у Вiльнi, дзе выкладаў беларускую лiтаратуру ў беларускай гiмназii. Змагаўся за права беларускага народа, за што двойчы арыштоўваўся польскiмi ўладамi. Перажыў асабiстую жыццёвую трагедыю, бо пасля аднаго з такiх арыштаў, не дачакаўшыся мужа, застрэлiлася яго жонка. У 1939г., калi Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР, быў арыштаваны ўжо савецкiмi ўладамi. Вязень сталiнскiх лагераў. Сiмвалiчнае месца яго пахавання знаходзiцца ў Вiльнi, куды быў перавезены i прах яго брата, памёршага ỷ 1919г.



Аркадзь Смолiч (1891-1938) – удзельнiк першага Усебеларускага з’езда, член Рады БНР, па яго дакладу прынята Трэцяя Устаўная грамата. Першы беларускi прафесар геаграфii, акадэмiк. Аўтар першага класiчнага падручнiка «Геаграфiя Беларусi», выдадзенага ў 1919г. У далейшым – ахвяра сталiнскiх рэпрэсiй: у 1930г. ён быў арыштаваны, у 1938г. – расстраляны.



Дзейнасць Рады БНР





Гiстарычны дакумент. У тэлеграме гаварылася: «Рада Беларускай Народнай Рэспублiкi дэкляравала незалежнасць цэлае i непадзельнае Беларусi i просiць Вашую Імператарскую Вялiкасць аб абароне ў яе кiраваньнях дзеля ўмацаваньня дзяржаўнае незалежнасцi i непадзельнасцi краю ў сувязi з Германскай Iмперыяй». Тэкст завяршаўся словамi: «Толькi пад абаронай Германскай Iмперыi бачыць край сваю добрую волю ў будучым».



Пункт гледжання. Частка гiсторыкаў лiчыць, што БНР была дзяржавай на «паперы», бо нi нямецкiя акупацыйныя ўлады, нi савецкi ўрад не былi зацiкаўлены ў яе iснаваннi. Сапраўднай дзяржавай гэтыя гiсторыкi лiчаць БССР. Аднак другая частка даследчыкаў сцвярджае, што БНР, будучы зародкам дзяржаўнага ўтварэння, была спробай увасобiць у жыццё нацыянальна-дэмакратычную дзяржаỷнасць.



Вывад. Абвяшчэнне незалежнасцi БНР з’явiлася заканамерным вынiкам беларускага нацыянальнага руху. Аднак з прычыны склаўшыхся неспрыяльных для БНР абставiн iдэя беларускай нацыянальна-дэмакратычнай дзяржаўнасцi засталася фактычна няздзейсненай. Прычына заключалася ў тым, што гэтая iдэя не падзялялася пэўнай часткай насельнiцтва.



Пытаннi i заданнi

  • 1.Назавiце прозвiшча гiстарычных дзеячаў:

  • а) адзiн з заснавальнiкаў БСГ; iнiцыятар стварэння газеты «Наша нiва» i першага нацыянальнага музея ў Вiльнi.

  • б) адзiн з заснавальнiкаў Таварыства беларускай школы; першы беларускi прафесар геаграфii.

  • 2.Растлумачце паняццi:

  • а) Федэрацыя

  • б) Акупацыя



3. Чаму СНК Заходняй вобласцi i фронту палiчыў орган краёвай улады, створаны на Першым Усебеларускiм з’ездзе, “адкрытым паходам супраць Савецкай улады”?




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка