«Беларускія народныя гульні ў сістэме пазакласнай работы ў школе»




Дата канвертавання05.12.2018
Памер39.66 Kb.
«Беларускія народныя гульні ў сістэме пазакласнай работы ў школе»

Для чаго чалавеку дадзена дзяцінства? Па-першае – біялагічнае саспяванне. Па – другое – дзяцінства нам патрэбна дзеля таго, каб мы падрыхтаваліся да ўвахода ў складанае сацыяльнае жыццё, каб дзіця пачало адчуваць сябе чалавекам сярод іншых людзей, набыло сацыяльныя эмоцыі, перажыванні, уяўленні. А школа і пазакласная работа ў ёй прызначаны аблегчыць складаны шлях вучня ў сацыяльнае жыццё грамадства. Зараз у беларускіх школах назапашаны дастатковы вопыт дзейнасці ў пазаўрочным жыцці вучняў па розным накіраванням творчага развіцця асобы, яе дасуга, здаровага ладу жыцця, патрыятычнага і грамадскага выхавання. Пазакласная работа з'яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай работы школы і яго арганізацыя павінна адлюстроўвацца ва ўсіх відах планавання, адказваць асноўным задачам школы. А адной з задач выхавання з'яўляецца выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, нацыянальнай годнасці, далучэнне да беларускай культуры, народных традыцый, перададзеных нашымі продкамі.

Наша дзяржава надае вялікую ўвагу выхаванню псіхічна і фізічна здаровага чалавека. А палітыка Рэспублікі Беларусь накіравана на адраджэнне нацыянальных традыцый і каштоўнасцей, таму што менавіта пакаленне, якое ўсведамляе сваю нацыянальную годнасць, свае карані, культуру, трывалы аплот краіны. Гэта абумоўлівае шырокі зварот да народнай педагогікі, нацыянальных традыцый, фальклору ў далучэнні да нацыянальнай і агульначалавечай культуры. Скарбніца сродкаў і метадаў выхавання ўвесь час папўняецца новымі элементамі. Але ўсё новае – гэта даўно забытае старое, - прымаўка, якую можна аднесці да выкарыстання беларускіх народных гульняў у пазакласнай рабоце школы.

Народныя гульні – від актыўнага адпачынку людзей, гістарычна сфарміраванага на аснове драматызаваных, умоўных або творчых дзеянняў, у якога склаліся пэўныя правілы і прыёмы забаў і якія з'яўляюцца сродкамі фізічнага, разумовага і маральна-эстэтычнага выхавання. Многія народныя гульні ўзніклі з абрадаў і развіваліся са старажытных часоў і ўспрымаюцца зараз як сродак адпачынку і набыцця карысных навыкаў і падрыхтоўкі да увахода ў складанае сацыяльнае жыццё грамадства. Народная гульня – сродак выхавання грамадзяніна, асобы, развіцця фізічных сіл.

Кожны народ мае свае самабытныя гульні. Гульні беларускага народа цесна звязаны з бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, прыродай, якая іх акружае. Адны з іх маюць пэўныя традыцыйныя нормы і слоўнае афармленне, што робіць іх дзеянне драматызаваным. Другія – са строгім размеркаваннем роляў кожнага ўдзельніка, у якіх слова з'яўляецца сігналам для нейкага дзеяння. Ёсць і гульні – карагоды са спалучэннем мелодыі, слоў, рухаў, што садзейнічаюць выхаванню цікавасці да народнай творчасці, да роднай мовы.

Бытуе пункт погляду, што гуляць цікава толькі маленькім дзеткам ў садочку і гэта неабавязкова павінны быць народныя гульні, бо сярод іх мала на самой справе цікавых і рухомых гульняў. Але на самой справе гуляць любяць ўсе і ў любым узросце, трэба толькі правільна падабраць гульню. Асабліва цікава як для дзяцей так і для дарослых праходзяць сумесныя гульні. Сумесныя конкурсы, спаборніцтвы ў русле народнай гульні раскрываюць, мабілізуюць моц, творчую энэргію сям'і і бацькі маюць выдатную магчымасць не толькі больш узаемадзейнічаць са сваімі дзецьмі, вучыцца цаніць дзяцінства ва ўсіх яго праяўленнях, бачыць, як дзіця спасцігае свет у тых формах дзейнасці, якія яму зразумелы, прыносяць задавальненне, і што бясспрэчна – развіваюць яго асобу творча, фізічна і духоўна, але і развівацца самім.

Ніжэй я прыводжу гульні, якія можна выкарыстоўваць як у час выхаваўчых мерапрыемстваў, так і на ўроках.

Гульня «Памідор»

Гульню можна праводзіць як паміж дзецьмі, так і дарослымі. Могуць гуляць каманда дзяцей супраць каманды дарослых. З каманд вылучаюцца па аднаму ўдзельніку. Адзін («памідор») павінен рассмяшыць другога. Другі ў сваю чаргу на кожнае пытанне, кожную рэпліку павінен адказваць з павагай: «Памідор». Калі не ўдалося рассмяшыць першага гульца, «памідор» працягваў размову з кім – небудзь іншым. Той, хто засмяяўся, выбываў з гульні. Гульня праводзіцца да таго часу, пакуль усе не рассмяюцца.

Другі варыянт: «Памідор» можа быць спачатку ў адной камандзе, потым ў другой. Перамагае тая каманда, у якой застаецца больш гульцоў.

Гульня «Пазнай рукі»

Развівае назіральнасць. Гульню можна праводзіць ў мерапрыемствах, прысвечаных 23 лютага і 8 сакавіка. Удзельнічаюць 5-8 бацькоў. Бацькі пад посцілку кладуць рукі так, каб цяжка было пазнаць, каму яны належаць. Па чарзе вучні па аднаму павінны адгадаць, дзе чые рукі.



Гульня «Споведзь»

Развівае назіральнасць, пачуццё імправізацыі, фантазію. Выбранага «грэшніка» садзілі на стул, а нехта за яго спіною («спавядальнік») пытаўся, колькі разоў у месяц ён робіць тое і тое, паказваючы астатнім мімікай, што, напрыклад, развітваецца, снедае, умываецца, чэша, плача і г.д. Адказы выклікаюць у прысутных смех.



Гульня «Гузікі»

Гуляюць парамі (можна дарослы+дзіцяці, а можна дзяця+дзіця на перпынку). У кожнага па 10 гузікаў. Іх раскладваюць у адзін радок і найбольшым гузікам цэляцца ў іншыя. Хто пападае щ намечаны гузік, забірае яго сабе. Гульня трэніруе цэльнасць вока і рукі.



Гульня «Цэнзура»

З прыемнасцю дзеці гуляюць у гэтую гульню. Выбранага гульца выпраўляюць за дзверы, пасля чаго нехта з кампаніі праходзіцца і збірае аб ім характарыстыку. Потым выклікаюць віноўніка, і той, хто збіраў характарыстыку, перадаваў яму, што аб ім казалі, а пасля пытаецца, што са сказанага ён лічыць за найгоршае. Аўтар найгоршай характарыстыкі ідзе за дзверы і зараз ужо па чарзе збіраюць характарыстыку аб ім.



Гульня «Раскіданыя словы»

Вядучы паказвае гульцам аркуш паперы, на якім словы запісаны ў розным парадку. Хто першы правільна прачытае тэкст, той перамагае ў гульні. Найлепш браць народную прыказку.



Гульня «Лапці-нос»

Вядучы казаў : «Раз – лапці, раз – нос», астатнія паказвалі тое, што гаворыць вядучы. Мы замянілі слова «лапці» на больш зразумелае сённяшнім дзецям, слова «пятка». На працягу гульні хуткасць вымаўлення слоў павялічваецца, а словы гаворацца па-рознаму. Хто зблытаўся, той і выбывае.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка